- •1.2.3. Дзяржаўнае і школьнае краязнаўства 73
- •1.2.4. Краязнаўства ў перыядычным друку 77
- •Глава 2. Развіццё краязнаўчага руху ў 1865 – 1917 гг. 80
- •2.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху 81
- •Глава 1. Развіццё краязнаўства ў бсср 108
- •Глава 2. Краязнаўства ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.) 142
- •2.1. Грамадскі краязнаўчы рух, дзяржаўнае школьнае краязнаўства 142
- •Прадмова
- •Глава 1. Азначэнне, сутнасць, задачы, формы і суб’ект краязнаўства
- •Раздзел 1. Краязнаўства як навука і грамадская дзейнасць
- •Глава 2. Адміністрацыйна-тэрытарыльная і рэгіянальная структура беларусі па розных прыметах
- •Пытанні
- •Дайце азначэнне:
- •Прадоўжыце лагічны рад:
- •Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •V. Суаднясіце:
- •Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •Раздзел 2. Узнікненне краязнаўчых даследаванняў беларускіх зямель у вялікім княстве літоўскім
- •Глава 1. Патрыятызм як рыса народнай свядомасці беларусаў і светапоглядная аснова краязнаўчага руху
- •Глава 2. Узнікненне рэгіянальных гістарычных апісанняў і даследаванняў
- •Глава 3. Геаграфічныя і прыродазнаўчыя апісанні і даследаванні беларускіх рэгіёнаў
- •Глава 4. Узнікненне бібліяграфічнага краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Суаднясіце:
- •Размяркуйце ў храналагічнай паслядоўнасці дзейнасць краязнаўцаў:
- •Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 3. Краязнаўства на беларускіх зямлях у перыяд расійскай імперыі (1772/1795 – 1917 гг.)
- •Глава 1. Развіццё краязнаўчага руху ў 1772/1795 – 1864 гг.
- •1.1. Уплыў гістарычных і сацыяльна-культурных ўмоў на вывучэнне беларускіх рэгіёнаў
- •1.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху
- •1.2.1. Грамадскі краязнаўчы рух
- •1.2.2. Краязнаўчыя даследаванні грамадскіх арганізацый
- •1.2.4 Краязнаўства ў перыядычным друку
- •1.2.5. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Глава 2. Развіццё краязнаўчага руху ў 1865 – 1917 гг.
- •2.1. Уплыў гістарычных і сацыяльна-культурных ўмоў на развіццё краязнаўчага руху
- •2.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху
- •2.2.1. Грамадскае краязнаўства
- •2.2.2. Дзяржаўнае краязнаўства
- •2.2.3. Краязнаўства ў перыядычным друку
- •2.2.4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Суаднясіце:
- •Іv. Размяркуйце ў храналагічнай паслядоўнасці:
- •V. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 4. Развіццё краязнаўства ў беларусі ў міжваенны перыяд
- •Глава 1. Развіццё краязнаўства ў бсср
- •1.1. Грамадскі краязнаўчы рух. Дзейнасць Цэнтральнага бюро краязнаўства
- •Глава 2. Дзяржаўнае краязнаўства
- •Глава 3. Школьнае краязнаўства
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Глава 2. Краязнаўства ў заходняй Беларусі
- •1.1. Грамадскі краязнаўчы рух, дзяржаўнае і школьнае краязнаўства
- •2.2. Краязнаўчая дзейнасць беларускіх нацыянальна-культурных і навуковых арганізацый
- •Глава 3. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •V. Што аб’ядноўвае:
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 5. Арганізацыя краязнаўства ў бсср у пасляваенны перыяд (1945–80-я гг.)
- •Глава 1. Аднаўленне краязнаўчага руху і развіццё школьнага краязнаўства
- •Глава 2. Развіццё дзяржаўнага краязнаўства
- •2.1. Краязнаўства ў вышэйшых навуковых установах
- •2.2. Музейнае краязнаўства
- •Глава 3. Краязнаўчая дзейнасць добраахвотных арганізацый. Стварэнне Беларускага Краязнаўчага Таварыства
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •Глава 1. Грамадскі краязнаўчы рух
- •Глава 3. Школьнае краязнаўства
- •Глава 3. Дзяржаўнае краязнаўства
- •3.1. Удзел органаў адміністрацыйна-тэрытарыльнага кіравання ў краязнаўчым руху
- •Развіццё краязнаўчай дзейнасці навуковых устаноў
- •3.3. Развіццё краязнаўства ва універсітэтах
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •V. Што аб’ядноўвае:
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
3.3. Развіццё краязнаўства ва універсітэтах
Рэгіянальныя універсітэты на сучасным этапе з'яўляюцца буйнейшымі цэнтрамі навуковых краязнаўчых даследаванняў, які ажыццяўляюцца сіламі выкладчыкаў і студэнтаў. Тут вядуцца даследаванні актуальнай тэматыкі, чытаюцца курсы краязнаўчага характару, рыхтуецца навуковая і метадычная літаратура, прысвечаная краязнаўчай дзейнасці, выпускаюцца манаграфіі, зборнікі і вучэбныя выданні аб рэгіёне, праводзяцца навуковыя канферэнцыі, створаны музеі ВНУ. Вялікая даследчая і арганізацыйная праца па краязнаўстве вядзецца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы. Гістарычны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі ўдзельнічалі ў арганізацыі і правядзенні міжнародных навуковых канферэнцый “60-летие образования Гродненской области” (2004),
У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна адкрыта кафедра методыкі выкладання беларускай літаратуры і краязнаўства, уведзены шэраг дысцыплін краязнаўства: “Літаратурнае краязнаўства”, “Лінгвістычнае краязнаўства”, “Літаратура Берасцейшчыны”, “Польскамоўная літаратура Берасцейшчыны” і іншыя, распрацаваны спецыялізаваныя праграмы практыкі, падрыхтаваны вучэбна-метадычныя матэрыялы і дапаможнікі. У Брэсцкім, Віцебскім і Магілёўскім дзяржаўных універсітэтах выкладаюцца курсы “Геаграфія вобласці". Значны ўклад у навукова-метадычнае забеспячэнне краязнаўства ўносіць калектыў БДУ, напрыклад, выйшла новае выданне вучэбнага дапаможніка Я.М.Мяшэчкі “Географическое краеведение” (2002). У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання для студэнтаў усіх спецыялізацый дзённай і завочнай формаў навучання ўведзена дысцыпліна “Гістарычная і культурная спадчына горада Магілёва”.
Праблемам выкладання краязнаўства і яго выхаваўчага патэнцыялу прысвячаюцца рэспубліканскія і міжнародныя навуковыя канферэнцыі, якія праводзяцца ва універсітэтах: Гродзенскім дзяржаўным імя Я.Купалы, Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна, БДУ культуры і мастацтваў і інш. Так, у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна адбылася канферэнцыя па тэме “Краеведение в учебно-воспитательном процессе школ и вузов” (2003 г.).
У шэрагу універсітэтаў плённа працуюць навуковыя студэнцкія краязнаўчыя гурткі. Працягвае працу гістарычна-краязнаўчы гурток у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Зараз у ім каля 40 членаў. Многія гурткоўцы дасягнулі значных навуковых і педагагічных поспехаў: прафесарам стаў У.М.Міхнюк, кандыдатамі гістарычных навук Л.І.Коўкель і В.А.Белазаровіч. Гурток адкрыў шлях у навуку звыш 100 яго членам. Сярод шматлікіх тэм даследаванняў у другой палове 90-х гадоў узрасла цікавасць да вывучэння праблем эканомікі, адукацыі і культуры, дзейнасці канфесій, стану сям'і і сямейных традыцый, пошуку сваіх гістарычных каранёў і інш.
У сучасны перыяд рэгіянальныя універсітэты для СШ абласцей распрацоўваюць вучэбныя праграмы, падручнікі і іншыя матэрыялы ў дапамогу вывучэнню роднага краю. Так, выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна для выкладання ў 8 класе курса па выбару “Літаратура роднага краю” падрыхтавалі праграму (В.Я.Ляшук) і падручнік (В.Я.Ляшук, Г.М.Снітко, М.І.Яніцкі).
Развіваецца краязнаўства і ў сістэме прафесійна-тэхнічнага навучання, ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі (тэхнікумах, каледжах). Шырока распаўсюджаны ў гэтых установах музеі, якія раскрываюць гісторыю іх стварэння і развіцця, звесткі пра выпускнікоў і выкладчыкаў. Створаны саветы музеяў з удзелам навучэнцаў. Працуюць краязнаўчыя гурткі, творчыя калектывы, якія прысвяцілі сваю дзейнасць захаванню і папулярызацыі традыцыйнай рэгіянальнай культуры і мастацтва. Так, заснаваны ў 1999 г. гісторыка-краязнаўчы музей Слуцкага прафесійна-тэхнічнага каледжа, дзякуючы руплівай працы выкладчыкаў і навучэнцаў пераўтварыўся ў цэнтр захавання культурных здабыткаў края і цікавай асветніцкай дзейнасці. Яго наведалі звыш 20 тыс. чалавек. У 6 залах музея прадстаўлены народныя промыслы і побыт случчан, гісторыя ваенных дзеянняў на тэрыторыі края, нумізматыка, гісторыя мясцовай прафесійна-тэхнічнай адукацыі111.
Адным з важнейшых вынікаў дзейнасці дзяржаўных устаноў і іх супрацоўнікаў у галіне краязнаўства з'яўляюцца шматлікія публікацыі: артыкулы, карты, манаграфіі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі і інш Сярод іх вылучаюцца краязнаўчыя зборнікі, якія належаць да буйных выдавецкіх формаў і адметныя навуковай навізной: “Гарадзенскія запісы” Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы, “Магілёўшчына”, які выдаюць абласны краязнаўчы музей, абласная бібліятэка імя У.І.Леніна і дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшова і інш.
У розных плынях сучаснага краязнаўства працавалі або прадаўжаюць працу апантаныя даследчыкі. Брэстчыну вывучаюць Несцярчук Л.М., Хвагіна Т.А., Віцебшчыну – У.Арлоў, К.С.Шыдлоўскі, С.М.Асіноўскі, А.М.Падліпскі, А.Г.Лісаў, Д.Р.Газін, І.Зямчонак, Г.М.Семянчук, В.С.Міхайлаў, Гомельшчыну – У.Ф.Ісаенка, А.І.Атнагулаў, Гродзеншчыну – А.І.Мальдзіс, А.М.Белакоз, І.П.Крэнь, А.М.Пяткевіч, В.В.Швед, С.А.Кошур, В.Сліўкін, А.Лаўрэш, У.Круцікаў, М.П.Гайба, В.М.Чарапіца, А.Колышка, Магілёўшчыну – А.Р.Агееў, І.А.Пушкін, І.А.Марзалюк, Я.І.Клімуць, У.М.Ліўшыц, Л.В.Лабаноўскі, А.А.Мяцельскі, А.І.Мартынаў, А.М.Ненадавец, Міншчыну – Г.А.Каханоўскі, А.П.Грыцкевіч, Э.М.Загарульскі, А.М.Карлюкевіч, Я.Я.Янушкевіч, Ф.Я.Янушкевіч, В.П.Рагойша, А.І.Валахановіч, У.І.Содаль, К.Я.Шашыгіна-Патоцкая, г.Мінск – З.Ф.Шыбека, У.Дзянісаў і інш. Нямала даследчыкаў прысвяцілі свае творы розным мясцінам Беларусі: вучоныя М.І.Ермаловіч, Г.В.Кісялёў, М.А.Ткачоў, В.У.Скалабан, мастак У.Э.Лукша і інш.
М.І.Алексеяюк, М.П.Клімец, А.М.Мартынаў, М.Плавінскі, Ю.А.Якімовіч, М.Паўлаў, А.І.Мальдзіс, А.К.Цітоў, Л.М.Лыч, А.С. Лыч і інш.
