- •Агульныя патрабаванні да выканання кантрольных работ
- •Метадычныя патрабаванні да выканання кантрольнай работы:
- •Уводзіны
- •Агульная літаратура, рэкамендаваная для вывучэння курса гісторыі Беларусі
- •Тэма 1. Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Літаратура:
- •Літаратура:
- •Тэма 2. Паходжанне беларусаў
- •Літаратура:
- •Тэма 3. Старажытныя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі ў іх – першай палове хііі ст.
- •Тэма 4. Сацыяльна-эканамічнае, рэлігійнае і культурнае становішча на беларускіх землях у іх – першай палове хііі ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 5. Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага
- •Літаратура:
- •Тэма 6. Вкл у хіv – XVI ст.: сацыяльна-эканамічнае развіццё, дзяржаўна-палітычны лад, культура
- •Літаратура:
- •Тэма 7. Стварэнне Рэчы Паспалітай і яе развіццё ў другой палове XVI – першай палове XVII ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 8. Беларускія землі ў другой палове XVII – XVIII ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 9. Культура беларускіх земляў у XVII – XVIII ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 10. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі на мяжы XVIII – XIX ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 11. Беларусь і расійска-французская вайна 1812 г.
- •Літаратура:
- •Тэма 12. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове хіх ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 14. Культура Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 15. Станаўленне буржуазнага грамадства на Беларусі
- •Літаратура:
- •Тэма 16. Развіццё капіталізму на Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 17. Паўстанне 1863-1864 гг. На Беларусі
- •Літаратура:
- •Тэма 18. Сацыяльная барацьба на Беларусі ў другой палове хiх ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 19. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Літаратура:
- •Літаратура:
- •Літаратура:
- •Тэма 22. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Літаратура:
- •Тэма 23. Беларусь на пераломе эпох: люты – снежань 1917 г.
- •Літаратура:
- •Тэма 24. Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасці
- •Літаратура:
- •Тэма 25. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны 1919-1920 гг.
- •Літаратура:
- •Тэма 26. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі ў
- •Літаратура:
- •Тэма 27. Сацыяльна-эканамічны і культурны ўздым 20-х гг.
- •Літаратура:
- •Тэма 28. Эканамічнае развіццё Беларусі ў гады першых пяцігодак. Усталяванне таталітарнага рэжыму (1928–чэрвень 1941 г.)
- •Літаратура:
- •Літаратура:
- •Тэма 30. Беларусь напярэдадні і ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны
- •Літаратура:
- •Літаратура:
- •Тэма 32. Бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (1945-1955 гг.)
- •Літаратура:
- •Тэма 33. Бсср у сярэдзіне 50-х - 80-х гг.
- •Літаратура:
- •Тэма 34. Беларусь на шляху сістэмных пераўтварэнняў
- •Літаратура:
- •Пытанні да экзамену (заліку) па гісторыі Беларусі
- •Метадычныя рэкамендацыі па гісторыі беларусі для студэнтаў дзённага I завочнага аддзяленняў
Літаратура:
1 Белорусизация как выражение политики КП(б)Б в национально-государственном и культурном строительстве // Государственность Беларуси: Проблемы формирования в программах политический партий / В.К.Коршук, Р.П. Платонов, И.Ф. Гомановский, Е.Г. Богданович. – Минск: БГУ, 1999.
2 Бяспалая М. Беларуская вёска ў першыя гады нэпа (1921–1923). – Мінск: БУК, 1999.
3 Бяспалая М. Эканамічнае развіццё беларускай вёскі (20-я гг. ХХ ст.) // Беларускі гістарычны часопіс. – 1997. – № 1.
4 Дубянецкі Э. Чаму вучыць мінулае. Як праходзіла беларусізацыя школ у 20-я гады // Настаўніцкая газета. 1991. 6 лютага.
5 Дубянецкі Э. Беларусізацыя ВНУ: вопыт 20-х гадоў // Настаўніцкая газета. 1991. 18 верасня.
6 Іофе Э. Развіццё беларускай савецкай навукі і культуры ў 1921–1925 гг. // Народная асвета. – 1982. – № 8.
7 Кароль А. Беларусізацыя – палітыка нацыянальнага адраджэння // Крыжовы шлях. – Мінск: Беларусь, 1993.
8 Ходзін С.М. Беларуская веска ад дэкрэта аб зямлі да суцэльнай калектывізацыі // Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён: 3б. артыкулаў. – Мінск, 1992.
9 Эканамічная гісторыя Беларусі. Вучэбны дап. / Пад агульн. рэд. В.І.Галубовіча. – Мінск: Экаперспектыва, 1999.
У першым пытанні неабходна разгледзець асаблівасці пасляваеннай сітуацыі на Беларусі, у тым ліку палітычныя выступленні супраць савецкай улады, праявы незадаволенасці сялян і іх прычыны, утварэнне часцей асобага прызначэння (ЧАП). 3 чым было звязана абвастрэнне гаспадарчага крызісу і ў чым ён выявіўся?
Адказваючы на другое пытанне, прааналізуйце пераход да новай эканамічнай палітыкі ва ўмовах Беларусі, сутнасць НЭПа. Пералічыце мерапрыемствы НЭПа ў галіне сельскай гаспадаркі. Асвяціце дзейнасць Д. Ф. Прышчэпава. У чым выявіўся НЭП у прамысловасці? Падвядзіце вынікі эканамічнага развіцця Беларусі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі. Прааналізуйце супярэчнасці паміж НЭПам і канцэпцыяй безтаварнага сацыялізму, крызіс НЭПа, перадумовы яго згортвання і асноўныя ўрокі.
У трэцім пытанні дайце азначэнне беларусізацыі. Ахарактарызуйце кожны з этапаў беларусізацыі:
1. Складанне перадумоў (1921– пач. 1924 г.)
2. Рэальнае ажыццяўленне (1924–1928 гг.)
3. Згортванне (з 1929 г.)
Вызначце поспехі і дасягненні гэтай палітыкі, а таксама цяжкасці на яе шляху. Значэнне беларусізацыі для беларускага народа. Лес "нацдэмаў".
Тэма 28. Эканамічнае развіццё Беларусі ў гады першых пяцігодак. Усталяванне таталітарнага рэжыму (1928–чэрвень 1941 г.)
1. Сацыялістычная індустрыялізацыя.
2. Прымусовая калектывізацыя сельскай гаспадаркі.
3. Усталяванне таталітарнага рэжыму. Масавыя рэпрэсіі.
Літаратура:
1 Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20–50-х гадоў на Беларусі. – Мінск: Беларусь, 1994.
2 Аляхновіч Ф. У капцюрах ГПУ. – Мінск: Беларусь, 1994.
3 Возврашенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий // Сост. и автор предис. Н.В. Токарев. – Минск: Наука и техника, 1992.
4 Врублевский А.П., Протько Т.С. Из истории репрессий против белорусского крестьянства, 1929–1934 гг. – Минск: Наука и техника, 1992.
5 Вышынскі У.І. Індустрыялізацыя БССР // Актуальныя пытанні гісторыі БССР. Савецкі перыяд / Пад рэд. У.Н.Сідарцова. – Мінск: Нар.асвета, 1991.
6 Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мінск: Экаперспектыва, 2000.
7 Кузнецов М.В. Коллективизация: трудные пути // Страницы истории компартии Белоруссии: Суждения, аргументы, факты. / Под ред. Р.П. Платонова. – Минск: Университетское, 1990.
8 Осмоловский В.П. Индустриализация республики: некоторые аспекты проблемы (1926–1935 гг.) // Страницы истории компартии Белоруссии: Суждения, аргументы, факты. / Под ред. Р.П. Платонова. – Минск: Университетское, 1990.
9 Платонаў Р. АДПУ–НКУС супраць беларускіх пісьменнікаў // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. – № 3.
10 Сарокін А.Церніі каллектывізацыі // Полымя. – 1990. – № 2.
Перш за ўсе неабходна высветліць, калі дзяржава бярэ курс на індустрыялізацыю, даць азначэнне гэтаму працэсу, вызначыць яго мэты і сродкі ажыццяўлення. Якія асаблівасці гэтай палітыкі выявіліся на Беларусі? Прааналізуйце прамысловае будаўніцтва ў гады першых пяцігодак, стварэнне энергетычнай базы, рост рабочага класа, укараненне розных форм спаборніцтва і выкарыстанне экстэнсіўных метадаў гаспадарання. Выдзяліце прычыны рэзкага зніжэння тэмпаў прамысловага росту ў другой і трэцяй пяцігодках. Падвядзіце вынікі індустрыялізацыі ў Савецкай Беларусі, якая была іх цана?
Адказваючы на другое пытанне, ахарактарызуйце становішча ў сельскай гаспадарцы ў канцы 20-х гг. Вызначце, з якой прычыны дзяржаўнае і партыйнае кіраўніцтва краіны адмовілася ад прынцыпаў кааперацыі і перайшло да палітыкі "суцэльнай калектывізацыі". Як праходзіў гэты працэс? Дайце ацэнку палітыкі "ліквідацыі кулацтва як класа". Якія формы супраціўлення сялянства калектывізацыі мелі месца на Беларусі? Хто такія дваццаціпяцітысячнікі? Прааналізуйце вынікі ажыццяўлення палітыкі калектывізацыі: рэзкі спад сельскагаспадарчай вытворчасці, пагаршэнне матэрыяльнага становішча народа, рэпрэсіі супраць сялян.
Разглядаючы апошняе пытанне, вызначце прычыны ўзмацнення таталітарнага рэжыму ў канцы 20-х – 30-я гг., выдзяліце рысы, характэрныя для таталітарнага грамадства, у эканоміцы і грамадска-палітычным жыцці. Вызначце прычыны масавых рэпрэсій супраць інтэлігенцыі ("нацдэмаў" і інш.), сялянства, рабочых, вайскоўцаў. Пакажыце трагічны лёс рээмігрантаў. Вынікі масавых рэпрэсій для Беларусі.
ТЭМА 29. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921–1939 гг.)
1. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Заходняй Беларусі.
2. Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух.
3. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.
