Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методические рекомендации по Гисторыи Беларуси.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
391 Кб
Скачать
☆

Літаратура:

1 Гісторыя беларускага мастацтва. – Мінск: Навука і тэхніка, 1987. – Т.1; 1988 – Т. 2.

2 Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. – Мінск: Навука і тэхніка, 1986. – Т.1.

3 Гісторыя культуры Беларусі / Л.Лыч, У.Навіцкі. – Мінск: Экаперспектыва, 1996.

4 Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. – Мінск: БелЭН, 1994.

5 Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў ХУІ–ХІХ ст. – Мінск: Навука і тэхніка, 1984.

6 Качаноўскі У.У. Гісторыя культуры Беларусі: Вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ. – Мінск: Выш. школа, 1994.

7 Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX ст.: з гісторыі беларускай літаратуры, мастацтва і культуры. – Мінск: Навука і тэхніка, 1969.

8 Мохнач Н.Н. Общественно-политическая и эстетическая мысль Белоруссии начала ХІХ в. – Минск: Наука и техника, 1985.

9 Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. – Мінск: Нар. асвета, 1986.

10 Трусаў А.А. Старонкі мураванай кнігі: Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму. – Мінск: Беларусь, 1990.

Адказваючы на першае пытанне, неабходна высветліць адносіны царскага ўрада да прадстаўнікоў розных этнічных супольнасцей, што жылі на тэрыторыі Беларусі (беларусаў, рускіх, яўрэяў, палякаў і інш.). Ці прызнавалі расійскі ўрад і афіцыйная навука існаванне беларускага этнасу? Прааналізуйце дзейнасць Камітэта па справах Заходніх губерняў у нацыянальна-культурнай галіне.

Даючы характарыстыку адукацыі, пакажыце ролю царквы у яе арганізацыі ў першай палове ХIX ст. Ці мела месца тэндэнцыя да пашырэння свецкай адукацыі, у чым гэта выявілася? Якія рэформы ў сістэме адукацыі былі праведзены на тэрыторыі Беларусі ў першай палове XIX ст. і чым яны былі выкліканы? Ці існавала сістэма адукацыі для жанчын? Назавіце найбольш вядомыя навучальныя ўстановы на тэрыторыі Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Чым быў выкліканы інтарэс да навуковага вывучэння Беларусі, якія ўстановы займаліся гэтым у першай палове XIX ст.? Назавіце найбольш вядомыя гістарычныя і этнаграфічныя даследаванні Беларусі.

Адказваючы на трэцяе пытанне, высветліце, якія існавалі жанры вуснай народнай творчасці, якія бакі жыцця народа ў ёй адлюстроўваліся. Вызначце ролю беларускай мовы ў грамадскім жыцці беларускіх зямель першай паловы XIX ст. і прасачыце працэс фарміравання літаратурнай беларускай мовы (рукапісная, ананімная літаратура, творчасць Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, А. Міцкевіча, В. Дуніна-Марцінкевіча).

У чацвертым пытанні ахарактарызуйце стан развіцця музычнай культуры і тэатра на Беларусі.

У заключнай частцы работы пакажыце, якія стылі панавалі ў архітэктуры першай паловы ХIХ ст. Прывядзіце прыклады асноўных архітэктурных помнікаў канца XVIII – першай паловы XIX ст. Пералічыце асноўныя жанры выяўленчага мастацтва і прывядзіце прыклады творчасці найбольш значных мастакоў.

Тэма 15. Станаўленне буржуазнага грамадства на Беларусі

1. Этапы падрыхтоўкі аграрнай рэформы. Маніфест і Палажэнні 19 лютага 1861 г.

2. Асаблівасці правядзення сялянскай рэформы на Беларусі. Змены ў рэалізацыі рэформы пад уплывам сялянскага руху і паўстання 1863 г. Вынікі і значэнне рэформы.

3. Ваенная, земская, судовая, гарадская, цензурная, школьная рэформы. Спецыфіка іх правядзення на Беларусі.