- •2.Летапісанне ў 18 ст. Магілёўская хроніка.
- •3.Беларуская мемуарыстыка. Літ-мастацк асаблівасці Авантураў майго жыцця с. Пільштыновай.
- •5.Парад-сатыр проза ў бел.Літ 18 ст. Прамовы русіна. Прамова русіна аб нараджэнні Хрыста. Творчасць к Жэры.
- •7.Лацінамоўн паэзія Бел 18 ст. Творчасць м. Карыцкага і ф. Князьніна.
- •9.Бел.Драматургія ў 18 ст. Народны тэатр. Батлейка. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Бакханалія”.
- •10.Драматургія Забельскай дамініканскай калегіі. К. Марашэўскі Камедыя, м. Цяцерскі Доктар па прымусу.
- •11.Прыдворны тэатр. Драматургічная творчасць ф.У. Радзівіл, м. Радзівіла.
- •12.Жанрава-стылёвая шматграннасць паэзіі ф. У. Радзівіл.
- •13.Грамадска-культ і ідэйна-эстэт асаблівасці развіцця бел.Літ у 1 пал 19 ст.
- •14.Асоба і творчы шлях Адама Міцкевіча. Паэт і яго эпоха ў філамацкіх вершах. Інтымная лірыка.
- •12)Тэматыка и жанрава стылёвыя асаблівасці балад і санетаў Міцкевіча.
- •16.Героіка-патрыятычная паэма Міцкевіча Гражына: матывы, вобразы, стылёвыя асаблівасці.
- •17.Паэма Міцкевіча Конрад Валенрод як метафара нац-патрыят змагання.
- •18.Архітэктоніка і паэтыка віленска-ковенскіх дзядоў.
- •19.Тэматыка і праблематыка дрэздэнскіх Дзядоў. Містычны і рэалістычны план паэмы.
- •20.Праблематыка і вобразная сістэма паэмы Пан Тадэвуш. Беларускія рэаліі ў паэме.
- •21.Жанравая спецыфіка, архітэктоніка і паэтыка паэмы Пан Тадэвуш.
- •22.Асоба Яна Чачота. Творчасць віленскага перыяду. Паэтыка балад.
- •23.Творчасць Яна Чачота гадоў ссылкі і апошніх гадоў жыцця. Спевы пра даўніх ліцвінаў.
22.Асоба Яна Чачота. Творчасць віленскага перыяду. Паэтыка балад.
Ян Чачот (1796-1847) – нарадзіўся ў в. Малюшычы Навагр павета 24.06.1796 – Купалле. Пры хрышч далі імя ЯН (уніяцк) і Антоній (каталіцк). Нарадз у сям’і беззям арандатараў (шляхта). Пераехалі ў мястэжчка Новая Мыш. Бацька – аканом у Тызенгауза. Вуч у Дамінік школе ў Навагр з Міцк.
1815 – паступ з Міцк у Віл ун. Чачота не бяруць на казённы кошт – працуе ў радзівіл канцылярыі Маса Радзівілова.
1816 – пачынае вучыцца. Старшыня блакітнага саюзу, Штатны паэт філаматаў. Пісаў вершы-прысвяч сябрам (адамовыя, Яновыя, Яжовыя імяніны). Праблемы сяброўства, сэнсу жыцця. Меў мянушку Ментар (з Адысеі – настаўн Тэлемаха). Тэма радзімы (радзіма – першая каханка). Тэма сяброўства і ўслаўл маладосці і радасці жыцця. (гэй, сябры, у гурт вясёлы). Любоўн тэматыка (кахаў дачку рэктара Зосю Малеўскую, Ф. Малеўскі – яе брат, філамат). Яе кахаў і Тамаш Зан.
Чачот першы сярод філаматаў пачаў пісаць балады на аснове бел фальклору.
Чачот – піянер народнасці сярод філаматаў, філамацкі маяк.
Балады на фальк аснове: Свіцязь, Калдычэўскі шчупак. Спецыфіка балад: нясуць адбітак 2 эпох – асветн і рамантызму.Ад рамант: незвыч героі ў незвыч абставінах. АД ас-ва: маралізатарства і дыдактыка, педагаг пафас. Яго балады – літ-ра перадрамантызму. Шэраг балад заснав на гіст міфах: Радзівіл або Заснаванне Вільні.
Імяніны віншав або Яжовыя (1819_) – у аснове нар пажад прывіт, якія склад у дзень імянін паноў сялянамі.
Адсядзеў 1 год у турме: цыкл песні Яна, спяваныя для Зосі, цыкл Зосіны песні (1 фраза з бел нар песні, астатн піша сам Чачот)
1824 – заканчв 1 этап тв-ці.
23.Творчасць Яна Чачота гадоў ссылкі і апошніх гадоў жыцця. Спевы пра даўніх ліцвінаў.
2 этап тв-ці – 1 год турмы і ссылка на Урал.
Па справе віленскіх згуртаваньняў моладзі арыштаваны 10 кастрычніка 1823 году і зьняволены ў колішнім касьцёле місіянэраў, дзе яго пратрымалі да 22 кастрычніка 1824 году. У часе арышту ужо сабраў значную колькасьць народных песень, якія ўвайшлі ў яго рукапісны зборнік «Песенькі і іншыя творы», складзены ў турме паміж допытамі і перададзены на захаваньне безнайдзена каханай ім Зосі Малеўскай, сястры філямата Францішка Малеўскага[24]. У рукапісны зборнік акрамя песень уваходзілі таксама элегіі (т. зв. трэны).
Па абвяшчэньні выраку спачатку адбываў шасьцімесячнае пакараньне ў крэпасьці Кізіл, перакладаў Вашынгтона Ірвінга (пераклад выйшаў у Вільні, 1830). Адсюль яго ў траўні 1825 перавялі ва Ўфу. Уфіміскі пэрыяд жыцьця Яна Чачота малавядомы, і асноўнаю крыніцаю зьяўляюцца матэрыялы паліцэйскага нагляду: даносы, даклады і інфармацыі.
У 1827 паступіў на дзяржаўную службу канцылярыстам у бюро мясцовага губэрнатара. Паэту таксама дазволілі жыць на кватэры ў заможніх гаспадароў і вучыць іх дзяцей. Атрымліваў на жыцьцё 50 капеек сутачных[27]. У вольны ад гувэрнэрскіх заняткаў час займаўся вывучэньнем замежных моваў.
У 1830 годзе змог пераехаць у Маскву. З 1831 па 1833 працуе ў Цьвяры і Таржку. У Цьвяры захапіўся зьбіраньнем мясцовых этнаграфічных і фальклёрных матэрыялаў, якія пасылаў свайму сябру-філямату манголазнаўцу Юзэфу Кавалеўскаму ў Казань, куды той быў сасланы. Гэтыя матэрыялы загінулі ў часе паўстаньня 1863 году ў варшаўскай кватэры Кавалеўскага, які к гэтаму часу вярнуўся ў Польшчу.
У 1833 яму дазволілі вярнуцца на Беларусь, у мястэчка Лепель, дзе ён ўладкоўваецца канцылярыстам у дырэкцыі Бярэзінскага канала, якая месьцілася ў Лепельскім павеце. За добрую службу атрымлівае чын губэрнскага сакратара[29]. У Лепелі Ян Чачот заняўся зборам народных песень, якія потым увайшлі ў яго зборнікі.
Некаторы час жыве ў Шчорсах у Храптовіча.
1837-1846 – выдае 6 тамоў зборніка Сялянскія песні з-пад Нёмана і Дзвіны. Першыя 4 тамы былі перакл на польск мову. Да зсіх тамоў была напісана прадмова. У ёй чачот даў першы ў нашай гіст лінгвістычны агляд асабл бел мовы. Таксама змясціў першыя бел-польскія слоўнік і слоўнік бел ідыёмаў. У апошніх тамах даў 29 сваіх уласных белмоўных вершаў (Уласныя сялянскія песні). Яны вытрым у духу сентымент.
1846 – апошні зборнік Песні земляроба (польскамоўн).
Меладычн і напеўн вершаў. Да 30 вершаў Станіслаў Манюшка напісаў музыку і ўключ у свій Хатні спеўнік.
Памёр у Друскінінкае.
Ягоныя балады не выдав пры жыцці. 1972 – знайшлі балады.
1921 – былі знойдзе некат вершы.
Нашчадкі Зосі Малеўскай перадалі даследчыкам малы архіў філаматаў (вершы, напіс у турме).
У студ гады пачынае пісаць цыкл песняў-баладаў Спевы пра даўніх ліцвінаў да 1434 (55 баладаў, якія можна спяваць пад муз інструмент). У Чачота героі жывыя, чалавечыя, жаноч вобразы. Мэта: набліз гіст да звыч чалавека. Піша па бел. «Спевы пра даўніх ліцвінаў» - своеасаблівая гісторыя старажытнай Беларусі ў песнях. Задума расказаць у паэтычных радках пра гістарычнае мінулае роднай Беларусі, пра часы Вялікага Княства Літоўскага ўзнікла ў Чачота таксама ў багаты на творчыя здзяйсненні і намеры віленскі перыяд. Спачатку ён хацеў паказаць славутых жанчын мінулага, у першую чаргу «ліцвінак», але потым вырашыў ногул напісаць паэтычную гісторыю сваёй Бацькаўшчыны. Высылка за межы Беларусі, суровыя выпрабаванні, з якімі паэт пазнаўся на чужыне, - усё гэта перашкодзіла задуме. Толькі праз дваццаць гадоў, вярнуўшыся дамоў і ўладкаваўшыся ў Шчорсаўскай бібліятэцы, змог ён прыступіць да ажыццяўлення даўняй мары. Недзе ў 1842-1844 гадах і з`явіліся з-пад яго пяра «Спевы пра даўніх ліцвінаў...». Заснаваў іх паэт на гістарычных фактах, узятых з «Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» Мацея Стрыйкоўскага і дзевяцітомнай «Гісторыі літоўскага народа» Тэадора Нарбута. Аўтар пазначае нават старонкі гэтых выданняў, адкуль ён браў факты для сваіх «спеваў». «Спевы пра даўніх ліцвінаў...» у жывых вобразах узнаўляюць нашу далёкую мінуўшчыну, вельмі цікава асвятляюць шмат якія яе старонкі.
24.Паэзія філаматаў А. Э Адынец, Петрашкевіч, А. Ходзька, Тамаш Зан.
Антон (Антоні) Эдвард АДЫНЕЦ (25 студзеня 1804, Гейстуны Ашмянскага пав. Віленскай губ. (цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобл.) —15 студзеня 1885, Варшава; Псеўданім: Inocenty Staruszkiewicz), беларускі паэт, перакладчык, мемуарыст, выдавец. Пісаў на польскай мове.
Скончыў Барунскую базыльянскую школу ў 1820 і Віленскі універсітэт у 1823 (магістр права). Ва універсітэце стаў сябрам таварыства філарэтаў, якому прысвяціў "Песню філарэтаў" (пазней Ф. Багушэвіч зрабіў пераробку гэтага твора пад назваю "Песня"). Сябраваў з А. Міцкевічам, Я. Чачотам, Т. Занам, І. Дамейкам, І. Ходзькам, І. Лялевелем. Пабачыўшы паэтычныя здольнасці Адынца, Чачот узяў яго пад сваю апеку, за гэта сябры празвалі Чачота Ментарам, а Адынца - Тэлемакам (паводле грэчаскай міфалогіі, Ментар быў выхавальнікам Тэлемака). Па справе таварыства быў зняволены ў лістападзе 1823 - лютым 1824. У 1829-1837 вандраваў па Заходняй Еўропе, часам спадарожнічаў А. Міцкевічу. У 1837 вярнуўся ў Гейстуны, а з 1838 жыў у Вільні. Быў рэдактарам альманаха "Melitele" (1829) i газеты на рускай і польскай мовах "Виленский вестник" (1841-1859). Паступова погляды Адынца сталі больш кансерватыўнымі. У прыватнасці, у 1858 ён удзельнічаў у выданні "Віленскага альбома" у гонар Аляксандра ІІ. З 1866 жыў у Варшаве. Ёсць звесткі, што ў 1884, калі разам з Дамейкам Адынец наведваў Беларусь, сустракаўся ў Крошыне з П. Багрымам. У сваёй творчасці часта выкарыстоўваў сюжэты з гісторыі Беларусі, перакладаў сусветную класіку.
Ануфрый Петрашкевіч (1793, Шчучын — 7 снежня 1863, Вільня). Скончыў Віленскі і Варшаўскі універсітэты. У 1822—1824 працаваў у архіве Радзівілаў у Вільні. Быў адным з заснавальнікаў таварыства філаматаў, распрацаваў структуру таварыства прамяністых. У 1825 высасланы ў Маскву, у 1832 — у Табольск. У 1860 вярнуўся ў Вільню. Сябраваў з Адамам Міцкевічам, Янам Чачотам, Тамашам Занам. Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.
Аляксандар Ходзька (па-польску: Aleksander Chodźko; 30 жніўня 1804, Крывічы — 27 сьнежня 1891, Нуазі-ле-Сэк ля Парыжу) — паэт,фальклярыст і ўсходазнавец; брат Юзэфа і Міхала Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. У 1820 годзе, падрыхтаваўшыся пад наглядам Тамаша Зана, паступіў на аддзяленьне літаратуры і мастацтваўВіленскага ўнівэрсытэту. Пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. Удзельнік Таварыства філярэтаў, за што ў 1823 быў арыштаваны і да 1824знаходзіўся пад сьледзтвам. У 1825 годзе скончыў Віленскі ўнівэрсытэт з ступеньню кандыдата філязофіі.
Прадоўжыў вучобу ў Санкт-Пецярбургу ў Вучэбным аддзяленьні жывых моваў пры Азіяцкім дэпартамэнце Міністэрства замежных спраў. У часе вучобы зьблізіўся з Адамам Міцкевічам, Аляксандрам Пушкіным, Васілём Жукоўскім. Адзінаццаць гадоў працаваў перакладчыкам, а затым сакратаром расейскага консульства ў Пэрсіі. У 1841 выехаў на адпачынак у Італію і Францыю. З 1842 году жыў у Парыжы, дзе сустрэўся з калегамі па вучобе і родных братоў Станіслава і Міхала. Выехаў у Лёндан, дзе сёлета выдаў свой збор паданьняў і песень народаў Пэрсіі. Адзін з гэтых твораў — «Прыгоды і імправізацыі Кёр-Аглы» на францускую мову пераклала Жорж Санд[1].
Вярнуўшыся ў Парыж, працаваў на ніве ўсходазнаўства. Выдаў «Пэрсыдзкую граматыку» (1852), за якую атрымаў ад Напалеона III крыж ганаровай лігі, напісаў дасьледваньне па курдзкай мове, падрыхтаваў размоўнік па турэцкай мове, а таксама працу пра помнікі стараславянскага пісьменства і інш[1]. У 1857—1883 прафэсар катэдры славянскіх моваў і літаратур у Калеж дэ Франс.
Памёр 27 сьнежня 1891 году ў Нуазі-ле-Сэк пад Парыжам іі пахаваны на могілках Манмарансі.
У 1829 выдаў зборнік «Паэзія», некаторыя песьні і баляды якога заснаваныя на беларускім фальклёры («Маліны», «Васілёк», «Алеся», «Зух», «Старац»). У зборнік ўвайшлі таксама пераклады навагрэцкіх і марлацкіх песень.
Тамаш Зан (па-польску: Tomasz Zan; 21 сьнежня 1796, в. Мясата, Ашмянскі павет, Віленская губэрня — 19 ліпеня 1855, маёнтак Кахачынкаля Воршы) — удзельнік вызвольнага руху, дасьледнік прыроды, літаратар[1], музэязнавец, геоляг, дасьледнік прыродных багацьцяў Урала. Адзін з стваральнікаў таварыства філяматаў, стваральнік таварыства прамяністых, рэарганізаванага пазьней у таварыства філярэтаў; сябраАдама Міцкевіча і Яна Чачота. Кіраўнік першых рэвалюцыйных арганізацыяў на Беларусі і Літве[2]. Адыграў значную ролю ў разьвіцьці новага літаратурнага кірунку — рэвалюцыйнага рамантызму[3]. Першым з кола віленскіх паэтаў прызнаў беларускую народную творчасьць за адзін з найгалоўнейшых разьдзелаў свае паэтычнае праграмы[4].
Сапраўднае прозьвішча самога паэта і яго продкаў вымаўлялася мякка — «Зань»[3][5]. У часе вучобы ў Віленскім унівэрсытэце вымаўленьне зь невядомых прычын пацьвярдзела[6], імаверна, па звычайным недаглядзе аднаго з службоўцаў канцылярыі[5]. Род Заняў належыў да тыповай беларускай шляхты[5].
у 1807 годзе, разам з малодшым братам Ігнасем пасылаецца ў Менскую гімназію.
Будучы гімназістам Тамаш належыў да ліку найбольш здатных вучняў. Таксама актыўна ўдзельнічаў у студэнцкіх зборах і забавах. Найбліжэйшымі сябрамі Тамаша Зана ў Менскай гімназіі былі браты Верашчакі з Наваградчыны — Міхал і Юзэф. Асабліва моцна ён пасябрыўся зь Міхалам, дзякуючы якому Тамаш пазнаёміўся зь ягонаю сястрой Марыляй Верашчакай — будучай каханай Адама Міцкевіча, які, у сваю чаргу, пазнаёміўся зь ёю не без пасярэдніцтва Зана[6].
Далейшай вучобе ў Менскай гімназіі перашкодзіла хвароба Тамаша, таму бацькі вырашылі забраць яго разам з братам Ігнасем дамоў у фальварак Выверы, які яго бацькі ўзялі ў арэнду[7]. Тут прайшлі самыя яркія юнацкія гады Тамаша. Выверы былі недалёка ад Маладэчна, таму па выздараўленьні Тамаша бацькі паслалі яго разам з малодшым Ігнасем і Стэфанам давучвацца ў Маладэчанскую павятовую школу, якую толькі што перавялі з Бабруйску
Саміх «маладэчанскіх» твораў Тамаша Зана не захавалася. Адзінае сьведчаньне пра іх — рапарт сэнатара Мікалая Навасільцава вялікаму князю Канстанціну ў траўні 1824 году, які потым апублікаваў Фёдар Вяржбоўскі ў брашуры «К истории тайных обществ и кружков среди литовско-польской молодёжи» (Варшава, 1898)[7].
У 1815 годзе Тамаш Зан за ўласны кошт паступае на фізыка-матэматычны фалькутэт Віленскага ўнівэрсытэту і, каб мець сродкі на жыцьцё, працуе гувэрнэрам. Становіцца тут чальцом патрыятычнага таварыства шубраўцаў; прымаецца ў масонскую лёжу[12].
Ужо ў першы год навучаньня ён ўступае ў Таварыства шасьці, у якое ўваходзілі студэнты-менчукі[7]. У 1817 годзе Тамаш Зан становіцца адным з заснавальнікаў Таварыства філяматаў, у 1820 — стварае Таварыства прамяністых, рэарганізаванае пазьней у Таварыства філярэтаў. Згодна з назвай «тэорыі прамянёў», ад кожнага добразычлівага чалавека сыходзяць прамяні, якія жыватворна ўзьдзейнічаюць на тых, хто яго абкружае[12]. Таварыства прамяністых за кароткі час сабрала 200 сяброў і складалася ў пераважнай большасьці зь беларускай моладзі[13].
У 1823 годзе арыштоўваецца царскімі ўладамі[14]. Захаваліся дакумэнты аб выдачы Зану дыплёма магістэрскай ступені па філязофіі, які ён не пасьпеў атрымаць праз арышт[3]. У часе сьледзтва 1823—1824 гг. усю віну за стварэньне і дзейнасьць згуртаваньняў моладзі бярэ на сваю адказнасьць[7], дзякуючы чаму астатніх арыштаваных, у ліку якіх знаходзіліся Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ігнат Дамейка і слабы здароўем Юзэф Яжоўскі выслалі ўглыб Расеі, а не зьняволілі ў цытадэлі[15]. Адам Міцкевіч пазьней увасобіў сумленнасьць і таварыскасьць Тамаша ў III частцы «Дзядоў». На адным з допытаў Зан выказаўся: «Мы не стваралі часу — час ствараў нас”.
За арганізацыю падпольных таварыстваў Тамаша Зана ў кастрычніку 1824 высылаюць у Арэнбурскую фартэцыю, адкуль яго вызваляюць 22 лістапада 1825. Там ён застаецца верным сваім ідэалам і, паводле зьвестак расейскага пісьменьніка Эрнста Сафонава, удзельнічае ў тайных арганізацыях расейскіх рэвалюцыянэраў у Арэнбургу і сябруе зь яе кіраўніком, расейскім паэтам Пятром Кудрашовым[7]. У 1833 годзе прымае ўдзел у змове высыльных, якія рыхтавалі ўзброенае паўстаньне супраць мясцовых удадаў з мэтай уцячы за мяжу, аднак спроба гэтая не ўдалася.
У высылцы Тамаш Зан сустракае вядомага нямецкага навукоўца-прыродазнаўца Аляксандра Гумбальта, які прыязджаў на Ўрал для навуковай экспэдыцыі. Пад яго ўзьдзеяньнем паэт захапляецца вывучэньнем геалёгіі і батанікі[7]. Празь некаторы час Тамашу даручаюць геалягічную выведку на шырокіх прасторах Прыўральля і Тургайскага стэпу. НаВолзе, пад Самарай, ён адшукаў нафту, у Заўральскім стэпе — багатыя паклады золата, каля Троіцкай фартэцыі — медную руду[6].
У кастрычніку 1837 Тамаш прыязджае ў Санкт-Пецярбург, дзе ён, уладкаваўшыся бібліятэкарам у Горным інстытуце, заняўся выданьнем «Геагнастычных назіраньняў» — вынікам сямігадовых дасьледаваньняў прыродных багацьцяў Урала агульным аб’ёмам у сто друкаваных аркушаў. Аднак апублікаваць кнігу Зану не ўдалося, а месцазнаходжаньне гэтага рукапісу невядома дагэтуль[6]. Таксама склаў мапу Прыўральскага краю[24]. У 1839 здае экзамены на атрыманьне кваліфікацыі горнага інжынэра. Двойчы запрашаецца для выступленьня з дакладамі ў Імпэратарскае Расейскае геаграфічнае таварыства[25].
Неўзабаве пасьля прыезду Тамаша выклікаюць у канцылярыю III аддзяленьня імпэратарскага ведамства. Даведаўшыся аб яго удзеле ў арэнбурскай змове 1833 году, яго вырашаюць вярнуць назад у Арэнбург у суправаджэньні жандара[7]. На дапамогу паэту прыходзяць яго віленскія сябры, аселыя ў Пецярбургу, і найперш Францішак Малеўскі. Аднак справа аб удзеле ў плянаваным бунце даходзіць да самога шэфа жандараў, галоўнага начальніка III аддзяленьня графа Бенкендорфа[6]. У гэты момант за Тамаша Зана заступаецца арэнбурскі генэрал-губэрнатар Васіль Аляксеевіч Пятроўскі, які высока цаніў высыльнага за яго геалягічныя адкрыцьці і шырыню ведаў
Пасьля сямнаццацігадовай высылкі ў 1841 годзе Тамаш Зан вяртаецца на радзіму. Пасьля Горадні і Вільні некаторы час разам зь Янам Чачотамжыў у Далматаўшчыне каля Карэліч, у маёнтку філямата Антонія Вяржбоўскага[27]. Працаваў у Віленскім корпусе горных інжынэраў, а праз чатыры гады — інспэктарам дзяржаўных маёнткаў на Аршаншчыне і з 1844 на Лепельшчыне. Тут сышоўся зь сям'ёй Кусьцінскіх. Міхаіл Кусьцінскі, студэнт Пецярбургскага ўнівэрсытэту, а пазьней вядомы археоляг, успамінаў, што Зан быў душой кожнага таварыскага сходу. Сачыняў музыку, песьні, у тым ліку і на словы Я. Чачота[28]. У 1845 выходзіць у адстаўку[25].
Як адзначае Тамашовы паплечнік і блізкі сябра Ігнат Дамейка: «Тамаш Зан прыехаў здаровы і вясёлы, як і раней — сардэчны, разумны. Здавалася, ён зьбярог у сабе ўсю маладую сілу і кемлівасьць». Але празь некалькі месяцаў Зан захварэў: «гэта быў пачатак вар'яцтва, якое прыйшло не адразу, нягледзячы на лекі, што даваў яму брат»[28].
Па вяртаньні паэта адразу акружаюць сябры і асабліва Марыля Путкамэр, якая забірае яго да сябе ў маёнтак Бальценікі, дзе Тамаша кранае Марыліна дачка Зося, якая сьпявае яму, граючы на фартэпіяна, песьні Яна Чачота[7]. Разам з Марыляй і малодшым братам Ігнасем наведвае сям’ю Бялінскіх у Янушах, Марыліных братоў Юзэфа ў Смольчыцах і Міхала ў Дварцы, дзе яго прымаюць зь вялікаю радасьцю[7]. Варта адзначыць, што будучы героем міцкевічавых «Дзядоў», Тамаш Зан стаў жывой легендай у вачох сваіх сучасьнікаў[7].
У вёсцы Аборак на Маладэчаншчыне ў сям’і добрых знаёмых Дэдэркаў Тамаш Зан сустракае маладую Брыгіду Сьвентажэцкую зь недалёкае Маліноўшчыны, якая зачытвалася рамантычнаю літаратурай і захаплялася творчасьцю свайго сучасьніка Адама Міцкевіча. Неўзабаве Брыгіда захалася ў Тамаша і той адказаў узаемнасьцю.
29 кастрычніка 1846 у мястэчку Лебедзева пад Маладэчнам яны пабраліся шлюбам[7]. Вясельле было мнагалюднае і апрача радні прыехалі яго найбліжэйшыя сябры Марыля і Ваўжынец Путкамэры, браты Верашчакі — Юзэф і Міхал[7].
Апошнія дзевяць гадоў жыцьця вёў актыўную краязнаўчую і літаратурную работу[30]. Нейкі час жыў у Беніцы, займаўся геалягічнымі дасьледаваньнямі і геалягічнай працай. У беніцкіх сваякоў жонкі ў старасьвецкім будынку бачыў галерэю і мэмарыяльную залю, у якой суткі правёўНапалеон у сьнежні 1812[21]. Пасьля Беніцы разам зь сям’ёй пераехаў у Аборак, дзе пражыў тры гады. Пад канец жыцьця пры дапамозе Марылінага мужа Ваўжынца Путкамэра за грошы, атрыманыя ў якасьці пасагу, Зан набыў маёнтак Кахачын (сёньня — в. Какоўчына).
Толькі празь некалькі гадоў, калі Заны пабудавалі дом, займелі гаспадарку, жыцьцё пайшло належным парадкам. У Тамаша і Брыгіды Занаў нарадзіліся чатыры сыны: Віктарын (1848), Абдон (1849), Клемэнт (1852) і Станіслаў (1854)[33].
Памёр тут жа 7 ліпеня 1855 году. Пахаваны на каталіцкіх могілках у мястэчку Смаляны. Жонка Брыгіда памерла 23 жніўня 1900 ва ўзросьце 81 году. Яе пахавалі побач з мужам
Тамаш Зан — аўтар заснаваных на беларускім фальклёры паэтычных твораў на польскай мове. У камэдыі «Грэцкія піражкі» (1817, пастаўлена ў Арэнбургу 11 лютага 1830[34]) выкарыстаў беларускі фальклёр, у паэме «Табакерка» (1818) апісаў беларускае вясельле, сьвята Купальле, звычаі і абрады беларусаў. Ім напісаныя баляды і паэмы «Цыганка», «Сьвіцязь-возера» (абедзьве 1820), «Твардоўскі», «Бекеш» і лірычныя вершы, у прыватнасьці, верш «Мінчук» (1836) і «Сабіраемся з-над Урала на Літву» (1838)[35]. Тамаш Зан адыграў значную ролю ў разьвіцьці новага літаратурнага кірунку — рэвалюцыйнага рамантызму[3].
Ва ўральскім дзёньніку «З выгнаньня» паэт выказаў намер пісаць на беларускай мове, аднак ніводзін зь яго беларускіх твораў не захаваўся[1].
У 1833 Т. Зан адзначыў у дзёньніку, што «напісаў па-расейску дзіцячую камэдыю «Русалки и леший», накшталт «Грэцкіх піражкоў»[34]. Невядома, ці ставілася яна на сцэне ў Арэнбургу.
25.Жанрава-тэматычная разнастайнасць паэзіі Я. Аношкі і І. Легатовіча.
Аношка Ян (каля 1775-1820, або 1827) Польскі і беларускі паэт
Нарадзіўся каля 1775 г. ў Быхаўскім уездзе. Дакладныя факты біяграфіі не захаваліся. Некаторыя аўтары атаясамліваюць яго з ксяндзом Янам Аношкам, рэктарам Варшаўскай духоўнай семінарыі (1823-1831). Пісаў панегірыкі шляхце, сатырычныя вершы. Аўтар паэмы “Бібеіда” (распаўсюджвалася ў рукапісах). У сваіх сентыментальных творах услаўляў жыццё ў вясковым зацішшы (“Муза з вясковае далі”, “Мае думкі”, “На дажынкі”), прапаведваў працавітасць і сумленнасць (“Літасць), высмейваў асобныя заганы (“На пьянага ветрагона”). Некаторыя яго вершы маюць рэлігійна-містычнае адценне (“Сон”, “Да бога”). У 1828 г. Т. Урублеўская выдала ў Полацку яго “паэтычныя творы”. П. Мядэкша ўключыў вершы Аношкі ў зборнік “Вянок з папараці” (Вільня, 1842). Пра Аношку як “беларускага паэта” пісалі Р. Падбярэскі, рускі бібліёграф Р. Генадзі. На беларускую мову творы Аношкі перакладаў У. Дубоўка.
Ігнат Сымонавіч ЛЕГАТОВІЧ (30 ліпеня (10 жніўня) 1796, маёнт. Малая Капліца Гродзенскага пав. — 28 верасня (10 кастрычніка) 1867), беларускі і польскі паэт, педагог.
Нарадзіўся ў шляхецкай сям'і. Скончыў Гродзенскую дамініканскую школу і Віленскі універсітэт (1817), дзе атрымаў дыплом магістра. Працаваў выкладчыкам лацінскае мовы ў Мінскай гімназіі (1817–1839), школьным інспектарам ў Лепелі і Вількаміры. У 1846, страціўшы зрок, пераехаў у Мінск, дзе заняўся рэпетытарствам і літаратурнаю творчасцю. Жыў бедна, бо не хапала пенсіі. Часта наведваў дом Марцінкевічаў.
Вершы і эпіграмы І. Легатовіча карысталіся вялікаю папулярнасцю ў тагачасным грамадстве. Паэт высмейваў і агульначалавечыя заганы, і непрыстойныя паводзіны ды ўчынкі канкрэтных асобаў. Эпіграмы І. Легатовіча скіраваны супраць зладзеяў, п'яніцаў, злосных жонак і графаманаў. Асаблівы рахунак І. Легатовіч выстаўляў дактарам, лячэнне якіх не толькі спустошала кішэню хворага, але і скарачала век, магчыма тут выявіўся горкі жыццёвы вопыт паэта, бо страціўшы зрок, ён доўга і безвынікова спрабаваў вярнуць яго з дапамогаю медыцыны[1].
Самым вядомым творам І. Легатовіча была эпіграма на смерць жорсткага прыгонніка маршалка Мінскае губерні Леана Оштарпа. Сацыяльны аспект з’яўляецца асноўным і ў эпіграме «Адказ хлопа». Пэўна, антыпрыгонніцкі пафас дадзеных твораў І. Легатовіча стаўся тою акалічнасцю, якая звязала асобу паэта з ананімна надрукаваным у альманаху Адама Пянькевіча «Bojan» (1838) вершам «Скажы, Вяльможны Пане…». Напраўдзе ж, выдавец «Bojana» А. Пянькевіч (1811–1879) у 1830-я гады яшчэ не меў сувязі з І. Легатовічам.
26.Ідэйна-мастацкая адметнасць кнігі І. Ходзькі Успаміны квестара.
27.Мастацкія асаблівасці камедыі Я. Ходзькі Вызваленая Літва, або пераход цераз Нёман.
Ян Ходзька – значны род Ходзькаў. Тата Аляксандра Ходзькі. Нарадз у Крывічах на Мядзельшчыне.
1811- старшыня галоўнага цывільнага суда ў Мінску. У Мінску разгарнуў культ дзеёнасць. Займаўся аматарскім тэатрам. Па поглядах быў ліберальным асветнікам, вялікім патрыётам.
1812 – урачыста вітаў Напалеона.
Камедыя Выўваленая Літва або пераход цераз Нёман. 1812 – была пастаўлена ў Мінску. Прасякнута рэчпаспалітаўскім патрыятызмам, напісана ў рэчышчы класіцызму, вытрымана правіла 3 адзінстваў. Вобразы статычныя, проозвішчы самахар-кі.
14 ліст 1812 – разгром Напалеона.
1816 – масонскі рух, стварае ў Мінску мас ложу Паўночная паходня. Пераязджае ў Вільню, удзельбніч у таварыстве шубраўцаў (асветн арганіз , неафіц выступ з крытыкай грамадск заган, патрабав рэформаў, змаг з дапамог іроніі і сатыры, выдав неафіц газету Вулічныя навіны)
1821 – у Вільні напісаў аповесць Пан Ян са Свіслачы.
1830-вяртаецца на радзіму, жыве пад пінскам у маёнтку дачкі, піша новыя серыі пра яна са свіслачы (12 тамоў твора).
Твор польскамоўн, але шмат беларусізмаў.
Памер і пахаваны ў Заслаўі.
28.Энеіда навыварат у беларускім літаратуразнаўстве.( 24 вопрос)
«Энеіда навыварат» была напісана ў канцы дзесятых гадоў дзевятнаццатага стагоддзя. На такую думку наводзіць наступнае параўнанне ў творы: пасля пагроз Нептуна вятры ўцякаюць з мора, «як ад Кутуза Банапарт». Да нас дайшла толькі палова першай часткі паэмы. Беларускі аўтар травесційна «пераказаў» твор старажытнарымскага паэта Вергілія «Энеіда». Героі, якіх у свой час узнёсла апяваў Вергілій, пераапрануліся ў простае адзенне, сваімі рысамі характару і паводзінамі сталі падобныя да простых людзей. З'яўленне ў літаратуры розных варыянтаў «Энеіды...» сведчыла пра барацьбу дэмакратычных пісьменнікаў з эстэтыкай дваранскага класіцызму, цалкам адарванага ад народнай культуры. Паэма доўгі час лічылася ананімнай. У сучасным літаратуразнаўстве аўтарам «Энеіды навыварат» лічыцца Вікенцій Равінскі.
У вядомую літаратурную форму беларускі аўтар уклаў арыгінальны змест. Антычнасць у творы — мастацкая ўмоўнасць. Сапраўднымі героямі паэмы з'яўляюцца беларускія паны і прыгонныя сяляне. Так, зусім не як вольныя людзі паводзяць сябе траянцы пры сустрэчы з Дыдонай. На каленях просяць яе «запісаць у крэпасць», абяцаюць сумленна працаваць на паншчыне, узгадваюць, якім рамяством кожны з іх валодае. У «Энеідзе» Вергілія траянцы былі «сударскімі», значыць царскімі, уцяклі з Троі і просяцца да Дыдоны. Праз іх «гісторыю» ў паэме «Энеіда навыварат» паказваецца тыповая пасля далучэння Беларусі да Расіі з'ява, калі былыя дзяржаўныя фальваркі аддаваліся царскім саноўнікам. Становішча сялян пагаршалася, і яны нярэдка ўцякалі ад сваіх гаспадароў, але вымушаны былі шукаць новых, бо дзейнічаў указ аб аседласці. Знайшло адлюстраванне ў творы зараджэнне капіталістычных адносінаў у вёсцы. Траянцы, пералічваючы свае ўмельствы, не згадваюць пра традыцыйную для селяніна працу на зямлі. Яны ведаюць кавальскую, ганчарскую, бондарскую і іншыя справы.
«Энеіда навыварат» раскрывала эстэтычныя магчымасці беларускай мовы, якая ў той час лічылася сялянскай, «хамскай». У першым вялікім па памеры беларускамоўным творы роднае слова прадстаўлена пакуль аднабакова, як размоўнабытавое, грубавата-камічнае, але яно здольнае на гаворку і пра сур'ёзныя, важныя падзеі літаратурнага жыцця.
1837 – першая згадка пра бел Энеіду. І. Мыслоўскі (студэнт) перадаў філолагу Бадзянскаму фрагмент паэму (104 радкі). Той зрабіў копію для Шафарыка, што прывяло да шэрагу скажэнняў (81 радок).
1844 – падбярэскі ўпершыню згадаў пра энеіду ў айч друку. Лічыў, што арыгінал у пані Дышлеўскай. Аўтарам лічыў віцебскага віцэ-губернат Ігната Манькоўскага.
1845 – Кавелін атрымаў 241 радок паэмы і надрукаваў яго ў часопісе Маяк са сваім уступам.
1853 – артыкул Шастакова , у аснове якога Энеіда.
Лічылі, што Равінскі перакладчык укр Энеіды. У ягоным доме быў рукапіс.
1890 – унук Равінскага зрабіў публікацыю ў Смаленскім весніку. Карскі лічыў аўтарам Равінскага.
Кісялёў лічыць аўтарам Равінскага.
29.Ф.Булгарын і Беларусь.
"Фадзей Булгарын (1789—1859) — беларус, які стаў вядомым расейскім пісьменнікам, журналістам, выдаўцом першай прыватнай грамадзка-палітычнай штодзённай газэты ў Расеі. Да нядаўняга часу яго творчасьць не вывучалася, нягледзячы на тое, што безь яго нельга ўявіць сабе біяграфіі А. Пушкіна, А. Грыбаедава, А. Міцкевіча."
Ня гледзячы на тое, што Булгарын нарадзіўся ў Менскай губэрніі, гэта быў чалавек, які ўсе значную частку свайго жыцьця прысьвяціў папулярызацыі польскае культуры ў расейскім грамадзтве. В.Ф. Одоевскій бачыў у Буларыне ня проста папулярызатара, а нават "тырана польскасьці ў Расеі". Адам Кіркор пісаў, што той заўсёды адчуваў сабе палякам і дапамагаў сваім суайчыньнікам. Дзейнасьць Булгарына была абумоўлена таксама і камэрцыйным інтарэсам, які выкарыстоўваў "польскасьць" як спробу дасягненьня посьпеху. Агент ІІІ Адзьдзяленьня, ён пасьля Лістападава паўстаньня 1830, перайшоў на славянафільскія пазыцыі, пад аховай якіх ён таксама часам знаходзіў нагоду, каб пісаць аб паляках. Булгарын быў у найбольшай ступені зьвязаны з Вільенскім асяродзьдзем палякаў. Лічыў А.Кіркора і Т.Нарбута найвялікшымі аўтарытэтамі ў гісторыі а таксама ўсхвалёўваўся віленскім польска-расейскім тэатрам. Пры гэтым, яго нельга назваць вялікім польскім патрыётам. Напэўна, тым больш нельга назваць беларусам.
30.Асоба і творчасць Ф.Савіча.
Францішак Андрэевіч Савіч (1815[1], в. Вяляцічы, Пінскі павет, Менская губэрня — 1845, мястэчка Янушпаль[2][3], Валынская губэрня) —палескі паэт, публіцыст, удзельнік вызваленчага руху. Адзін з пачынальнікаў рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі, папярэднік Кастуся Каліноўскага. Нарадзіўся ў вёсцы Вяляцічы каля Пінска ў сям’і ўніяцкага сьвятара. Рана страціў бацьку. Вучыўся пасьпяхова, у апошнія гады адначасова з вучобай працаваў хатнім настаўнікам. 9 чэрвеня 1833 атрымаў за № 91 пахвальнае пасьведчаньне аб сканчэньні Пінскага павятовага вучылішча. Сёлета ж паступіў у Віленскую мэдыка-хірургічную акадэмію на казённы кошт. На станаўленьне грамадзянскіх поглядаў Ф. Савіча моцны ўплыў аказаў наглядчык Пінскай павятовай вучэльні Францішак Махніцкі. У акадэміі збліжаецца з украінцам Янам Загорскім. Паступова вакол іх гуртуецца кола аднадумцаў і ў 1836 сумесна зь сябрамі Ф. Савіч арганізоўвае таемнае студэнцкае «Дэмакратычнае таварыства» (першапачатковая назва — «Крыж і Эвангельле»[3]), якое аб’ядноўвала некалькі сот чалавек. Сябры таварыства лічылі сябе прадаўжальнікамі справы філяматаў і філярэтаў[6].
Ф. Савіч быў абраны за сакратара і скарбніка. Неўзабаве напісаў для таварыства статут пад назвай «Прынцыпы дэмакратызму» і адозву-праклямацыю «Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам». Задачамі таварыства Статут абвяшчаў барацьбу з беззаконьнем, аказаньне дапамогі абяздоленым, узьдзеяньне на моладзь з мэтаю выхаваньня сумленных і справядлівых грамадзянаў. У гэтым часе Ф. Савіч клапоціцца аб колькасным пашырэньні таварыства: перапісвае шматлікія праклямацыі, разважаньні і супрэчкі замежных аўтараў, чытае і прапагандуе вызваленчыя ідэі на таменых сходах. Сябра Ф. Савіча па акадэміі Мацьвей Лавіцкі адзначаў, што «ў гэты час ён ужо быў другім Занам»[8]. Паступова «Дэмакратычнае таварыства» набывае выразную палітычную накіраванасьць. Свае аддзяленьні арганізацыя мела ў розных гарадох, у тым ліку і ў Пінску. Таварыства стала шматлікай і ўмела закансьпіраванай рэвалюцыйнай арганізацыяй: прыём новых прыхільнікаў адбываўся выключна па рэкамэндацыі, радавыя ўдзельнікі тайнага таварыства ня ведала ўсіх чальцоў, для перапіскі карысталіся «сымпатычным» чарнілам, прыняты былі ўмоўныя псэўданімы і назвы: Савіч — Адам, Загорскі — Яцэк, арганізацыйнае ядро таварыства — Клевань, Вільня — матка, Ашмяны — піўная, Менская губэрня — стадола,Віленская губэрня — халупа і інш[9].
Улетку 1837 Ф. Савіч пазнаёміўся з польскім барацьбітом і ўдзельнікам паўстаньня 1830—1831 гадоў Шыманам Канарскім. Сустрэча кансьпіратараў адбылася ў маёнтку Лысава (цяперМаневіцкі раён Валынскай вобласьці)[4]. Неўзабавае віленскае «Дэмакратычнае таварыства» ўступіла ў «Садружнасьць польскага народа» ў якасьці ягонага радыкальнага крыла пад назваю «Маладая Польшча».
Увесну 1838 Ф. Савіч спрабаваў арганізаваць уласную друкарню. Каб знайсьці чалавека, на імя якога можна было выпісаць з Жэнэвы друкарскую машыну, у траўні 1838 у Вільню прыехаў і Шыман Канарскі, аднак тут на яго сьлед натрапіла паліцыя. З дапамогай Ф. Савіча, Ш. Канарскі тайком выехаў зь Вільні, але 27 траўня 1838 быў затрыманы паліцыяй па дарозе на Ашмяны, на паштовай станцыі Крыжоўка[10].
1 чэрвеня 1838 быў арыштаваны і Ф. Савіч за ўдзел у незаконнай арганізацыі. У зьняволенні напісаў на польскай мове «Споведзь». Дасьледнікі лічаць, што ў ёй адчуваецца моцны ўплыў «Кнігі народа польскага і польскага пілігрымства» Адама Міцкевіча[11]. Сьледзтва цягнулася больша восем месяцаў. Утрымліваўся у Віленскім базыльянскім кляштары. Сучасьнікі сьведчаць, што за ўвесь час сьледзтва Ф. Савіч атрымаў 12 тысяч бізуноў, часта сядзеў у карцэры[10]. Допыты вёў старышня сьледчай камісіі князь Трубецкі, улюбёнымі словамі якога былі: «Врешь, поросёнок!». У лютым 1839 сьледзтва было скончана. 14 лютага 1839 высланы на Каўказ у салдаты без выслугі.
Разам зь іншымі арыштантамі пешшу адпраўлены ў Стаўрапаль праз Чарнігаў, дзе захварэў. Там вывучаў горскія мовы, зблізіўся з палонным горцам Алі, якія даў яму рэкамэндацыйныя лісты ў Тыфліс. Па выздараўленьні канваяваны ў Апшэронскі пяхотны полк у Кізьляры, затым у Дэрбент і нарэшце ў Тыфліс. Тут беспасьпяхова спрабаваў уцячы. У траўні 1840 знаходзіўся ў крэпасьці Жыранчы на Касьпійскім моры, дзе выконваў таксама і абавязкі лекара. Затым ізноў вярнуўся ў Кізьляр. Тут адзін з армянскіх купцоў параіў яму ўцячы за мяжу праз таганрог і даў адрас брата. 22 красавіка 1841 інсцэніраваў самагубства (пакінуў на беразе р. Церак адпаведную запіску і вопратку)[2]. Спачатку дабраўся да Таганрога, але затым накіраваўся на Ўкраіну, каб адтуль трапіць у Румынію. У Балтах (Адэская губэрня) захварэў і быў арыштаваны памежнай вартай. Два гады пад чужым імем прасядзеў у турме Тыраспаля. У 1843адпраўлены санітарам у Чарнігаўскі батальён унутранай варты. З дапамогай фельчара, якому аказаў паслугі сваімі мэдычнымі ведамі, увесну 1844 зноў уцёк, дабраўся да Кіева, адтуль накіраваў у Бярдычаў, аднак па дарозе вывіхнуў нагу і вымушаны быў пад імем доктара Гельгега затрымацца ў мястэчку Янушпаль на Жытоміршчыне. Адкрыў у мястэчку лекарскую практыку і праславіўся як надзвычай умелы лекар. У 1845 заслужыў поўны давер мясцовых уладаў і атрымаў замежны пашпарт. Аднак у часе пошасьці халеры, выконваючы мэдычныя абавязкі, захварэў. Перад сьмерцю пасьпеў напісаць успаміны, якія разам са «Споведзьдзю» перадаў паэту А.Грозе. Гэтыя творы пазьней апублікаваў Э. Геленіюш (Іваноўскі).
Пахаваны ў Астрожку на Чарнігаўшчыне.
Творчая спадчына Ф. Савіча невялікая: гэта яго працы, напісаныя для «Дэмакратычнага таварыства»: «Прынцыпы дэмакратызму», «Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам», «Споведзь», мэмуары і верш «Там блізко Пиньска, на шыроком полю…»[13]. Мэмуары ахопліваюць дзяцінства і юнацтва, віленскі пэрыяд і службу на Каўказе.
Найбольшая літаратурная актыўнасьць Ф. Савіча прыпадае на час вучобы ў Вільні. Сам паэт прызнаваўся, што ў час навучаньня ў акадэміі крыху займаўся літаратурай, пісаў прозу і вершы, нават меркаваў, што было сярод напісанага нешта і таленавітае[11].
Польскія гісторыкі (Б. Ліманоўскі, А. Гілер і іншыя) сьведчаць, што беларускія вершы Ф. Савіча распаўсюджваліся рукапісамі па Беларусі і Ўкраіне[14], многія зь іх сталі папулярнымі на Піншчыне, дзе яны бытавалі сярод сялянства, перадаваліся вусна і сьпяваліся як народныя[15]. Э. Паўловіч успамінае, што ён верш Савіча «Там блізко Піньска...» чытаў сваім сябрам, і гэты твор зрабіў на іх моцнае ўражаньне.
31. П. Багрым у беларускім літаратуразнаўстве.
Паўлюк Багрым (1813-1891) – сын каваля. Паўлюк Багрым нарадзіўся ў вёсцы Крошын Наваградзкага павету Гарадзенскай губэрні (цяпер Баранавіцкі раён), паэт. Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз В. Магнушэўскі. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. У сувязі зь сялянскімі хваляваньнямі 1828 году ў Крошыне і за распаўсюджаньне верша «Бунт хлопаў» (варыянт «Рабункаў мужыкоў» Я. Баршчэўскага) прыцягваўся да сьледзтва.
Ад літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», які стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры. Гэты верш паэт напісаў, верагодна, калі быў падлеткам.
Багрым, як і яго бацька, быў кавалём. У гэтым рамястве дасягнуў мастацкіх вяршыняў, пра што сьведчыць зробленая ім мэталічная каваная жырандоль, якая і сёньня захоўваецца ў Крошынскім касьцёле. Пахаваны на мясцовых могілках. У 1985 годзе ў Крошыне адкрыты музэй народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма.
1854-верш упершыню быў надрукаваны ў Лондане ў кнізе Ігнацыя Яцкоўскага Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды.
1911 – газета Наша ніва, публікацыя верша. Аўтар артыкула – Ластоўскі. Першая публік у Бел.
В. Пелікан (рэктар Віл ун), сенатар Навасільцаў – прыбылі дэлегацыяй паля бунта. Магнушэўскі пазнаёміў іх з Багрымам. Да ксяндза завітаў Яцкоўскі. Камісія забрала сшытак з вершамі і з’ехала. Неўзабаве Паўлюка арыштавалі за вершы. Быў здадзены ў рэкруты (25 гадоў) Пасля гэтага вярнуўся ў Крашын. Жыццё дажываў самотна, працаваў кавалём.
Яцкоўскі з Ляскоўскім у Лондане адкрываюць вольную польскую друкарню. Параўноўвалі Багрыма з Бёрнсам.
1994 – даследчыкі выдалі зборнік дак матэр Паўлюк Багрым. Высветл, што сапраўдн Багрым ніколі не быў рэкрутам. У 186
Ён ажаніўся са збяднелай шляхцянкай.
1.Ідэйна-мастацк неадпаведнасць верша тагачасн літ традыцыі.створаны паводле рамант традыц
2.Літ вольнасці, недапушс з пункту гледж сялянск асяроддзя і хрысц маралі.
3.стылізацыя пад фальклор
4.дамінуе лірычны,а не жпічны пачатак.
Найбольш верагодны аўтар:
1.запрудскі лічыць аўтарам Ляскоўскага.
2. астатнія – Яцкоўскага.
32.Тэматыка і праблематыка паэзіі Т. Лады-Заблоцкага.
Тадэвуш Лада_заблоцкі (1811 – 1847) – Паэт сэрца, паэт-лірык. Нарадзіўся ў сенніцкім павеце на Віцеб. Рана асірацеў, ягоным выхаваннем займаўся дзядзька. Скончыў віцебск гімназію бернардынцаў. У 10 год пачынае пісаць эпіграмы. Працаваў хатнім настаўн у дзяцей пані Дышлеўскай. Паступае ў Маск ун, знаём з дэмакрат пісьм (Бялінскі). 1834-35 – жыў на Радзіме ў чаканні суда, шмат піша, пакідае рукапісы ў сяброў. Прысуд: здача ў салдаты на Каўказ у дзеючую армію.
1837 – трапляе на каўказ, становіцца афіцэрам. 1845 – у пецярбургу выходзіць зборнік Паэзія (арыент на Байрана і Шылера). Да нас дайшлі толькі 2 балады. Заснав на легенд матэрыяле. Балада Зачараваная дзяўчына – на аснове падання з Замкавай гары.
Балада Ляшка – узяў сюжэт з Хронікі Стрыйкоўскага.
У зб паэзіі было 3 раздзелы:
1.вершы часу вучобы ў макс ун (1831-1834), тыповыя матывы рамантызму: тугі, смутку, трывогі, матыў пілігрымства. Паэт воднай стыхіі, паэтызуе ваду (Да Дзвіны, Вілія, Даўжанскае возера)
2.вершы напіс на радзіме ў чаканні суда (1834-1836) – паэма Ваколіцы Віцебска – лірычная, рэфлектыўная паэма, як казаў мархель паэзія ўспамінальнай прысутнасці.
3.вершы напіс на каўказе (1837-1842) – верш да бярозы на каўказскіх гарах.
Памёр у Грузіі.
33. Творчасць М. Асорыя-Цяплінскага і П. Янкоўскага.
Марцін Асорыя-Цяплінскі (1802-1847) – аўтабіяграфічн аповесць Кадэт. Нарадз на Слонімшч, прыняў удзел у лістапад паўстанні, ьыў арыштаваны і сасланы ў дзеючую армію на Каўказ. Там быў паранены і адпраўл назад на Слонімшч.
Сяр 1830-х – пачынае пісаць, перакл на польск мову чэшск і ўкр песні. Захаваліся лісты да Падбярэскага.
Падрыхтаваў 3 тамы зб Паэзія:
1.балады, легенды, аповесці.
2.песні
3. Памінкі – маляваў народны абрад, падобны да Дзядоў.
Хацеў скласці слоўн прыказак, сабраў іх некалькі тыс.
Сяр 1840-х – наладзіў сувязь з варшаўск літаратарамі. Разам выдалі альманах Снапок надвіслянскі (шэраг вершаў +аповесць Кадэт).
Аповесць Нешта тут сабакам смярдзіць – у аснове рэальн падзеі са шляхецк жыцця на слонімшч (пан Саросік, стары ваяка).
Плакід (Плацыд) ЯНКОЎСКІ (20 верасня 1810, в. Войская, цяпер Камянецкі раён — 11 сакавіка 1872, Жыровічы; Псеўданімы: Віталіс; John of Dycalp) — святар, празаік, паэт, публіцыст і перакладчык. Пісаў на польскай і рускай мовах. Магістр тэалогіі.
Нарадзіўся ў сям'і ўніяцкага святара. Яго бацька Габрыэль — удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, паходзіў з беднай шляхецкай сям'і, пазней стаў уніяцкім святаром. Маці Плакіда Янкоўскага звалі Ганнай, паходзіла з роду Лыткоўскіх. У іх было чацвёра дзяцей: Ян — 1803 года нараджэння, Ганна, Кацярына і самы меншы Плакід. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома, з 8 да 14 гадоў навучаўся спачатку ў Свіслацкай гімназіі, а затым (з 1818) у базыльянскай школе ў Брэсце.
У 1826 распачаў навучанне ў Галоўнай семінарыі ў Вільні, якая была пры Віленскім універсітэце на правах багаслоўскага факультэта. Быў прыняты на вучобу за казёны кошт. У Віленскім універсітэце вучыўся таксама родны брат Плакіда Ян Янкоўскі. Ян удзельнічаў у тайным студэнцкім таварыстве філаматаў, за процізаконную дзейнасць быў высланы ў Волагду, дзе і памёр. У 1830 Плакід Янкоўскі з адзнакай скончыў Віленскі ўніверсітэт і Галоўную семінарыю пры ім.
У 1831 ажаніўся на дачцэ старшыні Літоўскай кансісторыі Гэлене Тупальскай, з якой пражыў 35 гадоў, меў трох сыноў і двух дачок. Пазней святар узяў на выхаванне яшчэ шасцёра дзяцей роднай сястры Ганны, якая была замужам за Іпалітам Гамаліцкім, рэктарам Літоўскай духоўнай семінарыі і памерла ў 1846.
20 жніўня 1833 Плакід Янкоўскі высвячаны на ўніяцкага святара, потым стаў праваслаўным святаром, протаіерэем. Магістр тэалогіі, прафесар дагматычнай тэалогіі і лацінскай мовы ў Літоўскай духоўнай семінарыі. Віцэ-старшыня Літоўскай кансісторыі. Падпісаў акт аб ліквідацыі Уніяцкай Царквы ў 1839. Протаіерэй Плакід Янкоўскі быў узнагароджаны нагрудным залатым крыжам, ордэнамі Святой Ганны 2-ой і 3-яй ступені.
З пераносам у 1845 з Жыровіцаў у Вільню Літоўскай духоўнай кансісторыі і семінарыі жыў у Вільні, з'яўляўся настаяцелем віленскай саборнай царквы Свяціцеля і Цудотворцы Мікалая. Паводле ўласнага жадання ў 1846 пакінуў Вільню. З'яўляўся благачынным, жыў у Бялавічах Слонімскага ўезда. З 1858 перабраўся ў Жыровічы, дзе пражыў апошнія 14 гадоў жыцця. Памёр 28 лютага (11 сакавіка) 1872. Яго труна была змешчана ў могілкавай царкве св. Юрыя ў Жыровічах побач з жонкай.
Пасля смерці яго архіў доўгія гады захоўваўся ў Варшаве ў яго дачкі Тэафіліі (у замужжы Васільевай). Там знаходзіліся лісты да Ю. Крашэўскага, А. Плуга, М. Баброўскага, Г. Ржэвускага.
Валодаў замежнымі мовамі: англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, чэшскай, свабодна карыстаўся рускай, польскай, лацінскай, старажытна-яўрэйскай. З сялянамі размаўляў на беларускай мове, заняткі ў семінарыі праводзіў на рускай, польскай, лацінскай.
Аўтар аповесцей, апавяданняў, гумарэсак (вядомы больш за 20 твораў) і краязнаўчых, біяграфічных і інш. нарысаў, якія былі папулярнымі ў Беларусі і Літве. Выдаў кнігі прозы на польскай мове «Засценак» (1841), «Хвілінка» (1842), «Апавяданні» (1843), «Складзеная аповесць» (1843, разам з Юзафам Крашэўскім), «Універсітэцкія ўспаміны» (1849), «Крыніцы» (1853), «Адась» (1856), «Фанабэрыя пана старосты Канеўскага» (1873), камедыю «Прадчуванне» (1842) і іншыя. Аўтабіяграфічны нарыс «Пасхальныя кулічы» раскрывае пастырскае служэнне протаіерэя Плакіда Янкоўскага ў Бялавічах. Пераклаў на польскую мову асобныя творы Шэкспіра, Гётэ і інш. На рускай мове (у «Літоўскіх епархіяльных ведамасцях») з 1864 года друкаваў апавяданні, нарысы, жыццяпісы, успаміны.
Псеўданім Янкоўскага — John of Dycalp. Прачытаўшы Dycalp справа налева, атрымаем імя пісьменніка, а John (Ян) — выводзіцца з яго прозвішча - Янкоўскі. Яшчэ адзін літаратурны псеўданім — Віталіс Камаед паходзіць з першага твора Янкоўскага «Хаос, тры пальцы фіміяму, расказаныя рыфмаплётам ад Віталіса Камаеда», выдадзенага ў Вільні ў 1835 годзе.
У 2006 у Беларусі ўпершыню выдадзены “Записки сельского священника” Плакіда Янкоўскага, дзе сабраныя нарысы і ўспаміны з апошняга перыяду жыцця, напісаныя пераважна па-руску.
34.Адлюстраванне жыцця бел шляхты ў творах Равускага.
Генрых Равускі – 3 мая 1791, род равускіх – адзін з самых стараж, вызнач кансерват. Нарадз на Валыні, а дзяц правёў у беларусі у фальварку Валамечка (недалёка ад Мінска) Нарадз хваравітым. Меў 2 сястры.
1825 – знаёмства з Міцкевічам.
У Рыме пад выглядам чужога рукапісу чытаў свае гісторыі.
Успаміны Севярына Сапліцы – самы вядомы і значны твор. Нізка шляхецкіх гавэндаў (гавэнда польск – гутарка), аб’ядн постаццю апавядальніка С. Сапліцы.Стаў пачынальн жанра шляхецкая гавэнда. Гавэнда – стылізацыя пад вусн апавяд, у якім сапраўдн аўтар хаваецца пад маскай выдуманага персанажа, апавядальніка. Галоўн патрабав: праўдападабенства. Гутаркі пазбаўл містыкі.
Падзеі адбыв у 60-80 гг 18 ст на Навагр. Цэнтр постаць твора: Радзівіл Пане Каханку. Нашчадкі ўспрым яго творы, як гіст матэрыял.
1844 – упершвню надрук у Расіі ( цэнзура, кавалкі выкінулі). Памёр на Валыні ў 1866.
35.Літаратурна-публіцыстычная дзейнасць І. Храпавіцкага.
Ігнат Храпавіцкі (1817-1893) – старад род Беларусі і Расіі. Нарадзіўся ў СПБ, атрымаў бліскучую адукацыю, вучыўся і пажарожнічаў па Зах. Еўропе. Некат вершы пісаў у Рыме. Пасля вандроўкі пасяліўся ў радавым маёнтку Каханавічы (віцебшч)
1841 – разам з аднадумцамі склаў праект скасавання прыгону. Правёў яго на шляхецкім зборы Віцебск губерн. Трапіў у няміласць да кіраўн краю.
1850-я – вярнуўся ў грамадска-паліт жыццё, за1маў пасаду маршалка шляхты Віцебск губерніі. Адзін з ініцыятараў ствар часопіса Рубон (антычн назва Дзвіны) – літ-папул часопіс.
1841 – у Асвеі абмярк праект часопіса Рубон. Выдаўцом быў Ігнат Буйніцкі.
Першы нумар адкрыв вершам Храпавіцкага Дзвіна – у ім канцэпцыя часопіса, маналог Дзвіны. Да нас дайшло 10 польскамоўн вершаў Храпавіцкага.
Пачынае збіраць бел нар песні, перакладае на польск. 1843 – напісаў артыкул Погляд на паэзію беларускага люду. Храпавіцкі заўважыў дэнацыяналіз шляхты. Лічыў, што нац адметнасць захаваў толькі народ. Вяртанне да фальклору –вярт да сваёй нац сутнасці. Абудзіў у людзях цікавасць да фальклора. Фальклор – падмурак нац і культ адрадж. Уздымаў праблему класіфік фальк. Прапанаваў падзяліць фальк на перыяды:
1.Перыяду ВКЛ
2.РП
3.РІ
Піша пра паходж беларусаў (тэрыт Віцебшч)
36.Літаратурна-грамадская дзейнасць Падбярэскага. Беларусь у тв-ці Падбярэскага.
Рамуальд Падбярэскі (1812-1856) – родам з Вленшчыны. Сам сябе называў ліцвінам, але працаваў на ніве белліт. Скончыў Віл гімназію, аступіў у Віл ун. Пакідае бацькаўшч, працуе гувернерам у Арле.
1836 – паступае ў Маск ун, збліжаецца са славянафіламі.
1836 – артыкул Зарыян Даленга-Хадакоўскі.
1841 – пераязжае ў СПБ, каб заняцца выдавецкай дзейнасцю. Пераклад на полськ мову руск нар казкі (друкуе ў часопісе атэнаэум).
Часопіс Рочнік літэрацкі – 1843 – першы нумар быў скіраваны на бел шлях, друкавалі польскамоўн пісьм.
Артыкул Беларусь і Ян Баршчэўскі – першы агляд гісторыі бел літ. Да гэтага артыкула не існавала тэрміна бел.літ.
Крытэры бел літ:
1.чыста нар - літ-ра на бел мове
2.нацыян – няважна на якой мове, але каб яна закранала нац праблемы
Першая біяграф Баршчэўскага.
Лічыў, што класіцызм сапсаваў нашых літаратараў.
1844 – друкуе Лісты пра Беларусь, адказ часопісу Маквітянін, дзе быў надрук артыкул славянафіла-шавініста Паўла Кушына Гэцыкію
1850 – пераязж у Варшаву, працягв выдавецк дзейн.
1851 – арыштаваны і высланы ў архангельск.
Памёр у псіхіятр шпіталі ў Архангельску.
37.Асоба Я. Баршчэўскага. Жанрава-тэматычная разнастайнасць паэзіі Баршчэўскага.
Ян Баршчэўскі (па-польску: Jan Barszczewski, 1794 (або 1790 ці 1796) — 12 сакавіка 1851) — беларускі і польскі пісьменьнік, выдавец, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Нарадзіўся ў вёсцы Мурагі Полацкага павету Віцебскай губэрні ў сям’і грэка-каталіцкага сьвятара (род быў шляхецкага паходжаньня). Вучыўся ў Полацкай езуіцкай калегіі, дзе набыў вядомасьць чытальніка і вершапісца. Выступаў з уласнымі арацыямі і вершамі, напісаў у клясычным стылі паэму «Пояс Вэнэры» (на польскай мове, не захавалася). Студэнцкія канікулы найчасьцей праводзіў у вандроўках па навакольлі возераНешчарда.
Дзякуючы сваёй схільнасьці да паэтычных экспромтаў быў жаданым госьцем на сямейных урачыстасьцях вясковай шляхты. Першыя вядомыя вершы, напісаныя па-беларуску — «Дзеванька» (прысьвечаны каханай дзяўчыне Максімавічанцы) і «Бунт хлопаў» («Рабункі мужыкоў», «Размова хлопаў»). Займаўся таксама жывапісам (маляваў пэйзажы і карыкатуры, яго мастацкія творы карысталіся папулярнасьцю сярод мясцовых жыхароў.
Пасьля заканчэньня Полацкае калегіі. Пецярбурскі пэрыяд. Пэрыяд пасьля заканчэньня Полацкай калегіі (1820—1830-я гады) ахутаны рамантычна-легендарнай заслонай. Вядома, што Баршчэўскі доўгі час працаваў хатнім настаўнікам і гувэрнэрам у розных месцах.
Потым трапіў у Санкт-Пецярбург, дзе выкладаў грэцкую і лацінскую мовы ў некалькіх дзяржаўных установах і сам вывучаў старажытныя літаратуры. Выконваючы даручэньні марскога ведамства, пабываў у Францыі, Вялікай Брытаніі і Фінляндыі, падарожнічаў па Полаччыне іМсьціслаўшчыне. У Пецярбурґу ён пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам і Тарасам Шаўчэнкам, якія, з ускосных зьвестак, высока ацанілі паэтычныя спробы маладога пісьменьніка, падштурхнулі яго на шлях прафэсійнай творчасьці. Ю. Барташэвіч сцьвярджаў нават, што Міцкевіч уласнай рукой правіў асобныя яго вершы.
У 1840—1844 Ян Баршчэўскі выдаваў у Пецярбурґу штогадовы альманах «Niezabudka» («Незабудка») з дапамогай літаратурнага гуртка выхадцаў пераважна зь Беларусі. Падтрымліваў творчыя сувязі з членамі гуртка і яго карэспандэнтамі — журналістам і крытыкам Р.Падбярэскім, літаратуразнаўцам і гісторыкам Ю.Барташэвічам, мастакамі К. і Р.Жукоўскімі, фальклярыстам І. Храпавіцкім, пісьменьнікамі Л.Штырмерам, В.Рэутам, Т.Лада-Заблоцкім, А.Грозам, В.Давідам, С.Ляховічам, Л.Гротам-Спасоўскім. Сярод самых блізкіх сяброў Баршчэўскага пецярбурскага пэрыяду сучасьнікі называлі Г.Шапялевіча, знаёмага з паэтам яшчэ з часоў вучобы ў Полацкай калегіі. Рэдкалегія часопіса мела кантакты з «Дэмакратычным таварыствам» (1836—1838), прапагандавала (праз Ф.Лаўцэвіча) забароненыя патрыятычныя вершы.
На старонках «Незабудкі» Ян Баршчэўскі друкаваў пераважна вершаваныя апавяданьні. Ад клясыцызму паступова перайшоў да рамантызму. У 1843 у часопісе «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік») упершыню надрукаваны яго беларускія вершы — «Дзеванька», «Гарэліца», апрацаваная народная песня «Зязюля».
У 1844—1846 выдаў свой галоўны твор — празаічны зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» (т. 1—4, на польскай мове, гравуры Р.Жукоўскага), асобныя часткі якога раней друкаваліся ў часопісе «Rubon» («Рубон»). Матэрыяльную дапамогу ў выданьні кніг Яна Баршчэўскага аказаў віленскі пісьменьнік А.Здановіч. Па невядомых прычынах не выйшлі падрыхтаваныя аўтарам 5-ы і 6-ы тамы.
Чуднаўскі пэрыяд. Апошнія гады жыцьця. У сярэдзіне 1840-х гадоў (1847?) па запрашэньні польскага пісьменьніка Г.Жавускага і крытыка М.Грабоўскага Баршчэўскі пераехаў у г. Чуднаў на Валынь. Пасяліўся ў доме графіні Ю.Жавускай, дзе жыў і вядомы мастак-графік Напалеон Орда.
Ян Баршчэўскі Падтрымліваў блізкія адносіны з польскім паэтам і перакладчыкам К.Пятроўскім і доктарам Г.Кёлерам, зьбіраў матэрыялы пра археалягічныя аб’екты, падарожнічаў. У 1849выдаў у Кіеве 1-ю частку зборніка «Проза і вершы» (на польскай мове), куды ўвайшлі баляды, паэма «Жыцьцё сіраты», аповесьць «Душа не ў сваім целе». У канцы 1840-х гадоў захварэў на сухоты і пасьля працяглай хваробы памёр. Пахаваны ў г. Чуднаве.
Ян Баршчэўскі займае надзвычай важнае мейсца ў гісторыі мастацкай культуры беларусаў. На працягу ўсёй творчасьці кіраваўся рамантычна-ўзьнёслым пачуцьцём любові да роднага краю. Як рамантык аддаваў перавагу выключным, сьвяточным і трагічным аспэктам вясковага жыцьця, чым тлумачацца асобныя праявы страрашляхецкага кансэрватызму, ідэалізацыі мінулай вольнасьці і дабрачыннасьці. Яго беларускія творы напісаны ў фальклёрным стылі, маюць павучальны ці бурлескна-рэалістычны характар. Творы Баршчэўскага распаўсюджваліся ў рукапісах або вусным шляхам як народныя. Верш «Бунт хлопаў» трапіў у фальклёрныя запісы А.Семянтоўскага і П.Шэйна, зробленыя ў канцы 19 ст. У чытаньні і перапісваньні гэтага твора абвінавачваўся Паўлюк Багрым.
38.Кампазіцыйная і жанрава-стылёвая адметнасць твора Шляхціц Завальня.
«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» (па-польску: Szlachcic Zawalnia, czyli Białoruś w fantastycznych opowiadaniach) — няскончаны празаічны зборнік Яна Баршчэўскага, выдададзены ў 1844—1846 гг у чатырох кнігах.
Кампазыцыйна «Шляхціц Завальня» складаецца з трыццаці васьмі частак: апавяданьняў-прыпавесьцяў, устаўных навэлаў, лірычных адступленьняў і ўспамінаў, зьвязаных паміж сабой асобай слухача і камэнтатара апавяданьняў шляхціца Завальні. Літаратуразнаўцы, што жадалі бачыць у творы беларускія фальклорныя матэрыялы, былі расчараваны: беларускі рэгіянальны патрыятызм Я. Баршчэўскага, беларускасць “Шляхціца Завальні”, ідэалізацыя мінулага не заўсёды з разуменнем успрымаліся тагачаснай моладдзю, якая выхоўвалася на прагрэсіўнай еўрапейскай філасофіі.
“Шляхціца Завальню, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” справядліва называюць галоўнаю кнігаю Я. Баршчэўскага. Гэта паўнавартасны мастацкі (а не фальклорны або напаўфальклорны зборнік – як часта без усялякае аргументацыі сцвярджаецца ў нашым літаратуразнаўстве) твор, вобразна-выяўленчыя сродкі якога накіраваны на выяўленне беларускай нацыянальнай ідэі. Кампазіцыйна “Шляхціц Завальня” складаецца з трыццаці васьмі частак: апавяданняў-прытчаў, устаўных навелаў, лірычных адступленняў ды ўспамінаў. Звязваюцца яны пры дапамозе шырокавядомага са старажытнасці прыёму: асобаю слухача да каментатара апавяданняў шляхціца Завальні. Пэўнае значэнне ў кампазіцыйнай структуры твора адыгрывае і вобраз пляменніка пана Завальні – Янкі. А вось даручыўшы ролю асноўнага апавядальніка розным асобам – сялянам, падарожным, шляхціцам і нават цыгану, – пісьменнік мае мажлівасць пазнаёміць чытача з рознымі сацыяльнымі пластамі насельнікаў Беларусі, з іх уяўленнямі, настроямі, і ў той жа час паказаць, што асноўная ідэя твора выводзіцца з усяе сукупнасці апавяданняў, г. зн., любоў да роднага краю, да спрадвечных звычаяў ды традыцый уласціва прадстаўнікам усіх гэтых пластоў.
Асноўную нагрузку павінны былі несці апавяданні – адносна завершаныя гутаркі-гавэнды пра нібыта розныя жыццёвыя здарэнні на Беларусі. Такіх апавяданняў у “Шляхціцы Завальні” чатырнаццаць, але цэлы шэраг раздзелаў твора, на атрымаўшы статусу апавядання, мала чым адрозніваецца ад яго. Напрыклад, – “Рыбак Родзька” (тут, дарэчы, выкарыстана тое ж паданне, што і ў баладзе “Зачараванае возера”), “Сын Буры”, “Твардоўскі і вучань”, “Таварыш у падарожжы”, “Рада”.
Нельга лічыць, што кніга Я. Баршчэўскага – гэта зборнік сюжэтна не звязаных апавяданняў-фантасмагорый, (зрэшты, ужо пэўная незавершанасць апавяданняў пісьменніка “падказвае” шукаць у іншых частках вырашэння тае ці іншае праблемы). Відавочна, што сюжэтны ланцуг мы можам выявіць не толькі ў формаўтваральнай абалонцы твора (восень 1816 – вясна 1817 гг., дом шляхціца Завальні, госці гаспадара ды іх аповяды), але і ў змесце асноўнага тэксту. Не маючы матэрыялаў і рукапісаў пісьменніка, амаль не ведаючы гісторыі стварэння “Шляхціца Завальні”, няпроста прасачыць фабулу твора. Тым болей, што мы, відавочна, не маем усіх апавяданняў. Прыгадайма, напачатку аўтар сцвярджаў, што “павінна выйсці адзін за адным шэсць томікаў”, а, урэшце, з’явілася толькі чатыры. Магчыма, інакш арганізаваныя апавяданні абяцаных двух томікаў утварылі аповесць “Драўляны Дзядок і кабета Інсекта”; магчыма, аўтар не надрукаваў тыя з апавяданняў, алегорыя якіх “прачытвалася” няўзброеным вокам. З гэтае прычыны сёння ўзнавіць фабулу “Шляхціца Завальні” цяжка. Храналагічна ледзь не ўсе тэксты маюць прыкладна адзін пункт адліку – 60–70-я гг. XVIII ст.
39.Ідэйна-вобразная змястоўнасць твора Шляхціц Завальня.
У «Шляхціцы Завальні» пісьменьнік закранае ўсё кола пытаньняў, зьвязаных зь беларускай нацыянальнай думкай. Ім робіцца спроба геаграфічнага апісаньня краю, яго гісторыі і эканамічнага стану. З большай паўнатой Ян Баршчэўскі падае своеасаблівасьці нацыянальнага характару беларуса, яго сьветапогляду і нутранага боку душы[1]. Яшчэ да выхаду “Шляхціца Завальні” з друку крытыка горача вітала новы твор Я. Баршчэўскага. Але толькі Р. Падбярэскі здолеў даць (наколькі гэта было мажліва ў падцэнзурным артыкуле) грунтоўную ды аб’ектыўную характарыстыку кнігі пісьменніка. Выкарыстоўваючы творчы вопыт А. Міцкевіча, гнасеалагічную ды эстэтычную сістэмы рамантыкаў, Я. Баршчэўскі развівае “фальклорна-міфалагічную лінію” (В.А. Каваленка) вялікага ліцвінскага песняра. Як і А. Міцкевіч, Я. Баршчэўскі дзеля свае творчасці ўзяў не збор асобных тэкстаў – паданняў, легендаў, песняў, а ўсю вуснапаэтычную культуру народа – фальклор. Я. Баршчэўскі зразумеў, што менавіта там, у фальклоры, у першапачатковай чысціні захаваліся спрадвечныя ісціны, тое разуменне дабра і зла, якое характэрна для беларускага народа. У фальклоры Я. Баршчэўскі здолеў разгледзець светапоглядную сістэму свайго народа ды імкнуўся стварыць яе паэтычны эквівалент у “Шляхціцы Завальні”. Яго зварот да мінуўшчыны – гэта не імкненне ідэалізаваць яе. Гэта, у першую чаргу, разуменне таго, што менавіта там, у патрыярхальным ладзе жыцця знаходзяцца карані тых асноў, якія абумоўліваюць, прадвызначаюць экзістэнцыю народа. Для Я. Баршчэўскага і яго асяроддзя, што ўжо прайшло этап нацыянальнай самаідэнтыфікацыі, гэты аспект быў надзвычай важны. Іхняя думка не згаджалася з тым, што народ, прадстаўнікамі якога яны з’яўляюцца, мусіць растварыцца ў масе суседняга народа. У разлік яшчэ не бралася мова: у той час здавалася неверагодным, што мова народа можа знікнуць. Істотнай лічылася страта нацыянальных звычаяў ды традыцый. Вось чаму ў “Шляхціцы Завальні” адзін з асноўных аб’ектаў крытыкі – гэта Чарнакніжнік ды асташы. Тыя, хто спустошыў амаль усе азёры, навучыў моладзь бязбожным учынкам, чарам, бессаромным песням. Тыя, хто знішчае і кпіць са звычаяў ды традыцый беларусаў.
Я. Баршчэўскі ішоў тым жа шляхам, што і А. Міцкевіч: адлюстраваць у мастацтве космас беларуса, сцвердзіць ягоную годнасць, абудзіць гістарычную памяць. Але калі А. Міцкевіч праз космас беларуса імкнуўся да агульначалавечых вышыняў духу, дык Я. Баршчэўскі, наадварот, канцэнтраваў сваю думку на рэгіянальным, не ўзнімаўся вышэй нацыянальнага. У адпаведнасці з гэтымі задачамі выкарыстоўваў пісьменнік і патэнцыял фальклорна-рэлігійнае міфалогіі беларусаў. Характэрна, што ўжо ў той час усведамлялася ўся складанасць такое з’явы, як беларуская міфалогія: “Дзяды нашыя маюць тую асаблівасць, што паганскі абрад змешаны з уяўленнямі хрысціянскае рэлігіі” (А. Міцкевіч). Уся беларуская міфалогія ёсць сімбіёз двух сістэм – свае, спрадвечнае і хрысціянскае. Прычым, дамінуе свая; хрысціянская ж толькі дастасавалася, нязначна змяніўшы яе.
Здавалася б, выхаваны ў езуітаў, аўтар павінен быў выразна размяжоўваць паганскі і хрысціянскі пачаткі, павінен быў асуджаючы паганскі светапогляд беларуса, узвялічваць хрысціянскую ідэалогію. Аднак у такім разе Я. Баршчэўскі знаёміў бы чытача не з беларусамі, а з прадстаўнікамі нейкага іншага народа. Знітаванасць паганскае міфалогіі з хрысціянскаю дагматыкаю ў беларусаў была настолькі моцнаю, што ў чыстым выглядзе гэтыя дзве сістэмы ніколі не існавалі. І гэты эклектызм – галоўная адметнасць беларускага нацыянальнага светапогляду, асноўныя рысы якога Я. Баршчэўскі адлюстраваў у “Шляхціцы Завальні”.
Адной з асноўных тэмаў “Шляхціца Завальні” з’яўляецца і тэма сацыяльнага пратэсту. Часцей у алегарычнай, аднак часам і ў адкрытай публіцыстычнай форме пісьменнік асуджае прыгнятальнікаў люду, “новых паноў”, што дзеля ўласнага дабрабыту шматкроць павялічваюць прыгон, забываюць пра міласэрнасць ды спагаду, зневажаюць ды кпяць з традыцый народа, які з’яўляецца асноўным захавальнікам нацыянальнага менталітэту. Рамантык Я. Баршчэўскі з уласцівай усім рамантыкам энергіяй адмаўляе новы грамадскі лад, які нясе яго народу не толькі пагаршэнне ўмоў жыцця, але і разбурэнне спрадвечных ісцін, нацыянальнага светапогляду, а, урэшце, і “знікненне” самога народа.
Варта яшчэ звярнуць увагу на зусім недаследаванае пытанне – а менавіта, на прытчавы характар кнігі “Шляхціц Завальня”. Бяспрэчна тое, што амаль усе апавяданні гэтае кнігі маюць алегарычную накіраванасць. Я. Баршчэўскі звярнуўся да жанру прытчы з-за некалькіх прычынаў. Па-першае, яму, выхаванаму езуітамі ў любові да Бібліі, яна, прытча, была блізкаю, была дзейснаю, яна была ўзорам літаратурнага твора. Па-другое, у тагачаснай грамадскай атмасферы толькі з дапамогаю алегорый, іншасказанняў можна было ўплываць на чытача (больш дакладна – толькі літаратурны твор прытчавага характару мог трапіць да чытача).
Я. Баршчэўскі пісаў, што “не пераймае формаў, якія любілі пісьменнікі англійскія, нямецкія або французскія”, бо сапраўды не мог ісці іх шляхам: тыя тэмы і праблемы, якія стаялі перад еўрапейскімі літаратурамі, не былі актуальнымі для Беларусі. Зусім верагодна, што ён мог напісаць мастацкі твор (ці шэраг твораў), дзе б расказаў бы пра жыццё беларускага грамадства. Перадусім, ён добра ведаў гэтае жыццё: як у асяроддзі пецярбурскіх беларусаў, так і на Бацькаўшчыне. Але проста расказаць пра тое, што ён ведаў, Я. Баршчэўскаму было мала. Стварэнне літаратурных тэкстаў накшталт заходнееўрапейскага прыгожага пісьменства было неактуальным для Беларусі, для краю, які не меў дзяржаўнасці, над якім вісела пагроза поўнае асіміляцыі. Зусім відавочна, што патрыёт роднага краю Я. Баршчэўскі мусіў шукаць пэўныя шляхі дзеля звароту да розуму ды сэрцаў сваіх суайчыннікаў. Мы не ведаем дакладна, хто (ці што) паўплывала на пісьменніка, што прымусіла яго змяніць свае адносіны да літаратуры. Бо ж уся яго вершаваная прадукцыя – гэта прадукцыя зусім іншага гатунку. Яна амаль не адрозніваецца ад прадукцыі паэтаў трэцяга ўзроўню, паэтаў, якія на літаратурны ўзор “апявалі чужыя пачуцці”, выдаючы іх за свае. Калі чым і вылучаўся Я. Баршчэўскі з гэтага кола, дык толькі сваімі баладамі. Але, думаецца, якраз зварот Я. Баршчэўскага да баладнай творчасці, выкарыстанне ім самабытных паданняў, якія не ўжываліся ў літаратуры, якраз і сталася тою акалічнасцю, на якую звярнуў увагу нехта са знаёмых пісьменніка. Верагодна, быў гэта Людвік Штырмер, чалавек якога добра ведаў Я. Баршчэўскі, якога часам называлі “Пецярбурскаю бомбаю” (такім псеўданімам ён падпісваў свае літаратурна-крытычныя артыкулы, друкаваныя ў “Tygodniku Peterburskim”). І хоць Р. Падбярэскі і прыпісваў знаходку таленту сабе, але хутчэй за ўсё асноўная роля належала тут Л. Штырмеру[29]. Якраз яго літаратурны талент, яго літаратурная праца і з’явіліся тымі акалічнасцямі, якія падштурхнулі Я. Баршчэўскага звярнуцца ў сваёй творчасці да жанру прытчы.
Зрэшты, пэўную ролю Р. Падбярэскага таксама нельга адмаўляць ў гэтай справе. Р. Падбярэскі, дзякуючы сваім сувязям з славянафіламі (прынамсі, у маскоўскі перыяд свайго жыцця), ведаў пра нацыянальна-вызваленчую барацьбу паўднёва-славянскіх народаў, ведаў пра ролю літаратуры ў тагачасным грамадскім руху.
Такім чынам, скіраванасць Л. Штырмера на алегарычнае адлюстраванне рэчаіснасці ў мастацкім творы дапаўнялася скіраванасцю Р. Падбярэскага да выяўлення ў літаратуры нацыянальных адметнасцяў. Гэтыя ўплывы трасфармаваліся ў Я. Баршчэўскага ў цэласную сістэму, у аснове якое – беларуская нацыянальная ідэя.
Вядома, асобныя раздзелы “Шляхціца Завальні” цалкам падыходзяць пад вызначэнне “прытча”, але калі прыгледзяцца больш уважліва, дык ледзь не ўсе апавяданні адпавядаюць патрабаванням гэтага жанру. І сапраўды, як і належыць прытчы, у Я. Баршчэўскага яна ўзнікае толькі ў пэўным кантэксце і звычайна не мае развітага сюжэта, аднак нясе пэўны сімвалічны змест. Прытча Я. Баршчэўскага напоўнена рэлігійнаю маралістыкай. Паэтыка прытчы Я. Баршчэўскага падпарадкоўваецца законам сярэднявечнае хрысціянскае прытчы; звычайна адсутнічае апісальнасць мастацкае прозы заходнееўрапейскага тыпу: прырода і рэчы выкарыстоўваюцца надзвычай рэдка, дзеянне характарызуецца амаль поўнаю адсутнасцю дэкарацый. У пераважнай большасці выпадкаў героі прытчаў Я. Баршчэўскага не маюць “характара”. Не маюць героі (за рэдкім выключэннем) і партрэтнае характарыстыкі. Двух–трох штрышкоў пісьменніку звычайна дастаткова, каб вылучыць свайго героя з кола дзеючых асобаў. Часам гэтыя штрышкі замяняюць герою ўласнае імя.
Большасць іншых герояў Я. Баршчэўскага маюць уласныя імёны. Але зноў жа – пры амаль поўнай адсутнасці партрэта і характара.
Паспрабуем прааналізаваць схему пабудовы прытчаў Я. Баршчэўскага. Яна ўяўляецца нам наступным чынам. З пэўнага краю (аднекуль звонку) з’яўляецца на Беларусь “госць”. Ён непадобны на тутэйшых людзей (гл. ягонае апісанне вышэй); ён прыйшоў уплываць на насельніцтва гэтага краю, згуртоўваць сабе прыхільнікаў. Звычайна ён звяртаецца да пэўнае катэгорыі людзей, асобаў з пэўнымі асаблівасцямі характару (хоць і тут ёсць выключэнні). Аўтар называе яго чарнакніжнікам, чорным госцем, падкрэслівае гэтым самым яго пэўныя мажлівасці ўплываць на акружаючых. Праз нейкі час чарнакніжнік знікае (часцей за ўсё яго выганяюць ці ён, адчуўшы небяспеку, уцякае сам), але пасля сябе пакідае плады свае працы: яго падвопытныя становяцца зусім іншымі: да сваіх ранейшых заганаў яны атрымліваюць яшчэ заганы (з гледзішча здаровай беларускай маралі) і ад навукі “чорнага госця”. Гэта прыамбула ўсіх апавяданняў-прытчаў у “Шляхціцы Завальні”. У саміх жа прытчах пісьменнік даследуе лёс сваіх суайчыннікаў – прыхільнікаў чарнакніжніка; тых, каго чарнакніжнік спакусіў або яны былі змушаны звярнуцца да яго, пайсці да яго на службу. Лёс гэтых прыхільнікаў чарнакніжніка зазвычай трагічны: апынуўшыся па-за грамадствам, грамадою, яны або гінуць (як Карпа з апавядання “Пра чарнакніжніка і пра цмока, што вылупіўся з яйка, знесенага пеўнем” ці Васіль з апавядання “Зухаватыя ўчынкі”), або мусяць перабірацца ў “краіну чарнакніжніка” (як пан Скамароха з апавядання “Белая Сарока”), або ім наканавана пакутаваць за здраду, учыненую ці то дабраахвотна (як Альберт з апавядання “Вогненныя духі”), ці то несвядома (як Марка з апавядання “Ваўкалак”). Пры дапамозе гэтае трагічнасці Я. Баршчэўскі папярэджвае сваіх суайчыннікаў: не будзе шчасця тым, хто здрадзіў свайму краю; не прынясуць карысці тыя трыццаць срэбраннікаў, хто згодны часам за дробязь служыць акупантам; што хлеб калабаранта – горкі.
Выкарыстанне Я. Баршчэўскім народнае фантастыкі – гэта мастацкі прыём пісьменніка, неабходны яму дзеля ўвасаблення пэўнай ідэйна-эстэтычнай канцэпцыі. Тое ж, праўда, менш таленавіта ажыццяўляў і П. Шпілеўскі. Адно што ідэйная канцэпцыя Я. Баршчэўскага і П. Шпілеўскага прынцыпова адрозныя. У разнастайных перыядычных выданнях П. Шпілеўскі выкладае “сваё” разуменне беларускасці і Беларусі. Спачатку ў сваім “Даследаванні пра ваўкалакаў” ён супрацьпастаўляе вобразу ваўкалака-здрадніка, створанага Я. Баршчэўскім, вобраз забабоннага беларуса. Пра схаваную палеміку сведчыць пераказ (можна казаць нават пра пераклад) апавядання з “Шляхціца Завальні” “Ваўкалак”, у якім П. Шпілеўскі змяняе імёны герояў Я. Баршчэўскага ды пазначае, што запісаў дадзенае паданне “ў Аршанскім павеце Магілёўскае губерні”[30]. У тым жа 1853 г. П. Шпілеўскі дае сваю версію “фантастычнае Беларусі”. Яго праца “Белоруссия в характеристических описаниях и фантастических ее сказках”[31] узнікла, бясспрэчна, пад уплывам “Шляхціца Завальні”, пра што сведчыць і назва, і спасылкі на асобныя вобразы твора Я. Баршчэўскага (перадусім, князя Боя і яго сабак Стаўры і Гаўры). П. Шпілеўскі запазычвае мастацкую схему свайго папярэдніка: ён стварае фантастычныя казкі на аснове беларускага фальклору і падае іх уперамежку з абрадавымі нарысамі і бытавымі замалёўкамі.
Апавядальнікі “Шляхціца Завальні”, пераважна сталыя, а то і старыя людзі (маладыя звычайна папярэджваюць: “чуў і я ад старых”), у 1816–1817 гг. прыгадваюць падзеі пяцідзесяцігадовае даўнасці, г. зн., падзеі 60–70-х гг. XVIII ст. Аўтар анідзе не называе дакладнае даты, не апісвае рэальных падзей, што мелі месца на Беларусі ў той час (спецыфіка мастацкага твора і не патрабуе гэтага!), але ў нас ёсць падставы казаць пра гістарызм Я. Баршчэўскага, гістарызм асаблівага роду: у прозе пісьменнка адлюстраваны не рэаліі, а дух пэўнага часу, пэўнага перыяду гісторыі Беларусі. Гэта міфалагічны гістарызм, гэта спроба вытлумачыць у форме рамантычна-прытчавых катэгорый пераломны момант у жыцці краю – першы падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога Полаччына (Беларусь Я. Баршчэўскага) увайшла ў склад Расіі.
Прынцыпы гістарызму Я. Баршчэўскага своеасаблівыя. Бясспрэчна, што ў аснове іх не “дакументальна-дакладнае апісанне ў літаратурных творах сапраўдных гістарычных падзей, фактаў і рэальных гістарычных асоб”[32]. І ў той жа час падыход Я. Баршчэўскага да рэальнасці характарызуецца “разуменнем яе дыялектычнай зменлівасці ў часе, сацыяльнай абумоўленасцю падзей і паводзін чалавека”[33]. Гістарызм Я. Баршчэўскага – гэта гістарызм рамантычнага тыпу, які ідзе ад нямецкага класічнага ідэалізму. Пісьменнік толькі на першы погляд, нібыта пазбягае гісторыка-канкрэтнай рэальнасці, але, па сутнасці, яго проза з’яўляецца міфалагізаванай копіяй гэтай рэальнасці. Беларуская рэчаіснасць 60–70-х гг. XVIII ст. адлюстроўваецца Я. Баршчэўскім праз прызму фальклорна-міфалагічных уяўленняў беларуса-селяніна, беларуса-шляхціца. І гэта быў адзіны магчымы шлях, каб, апавядаючы пра лёсавызначальную падзею ў жыцці народа, паказаць і сённяшні стан рэчаў, і актуалізаваць патрыятычныя пачуцці, і падтрымаць веру ў лепшае будучае. На нашу думку, апавяданне “Белая Сарока” можна разглядаць як спецыфічнае мастацкае ўвасабленне падзей на Беларусі ў 70-я гг. XVIII ст., як шырокае панарамнае палатно падрыхтоўкі падзелу Рэчы Паспалітай, а таксама першых мерапрыемстваў царызму на забраных тэрыторыях. Прычым, асноўным персанажам з’яўляецца адзін з ініцыятараў падзелаў – Кацярына ІІ, а таксама ўплывовыя беларускія магнаты, што спрыялі расійскай царыцы ў ажыццяўленні ейных планаў.
40. Мастацкая спецыфіка аповесці Драўляны Дзядок і кабета Інсекта.
як успамін пра сваю маладосць напіша Баршчэўскі аповесць “Драўляны дзядок і кабета Інсекта”, падзеі ў якой адбываюцца ў Полацку. Фантазія аўтара насяліла горад дзівоснымі персанажамі. Драўляны бюст Сакрата прадказвае людзям іх лёс. І вось Люцэфуга — марнатраўца жыцця — па прадказанню драўлянага дзядка страціў у пацехах усё і ператварыўся ў страшыдла. Тут і ганарлівы Філосаф, які звар’яцеў ад разумення сваёй выключнасці. Тут і летуценнік Севярын, “выгнаны з раю сваіх мар”. З’яваю ў літаратурным жыцці краю 40-х гг. ХІХ ст. стала аповесць “Драўляны Дзядок і кабета Інсекта”. Папулярныя ў той час успаміны (перадусім, “Домік майго дзядулі” Ігната Ходзькі) падштурхнулі паэта паспрабаваць свае сілы ў гэтым жанры. А праца над “Завальняю” напоўніла гэтыя ўспаміны дзівоснаю народнаю фантастыкаю. Гэтыя празаічныя творы Я. Баршчэўскага ўзніклі прыкладана ў адзін час, іх аб’ядноўвае тэматычная ды ідэйная еднасць, шэраг сімвалічных ды алегарычных вобразаў, а таксама асоба самога аўтара. Дзеянне ў іх абодвух адбываецца на Беларусі. Вось толькі калі ў “Шляхціцы Завальні” гэта 1816–1817 гг. – час развітання апавядальніка з родным краем перад далёкім падарожжам “на поўнач”, дык у “Драўляным Дзядку” – сярэдзіна 30-х гг., як герой пасля семнаццацігадовае адсутнасці вяртаецца на Бацькаўшчыну.
Закончыўшы выдаваць “Шляхціца Завальню”, Я. Баршчэўскі хутчэй за ўсё ўвосень 1846 г. назаўсёды пакідае “паўночную сталіцу”.
41. Рамантычн тэндэнцыі ў аповесці Душа не ў сваім целе.
А вось вандроўка ў мястэчка Янушполь і знаёмства з Францам Савічам (ці, хутчэй, з людзьмі, якія ведалі яго) ужо самога пісьменніка падахвоціла напісаць аповесць “Душа не ў сваім целе”, у якой, як і ў ранейшых творах пісьменніка, выяўляюцца рамантычныя тэндэнцыі. Усе тры персанажы падыходзяць пад вызначэнне рамантычнага героя. Напачатку аўтар стварае вобраз “пераўтваральніка прыроды” Гайнара, заснавальніка незвычайнага саду. Характэрна, што Я. Баршчэўскі апавядае пра Гайнараўскі сад пасля таго, як яго герой наведаў славутую Сафіеўку, апетую паэтамі ХVIII – ХІХ стст. Жывое супрацьпастаўляецца мёртваму. Пісьменнік нібы кажа: мастацтва павінна служыць роднаму краю. Яно можа быць простым, без аздобаў-упрыгожанняў, але мусіць мець практычную карысць. Невыпадкова, трэба думаць, змешчана тут і сімвалічная сцэна з габрэем-музыкам: выдаткаванне велізарных сродкаў на стварэнне Сафіеўкі – гэта з працы прыгонных, гэта вынішчэнне свайго ўласнага народа. Гайнар у адрозненне ад музыкі, – здаровы і моцны. Яго сад, яго праца, ягонае наследаванне прыродзе – гэта першая прыступка ў іерархічнай перамідзе служэння Бацькаўшчыне. Гэта той мінімум, якім можа (ці нават павінен) займацца кожны.
А вось у “таямнічага вучонага” пана Рыльца мэты больш складаныя. Яму нават жыць даводзіцца інкогніта. Яго праца (невыпадкова, трэба заўважыць, немагчымая без працы Гайнара) – уваскрашаць мінуўшчыну, уваскрашаць дапатопны час, г. зн. час да падзелаў Рэчы Паспалітай, каб мець мажлівасць параўноўваць мінулае ды сучаснае, каб выхоўваць гістарычную памяць суайчыннікаў. Пан Рылец абураецца сваімі землякамі, якіх цікавіць толькі камерцыйны інтарэс, якія не разумеюць яго і яго паплечнікаў. Няшмат яшчэ тых, хто можа смела сказаць: “Няхай славіцца Саламандра!”, хто верыць, што Саламандра адродзіцца, бо яна не можа загінуць.
Як і Гайнар, пан Рылец ведае абсяг свае дзейнасці і лічыць, што за межы гэтага абсягу выходзіць нельга. Яшчэ, маўляў, не прыйшоў час іншае працы, іншага віду барацьбы.
На трэцюю, самую высокую прыступку іерархічнае піраміды служэння Бацькаўшчыне Я. Баршчэўскі ставіць свайго галоўнага героя – “лекара” Саматніцкага. Прайшоўшы “навуку” ў Гайнара і Рыльца, ён выбірае іншы шлях, чым яго настаўнікі. Няспешна ісці да мэты – гэта не для яго. Ён хоча сучаснасць ператварыць у рай. А гэта патрабуе адпаведных сродкаў і нават ахвяравання сабою. Трагічны фінал аповесці як адлюстраванне рэальнага становішча ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе зусім заканамерны. Гінучы, герой прагне, каб пра яго ведалі і памяталі ў родным краі, на Бацькаўшчыне, якою ён трызніў усё сваё свядомае жыццё і народ якое не разумеў свайго сына.
Думаецца, што ўсіх сваіх герояў Я. Баршчэўскі “заўважыў” у рэальным жыцці. Ідэя служэння Бацькаўшчыне была даволі папулярнаю ў тагачасным грамадстве. І пісьменнік па-мастацку абагуліў пошукі лепшымі людзьмі краю шляхоў служэння Беларусі. Што датычыць вобраза Саматніцкага, дык ён (як слушна заўважыў яшчэ ў 60-я гг. Адам Мальдзіс) шмат у чым “спісаны” з беларускага паэта-выгнанца Франца Савіча. Верагоднасць сустрэчы Я. Баршчэўскага з Ф.Савічам вялікая: у другой палове 40-х гг. яны жылі ў суседніх мястэчках на Валыні.
У тым, што аповесць “Душа не ў сваім целе” нешта большае, чым апісанне незвычайных дзівосаў ды фантазій, пераконвае надзвычай паважнае стаўленне Я. Баршчэўскага да літаратурнае працы, разуменне ролі літаратуры ў грамадскім жыцці. Ва ўсіх яго празаічных творах змест пераважае над формаю, а алегарычнасць і сімвалізм фактычна ператвараюць асобныя іх часткі ў навелы-прытчы.
42.Алегорыя і сімволіка ў творы Жыццё Сіраты.
Зусім верагодна, што ў аснову паэмы “Жыццё Сіраты” пакладзены рэальны выпадак, які меў месца на Полаччыне ў маёнтках Лоўжа, Мосар ды мястэчку Сіроціна (сёння гэта Шумілінскі раён Віцебскае вобласці). Тыя мясціны Я. Баршчэўскі добра ведаў, бо ў маёнтку Мосар у пачатку 40-х гг. ХІХ ст. жыў супрацоўнік яго альманаха “Niezabudka” беларускі літаратар Вінцэнт Газдава-Рэвут, які, як сведчыць Генадзь Кісялёў, страціў сваю маёмасць (мажліва, якраз у сярэдзіне 40-х гг.).
Праўда, паэт не абмежаваўся адлюстраваннем у паэтычным творы сумнае гісторыі сіраты-дзяўчыны, якую апякун давёў да вар’яцтва ды завалодаў яе маёнткам. Гэтая жыццёвая гісторыя пад пяром Я. Баршчэўскага перарастае ў алегарычны малюнак нешчаслівае долі нашага краю, нашае Беларусі. Сірата – гэта той самы персанаж, які мы сустракалі ў “Шляхціцы Завальні”, гэта тая гераіня, што з’яўлялася ў сялянскім строі на вяршыні Пачаноўскае гары ды дапамагала сумленным людзям стаць беларусамі. Гэта тая ж Плачка-Беларусь, якая смуткуе па сваіх неразумных дзецях, што забыліся пра Яе, адракліся ад Яе, аддалі на здзек чужым людзям. Як і ў “Шляхціцы Завальні”, сімвалічны вобраз Беларусі выступае ў драматычнай паэме “Жыццё Сіраты” ў розных абліччах. Апрача Сіраты, гэта і Альма. Ужо само імя нясе важную сэнсавую нагрузку: па латыні alma – карміліца; тая, што корміць. У выніку розныя абліччы вобраза з розных бакоў характарызуюць яго. Так, пра Сірату – галоўны вобраз твора – мы даведваемся, што Яна мела добрых бацькоў, за якімі някепска жылося падданым; сяляне і зараз услаўляюць іх, моляцца за іх. Усё змянілася, калі Цэлінка (у беларускім перакладзе – Геленка) трапіла пад уладу Апекуна: падданыя “ў старасці жабруюць кавалак хлеба (…), палі зарастаюць дзікай травою, раскашуецца бяда й галеча”. Апякун праз нейкі час выдае Цэлінку замуж за такога ж як сам недавярка Собаля і разам з ім ужо па закону авалодвае набыткам Сіраты, якая не ў стане супрацьдзейнічаць гэтаму. Як лагічны канец – смерць Сіраты, і яна,
Як Анёлак з малітвай ў неба ўзляцела.
(…) Там гарыць над чалом з зор карона жывая.
Паралельна паэт падае іншае аблічча гэтага вобраза. Калі Сірата – гэта прошласць, дык Альма – гэта сённяшні дзень, гэта павадырская зорка для нешматлікіх абраных (накшталт Музыкі)
ругі цэнтральны персанаж твора – гэта Севярын-Музыка, вобраз, што можна разглядаць як працяг такіх герояў “Шляхціца Завальні”, як Сын Буры, Пакутны Дух, Летуценнік Севярын; тых, хто зразумеў і ведае, хто такая Плачка, хто такая Сірата, хто такая Альма. Музыка, як і яго папярэднікі, не можа знайсці спакою на гэтым свеце, не можа змірыцца з тым, што чыніцца ў яго краі. Ён не можа “звыкнуцца” з светам, як раіць яму таварыш па полацкай школе Казарын. Ён у адчаі, бо яго песні разбіваюцца аб каменныя сэрцы адукаваных землякоў, а просты люд “стогне (…) ад непасільнае працы”. Музыка можа яшчэ скалынуць асновы несправядлівага ладу (як, напрыклад, напрыканцы першае часткі яго песня выклікае разбурэнне дома Апекуна), але змяніць яго карэнным чынам ён не здольны. Дык невыпадкова “гук” ягонае “арфы канае”. Рэчаіснасць не давала Я. Баршчэўскаму падстаў для аптымізму.
Паэтыка драматычнае паэмы “Жыццё Сіраты” – рамантычная. Прычым, спосаб асэнсавання народнае архаікі на ўзровень вышэй, чым у “Шляхціцы Завальні”. Хоць Я. Баршчэўскі і пісаў, што “не пераймае формаў, якія любілі пісьменнікі англійскія, нямецкія або французскія”, але дзеля пабудовы гэтага твора шырока выкарыстоўваў літаратурныя прыёмы ды літаратурныя традыцыі. Колісь А. Мальдзіс пісаў пра ўплыў другое часткі “Дзядоў” А. Міцкевіча на асобныя фрагменты паэмы. Сёння можна ўпэўнена сцвярджаць, што і Міцкевічава “сяганне ў Краіну Духа” перанёс Я. Баршчэўскі ў свой твор.
