- •1.2.3. Дзяржаўнае і школьнае краязнаўства 73
- •1.2.4. Краязнаўства ў перыядычным друку 77
- •Глава 2. Развіццё краязнаўчага руху ў 1865 – 1917 гг. 80
- •2.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху 81
- •Глава 1. Развіццё краязнаўства ў бсср 108
- •Глава 2. Краязнаўства ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.) 142
- •2.1. Грамадскі краязнаўчы рух, дзяржаўнае школьнае краязнаўства 142
- •Прадмова
- •Глава 1. Азначэнне, сутнасць, задачы, формы і суб’ект краязнаўства
- •Раздзел 1. Краязнаўства як навука і грамадская дзейнасць
- •Глава 2. Адміністрацыйна-тэрытарыльная і рэгіянальная структура беларусі па розных прыметах
- •Пытанні
- •Дайце азначэнне:
- •Прадоўжыце лагічны рад:
- •Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •V. Суаднясіце:
- •Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •Раздзел 2. Узнікненне краязнаўчых даследаванняў беларускіх зямель у вялікім княстве літоўскім
- •Глава 1. Патрыятызм як рыса народнай свядомасці беларусаў і светапоглядная аснова краязнаўчага руху
- •Глава 2. Узнікненне рэгіянальных гістарычных апісанняў і даследаванняў
- •Глава 3. Геаграфічныя і прыродазнаўчыя апісанні і даследаванні беларускіх рэгіёнаў
- •Глава 4. Узнікненне бібліяграфічнага краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Суаднясіце:
- •Размяркуйце ў храналагічнай паслядоўнасці дзейнасць краязнаўцаў:
- •Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 3. Краязнаўства на беларускіх зямлях у перыяд расійскай імперыі (1772/1795 – 1917 гг.)
- •Глава 1. Развіццё краязнаўчага руху ў 1772/1795 – 1864 гг.
- •1.1. Уплыў гістарычных і сацыяльна-культурных ўмоў на вывучэнне беларускіх рэгіёнаў
- •1.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху
- •1.2.1. Грамадскі краязнаўчы рух
- •1.2.2. Краязнаўчыя даследаванні грамадскіх арганізацый
- •1.2.4 Краязнаўства ў перыядычным друку
- •1.2.5. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Глава 2. Развіццё краязнаўчага руху ў 1865 – 1917 гг.
- •2.1. Уплыў гістарычных і сацыяльна-культурных ўмоў на развіццё краязнаўчага руху
- •2.2. Арганізацыйныя аспекты краязнаўчага руху
- •2.2.1. Грамадскае краязнаўства
- •2.2.2. Дзяржаўнае краязнаўства
- •2.2.3. Краязнаўства ў перыядычным друку
- •2.2.4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Дапоўніце сказы:
- •Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Суаднясіце:
- •Іv. Размяркуйце ў храналагічнай паслядоўнасці:
- •V. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 4. Развіццё краязнаўства ў беларусі ў міжваенны перыяд
- •Глава 1. Развіццё краязнаўства ў бсср
- •1.1. Грамадскі краязнаўчы рух. Дзейнасць Цэнтральнага бюро краязнаўства
- •Глава 2. Дзяржаўнае краязнаўства
- •Глава 3. Школьнае краязнаўства
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Глава 2. Краязнаўства ў заходняй Беларусі
- •1.1. Грамадскі краязнаўчы рух, дзяржаўнае і школьнае краязнаўства
- •2.2. Краязнаўчая дзейнасць беларускіх нацыянальна-культурных і навуковых арганізацый
- •Глава 3. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •V. Што аб’ядноўвае:
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Раздзел 5. Арганізацыя краязнаўства ў бсср у пасляваенны перыяд (1945–80-я гг.)
- •Глава 1. Аднаўленне краязнаўчага руху і развіццё школьнага краязнаўства
- •Глава 2. Развіццё дзяржаўнага краязнаўства
- •2.1. Краязнаўства ў вышэйшых навуковых установах
- •2.2. Музейнае краязнаўства
- •Глава 3. Краязнаўчая дзейнасць добраахвотных арганізацый. Стварэнне Беларускага Краязнаўчага Таварыства
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем?
- •Глава 1. Грамадскі краязнаўчы рух
- •Глава 3. Школьнае краязнаўства
- •Глава 3. Дзяржаўнае краязнаўства
- •3.1. Удзел органаў адміністрацыйна-тэрытарыльнага кіравання ў краязнаўчым руху
- •Развіццё краязнаўчай дзейнасці навуковых устаноў
- •3.3. Развіццё краязнаўства ва універсітэтах
- •Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
- •Пытанні
- •Тэст і. Дапоўніце сказы:
- •Іі. Адзначце правільны (ыя) адказ (ы):
- •Ііі. Суаднясіце:
- •Іv. Ці згодны Вы са сцвярджэннем? (Так/Не)
- •V. Што аб’ядноўвае:
- •Vі. Гістарычныя партрэты. Пазнайце імя краязнаўцы:
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Глава 4. Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства
У пасляваенны перыяд бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства ў Беларусі пачало развівацца як ніколі раней хуткімі тэмпамі. Гэтаму спрыялі шматлікія знешнія фактары, звязаныя з задачамі адбудовы народнай гаспадаркі і яе далейшага ўмацавання, развіцця культуры, павышэнні значнасці ідэйна-патрыятычнага выхавання моладзі, пашырэння краязнаўства ў галіне адукацыі і інш. Паступова павялічваўся выпуск краязнаўчай літаратуры. Разгарнулася праца па падрыхтоўцы комплексных краязнаўчых апісанняў беларускіх гарадоў, абласцей і раёнаў. Яна патрабавала абагульнення матэрыялаў па ўсіх галінах: гісторыі, эканоміцы, мастацтву, аб знакамітых людзях і інш. У лепшых выдавецтвах краіны выходзілі па-мастацку аформленыя серыі папулярных кніг, прысвечаныя абласцям і гарадам рэспублікі. У гэтых кнігах комплексна былі адлюстраваны розныя бакі жыцця: дасягненні эканомікі, культуры, асветы, прыродныя ўмовы і інш. Тэкставыя часткі былі напісаны вядомымі пісьменнікамі, журналістамі, шматлікія фотаздымкі ўзбагачалі ўяўленне чытача аб рэгіёне. Так, Г.Каханоўскі выдаў кнігі “Вілейка”, “Маладзечна”, пісьменнік Р.Няхай – “Мінская вобласць”. У лепшых выданнях змяшчаліся каштоўныя гістарычныя звесткі, асвятляліся невядомыя падзеі, жыццё выдатных людзей краю. Шырокае развіццё атрымала выданне мемуарнай літаратуры. Масавымі тыражамі выходзілі ўспаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, перадавікоў працы, партыйных і савецкіх кіраўнікоў, дзеячаў мастацтва і іншых аўтараў, якія асвятлялі важныя падзеі ў гісторыі многіх мясцін і населеных пунктаў.
У такіх спрыяльных умовах бібліятэкі пачалі разглядаць краязнаўства як адзін з важнейшых кірункаў сваёй дзейнасці. Варта нагадаць, што ў міжваенны перыяд ЦБК і мясцовыя краязнаўчыя арганізацыі непасрэдна займаліся інфармацыйным забеспячэннем краязнаўства. У пасляваенны ж час ва ўмовах адсутнасці самастойнай краязнаўчай арганізацыі ў рэспубліцы, справа інфармацыйнага забеспячэння краязнаўства натуральна выклікала інтарэс з боку бібліятэк і іх актыўныя захады па стварэнні інфармацыйных рэсурсаў краязнаўства, дзейнасць па задавальненні патрэбнасцей карыстальнікаў у краязнаўчай інфармацыі і ведах. У абласных бібліятэках (АБ) і большасці публічных бібліятэк выдзяляліся фонды краязнаўчай літаратуры і бібліяграфічныя рэсурсы, пашыралася папулярызацыя краязнаўчых ведаў у разнастайных формах. Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Магілёўская і Маладзечанская АБ першымі пачалі выпуск краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Гэта былі краязнаўчыя календары, комплексныя, тэматычныя і персанальныя паказальнікі. Дзяржаўная бібліятэка БССР аказвала навукова-метадычную дапамогу па краязнаўстве абласным і публічным бібліятэкам: выпусціла метадычныя матэрыялы, праводзіла семінары і канферэнцыі па краязнаўстве, стажыроўкі бібліёграфаў-складальнікаў краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, наладзіла рэцэнзаванне краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў і інш. Асобны ўклад у развіццё бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства належаў галоўнаму бібліёграфу ДБ БССР Р.М.Чыгіровай.
У 60-х гг. у абласных бібліятэках буйнейшым бібліяграфічным рэсурсам ужо былі краязнаўчыя каталогі. Гэтыя бібліятэкі на рубяжы 60 – 70-х гг. пачалі выпуск паказальнікаў тыпу “Новая літаратура аб вобласці”, у якіх адлюстроўваўся бягучы дакументны паток аб вобласці. Гэтыя паказальнікі выконвалі галоўную ролю ў бягучым інфармаванні даследчыкаў, спецыялістаў, кіраўнікоў і ўсёй грамадскасці аб новым дакументным патоку, па змесце прысвечаным абласцям. Адлюстроўваліся розныя віды дакументаў: кнігі, матэрыялы з кніг, артыкулы са зборнікаў, часопісаў, газет, рэцэнзіі, ноты, карты, фотаздымкі і інш. З найбольшай паўнатой распісваліся рэгіянальныя газеты, матэрыялаў з якіх няма ў “Летапісу газетных артыкулаў”. Тады ж у структуры АБ былі адкрыты аддзелы/сектары беларускай і краязнаўчай літаратуры. Гэта арганізацыйная навацыя паказвала значэнне краязнаўства ў дзейнасці бібліятэк, іх актыўную пазіцыю ў інфармацыйным забеспячэнні даследаванняў рэгіёнаў і асветніцтве. У 70 – 80-я гг. плённа развіваліся розныя кірункі бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства. Абласныя і публічныя мясцовыя бібліятэкі ў канцы перыяду сталі буйнейшымі інфармацыйнымі цэнтрамі па краязнаўстве.
Тады ж упершыню пачалося вывучэнне гісторыі бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства. Яго даследаваннем за дарэвалюцыйны і савецкі час займаліся выкладчыкі Мінскага інстытута культуры В.Е.Лявончыкаў і Л.Р.Амяльковіч, а таксама Р.М.Чыгірова. У найбольш абагульненым выглядзе вынікі адлюстраваны ў вучэбным дапаможніку “Белорусская библиография. Общий курс”.
