- •Гісторыя матэрыяльнай культуры беларусі хіх – пачатку хх ст. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў ііі курса спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны»
- •Программа курса «история материальной культуры беларуси
- •Тэматычны план курса «Гісторыя матэрыяльнай культуры Беларусі хіх – пачатку хх ст.»
- •Лекцыя 1. Сельскія пасяленні Беларусі хіх-пачатку хх ст.
- •Пытанні і заданні для самакантролю.
- •Лекцыя 2. Мястэчкі і гарады Беларусі хіх-пачатку хх ст.
- •Пытанні і заданні для самакантролю.
- •Лекцыя 3. Сядзібы Беларусі хіх – пачатку хх ст.
- •Лекцыя 4. Касцюм Беларусі хіх-пачатку хх ст.
- •Пытанні і заданні для самакантролю.
- •Пытанні і заданні для самакантролю.
- •Лекцыя 5. Беларуская кухня хіх-пачатку хх ст.
- •Пытанні і заданні для самакантролю.
- •Лекцыя 6. Транспарт Беларусі хіх-пачатку хх ст.
- •Пытанні і заданні для самакантролю.
- •Лекцыя 7. Заняткі і побыт насельніцтва Беларусі
- •Пытанні і заданні для самакантролю.
- •Літаратура:
- •Беларускія мястэчкі і гарады хіх-пачатку хх стст. (4 гадзіны)
- •Планіроўка беларускіх гарадоў.
- •Культавыя помнікі гарадскога дойлідства.
- •Грамадскія помнікі гарадскога дойлідства.
- •Літаратура:
- •Сядзіба Беларусі хіх – пачатку хх стст. (4 гадзіны )
- •Касцюм хіх – пачатку хх стст. (4 гадзіны)
- •Рэфераты:
- •Стравы і напоі беларусаў хіх-пачатку хх стст. (2 гадзіны)
- •Рэфераты:
- •Літаратура:
- •Пытанні да заліка па курсу “Гісторыя матэрыяльнай культуры Беларусі”
- •3 Курс, 6 семестр
Пытанні і заданні для самакантролю.
Які матэрыял выкарыстоўваўся пры будаўніцтве сялянскага жылля?
Вызначце асаблівасці зрубнай тэхнікі ў рэгіёнах Беларусі.
Як рабілі падлогу і фундамент беларускія майстры?
Ахарактарызуйце тэхніку будаўніцтва столі і страхі.
Як упрыгожвалася сялянскае жыллё ў ХІХ – пачатку ХХ стст.?
Чым адрозніваліся паміж сабой курная, “напаўбелая” і “белая” печы?
Што знаходзілася на “бабіным куце”?
Якая мэбля была ў сялянскай хаце?
Вызначце функцыянальнае прызначэнне клеці.
Якія гаспадарчыя пабудовы існавалі для захавання садавіны, гародніны і малочных прадуктаў?
Якія прыстасаванні выкарыстоўваліся для сушкі і абмалоту збожжа?
Вызначце функцыянальнае прызначэнне адрыны.
Якія тыпы млыноў існавалі ў ХІХ – пачатку ХХ стст.?
Якія асноўныя тыпы двара былі характэрны для Беларусі ХІХ – пачатку ХХ стст.?
Якое тэхнічнае пераасэнсаванне набываюць традыцыйныя драўляныя сядзібы гаражан ХІХ – пачатку ХХ стст.?
Вызначце асноўныя тыпы драўлянай забудовы беларускіх гарадоў ХІХ – пачатку ХХ стст.?
Як выглядалі “даходныя” дамы ў гарадах ХІХ – пачатку ХХ стст.?
Чым сядзіба дробнай шляхты адрознівалася ад сялянскай?
Назавіце асноўныя элементы сядзібы сярэдняй і буйной шляхты.
Якія быў інтэр’ер шляхецкага палаца?
Лекцыя 4. Касцюм Беларусі хіх-пачатку хх ст.
Сялянскі касцюм.
Гарадскі касцюм.
Шляхецкі касцюм.
1. Жаночы касцюм сялянкі ХІХ ст. складаўся з кашулі, палатнянай спадніцы ці шарсцянога андарака, палатнянага фартуха і безрукаўкі. Зімой паверх гэтага адзення апраналі суконныя світкі і футровыя кажухі. Чапец, намітка, хустка на галаве, плеценыя лапці на нагах дапаўнялі касцюм беларускай сялянкі. Жаночая кашуля рабілася заўсёды са льнянога палатна. Асноўным тыпам пакрою быў тунікападобны. Кавалак тканіны складвалі напалам, у верхняй частцы збоку пакідалі адтуліну для рук, на сярэдзіне перагібу рабілі выраз для галавы, а спераду рабілі глыбокі разрэз – пазуху. Рукавы ўшываліся ў пакінутыя ўверсе кашулі адтуліны. Вельмі распаўсюджанымі на Беларусі былі кашулі з устаўкамі ці полікамі. Для полікаў бралі два невялікія кавалкі льняной тканіны звычайна прамавугольнай формы. Адзін край кавалка прышываўся ў прысабраным выглядзе да каўняра, а да супрацьлеглага края поліка прышывалася верхняя частка рукава. У паўсядзённых кашулях верх шылі з больш тонкага – кужэльнага палатна, а ніз – з больш грубага – зрэбнага. Святочныя кашулі былі суцэльнымі. Што датычыцца каўнераў, то яны былі двух тыпаў: адложныя і стаячыя. Шырока вядомымі ў 19 ст. былі кашулі з гесткамі. Асноўны матэрыял прышываўся зверху да вузкай какетцы. Гэты матэрыял збіраўся ў зборку спераду і ззаду. Какетка магла мець плечавыя швы, але часцей усяго матэрыял на плячах проста перагібаўся. Кашулі на гестках не мелі каўняра. Гарлавіна абшывалася тым жа халстом, а пярэдні разрэз каля шыі прысцёгваўся на гузік. Краі разрэза – пазухі – абшываліся вузкай падшыўкай. Нярэдка замест падшыўкі на грудную пазуху нашывалася манішка, якая закрывала разрэз і ўпрыгожвалася вышыўкай. Рукаў у кашулі быў заўсёды доўгім. Для зручнасці руху пад рукавы ўстаўлялі квадратныя кавалкі тканіны – падпашнікі. Рукавы шыліся двух відаў: з абшлагамі і без іх. У святочных кашулях на канцы рукава рабілася шырокая манжэта. Даўжыня кашуль звычайна прыходзілася ніжэй кален. Беларускія сялянкі паверх кашулі апраналі спадніцу.
Спадніцы (андарак, даматкан, бяляк, летнік) шылі з даматканага палатна, сукна або з фабрычнай шарсцянкі. Рознаколерныя спадніцы прасавалі ў складкі, аздаблялі вышыўкай і цясьмой. Спадніцы, сшытыя з белага палатна без упрыгожанняў насілі пажылыя жанчыны, а ў дзяўчат спадніцы ўпрыгожваліся тканым узорам. Спадніцы шыліся з трох-шасці прадольных палотнаў-полак. У поясе спадніца збіралася ў складку на вузкай палатнянай абшыўцы. Абшыўка спераду ці збоку завязвалася паяском, сплеценым з дамашніх нітак. З адваротнага боку спадніцы падшываўся падполак з дамашняга палатна. Важнай часткай жаночага касцюма была безрукаўка (кабат, гарсет, шнуроўка, нагруднік, каптан). Безрукаўкі шыліся звычайна з пакупных тканін (сукна, сітца ці парчы) чорнага, фіялетавага, сіняга, чырвонага колераў. Спераду безрукаўку зашпільвалі на гузікі або зашнуроўвалі цясёмкай. Паводле крою вылучаюцца безрукаўкі трох тыпаў: кароткія (не дасягаюць таліі); доўгія, прышытыя да спадніцы; прыталеныя. Асноўны дэкор на безрукаўках канцэнтраваўся на грудзях. Неабходнай часткай жаночага адзення з’яўляўся фартух (пярэднік), які апраналі на спадніцу. Найбольш тыповымі для Беларусі з’яўляліся палатняныя фартухі, якія рабіліся з кужэльнага даматканага палатна. У таліі фартух збіраўся ў дробную складку. Унізе фартуха была даволі шырокая аборка – хвальбон. На таліі фартух мацавалі завязкамі ці матузком.
Традыцыйны комплекс мужчынскага сялянскага адзення складалі доўгая кашуля (сарочка) і штаны (нагавіцы). Кашуля мела тунікападобны крой, доўгія, нярэдка ніжэй кісці рукавы без каўняра. Таксама былі распаўсюджаны мучынскія кашулі з полікамі і на гестцы. Шыліся кашулі як з цэльных кускоў, перагнутых па лініі пляча, так і з частак: адна ішла на спінку, другая – на перад, на плячах яны злучаліся швом. Верх на плячах падшываўся другім слоем палатна – падаплёкай. Доўгі рукаў сшываўся з цэнтральнай полкай. Пад пахай устаўляўся клін – цвікля. З бакоў, як і ў жаночых кашулях, дадаткоы аб’ём ствараўся ўстаўкамі. Рукаў па нізу збіраўся на манжэту ці падгінаўся і абшываўся. На перагібе полкі рабіўся выраз для галавы, які афармляўся абшыўкай. Засцёжка афармлялася планкай, уздоўж якой праходзіў арнамент. Варыянт кашулі з каўняром у выглядзе стойкі даследчыкі лічаць запазычаным у рускіх. Кашулю насілі падлеткі ў якасці адзінага летняга адзення да самай жаніцьбы. Штаны шылі з грубага, зрэбнага палатна. Яны шыліся з двух полак, перагнутых па аснове папалам. Уверсе бакавыя зрэзы злучаліся клінападобнай устаўкай. Па верху сшыыя полкі браліся на каўнерык (пояс), які завязваўся матузом або зашпільваўся на гузік. Гузік мог замяняцца драўлянай палачкай. Штаны мелі вузкія калашыны. Зімой паверх іх надзявалі суконнікі. Кішэняў у іх не было, а неабходныя ў паўсядзённым ужытку рэчы (крэсіва, люлька, нож) насілі ў скураной сумцы. На Беларусі штаны называлі па-рознаму: порткі, нагавіцы, ганавіцы, учкуры. Дапаўненнем мужчынскага касцюма былі безрукаўкі (камізэлькі). Перад камізэлькі шылі з даматканага тонкага сукна, спінку – з розных, больш танных тканін. Апраналі камізэльку паверх кашулі навыпуск, спераду зашпілялі на гузікі.
Верхняе адзенне мужчын і жанчын фактычна не адрознівалася. Верхнюю вопратку (світкі, буркі, сярмягі, бурносы) шылі з валенага нефарбаванага сукна, а таксама з аўчыны (кажухі). На поўначы Беларусі насілі світкі прамога халатападобнага крою, у цэнтральных раёнах – світкі, завужаныя ў таліі, на Палессі – світкі “з вусамі” – вялікімі клінамі, ўшытымі па баках ад таліі і ўпрыгожанымі каляровым шнурам. Сярмяга ў адрозненне ад святочнай світкі была штодзённай рабочай вопраткай, шылася з грубага нефарбаванага сукна. Бурнос – верхняе жаночае святочнае адзенне, якое апраналі замест світкі ці кажуха. Шылі бурнос з шэрага ці белага валенага сукна. Аднабортны, доўгі, расыты ўнізе бурнос зашпільваўся на гузікі, меў адкладны каўнер, дзве бакавыя кішэні. Кажух – адзенне, якое шылі з аўчын жоўта-карычневага ці белага колераў. Тыпы кажухоў адпавядалі па этнаграфічнаму раянаванню тыпам світкі. Кабат – верхняе адзенне, якое шылі з цёмнага валенага сукна або футра. Шчыльны да таліі кабат аздабляўся вітым шнурам, быў кароткім, з рукавамі або без іх. У выхадныя дні мужчыны апраналі жупаны. Жупаны насілі толькі самыя заможныя сяляне. Шылі жупан пераважна з белага сукна. Крой быў двухбортным з вузкімі рукавамі і стаячым каўняром, спінка прыталеная.
Форма верхняга адзення развівалася ад прамой, халатападобнай да прыталенай, шчыльна ахопліваючай фігуру, ад суцэльных да адразных па лініі таліі з варыянтамі зборак на спінцы і падкрайнымі дэталямі, з дапамогай якіх адзенне набывала расшыраны сілуэт. Каўняры, заканчэннпі рукавоў, кішэні не мелі ўстойлівых форм. Лінія лацкана і вертыкаль барта – тыя адзнакі, якія з’яўляюцца адметнасцю добрага крою, фарміраваліся паступова. Уводзяцца дадатковыя дэталі дэкаратыўнага і функцыянальнага прызначэння – хлясцікі на спіне, з дапамогай якіх убіраўся ў складкі залішні аб’ём, башлыкі, якія ўшываліся ў гарлавіну не наглуха, а мацаваліся да яе на петлях.
Галаўныя ўборы падзяляліся на жаночыя і дзявочыя. Жанчыны пакрывалі галаву поўнасцю, закрываючы валасы. Дзяўчына магла паяўляцца на людзях з непакрытай галавой і незаплеценымі ў косы валасамі. Намітка – доўгае (3-6 метраў) і шырокае (да 70 см.) кужэльнае тонкае палатно. Яно завязвалася і ўкладвалася на галаву так, што ўтварала складаную форму з мяккімі драпіроўкамі вакол твар і спадаючым на спіну канцом. Хустка – кавалак тканіны квадратнай формы, які драпіраваўся на галаве. Спосабы завязвання – пад падбародкам, завязванне з падтыканнем канцоў ззаду. Хусткі рабіліся з шоўку, атласу, кашміру. Хусткай маглі пакрываць не толькі галаву, але і плечы. Скіндачка – ручнік меншых памераў (да 1 м. удаўжыню, да 30 см. ушырыню). Ён складваўся ўдвая і завязваўся ззаду вузлом. Налобная частка скнідачкі ўпрыгожвалася вышыўкай. Вянкі – галаўныя ўборы вышынёй 10-15 см. тыпу абруча на цвёрдай аснове з бяросты ў выглядзе цыліндру. Аснова абцягвалася тканінай. Звонку вянкі ўпрыгожвалі штучнымі кветкамі, фарбаваным пер’ем, шклянымі пацеркамі. Ззаду начэпліваліся рознакаляровыя стужкі, якія спадалі на спіну.
У ХІХ ст. на Беларусі таксама быў распаўсюджаны складаны жаночы галаўны ўбор. Першая яго частка называлася тканкай. Тканка – гэа цвёрды абруч з жгута ляняной кудзелі. На тканку закручвалі незаплеценыя валасы і яна апраналася пад чапец (каптур). Шылі чапец з цэльнага кавалка тканіны, у якім недалёка ад края рабіўся разрэз. Пры сшыванні большая частка чапца збіралася ў зборку, дзякуючы чаму ўтваралася акругленне для галавы. Чапец звычайна зацягваўся вакол галавы з дапамогай тонкай стужкі, якая ўшывалася ззаду і зацыягвалася на патыліцы. У чапцы жанчына хадзіла дома, а пры выхадзе ў людзі чапец пакрываўся наміткай.
Сярод мужчынскіх галаўных убораў, распаўсюджаных на Беларусі, былі аблавухі, магеркі, картузы. Магерка – галаўны мужчынскі ўбор, валены з сукна вышынёй 15-20 см., які насіўся круглы год. Магерка мела розны колер – чорны, шэры, карычневы, белы колер натуральнай воўны. Форму гэтаму галаўному ўбору надавалі на калодцы. Магерка мела аколышак. На ўсходзе Беларусі пераважалі магеркі з высокім аколышкам, амаль роўным вышыні верху (двайная магерка). Аблавуху рабілі з аўчыны або футра і пацягвалі зверху цёмным сукном. Да асновы аблавухі прышывалі 4 крылы-вушы, пярэдняе і задняе паднімалі і завязвалі зверху, бакавыя апускалі ці падвязвалі пад падбародкам. Летнім галаўным уборам былі саламяныя капелюшы з рознымі па шырыні палямі. У 19 ст. атрымаў распаўсюджанне картуз з фабрычнай тканіны і з казырком.
Абутак сялян ХІХ – пач. ХХ ст. – гэта пераважна плеценыя ці скураныя вырабы. Асноўны від плеценага абутка – лапці. Іх плялі з лыка, пянькі ці лазовай кары. Лыка для лапцей дралі ў маі-чэрвені. Лыкавыя скруткі вешалі ў клеці. Перад выкарыстаннем скруткі лыка размочвалі ў цёплай вадзе. У залежнасці ад тэхніі вырабу вылучаліся два тыпы лапцей: прамога і касога пляцення. Лапці прамога пляцення падзяляліся на некалькі тыпаў: 1) кавярзні (глыбокі, закрыты насок і запятак); 2) шчарбакі (неглыбокія лапці, амаль адна падэшва); 3) зрачыя лапці (насок пасярэдзіне верху быў адкрыты – “вока”). Лапці прамога пляцення пачыналі плясці з наска. Падэшву лапцей для моцнасці падпляталі лыкам, зрэдку – скурай. Лапці касога пляцення – пахлапні – былі характэрны для ўсходняй Беларусі. Яны мелі глыбокія круглыя насы, высокія бакі і запяткі. Выраб лапцей быў мужчынскім заняткам. Таксама ў ХІХ ст. шырока ўжываліся пасталы – скураныя лапці. Шылі іх са свіной скуры. Цэльны кавалак скуры сабіралі вакол нагі на рамень, прасунуты ў проразі.
Багатыя сяляне насілі скураныя сапагі – боты (чобаты). Боты мелі нізкія шырокія каблукі, якія прыбіваліся шырокашляпнымі металічнымі цвікамі. Найбольш распаўсюджанымі сярод ботаў былі асташы – прасторныя сапагі, куды зімой навёртывалі шмат ануч, а летам свабодныя месцы запаўнялі саламянай падсцілкай. Боты шыліся на доўгі тэрмін і надзяваліся толькі на вялікія святы. Жаночы скураны абутак – чаравікі. Жаночыя чаравікі шылі з невысокімі халяўкамі, на сярэднім або нізкім абцасе. Шнуроўка магла размяшчацца спераду або з бакоў. Чаравікі шнураваліся вузкімі раменьчыкамі, вяровачкамі, зашпільваліся на гузікі. У канцы 19 ст. жанчыны сталі насіць таксама паўсапожкі. Паўсапожкі мелі спераду разрэз, які сцягваўся шнуркамі або тонкімі рамнямі. Шылі такія башмакі з мяккай скуры. Найлепшымі лічыліся “казловенькія” паўсапожкі. Зрэдку беларускія сяляне насілі дзеравяннікі – абутак, выдаўблены з цэльнага кавалка дрэва.
2. Купцы шылі адзенне з сіняга, аліўкава-зялёнага і чорнага сукна. Каўняры рабілі стаячымі, аксамітавымі. У залежнасці ад становішча купца змянялася і вышыўка на каўняры і абшлагах. Старшыні купецкіх гільдый, купцы з гарадской думы, трацейскія суддзі і купцы, якія мелі заслугі перад горадам, насілі мундзіры або каптаны, адразныя па таліі і прызбораныя на спіне. У другой палове ХІХ ст. багатыя купцы насілі двухбортныя сурдуты з цёмнага сукна, суконныя чорныя штаны, чорныя шаўковыя цыліндры. Сапагі былі скураныя, з высокімі абцасамі.
У правінцыі і сталіцы купецкае адзенне было розным. У правінцыі купцы хадзілі ў суконных даўгаполых каптанах старога пакрою. Пад каптан паддзявалі плісавую камізэльку і рускую кашулю. У кішэні камізэлькі насілі гадзіннік. Штаны запраўлялі ў сапагі. У сталіцы купцы імкнуліся апрануцца па модзе – у двухбортны сурдут з чорнага сукна, чорныя суконныя штаны, белую рубаху. Значная частка купцоў апраналася па-нямецку – сурдуты з цёмнага сукна шылі больш доўгімі, чым таго патрабавала мода. Маладыя франтаватыя купцы таксама апраналіся па модзе – яны насілі касцюмы ў вялікую клетку, звужаныя штаны, шпількі з вялікімі каштоўнымі камянямі. Але асноўная частка купецтва апраналася па старому, асабліва ў правінцыі. Барада была галоўнай адметнай рысай купцоў, аднак купца можна было адрозніць таксама і па янотавай шубе і бабровай шапцы. Купцы насілі таксама кацялкі, суконныя шапкі, мундзірныя фуражкі і трохвугольныя капелюшы.
Купчыхі ў ХІХ ст. шылі адзенне ў лепшых майстроў. На святы і балі купчыхі выязджалі ў сукенках з вялікім дэкальтэ, з моднымі прычоскамі, у дарагіх упрыгожаннях, з веерамі і пальчаткамі. На галаву апраналі карункавую хустку, сетку, чапец ці шаўковую хустку. Усё адзенне павінна было стаяць “корабам”, таму тканіны для адзення выбіралі плотныя – шэрсць, шоўк, атлас, аксаміт, плотны паркаль.
На святы маладыя купчыхі заўсёды апраналі сарафаны і рускія галаўныя ўборы. Верхнім адзеннем купчых былі аксамітавыя каляровыя салопы, багата ўпрыгожаныя – зімой мехам з вялікім сабаліным каўнерам, вясной і восенню – махрой (“бахрамой”). Адзенне купчыхі складалася з кофты і спадніцы. Кофта зашпільвалася на маленькія шкляныя гузікі. Белы каўнерык закалвалі брошкай. Ліфы на купецкіх сукенках было модна ўпрыгожваць карункамі. Спадніцы насілі шырокія і доўгія, са зборкамі па баках і ззаду. Купецкія жаночыя прычоскі былі падобныя да рускіх прычосак – гладкія, на прамы прабор спераду, а ззаду сабраныя ў пучок. Абручальныя кольцы купцы і купчыхі насілі на ўказальным пальцы правай рукі па старому звычаю. Хусткі апраналі шаўковыя, затканыя золатам і серабром. Абуткам купчых былі чорныя кожаныя каты (каты – род жаночага старажытнарускага цёплага абутку са скуры тыпу паўсапожак ці закрытых галошаў.).
Мужчынскі мяшчанскі касцюм складаўся з сурдута сіняга, аліўкава- зялёнага ці цёмна-карычневага колераў. Звычайна яго шылі доўгім. Сурдут выраблялі аднабортным, адразным па таліі, з бархатным каўнерам. Да яго дадаваліся светлыя ці ў палоску штаны. Замест гальштука – каляровая шаўковая касынка. Для мяшчан было характэрным спалучэнне моднага і традыцыйнага касцюма – піджак і даўгаполы сурдут, штаны навыпуск ці запраўленыя ў сапагі, модныя паліто, шубы, паўшубкі і бякешы ( бякеша – верхняе мужчынскае адзенне ў талію, са зборкамі і разрэзам ззаду, шылася на мяху ці на ваціне, з футравым ці аксамітавым каўнерам). Па модзе апраналіся наступныя групы мяшчан – фатографы, канторшчыкі і партныя. Але ж у большасці сваёй у асяроддзі мяшчан пераважала традыцыйнае адзенне, асабліва ў час святаў.
Мяшчанкі апраналіся ў кашулі з расшытай кісеі і спадніцы з узорнага шаўковага матэрыялу. Фартухі шылі з баціста, апрацоўвалі карункамі. Туфлі насілі без абцасаў з каляровага саф’яна. З упрыгожанняў у мяшчанскім асяроддзі былі папулярнымі завушніцы з вялікімі кольцамі і адной або некалькімі падвескамі з рачнога жэмчуга, каралі і кольцы. У буднія дні адзенне было больш простым: палатняныя кашулі, спадніцы, простая хустка і палатняны фартух. Верхнім адзеннем мяшчанак былі плюшавыя салопы (салоп – верхняя жаночая шырокая і доўгая накідка з бархата з вялікай пелярынай, прарэзамі для рук ці вельмі шырокімі рукавамі, сцёганая на ваце ці футры, з мехавым каўнерам і атарочкай). Зверху надзявалі хустку, затканую ружамі, з каймой па краям. У паўсядзённым жыцці нават модныя мяшчанкі насілі традыцыйныя спадніцы з кофтамі, кацавейкі (кацавейка – уцепленая бархатная кароткая кофта мяшчанак з шырокімі рукавамі, закругленымі поламі і мехавой апушкай), тальмы (тальма – жаночая кароткая і нешырокая накідка без рукавоў з невысокім стаячым каўнерам, аздобленым кружавам і бахрамой, завязвалася лентамі.).
Мяшчанскім галаўным уборам была “галоўка” з прыгожай касынкі, наколкі, хусткі і шалі. Асабліва добра апраналіся купецкія і мяшчанскія свацці. Галаву пакрывалі касынкай, а канцы яе тырчалі над ілбом, як рогі.
“Фабрычны” касцюм складаўся з касавароткі са стаячым каўнерам, якая апраналася навыпуск пад рэмень, цёмных штаноў, жылета, пінжака, сапагоў, картуза. У другой палове ХІХ ст. ў побыт рабочых увайшло суконнае, драпавае ці бобрыкавае паўпаліто на ваце – “ватны пінжак”. Папулярнымі былі і сібіркі (сібірка – сіні ці чорны даўгаполы двухбортны са зборкамі ў ніжняй частцы суконны сурдут з адкладным каўнерам і лацканамі на грудзях). Асаблівае значэнне надавалася сапагам – яны павінны былі быць лакіраванымі, з меднымі падковамі. У буднія дні рабочыя не насілі пінжакі, замест іх апранаўся скураны фартух.
Работніцы насілі паркалёвыя сукенкі з прылягаючым ліфам і прызборанай спадніцай, а таксама спадніцы з кофтамі. Насілі і модныя “парачкі” – сарафан з кофтай. На галаву павязвалі платок, на плечы – другі. Абавязкова патрэбны быў фартух. Да верхняга адзення работніц можна аднесці кацавейкі, паўшубкі, зшытае ў талію паўпаліто, якое прыкрывала калені. З верхнім адзеннем абавязкова насілі хустку.
Слугі звычайна хадзілі ў суконных ці драпавых сурдутах зялёнага, карычневага ці чорнага колера, штанах і чорных сапагах. Павязваўся гальштук. У вельмі заможных дамах лакееў надзявалі ў ліўрэі, чорныя ці каляровыя фракі. З ліўрэяй надзявалі белыя чулкі і чорныя туфлі. Горнічныя, і ўся жаночая прыслуга апраналася ў сукенкі, блізкія да модных, але больш закрытыя і простыя. На галаве насілі чапец ці наколку. Абавязковым быў белы фартух. Верхнім адзеннем служылі кацавейкі. У купецкіх сем’ях слугі апраналіся ў каляровыя касавароткі, плісавыя шаравары і сапагі. Прыслузе жаночага полу было забаронена насіць крыналіны. Да сукенкі дадаваўся белы каўнерык і белыя манжэты, белы фартух. У бедных і сярэдніх купецкіх сем’ях прыслуга была апранута ў сарафаны і кофты са спадніцамі, хусткі і фартухі.
Рамізнікі насілі сярмяжны сіні ці буры ахабень (ахабень – рускае адзенне дапятроўскага часу, доўгае, шырокае з доўгімі вузкімі прамымі адкіднымі рукавамі, з вялікім каўнерам, які спускаўся на спіну да лапатак), падпаясаны каляровым кушаком, чорную шапку. На ногі абувалі чорныя скураныя ці валяныя сапагі. Да каўнера прымацоўвалі бірку – нумар экіпажа.
Студэнты мелі парадны аднабортны са стаячым каўнерам, вышытым залатымі галунамі, мундзір зеленавата-сіняга сукна, шпагу, трохвуголку і шэрую шынель. У буднія дні студэнт апранаў двухбортны сурдут. Верхнім адзеннем лічылася двухбортнае паліто і фуражка. Гімназісты насілі аднабортны мундзір з цёмна-сіняга сукна з сярэбранымі галунамі, а ў звычайных выпадках – шэрую аднабортную куртку, падпаясаную скураным рамнём. Верхнім адзеннем з’яўлялася серае суконнае паліто і цёмна-сіняя фуражка з какардай. Гімназісткі апраналіся ў карычневыя сукенкі з чорным фартухам. Інстытуткі насілі сукенкі зялёнага, сіняга і шэрага колеру, з белымі і чорнымі пелярынамі.
3. Для забеспячэння патрэб у адзенні беларуская шляхта адчыняла ў сваіх памесцях шавецкія майстэрні. Для параднага касцюма набываліся высокаякасныя матэрыялы ў вядомых еўрапейскіх дамах моды. Прывозілі дарагое і якаснае сукно, аксаміт (“бархат”), карункі (“кружево”), гузікі. Высока цаніліся шаўковыя тканіны. Тканіны называліся па месцы іх вырабу: “ангельскія”, “чэшскія”, “французскія”, “гамбургскія”, “атаманьскія”, “шведскія”. Англійскі фалендыш (сукно высокай якасці) чырвона-карычневага колеру ішоў на выраб верхняй вопраткі. З мухаяра (тоўстая тканіна з козей шэрсці) шылі жаночыя спадніцы. Чорны кір быў неабходны для жалобнага касцюма.
Па нормах этыкету ХІХ ст. касцюм павінны быў адпавядаць канкрэтнаму прызначэнню. Жаночы гардэроб складаўся з розных рэчаў: спецыяльных касцюмаў для візітаў, бальнага касцюма, адзення для падарожжаў і адпачынку, спартыўнай і пляжнай вопраткі.
Можна вызначыць некалькі асноўных ліній у развіцці шляхецкага касцюма ХІХ – пачатку ХХ ст. Калі ў пачатку ХІХ ст. жанчыны вымушаны былі выкарыстоўваць штучныя спосабы (гарсет!), каб змяніць сваю фігуру ў адпаведнасці з патрабаваннямі моды, то ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. сталі моднымі касцюмы, якія ўлічвалі натуральныя прапорцыі жаночай фігуры.
Так, у пачатку ХІХ ст. насілі светлыя сукенкі, якія аблягалі фігуру да самага нізу. Лінія таліі некалькі завышалася, плечы рабіліся адкрытымі і на іх накідвалася шаль. Дэкаратыўныя кампазіцыі на шалях паўтараліся: па краю ішла аблямоўка (“кайма”), у цэнтры – багатыя ўсходнія ўзоры. Асабліва папулярнымі былі кашэміравыя тканіны з мяккай шэрсці з дробным малюнкам у цэнтры і складанай кампазіцыяй па краях. У моду ўвайшлі двухкаляровыя шалі з малюнкам з блакітных і белых рысак. Невялікія шалі жанчыны накідвалі на плечы, хутаючыся ў іх з вялікай элегантнасцю.
Як бачна, па сілуэту касцюм пачатку ХІХ ст. адпавядаў форме прамавугольніка. Усе жанчыны імкнуліся выглядаць далікатней.
У 1830-я гады жаночы касцюм змяніўся: сукенка спераду выглядала вузкай, а ззаду складкі разыходзіліся ад самых плеч. Да таго ж яна не была такой доўгай, як у пачатку ХІХ ст. Выраз гарлавіны прыкметна памяншаўся, закрываўся лёгкай тканінай, мог упрыгожвацца накрухмаленымі карункамі. Каўнер ззаду паднімаўся, прыдаючы жанчыне велічны, ганарлівы выгляд. Рукавы былі доўгімі з пашыранымі буфамі ўверсе. Рукавы ў некалькіх месцах маглі перавязвацца лентамі. Спадніцы былі шырокімі, на яе ўнізе нашываліся шырокія валаны ў некалькі радоў.
Як бачна, сілуэт касцюма стаў нагадваць форму двух састаўленых усечанымі вяршынямі адзін да аднаго трохвугольнікаў. Такім чынам ствараўся наступны сілуэт: тонкая талія, ломкія плечы, высокія грудзі.
У сярэдзіне 1830-х гг. у моду ўвайшлі сукенкі з менш шырокімі спадніцамі. Затое да спадніц прышывалі два рады валанаў, а затым тры. Спадніцу зверху пакрывалі тунікам (верхняй спадніцай) з лёгкай тканіны. Рукавы сукенкі ўверсе сталі больш вузкімі. Цяпер стала модным сумяшчэнне цёмных і светлых тканін. З белай тканіны рабілі каўнер і манжэты, якія ўпрыгожвалі карункамі.
Касцюм 1860-х гг. меў некалькі характэрных стылёвых рашэнняў. Адзін з варыянтаў па строгасці і аскетызму нагадваў адзенне ваенных. Касцюм звычайна шылі з сукна ці кашэміру, упрыгожвалі чорным ці залатым шнуром, які нашываўся па чырвонай ці больш цёмных адценняў тканінах. Такому ўпрыгожанню адпавядалі дэталі – двайныя высокія манжэты, вялікія бліскучыя гузікі. Іншыя варыянты касцюма па дэкаратыўнай выразнасці і колерах былі блізкімі да народнага касцюма. Таксама бытавалі пурытанскія строгія касцюмы з чорнай матэрыі. Іх шылі з аблягаючым ліфам і шырокай спадніцай, пярэдняе палотнішча якой было карацей задняга.
У сярэдзіне 1860-х гг. Сталі моднымі некалькі іншыя сілуэтныя формы жаночага касцюма. Жанчыны насілі гарсеты, зацягваючы талію і ліф, а на спіне ніжэй таліі рабілі спецыяльныя накладкі (пуф). У профіль жанчына выглядала асіметрычнай. Касцюм ствараўся, як скульптура, толькі мноствам драпіровак з тканіны. Драпіравалася верхняя спадніца – тунік. Спераду ён накладваўся на ніжнюю спадніцу без складак, з бакоў і ззаду збіраўся ў складкі, якія ўкладваліся асіметрычна. Складкі выходзілі з аднаго цэнтра, падкрэсленага бантам, струмяніліся ўніз і пераходзілі ў шлейф. Звычайна тунік быў аднаго колеру з сукенкай, аднак яго маглі рабіць і з кантрастнай па колеру і фактуры тканіны. Лёгкія тканіны спалучаліся з плотнымі матэрыяламі (аксаміт і шоўк). Краі тунікі абшываліся махрой, упрыгожваліся карункамі, плеценым шнурам. Выразную фактуры прыдавалі тканінам вышыўкай, напрыклад, белай гладдзю па беламу фону тонкага баціста ці сітца. У вышыўцы пераважалі раслінныя матывы.
З 1876 г. мяняецца форма касцюма. Ліф шчыльней прылягае да фігуры і адначасова падаўжаецца. Лінія таліі змясцілася амаль да ўзроўня бёдраў. Спадніца стала вузей, аднак унізе яна пашыралася. На месце пуфа, які раней стваралі падкладкі, засталася драпіроўка з тканіны, пераходзячая ў шлейф. У канструкцыі пераважалі вертыкальныя лініі. Эфект, які яны стваралі, падкрэсліваўся дэкорам. У адзін доўгі рад прышываліся гузікі, карункавым устаўкам надавалася форма выцягнутых па вертыкалі прамавугольнікаў.
Жаночы касцюм канца 70-х гг. ХІХ ст. стаў менш складаным і не так перагружаўся дэталямі. Ліф па-ранейшаму аблягаў жаночы стан, рукавы былі вузкімі, шчыльна аблягалі плечы. Вузкі ліф кантраставаў з больш шырокай спадніцай. Сталі моднымі адкладныя каўняры невялікіх памераў.
У 1880-х гадах модны касцюм ствараецца па-ранейшаму на штучным каркасе. Форму шырокіх і аб’ёмных спадніц падтрымлівалі крыналіны. Ліф зацягвалі ў гарсеты. Жанчыны сталі насіць шырокія сукенкі з лёгкіх гладкіх ці ў дробны малюнак тканін, на плечы накідвалі шалі. Валасы жанчыны ўкладвалі над скронямі, некалькімі кудзерамі яны спускаліся ніжэй да вушэй. Прычоску ззаду пакрывала лёгкая карункавая тканіна. У асобных выпадках апранаўся карункавы чапец, які завязваўся пад падбародкам прыгожым бантом. У модзе былі хусткі з лёгкай карункавай тканіны. Касцюм дапаўняўся невялікімі капелюшамі з вузкімі, крыху прыўзнятымі над ілбом палямі. Упрыгожваліся капелюшы вузкай кантрастнай стужкай. Па цэнтру донышка мацаваўся невялікі букецік штучных кветак.
У 90-х гг. ХІХ ст. – пачатку ХХ ст. жанчыны адмовіліся ад жорсткага гарсета. У дамашнім касцюме ўжывалі ніжнія спадніцы, якія добра крухмалілі і апраналі адначасова некалькі штук. Адну з іх шылі з тканіны з пракладзеным у ёй воласам. У выніку спадніца аблягала бёдры, унізе плаўна пашыралася. Рукавы ўверсе зноў станавіліся шырокімі, а ўнізе заставаліся вузкімі. Лініі касцюма падкрэслівалі талію і рабілі яе больш тонкай. Сукенку шылі з каштоўных тканін – часцей з шоўка, упрыгожанага карункамі. Асаблівы выгляд жанчынен надавалі прычоскі. Валасы ўкладваліся тугім валікам высока на цемені, спераду іх пышна ўзбівалі і ўзнімалі над ілбом. Вузкая доўгая шпілька ўтрымлівала вузел валос амаль вертыкальна. У гэты час некаторыя жанчыны сталі насіць штаны і адзенне, якое нагадвала мужчынскае, адмовіліся ад залішняга дэкору. У халодны час шляхцянкі апраналі паліто, доўгія і кароткія шубы. Каўнер пакрывалі футрам. У той жа час яго не прышывалі, ён быў з’ёмным. Капелюшы 90-х гг. ХІХ ст. мелі доўгія, асіметрычна выгнутыя палі. Да касцюма абавязкова дадаваліся аксесуары – сумка і парасон. Парасоны мелі доўгую, загнутую на канцы ручку са слановай косці. Іх сталі выкарыстоўваць не толькі ад сонца (светлыя з шоўку), але і ад дажджу (цёмныя). Яшчэ аднім аксесуарам быў гадзіннік. Ён меў выгляд медальёна, цыферблат закрываўся і на крышцы рабілася манаграма.
Пэўныя змены ў ХІХ – пачатку ХХ ст. адбываліся і ў мужчынскім касцюме сацыяльных вярхоў. Пачатак XIX ст. характарызаваўся з’яўленнем у мастацтве стылю ампір (ад французскага "імперыя"). Стыль ампір адрозніваўся ад класіцызму большай статычнасцю, пышнасцю, бляскам і пампезнасцю. Мужчынскай паўсядзённай вопраткай становіцца цёмны (карычневы, чорны, сіні) фрак з высокім каўняром-стойкай. Часцей за ўсё яго насілі са светлымі панталонамі і светлай камізэлькай. Верхняй вопраткай быў двухбортны рэдынгот, або сурдут, які паступова стаў асноўным у дзелавой мужчынскай вопратцы. Узімку і ўвосень мужчыны насілі рэдынгот з некалькімі каўнярамі або пелярынай. Прычоскі ў асноўным былі кароткія, галаўныя ўборы - высокія капялюшы з невялікімі, загнутымі з бакоў палямі. Распаўсюджанымі відамі абутку былі боты і туфлі. У 1830 г. у Германіі, Францыі і іншых еўрапейскіх краінах пануючым кірункам у мастацтве становіцца рамантызм. Яго эстэтычны ідэал - моцная асоба, якая прагне волі, барацьбы, дзеянняў. У мужчынскім гарнітуры, які па асартыменце і асноўным формам заставаўся нязменным, вялікае значэнне надавалася дадаткам, тонкай ільняной тканіне. Для бальных фракаў выкарыстоўвалі аксаміт, для камізэлек - разнаколерную парчу. У моду вяртаецца сярэднявечны плашч і доўгія востраканцовыя туфлі. Мужчынскі і жаночы сілуэты ў рамантычным гарнітуры падобныя: пакатая лінія плечаў, моцнае пашырэнне рукава, шчыльнае абляганне грудзі і стана, пашырэнне лініі сцёгнаў. У 40-50-е гг. ХІХ ст. у мужчынскім гарнітуры перамагае функцыянальнасць, мэтазгоднасць форм, сцвярджаецца мехаваты сілуэт. Фрак становіцца параднай вопраткай. У штодзённай вопратцы яго замяняе сурдут, зручнейшая зачыненая вопратка з зашпількай на гузікі. У 60-х гг. ХІХ ст. сурдут замяняюць пінжаком (у мінулым частка паляўнічага гарнітура), які разам са штанамі і камізэлькай пачынаюць рабіць з адной тканіны. Яшчэ раней у верхняй мужчынскай вопратцы з’яўляецца паліто, кароткае, прамога сілуэту. Колеравая гама абмяжоўваецца цёмнымі (сінім, карычневым, зялёным, чорным) колерамі. Малюнак тканіны - клетка, вузкая палоска. У летнім асартыменце дапускаліся шэры, белы і крэмавы колеры. З гэтага часу аж да 60-х гг. XX ст. змены ў мужчынскай модзе датычацца ў асноўным формы дэталяў (каўняроў, лацканоў), даўжыні і шырыні нізу штаноў, зашпількі (двухбортнай або аднабортнай), ступені аблягання па асноўных лініях сілуэту. Асартымент, форма і колер вопраткі канчаткова стабілізуюцца. Асноўным галаўным уборам застаецца цыліндр. Абутак – боты і зачыненыя туфлі чорнага колеру. На працягу 70-80-х гг. ХІХ ст. адбываюцца далейшыя стандартызацыя і стабілізацыя мужчынскіх гарнітураў, пашырэнне асартыменту вырабаў па прызначэнні. Узмоцнена развіваецца прамысловая масавая вытворчасць мужчынскай вопраткі, якая да канца стагоддзя канчаткова выцясняе індывідуальнае. У канцы ХІХ ст. вялікі ўплыў на вопратку аказвае развіццё спорту. У мужчынскім гарнітуры з’яўляюцца кароткія штаны тыпу гольф, лёгкія курткі, каляровыя кашулі.
