Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЯЦУХНАТЭОРЫЯ ЛІТ 2.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
1 Мб
Скачать
☆

4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў

У лірыцы (ад ст.-грэч. liricós — той, хто спявае пад гукі ліры; музычны, хвалюючы) на першы план выступае ўнутраны свет чалавека, стан яго свядомасці: эмацыянальна афарбаваныя развагі, разумовыя імпульсы, душэўныя памкненні, перажыванні, пачуцці. Калі ў лірычным творы і абазначаецца які-небудзь падзейны рад, дык надзвычай скупа, без дэталізацыі. Прадмет адлюстравання ў лірыцы — суб’ектыўнае. Разам з тым яно заўсёды мае якасць згустку, квінтэсенцыі душэўнага вопыту чалавека. Вельмі важная прыкмета лірыкі, ва ўсякім разе, пераважнай большасці яе твораў — экспрэсіўнасць, якая выяўляецца і праз падбор слоў, і праз сінтаксічныя канструкцыі, іншасказанні, і, галоўнае, праз фанетыка-рытмічную пабудову тэксту. Экспрэсіўнасць лірыкі надзвычай моцна працуе на такую яшчэ адну яе якасць, як сугестыўнасць, што ўказвае на наяўнасць у творах максімальнай унушаючай, заражаючай сілы, здольнай заставіць чытача пранікнуцца ўсім тым, чым жыве аўтар, адчуць і яшчэ раз перажыць гэта як нешта сваё, уласнае, глыбока асабістае.

Носьбіта перажывання, выражанага ў лірычным творы, прынята, з лёгкай рукі Ю. Тынянава, імянаваць лірычным героем. У залежнасці ад ступені праецыравання адлюстраванага ў творы на духоўна-біяграфічны вопыт аўтара лірыку дзеляць на аўтапсіхалагічную і ролевую. Наогул жа неабходна памятаць, што поўнасцю атаясамліваць аўтара і лірычнага героя не трэба. Па-першае, не трэба забываць аб творчым вымысле (фантазіі) як абавязковым складніку мастацкай творчасці. Па-другое, лірыка не проста ўзнаўляе пачуцці аўтара, яна іх трансфармуе, узбагачае, узвышае.

Відавая і жанравая сістэма лірыкі надзвычай разгалінаваная. Хоць і бытуе ў літаратуры жанр лірычнай паэмы, які ўзнаўляе перажыванні ў іх шматпланавасці («Яна і я» Я. Купалы, «Паэма без героя» Г. Ахматавай і інш.), лірыка выяўляе сябе ўсё-такі галоўным чынам у малой форме. Самымі распаўсюджанымі відамі лірыкі, у тым ліку і сучаснай, з’яўляюцца верш і песня, вытокі якіх ляжаць у фальклоры. Еўрапейская літаратурная традыцыя, з адштурхоўваннем яшчэ ад антычнасці, выпрацавала таксама такія віды і жанры лірычных твораў, як гімн, ода, элегія, эпіграма, эпітафія, эпіталама, раманс, мадрыгал, пасланне, санет, тэрцыны, рандо, рандэль, трыялет, актава і інш. Апошнія шэсць з прыведзеных намі жанраў лірыкі адносяцца да разраду ўстойлівых альбо цвёрдых форм. Многія з класічных лірычных жанраў да сённяшняга часу ўжываюцца ў паэтычнай творчасці.

Аналізаваць і рабіць спробы класіфікацыі і сістэматызацыі лірыкі пры такой яе надзвычай моцнай відавай і жанравай размаітасці даволі складана. Таму ў апошні час даследчыкі літаратуры усё больш і больш звяртаюцца ў дадзеным плане да тэматычнага прынцыпу. У залежнасці ад канкрэтнага зместу твораў адрозніваюць лірыку грамадзянскую (патрыятычная выступае пры гэтым як адна з яе разнавіднасцей), філасофскую (не зусім тоесная ёй, але надзвычай блізкая да філасофскай лірыка роздуму альбо медытатыўная лірыка), інтымную альбо любоўную, пейзажную і і некат. інш.

Літаратура

Бечык В.Л. Лірыка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1986.— Т. 3.

Бройтман С.Н. Лирический субъект // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.

Будник В. Лирика и время.— М.–Л., 1964.

Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983.

Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.

Гачев Г.Д. Содержательность художественных форм. Эпос. Лирика. Театр.— М., 1968.

Гілевіч Н.С. Паэтыка беларускай народнай лірыкі.— Мн., 1975.

Гинзбург Л.Я. О лирике.— 2-е изд.— Л., 1974.

Гніламёдаў У.В. Ад даўніны да сучаснасці.— Мн., 2001.

Гринберг И. Три грани лирики.— М., 1985.

Гуляев Н.А. Теория литературы.— М., 1985.

Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.

Лойка А. Паэзія і час.— Мн., 1991.

Лотман Ю.М. Анализ поэтического текста.— Л., 1972.

Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.

Песков А.Н., Иванов Н.И. Лирика // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Поспелов Г.Н. Лирика.— М., 1976.

Поспелов Г.Н. Теория литературы.— М., 1978.

Рагойша В. Верш; Лірыка // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.

Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Роды литературы; Типы воплощения авторского сознания в лирике // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.

Тимофеев Л.И. Основы теории литературы.— 5-е изд., испр. и доп.— М., 1976.

Томашевский Б.В. Теория литературы. Поэтика.— М., 2002.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

Хализев В.Е. Лирика // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.

Шпакоўскі І.С. Тыпізацыя ў лірыцы: Формы і сродкі.— Мн., 1980.

Эйхенбаум Б.М. О поэзии.— Л., 1969.

Ярош М.В., Бечык В.Л. Беларуская савецкая лірыка.— Мн., 1979.