- •2.Летапісанне ў 18 ст. Магілёўская хроніка.
- •3.Беларуская мемуарыстыка. Літ-мастацк асаблівасці Авантураў майго жыцця с. Пільштыновай.
- •5.Парад-сатыр проза ў бел.Літ 18 ст. Прамовы русіна. Прамова русіна аб нараджэнні Хрыста. Творчасць к Жэры.
- •7.Лацінамоўн паэзія Бел 18 ст. Творчасць м. Карыцкага і ф. Князьніна.
- •9.Бел.Драматургія ў 18 ст. Народны тэатр. Батлейка. Школьны тэатр. Інтэрмедыі. “Бакханалія”.
- •10.Драматургія Забельскай дамініканскай калегіі. К. Марашэўскі Камедыя, м. Цяцерскі Доктар па прымусу.
- •11.Прыдворны тэатр. Драматургічная творчасць ф.У. Радзівіл, м. Радзівіла.
- •12.Жанрава-стылёвая шматграннасць паэзіі ф. У. Радзівіл.
- •13.Грамадска-культ і ідэйна-эстэт асаблівасці развіцця бел.Літ у 1 пал 19 ст.
- •14.Асоба і творчы шлях Адама Міцкевіча. Паэт і яго эпоха ў філамацкіх вершах. Інтымная лірыка.
- •12)Тэматыка и жанрава стылёвыя асаблівасці балад і санетаў Міцкевіча.
- •16.Героіка-патрыятычная паэма Міцкевіча Гражына: матывы, вобразы, стылёвыя асаблівасці.
- •17.Паэма Міцкевіча Конрад Валенрод як метафара нац-патрыят змагання.
- •18.Архітэктоніка і паэтыка віленска-ковенскіх дзядоў.
- •19.Тэматыка і праблематыка дрэздэнскіх Дзядоў. Містычны і рэалістычны план паэмы.
- •20.Праблематыка і вобразная сістэма паэмы Пан Тадэвуш. Беларускія рэаліі ў паэме.
- •21.Жанравая спецыфіка, архітэктоніка і паэтыка паэмы Пан Тадэвуш.
- •22.Асоба Яна Чачота. Творчасць віленскага перыяду. Паэтыка балад.
- •23.Творчасць Яна Чачота гадоў ссылкі і апошніх гадоў жыцця. Спевы пра даўніх ліцвінаў.
19.Тэматыка і праблематыка дрэздэнскіх Дзядоў. Містычны і рэалістычны план паэмы.
Напісаўшы касцяк другой часткі, Міцкевіч бярэцца за першую
частку паэмы.
1832 – пачынае пісаць 3 частку дзядоў – дрэздэнскія дзяды. Да 3 часткі быў напісаны ўрывак, дзе былі ўражанні Міцкевіча ад паездкі ў Пецярбург.Ён цалкам прысвечаны Расіі, дакладней яе стану, заўважанага з птушынага лёту. Заканчв урывак пасланнем рускім сябрам. У 3 частцы замест Густава-пакутніка паўстае Конрад-змагар.
20.Праблематыка і вобразная сістэма паэмы Пан Тадэвуш. Беларускія рэаліі ў паэме.
21.Жанравая спецыфіка, архітэктоніка і паэтыка паэмы Пан Тадэвуш.
Славутую паэму “Пан Тадэвуш” Міцкевіч напісаў пачынае пісаць у 1832.. Гэткім чынам паэт адрэагаваў на спрэчкі і ўзаемныя абвінавачваньні сярод эмігрантаў, якія прыбылі ў Парыж пасьля краху лістападаўскага паўстаньня.
Гістарычным фонам паэмы зьяўляецца расейская кампанія Напалеона. Дзеяньне паэмы пачынаецца ўлетку 1811-га году і заканчваецца вясною наступнага году. Паэт увекавечыў крохкія абразы шчасьлівай і спакойнай мінуўшчыны, краіны бестурботнага дзяцінства, сваю “малую” Айчыну, а таксама лёс жыхароў гэтай зямлі на фоне важных гістарычных падзеяў.
Паэма пачынаецца з малітоўнага закліку - інвакацыі, аднак, фільм з эпілогу: Міцкевіч стаіць ля вакна свайго сьціплага пакойчыка ў Парыжы і чытае старым і прыгнечаным зямлякам сваю новую паэму пра родную Літву, якая дарагая бы здароўе, якой страту адчуе толькі той, хто яе страціў
“Пан Тадэвуш” - народная эпапея, шэдэўр літаратуры і культуры, культавы твор, дэклярацыя глыбокага патрыятызму. На ім выхоўваюцца чарговыя пакаленьні палякаў. Літаратурныя крытыкі лічаць, што паэма дасканала адлюстроўвае нацыянальны характар палякаў, якія поўныя супярэчнасьцяў: ад сварлівасьці і крайняга эгаізму да палымянага, ахвярнага патрыятызму.
Сучаснікі называлі паэму “энцыклапедыя ліцвінскага жыцця”. Апошні значны твор Міцкевіча.
«Пан Тадэ́вуш» (па-польску: Pan Tadeusz) — найбуйнейшы твор Адама Міцкевіча, эпічная паэма, якая пісалася ў 1832—1834 у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі, і выдадзеная там жа ў 1834 годзе. Складаецца з 12 «кнігаў» (амаль 10 тысячаў радкоў) і напісаная сылябічным 13-складнікам — польскім александрыйскім вершам.
Поўная назва — «Пан Тадэуш альбо апошні заезд на Літве: Шляхоцкая гісторыя з 1811 і 1822 г. у дванаццаці быліцах вершам[1]» (Pan Tadeusz, czyli Ostatni zajazd na Litwie. Historia szlachecka z roku 1811 i 1812 we dwunastu księgach wierszem). «Заезд» (польск. zajazd) — старажытны славянскі тэрмін, які азначае форму выкананьня прысуду ў маёнткавых справах. Заезд быў формай грамадзянскага правасудзьдзя, часам — нават афіцыйна прызнанага законным.
Дзеяньне паэмы адбываецца на працягу 5 дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812 годзе на берагах Нёмана, «на Літве» (у мінулым Вялікім Княстве Літоўскім) перад нашэсьцем Напалеона на Расею. Галоўныя героі паэмы — Тадэвуш і Зося, прадстаўнікі дзвух узаемнаварожых шляхецкіх фаміліяў. Задума паэмы эвалюцыянавала з ідыліі (узорам для якой была ідылія Гётэ «Герман і Даратэя») у шырокую эпічную карціну, якая спалучае бытавую, ваенную, любоўную і патрыятычную лініі.
«Пан Тадэвуш» пачынаецца са знакамітага прызнаньня ў любові да Літвы
У паэме створаны поўны настальгіі і гумару вобраз маляўнічых, але гістарычна асуджаных шляхецкіх нораваў. З самага пачатку паэма атрымала агромністую папулярнасьць сярод польскіх эмігрантаў. Лічыцца польскай нацыянальнай эпапеяй і шэдэўрам славеснага жывапісу. Клясычныя ілюстрацыі да паэмы стварыў Міхал Эльвіра Андрыёлі. «Пан Тадэвуш» экранізаваны польскім рэжысэрам Анджэем Вайдай (1999).
Рукапіс паэмы з 1870-х гадоў захоўваўся ў бібліятэцы Асалінскіх у Львове разам са спэцыяльнай аздобленай шкатулкай для яго захоўваньня, з чырвонага дрэва й слановае косьці, якую замовіў Станіслаў Тарноўскі і зрабіў львоўскі майстра Юзэф Бжастоўскі. У 1946 годзе разам з асноўнымі фондамі бібліятэкі Асалінскіх рукапіс перавезены ва Ўроцлаў, дзе знаходзіцца дагэтуль.
Дзякуючы сябру Адама Міцкевіча Юзэфу Залескаму, задума «сельскае паэмы» нарадзілася ўжо ў 1831 годзе падчас знаходжаньня барда ў Вялікапольшчы. Паэт хацеў пачаць аповед з апісаньня шляхецкага двара. Згодна з гэтым, Юзэф Грабоўскі — уладальнік сяла Лукава — казаў пазьней, што гэта ў яго мясцовасьці Міцкевіч вырашыў напісаць Пана Тадэвуша. Аднак гэтыя факты дакладна невядомыя. Навукоўцы мяркуюць, што паэт напісаў каля 100—110 вершаў у якіх апісваеецца с. Сапліцава (па апошніх меркаваньнях гэты фрагмэнт сканчваецца на 174 вершы I кнігі). Аднак паэт, пасьля напісаньня гэтага фрагмэнту, не працягваў пісаць тэкст цягам некалькіх наступных месяцаў.
У пачатку сьнежня 1832 году (знаходзячыся ўжо ў Парыжы) Міцкевіч напісаў ліст да сябра, у якім распавядаў пра інтэнсіўную працу над паэмай. Тэкст твора пісаўся вельмі хутка — 12 студзеня 1833 году Міцкевіч паведамляў у лістах, што напісаў ужо «dwie wielkie piesni» (дзьве вялікія песьні). Пасьля паэт спыніў працу ажно да 6 траўня, калі нарадзілася наступная трэцяя песьня. Напрыканцы гэтага ж месяца была скончаная і чацьвёртая частка, пасьля якой ізноў адбыўся перапынак у некалькі месяцаў, спрычынёны хваробай паэта. Сёлета 13 лістапада Міцкевіч інфармаваў у лісьце, што скончыў пятую песьню. Адгэтуль праца над эпапеяй ішла ўжо бяз доўгіх перапынкаў: Міцкевіч на працягу трох месяцаў напісаў сем чарговых кнігаў. Заканчэньне творчай працы адбылося 13 лютага 1834 году. Рукапіс быў перададзены ў друк і выдадзены 17 чэрвеня 1834 году.
Першы пераклад «Пана Тадэвуша» на іншую славянскую мову зрабіў беларускі паэт і драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у Вільні ў 1859.
