- •Тема 1 общественно-политический строй и право на беларуси в период установления госудасрвтенности у восточных славян. Древние белорусские княжества. Основные черты права План
- •Основные черты древнего права. Кривичский договор 1229 года с Ригой и готским берегом. Другие источники права.
- •Тема 2. Создание и развитие Великого княжества Литовского. Его общественный и государственно-политический строй.
- •Литература.
- •Идентификация термина «Литва» в конце 12-13 веках.
- •Историография вкл
- •Классы и сословия на Беларуси.
- •Социальное и правовое положение крестьян. Хронология закрепощения крестьян, их повинности.
- •Суды вкл до реформы середины хvi века
- •Мещане белорусских городов. Социальные группы.
- •Феодальное право Беларуси
- •Источники права. Обычное право. Привилеи.
- •Тема 6 Общественно-политический строй и право на Беларуси в составе Российской империи (1795-1916 гг.) Табель о рангах
- •Общественно-политический строй.
- •Государственный строй.
- •Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў пачатку XX ст.
- •Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў дні лютаўскай рэвалюцыі
- •Тема 7 Общественно-политический строй и право в период революционных перемен и борьбы за возрождение белорусской национальной государственности (1917-1920 гг.) Октябрьская революция
- •Образование бсср
- •1 Всебелорусский съезд Советов и государственно-правовое значение его решений, образование Литовско-Белорусской сср.
- •Тема 8 Государство и право Белорусской сср в период новой экономической политики (1921-1929 гг.)
- •Возвращение бсср восточных районов Беларуси в 1924-1926 гг.
- •Развитие законодательства. Новые кодексы бсср.
- •Конституция бсср 1927 г.
- •Судебный строй бсср.
- •Тема 9 Государство и право бсср в период коллективизации сельского хозяйства и репрессивных действий государства против своего народа (1930-1939)
- •Индустриализация.
- •Коллективизация сельского хозяйства.
- •Нарушение законности на Беларуси, репрессии.
- •Право и суды в 30-е годы.
- •Тема 10
- •Белорусская сср в период второй мировой войны (1939-1945 гг.)
- •Воссоединение Западной Беларуси с Белорусской сср. Великая Отечественная война (1941-1945 гг.)
- •Статья 2. «Обе договаривающиеся стороны, согласно принципа самоопределения народов, признают независимость Украины и Белоруссии…».
- •Право в годы войны.
- •Государство и право бсср в 50 – 80-е годы. Краткая характеристика периода. Деятельность Высших органов государственной власти и управления бсср
- •Белорусская сср на международной арене
- •Развитие права бсср
- •Краткая характеристика периода
- •Тема 14
- •Провозглашение независимости Белорусской сср. Декларация о государственном суверенитете Белорусской сср. Всеобщая декларация прав человека и Беларусь. Проект нового Союзного договора.
Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў дні лютаўскай рэвалюцыі
Рэвалюцыйныя выступленні рабочых і салдат Петраграда 27 лютага 1917 г. прывялі да звяржэння царскага ўрада ў Расіі. У Петраградзе быў утвораны Савет рабочых дэпутатаў, большасць у якім складалі прадстаў-ікі сацыялістычных плыняў — меншавікі і эсэры. Старшынёй Савета быў абраны меншавік Н. С. Чхеідзе, а яго таварышамі А. Ф. Керанскі і М. I. Скобелеў.
Дэпутатамі Дзяржаўнай думы ў гэты ж час быў утвораны Часовы камітэт Думы пад старшынствам М. В. Радзянкі. У ноч на 28 лютага Часовы камітэт Думы выдаў адозву да народаў Расіі, у якой заяўляў, што ён бярэ на сябе ініцыятыву аднавіць у дзяржаве парадак і ўтварыць новы ўрад. Такім чынам, у першыя дні рэва-люцыі ў Петраградзе ўсталявалася двоеўладдзе — свое асаблівае перапляценне ўлады буржуазіі ў асобе Часо-вага ўрада і ўлады Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
Праз дзень, 1 (14) сакавіка 1917 г., аб перамозе народнай рэвалюцыі ў Петраградзе стала вядома ў Менску, Віцебску, Полацку, Гомелі і іншых гарадах Беларусі. 4 сакавіка ў Менску быў утвораны Савет рабочых дэпутатаў і выбраны Часовы выканаўчы камітэт Савета, старшынёй якога быў абраны Б. П. Позерн, а таварышам старшыні I. Е. Любімаў. Была ўтворана гарадская міліцыя, на чале якой стаў М. В. Фрунзе. Міліцыяй былі вызвалены з турмы ўсе палітычныя вязні, раззброена паліцыя. 5 сакавіка адбылося другое пасяджэнне Мен-скага Савета, на якім было вырашана правесці 6 сакавіка агульнагарадскую маніфестацыю.
У ноч з 3 на 4 сакавіка адбылася нарада прадстаўнікоў гарадской думы, павятовага і губернскага земстваў, а таксама іншых уплывовых гарадскіх асоб (усяго 70 чалавек) з мэтай утварэння новага органа ўлады замест губернатара і губернскага праўлення. Нарада пастанавіла ўтварыць Камітэт грамадскага парадку і бяспекі. Цывільным камендантам горада быў выбраны старшыня губернскай земскай управы Самойленка. У той жа дзенв галоўнакамандуючы Заходнім фронтам генерал Эверт афіцыйна зацвердзіў Самойленку на пасадзе каменданта. 5 сакавіка міністр унутраных спраў Часовага ўрада князь Львоў прызначыў яго мінскім губернскім камісарам, які замяніў губернатара.
Услед за ўтварэннсм Саветаў рабочых дэпутатаў пачалі ўтварацца Саветы салдацкіх дэпутатаў. 8 сакавіка ў Менску адбылося першае агульнае аб'яднанае пасяджэнне Менскага Савета рабочых і салдацкіх (менскага гарнізона) дэпутатаў. На гэтым пасяджэннІ быў выбраны новы выканаўчы камітэт Менскага Савета з 22 чалавек. За кароткі час у арміях Заходняга фронту было ўтворана каля 7 тыс. ротных, палкавых, дывізійных, карпусных, армейскіх, пры тылавых часцях і штабах камі-тэтаў.
У гэты ж час пачалі ўтварацца і сялянскія камітэты. 20—23 красавіка (3—6 мая) 1917 г. у Менску адбыўся Першы з'езд сялянскіх дэпутатаў Менскай і Віленскай губерняў. З'езд выбраў выканком Савета на чале з М. Ф. Фрунзе і дэлегатаў на Першы Усерасійскі з'езд сялянскіх дэпутатаў. Саветы сялянскіх дэпутатаў мелі значны ўплыў на сялянскія масы ў Беларусі, дзе быў вельмі вя-лікі працэнт буйнога памешчьшкага землеўладання і мелася каля 300 тыс. сялян, якія парабкавалі. Вялікае значэнне ў пашырэнні рэвалюцыйнай свядомасці сялян адыграў Першы Усерасійскі з'езд сялянскіх дэпутатаў, які праходзіў з 4 па 28 мая (10 мая — 10 чэрвеня) 1917 г. На з'ездзе з прамовай выступіў У. I. Ленін, які заклікаў сялян да неадкладнага захопу сялянамі памешчыцкіх земляў.
У пачатку чэрвеня ў Петраградзе адбыўся Першы Усерасійскі з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На ім прысутнічалі дэлегаты ад беларускіх гарадоў і губерняў. З'езд ухваліў знешнюю палітыку Часовага ўрада, абмеркаваў адносіны да вайны і міру, нацыянальнае пытанне, падрыхтоўку да Устаноўчага сходу і ін-шыя, але не вырашыў галоўнага пытання рэвалюцыі — аб міры і зямлі.
У сакавіку—красавіку 1917 г. значна актывізавалася дзейнасць беларускіх нацыянальна-вызваленчых арганізацый у Менску і іншых гарадах. 25—27 сакавіка 1917 г. ў Менску адбыўся з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. У яго рабоце прынялі ўдзел 150 дэлегатаў з розных гарадоў Беларусі і Расіі. З'езд выбраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) з 18 чалавек, якому было даручана: «1) арганізаваць Беларусь у кантакце з Часовым Расейскім Урадам; 2) падгатовіць выбары ў Беларускую Краёвую Раду; 3) весці прапаганду выбараў у Расейскае Учрэдзіцельнае Сабраньне...; 4) цяпер жа прыступіць да апрацавання канстытуцыі «Беларуска-га Краёвага Ураду». У Беларускі нацыянальны камітэт былі выбраны вядомыя дзеячы нацыянальнага адра-джэння Р. Скірмунт, А. Смоліч, В. Фальскі, Б. Тарашкевіч, Е. Канчар, А. Бурбіс, Ф. Шантыр, В. Іваноўскі, 3. Жылуновіч і інш. З'езд выказаў сваю гатоўнасць падтрымаць Часовы ўрад і заявіў аб перадачы выканаўчай улады Беларускаму нацыянальнаму камітэту. У красавіку 1917 г. па ініцыятыве БНК. быў скліканы Краёвы сялянскі з'езд, які выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай РасІйскай рэспублікі.
Летам 1917 г. у Вільні ўзнікла беларуская арганізацыя, якая дамагалася ўтварэння незалежнай беларускай дзяржавы. Арганізацыя атрымала назву «Сувязь (саюз) незалежнасці і непадзельнасці Беларусі». Яна выступі-ла як супраць канфедэрацыі Беларусі з Літвой, так і супраць аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай рэспублікі, «супраць анэксійных прэтэнзій літвіноў да беларускіх зямель». Пад уплывам рэвалюцыйных падзей летам 1917 г. значна ўзрасла актыўнасць Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Па яе ініцыятыве ў ліпені 1917 г. у Менску быў скліканы Другі з'езд Беларускіх арганізацый, на якім замест Беларускага нацыянальнага камітэта была ўтворана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый. У Статуце Рады было запісана, што «яе дзейнасць грунтуецца на прынцыпах поўнага дэмакратызму, перадачы ўсёй зямлі без выкупу працоўнаму народу і абароны інтарэсаў рабочых». Кіруючае становішча ў Цэнтраль-най радзе належала дзеячам БСГ Я. Лёсіку, П. Бадуновай, Я. Дыла, 3. Жылуновічу, А. Смолічу, Ф. Шантыру. БСГ восенню 1917 г. налічвала ў сваіх радах да 10 тыс. чалавек. Яе арганізацыі меліся і за межамі Беларусі — ў Петраградзе, Маскве і іншых гарадах. Сярод петраградскай і маскоўскай секцый БСГ было многа рабочых, салдат і маракоў, якія падтрымлівалі праграму баль-шавікоў. Восенню 1917 г. ў Петраградзе і Гельсінгфорсе з некалькіх раённых арганізацый БСГ была ўтворана Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП), у радах якой налічвалася 700 чалавек. У выканаўчы камітэт БСДРП уваходзілі А. Чарвякоў, А. Усціловіч і інш. У красавіку 1918 г. БСДРП была пераўтворана ў беларускую секцыю пры Пецяргофскім ра-ённым камітэце РКП(б). Беларускія секцыі РКП(б) былі утвораны ў Маскве і іншых гарадах Расіі. Маскоўская і петраградская беларускія секцыі РКП(б) актыўна садзейнічалі ўтварэнню Беларускай ССР.
Кароткі агляд нацыянальна-вызваленчага руху, які шырыўся на Беларусі на пачатку XX ст. і ў дні лютаўскай рэвалюцыі, дазваляе сцвярджаць, што беларускі народ свядома дамагаўся сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці. Таму ўтварэнне ў 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі, а затым Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі не было гістарычнай выпадковасцю або падарункам з чужых рук, як гэта падавалася некаторымі гісторыкамі, а з'яўлялася заканамерным гістарычным працэсам, які развіваўся пад уплывам дзейнасці шырокіх мас народа.
