- •1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы
- •1.2. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка
- •2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора
- •2. 1. Тэма, праблема, ідэя
- •2.2. Пафас, яго разнавіднасці
- •2.3. Канфлікт
- •3.2. Персанаж
- •3.2.1. Агульнае паняцце аб персанажы
- •3. Кампаненты-складнікі
- •3.1. «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця
- •3.2.2. Персанаж і аўтар
- •3.2.3. Унутраны свет персанажа. Псіхалагізм
- •3.2.4. Партрэт персанажа
- •3.2.5. Формы паводзін персанажа
- •3.2.6. Персанаж як носьбіт мовы. Дыялог і маналог
- •3.3. Рэч у мастацкім творы
- •3.4. Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж
- •3.5. Час і прастора ў мастацкім творы
- •3.6. Сюжэт, яго разнавіднасці,
- •3.7. Моўна-стылёвыя асаблівасці твора
- •3.7.1. Склад і спецыфіка мастацкай мовы
- •3.7.2. Паняцце мастацкага тэксту. Тэкст і твор.
- •3.7.3. Паняцце стылю твора. Літаратуразнаўчая стылістыка як навуковая дысцыпліна
- •3.8. Кампазіцыя
- •4. Прынцыпы навуковага разгляду літаратурнага твора
- •1. Агульнае паняцце
- •1.1. Літаратурны род
- •1.2. Літаратурны від і жанр
- •2. Эпас (эпічны род).
- •3. Драма (драматычны род).
- •4. Лірыка (лірычны род). Сістэма лірычных відаў і жанраў
- •5. Ліра-эпас як адно з буйнейшых
- •Сістэма ліра-эпічных відаў і жанраў
- •1. Азначэнне літаратурнага працэсу. Асноўныя паняцці і тэрміны тэорыі літаратурнага працэсу
- •2. Праблема пераемнасці і абнаўлення,
- •Ў літаратурным працэсе
- •3. Літаратурныя сувязі і ўплывы
- •4. Рэгіянальная і нацыянальная спецыфіка літаратуры
- •5. Стадыяльнасць літаратурнага развіцця. Асноўныя стадыі-этапы ў гісторыі сусветнага прыгожага пісьменства
- •6. Асноўныя этапы
- •Літаратурнага працэсу на Беларусі,
- •НайБольш характэрныя асаблівасці
- •Яго працякання
- •7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
- •7.1. Барока
- •7.2. Класіцызм
- •7.3. Сентыменталізм
- •7.4. Рамантызм
- •7.5. Рэалізм
- •7.5.1. Агульнае паняцце аб рэалізме.
- •Літаратура
- •7.5.2. Рэалізм у беларускай літаратуры
- •Літаратура
- •7.5.3. Рэалізм і сучаснае літаратуразнаўства.
- •Літаратура
- •7.6. Натуралізм
- •7.7. Дэкаданс. Мадэрнізм. Авангардызм. Постмадэрнізм
- •7.7.1. Агульная характарыстыка
- •7.7.2. Сімвалізм
- •7.7.3. Імпрэсіянізм
- •7.7.4. Экспрэсіянізм
- •7.7.5. Футурызм
- •7.7.6. Дадаізм
- •7.7.7. Сюррэалізм
- •7.7.8. Экзістэнцыялізм
- •7.7.9. Школа «плыні свядомасці»
- •7.7.10. «Новы раман»
- •7.7.11. Драма і тэатр абсурду
7. ВядуЧыя напрамкі і плыні ў еўрапейскай і сусветнай літаратуры
ХVІ–ХХ стст.
7.1. Барока
Барока (ад італ. barocco, літаральна незвычайны, дзіўны; ёсць і іншыя этымалагічныя версіі-трактоўкі дадзенага слова-тэрміна) — адзін з вядучых стыляў у еўрапейскім мастацтве, які развіваўся нераўнамерна і несінхронна з сярэдзіны ХVІ ст. (Іспанія, Італія) да 80-х гг. ХVІІІ ст. (Венгрыя, славянскія краіны). Барока ахапіла ўсе віды мастацтва, наклала адбітак на асаблівасці навуковай і філасофскай думкі, на розныя бакі культурнага жыцця і побыту. Наогул можна з поўнай падставай (і на гэта ўказвае большасць даследчыкаў дадзенага метаду і стылю) весці гаворку аб барочным светапоглядзе і светаадчуванні.
Барока ўключыла ў сябе розныя ідэйныя плыні і мастацкія тэндэнцыі. Яго шырока выкарыстоўвалі і прадстаўнікі Контррэфармацыі, і пратэстанты, і праваслаўнае духавенства, і, вядома ж, дваранская арыстакратыя, а таксама сярэднія і бяднейшыя слаі тагачаснага насельніцтва.
Барока як мастацкі стыль вылучае дынаміка, афектнасць, патэтыка, тэатральнасць, ілюзіанізм, сутыкненне фантастыкі і рэальнасці. Яго таксама характарызуюць імкненне да антытэз, гіпербал, складаных метафар і наогул да ўсяго незвычайнага, нечуванага, нават сенсацыйнага. У творах барочных аўтараў таксама шмат схаластыкі, малазразумелых сілагізмаў і г. д. Свет паўстае перад мастакамі барока як хаатычны, пазбаўлены ўстойлівасці; ён знаходзіцца ў стане пастаянных змен, якія нічога добрага з сабой не нясуць. Тэма ілюзорнасці шчасця, хісткасці жыццёвых каштоўнасцей, поўнай улады над светам року і выпадку — адна з цэнтральных тэм барочных аўтараў. Позняе Адраджэнне з крызісам гуманістычнай ідэалогіі наклала, такім чынам, на борока свой выразны адбітак.
Літаратура барока прадстаўлена ў Іспаніі паэзіяй Гангоры-і-Аргатэ (г. зв. гангарызм), трагедыямі Кальдэрона, драмамі Тырса дэ Маліны, сатырай Кеведа-і-Вільегаса (у тым ліку і яго хітрунскім раманам); у Італіі — паэзіяй Т. Таса і Дж. Марына (г. зв. марынізм); у Германіі — трагедыямі А. Грыфіуса і Д. Лаэнштэйна, лірыкай П. Флемінга і Ф. Шпе, раманам Грымельсхаузена; у Францыі — паэзіяй і прозай Т. д’Абінье, раманамі, байкамі і вершамі М. дэ Скюдэры (г. зв. прэцыёзная літаратура), раманамі Ш. Сарэля; у Англіі — трагікамедыямі Ф. Бамонта і Дж. Флетчара. Як ужо адзначалася ў самым пачатку пытання, барока адбілася і ў славянскіх літаратурах, у прыватнасці, у творчасці Я. Морштына, С. Твардоўскага, (Польша), А. Міхны (Чэхія), І. Гундуліча (Харватыя), І. Велічкоўскага, К. Саковіча (Украіна), С. Полацкага (Беларусь і Расія).
Дарэчы, барока знайшло таксама і сваіх тэарэтыкаў. Найбольш арыгінальнымі сярод іх з’яўляюцца іспанец Б. Грасіян (трактат «Штодзённы аракул ці Мастацтва Асцярожнасці», 1647) і італьянец Э. Тэзаура («Падзорная труба Арыстоцеля», 1655).
К сярэдзіне ХVІІІ ст. барока ў яго арыстакратычна-прыдворным варыянце трансфармуецца ў стыль ракако (фр. rococo — маленькія каменьчыкі, ракавінкі), асноўная прыкмета якога — геданізм. У літаратуры ракако, што імкнулася да камернасці, інтымнасці, атрымала развіццё анакрэонтыка, галантная лірыка, розныя віды «лёгкай паэзіі» (пасланні, экспромты, элегіі) і г. д.
Як зазначае адзін з самых дасведчаных даследчыкаў беларускага літаратурнага барока А. Мальдзіс, «у беларускай літаратуры і шматмоўнай літаратуры Беларусі барока найбольш выразна выявілася ў пераходны перыяд, асабліва ў другой палове ХVІІ — першай трэці ХVІІІ стст. Беларускае барока цесна звязана з ідэямі Контррэфармацыі, што асабліва адчуваецца ў містычнасці ідэалу і рытарычнай зададзенасці, але як мастацкае светаўспрыманне значна шырэй за іх. Эстэтыка борока была крокам наперад у мастацкім развіцці Беларусі. Тут сінтэзаваліся сярэдневяковыя і рэнесансавыя традыцыі, упершыню скрыжоўваліся шляхі развіцця пісьмовай літаратуры і фальклору»1. Барока на Беларусі прадстаўлялі такія аўтары, як С. Полацкі, Д. Рудніцкі, М. Сарбеўскі (тэарэтык барока і наогул прыгожага пісьменства на Беларусі). Акрамя таго, яно выявілася даволі выпукла ў школьнай драме (у тым ліку і ў інтэрмедыях, якія побач з падобнымі творамі народнага тэатра стаяць ля вытокаў беларускай нацыянальнай прафесійнай драматургіі), ананімнай парадыйна-сатырычнай і гумарыстычнай паэзіі («Птушыны баль», «Ліст да Абуховіча», «Казане руске» і інш.), песенна-інтымнай лірыцы.
Літаратура
Гуляев Н.А. Литературные направления и методы в русской и зарубежной литературе ХVІІ–ХІХ веков. Книга для учителя.— М., 1983.
Лихачёв Д.С. Развитие русской литературы Х–ХVІІ веков: Эпохи и стили.— Л., 1973.
Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый.— Мн., 1980.
Мальдзіс А.І. Барока ў літаратуры // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1984.— Т. 1.
Морозов А. Судьбы русского классицизма // Русская литература.— 1974.— №1.
Морозов А. Извечная константа или исторический стиль // Русская литература.— 1979.— № 3.
Морозов А.А. Барокко // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.
Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.
Рагойша В. Літаратурны працэс; Метад літаратурны // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапаможнік.— Мн., 2001.
Ренессанс. Барокко. Классицизм.— М., 1966.
XVII век в мировом литературном развитии.— М., 1969.
Славянское барокко.— М., 1979.
Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Барокко // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературоведческий словарь-справочник для ученика и учителя.— Мозырь, 2003.
