Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел лит.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
156 Кб
Скачать
☆

14.Асоба і творчы шлях Адама Міцкевіча. Паэт і яго эпоха ў філамацкіх вершах. Інтымная лірыка.

Адам Бернард Міцкевіч (24.12.1798 – 26.11.1855) – нарадзіўся на Куццю, у сям’і збяднелай акаталічанай шляхты. Дзе нарадзіўся – да гэтага часу не вырашана., ёсць 3 версіі. Малодшы брат Аляксандр называе фальварак Завоссе (пад Навагрудкам). Другая крыніца называе непасрэдна Навагрудак. Стврэйшы брат кажа, што нарадзіўся Адам у прыдарожнай карчме Выгада паміж Завоссем і Навагрудкам. Бел даследчыкі схіляюцца да фальварка Завоссе. У дзяцінстве выпаў з акна. Блажэй – селянін, які служыў у іх доме. Бацька называў яго Уліс. Расказваў шмат цікавых гісторый. Гансеўская – служанка-пакаёўка, полька па нац, ведала безліч польскіх песень і заўсёды іх спявала.

1807-1815 – Міцкевіч вучыцца ў Дамінік школе ў Навагр. Быў аднакласнікам Чачота і яны былі добрымі сябрамі.

На канікулы дзеці Міцкевічаў выязджалі спачатку ў Завоссе, да дзядзькі, а потым у недалёкі ад Наваградка маёнтак бацькавага сябра суддзі Растоцкага - Руту. У яго быў вельмі кепскі почырк. У 12 год страціў бацьку. Спрабаваць пісаць пачаў яшчэ ў Дамінік школе (верш пра пажар).

1815 – Міцкевіч з Чачотам паступаюць у Віл ун. Менавіта ў студэнцк годы пачын сур’ёзная творчасць (пад уплывам класіцыста Вальтэра).

Тут разам з Тамашом Занам і Юзафам Яжоўскім ён стварае тайнае студэнцкае згуртаванне - Таварыства філаматаў, якое адыграла важную ролю ў грамадскім і культурным жыцці Беларусі, у нашым нацыянальным адраджэнні. У гэты ж час Адам Міцкевіч пачаў сам складаць вершы, якія чытаў на філамацкіх пасяджэннях. Вядома ж, пісаў на польскай мове, якая была тады афіцыйнай мовай усяго пісьменства і справаводства ў Беларусі і Летуве. У першых пробах пяра малады паэт прытрымліваўся строгіх канонаў класіцызму, які панаваў тады ва ўсёй літаратуры. Але з захаду ішлі ўжо новыя павевы, асабліва з Нямеччыны, дзе ўсталяваўся рамантызм - новы напрамак у літаратуры, прадстаўнікі якога звярталіся да фальклору сваіх народаў як да творчай крыніцы. 

Першы апублік верш Гарадская зіма (1817).

1817 – пачынае пісаць паэму Мешка-князь навагрудскі (па матывах паэмы Вальтэра Выхаванне прынца), сюжэт у Вальтэра, але падпарадкаваў патрыятызму.

1818 – чытае верш Ужо з пагодных нябёс, дзе ўпершыню мы бачым рамант матывы і вобразы.

Фактары пераходу да рамантызму:

-уласн мастацк пошукі

-уплыў заходнееўрап рамантызму

-філамацкае асяроддзе з культам Радзімы

-уплыў перадавой прафесуры Віл.ун (Лявон Бароўскі, Готфрыд Гродэк, Іяхім Лялевель).

-зачараванасць бел архаікай і фальклорам

-нешчасл каханне да Марылі Верашчакі (пазнаём у 1818)

1819-1823 – працуе настаўн лац мовы ў Коўна.

1822-23 – бярэ адпачынак па здароўі, жыве ў Вільні і ў Шчорсах.

Стварае патрыят творы: вершы Песня, Песня філарэтаў, Ода да маладосці – знакавыя для развіцця літ-ры. Сфармір дух і задачы новага пакалення.

1819 – Песня (дасланая на іменіны Малеўскага, зачытаў Чачот) – мае застольны хар-х.

Айчына, навука, сумленне – філамацк трыяда.

Рэанімір сармацк кодэкс (айчына, вера , свабода). Сяброўск яднанне дзеля вялікай патрыят мэты. Рамантызм, арыент на Сярэднявечча.

1820 – Песня філарэтаў – застольны хар-р. Ключавы вобраз чары – сімвал яднання. У чары – польскі мёд. У сяброўск коле адбыв сімвал далуч да айчыны – прычашчэнне мёдам (аналогія з прычашч хрысціян). Польскі мёд – цела і кроў Айчыны.

Ода да маладосці – маладосць, як каштоўнасць, але не біялаг, а ствар сіла, культ юнацтва. Аўтар гаоворыць пра ўсё чалавецтва. Маладосць – новы збаўца свету.

1823 – арышт Міцкевіча, высылка ў Расію.

Адам Міцкевіч трапіў спачатку ў Пецярбург, адкуль быў накіраваны ў Адэсу. Потым яму дазволілі прыехаць у Маскву і зноў у Пецярбург. Каля пяці гадоў прабыў паэт у Расеі. Тут ён пазнаёміўся з дзекабрыстамі К.Рылеевым і А.Бястужавым, з усімі славутасцямі расейскай літаратуры - А.Пушкіным, В.Жукоўскім, П.Вяземскім, А.Грыбаедавым, Я.Баратынскім, М.Глінкам і інш.

У 1829 годзе Міцкевічу ўдалося вырвацца за мяжу. Ён выехаў на захад, назаўсёды пакінуўшы «родную» імперыю. Паэт аб'ездзіў шмат краінаў Эўропы - Нямеччыну, Чэхію, Швайцарыю, Італію, Францыю. Жыў у Рыме, Дрэздэне, Жэневе. Потым назаўсёды пасяліўся ў Парыжы, дзе чытаў у славутым Каледж дэ Франс курс лекцый па славянскіх літаратурах, у якіх не забываў расказваць і пра культуру свайго краю, пра мову беларускага народа, называючы яе «сама багатай і сама чыстай». У эміграцыі паэт напісаў трэцюю частку сваіх «Дзядоў», у якой апавядаў пра сваё філамацкае юнацтва, пра турэмнае зняволенне. У 1834 годзе, жывучы ў Парыжы, Міцкевіч скончыў працу над сама значным сваім творам - паэмай-эпапеяй «Пан Тадэвуш», якая стала сапраўдным гімнам роднай зямлі, неўміручай песняй яго светламу няздзейсненаму каханню. Месца дзеяння паэмы - сядзіба Верашчакаў Туганавічы (паказана там пад назвай Сапліцова), дзе нарадзілася яго каханне, палі і лясы роднай Наваградчыны. Ды ўвогуле туга па радзіме чуецца ў кожным творы паэта, напісаным у эміграцыі.

Памёр Адам Міцкевіч у 1855 годзе ў Канстанцінопалі, куды прывяло яго жаданне змагацца за вызваленне Айчыны. Набальзаміраванае цела паэта перавезлі ў Парыж і пахавалі ў прыгарадзе. У 1890 годзе наш вялікі зямляк быў перазахаваны палякамі ў Кракаве, дзе труну з прахам паэта ўстанавілі ў падзямеллі кафедральнага сабора Вавельскага замка.

24.10.1824 – 2 этап жыцця, тв-ці Міцкевіча ў выгнанні (Пецярбург)

Травень 1829 – 3 этап жыцця і тв-ці на эміграцыі