- •Агульныя патрабаванні да выканання кантрольных работ
- •Метадычныя патрабаванні да выканання кантрольнай работы:
- •Уводзіны
- •Агульная літаратура, рэкамендаваная для вывучэння курса гісторыі Беларусі
- •Тэма 1. Старажытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
- •Літаратура:
- •Літаратура:
- •Тэма 2. Паходжанне беларусаў
- •Літаратура:
- •Тэма 3. Старажытныя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі ў іх – першай палове хііі ст.
- •Тэма 4. Сацыяльна-эканамічнае, рэлігійнае і культурнае становішча на беларускіх землях у іх – першай палове хііі ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 5. Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага
- •Літаратура:
- •Тэма 6. Вкл у хіv – XVI ст.: сацыяльна-эканамічнае развіццё, дзяржаўна-палітычны лад, культура
- •Літаратура:
- •Тэма 7. Стварэнне Рэчы Паспалітай і яе развіццё ў другой палове XVI – першай палове XVII ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 8. Беларускія землі ў другой палове XVII – XVIII ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 9. Культура беларускіх земляў у XVII – XVIII ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 10. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі на мяжы XVIII – XIX ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 11. Беларусь і расійска-французская вайна 1812 г.
- •Літаратура:
- •Тэма 12. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 13. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове хіх ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 14. Культура Беларусі ў першай палове XIX ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 15. Станаўленне буржуазнага грамадства на Беларусі
- •Літаратура:
- •Тэма 16. Развіццё капіталізму на Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 17. Паўстанне 1863-1864 гг. На Беларусі
- •Літаратура:
- •Тэма 18. Сацыяльная барацьба на Беларусі ў другой палове хiх ст.
- •Літаратура:
- •Тэма 19. Фарміраванне беларускай нацыі
- •Літаратура:
- •Літаратура:
- •Літаратура:
- •Тэма 22. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Літаратура:
- •Тэма 23. Беларусь на пераломе эпох: люты – снежань 1917 г.
- •Літаратура:
- •Тэма 24. Барацьба за стварэнне беларускай дзяржаўнасці
- •Літаратура:
- •Тэма 25. Беларусь у перыяд польскай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны 1919-1920 гг.
- •Літаратура:
- •Тэма 26. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі ў
- •Літаратура:
- •Тэма 27. Сацыяльна-эканамічны і культурны ўздым 20-х гг.
- •Літаратура:
- •Тэма 28. Эканамічнае развіццё Беларусі ў гады першых пяцігодак. Усталяванне таталітарнага рэжыму (1928–чэрвень 1941 г.)
- •Літаратура:
- •Літаратура:
- •Тэма 30. Беларусь напярэдадні і ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны
- •Літаратура:
- •Літаратура:
- •Тэма 32. Бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (1945-1955 гг.)
- •Літаратура:
- •Тэма 33. Бсср у сярэдзіне 50-х - 80-х гг.
- •Літаратура:
- •Тэма 34. Беларусь на шляху сістэмных пераўтварэнняў
- •Літаратура:
- •Пытанні да экзамену (заліку) па гісторыі Беларусі
- •Метадычныя рэкамендацыі па гісторыі беларусі для студэнтаў дзённага I завочнага аддзяленняў
Літаратура:
1 Актуальныя пытанні гісторыі БССР. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991.
2 Агееў А. Фарміраванне палітычнай эліты БССР у паслясталінскі час // Беларуская мінуўшчына. – 1994. – № 4.
3 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. / Пад рэд. Новіка Я.К., Марцуля Г.С. – Мінск: Выш. школа, 2006.
4 Гісторыя Беларусі: Вучэбны дапаможнік для ВНУ / пад рэд. А.Г. Каханоўскага, А.А. Яноўскага. – Мінск: Эканомпрэс, 1997.
5 Гісторыя Беларусі: Навучальны дапаможнік / А.Г. Каханоўскі, С.М. Ходзін, А.А. Яноўскі і інш. – Мінск: ФУАінфарм, 2001.
6 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 2. ХІХ – ХХ ст / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002.
7 История Беларуси с древности до наших дней: Учеб. пособие / П.Г. Чигринов. – Минск: Книжный дом, 2004.
8 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. / Пад рэд. Касцюка М.П., Біча М.В., Ігнаценкі І.М. і інш. – Ч.2. – Мінск: Беларусь, 1995.
9 Саракавік І.А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. – Мінск: Современная школа, 2006.
10 Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. Галубовіча В.І. – Мінск: Экаперспектыва, 1999.
Пакажыце, што пасля смерці І. В. Сталіна ў краіне пачынаецца працэс дэмакратызацыі грамадскага развіцця. У якой ступені дэмакратызацыя закранула дзейнасць КПСС, КПБ, Саветаў, прафсаюзаў, камсамола і іншых так званых грамадскіх арганізацый? Раскажыце аб рэабілітацыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсій на Беларусі. Калі гэты працэс зноў спыніўся? Вызначце змены ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі пасля 1964 г.
Вызначце сутнасць НТР і асноўныя напрамкі яе развіцця. У чым выявіўся ўплыў НТР на развіццё прамысловасці Беларусі ў 60–80-гг.? Высветліце прычыны неабходнасці рэфармавання народнай гаспадаркі ў другой палове 60-х гг. Сутнасць рэформы ў галіне прамысловасці і яе вынікі. Галіновая структура прамысловасці Беларусі ў 70-х – першай палове 80-х гг. Вынікі прамысловага развіцця ў канцы 70-х – першай палове 80-х гг.
Прааналізуйце ўплыў НТР на сельскую гаспадарку Беларусі, спробы паляпшэння кіравання сельскай гаспадаркай і яе пераводу на інтэнсіўны шлях развіцця ў 60–70-х гг. У чым прычыны правалу гэтых мерапрыемстваў?
У заключнай частцы работы разгледзьце ўплыў НТР на змяненні ў сацыяльным складзе насельніцтва Беларусі, спробы вырашэння сацыяльных праблем. Змены ў матэрыяльным і сацыяльным становішчы калгаснікаў, рабочых, інтэлігенцыі.
Тэма 34. Беларусь на шляху сістэмных пераўтварэнняў
(1985–2007 гг.)
1. Перабудова і яе вынікі. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
2. Грамадска-палітычнае развіццё РБ на сучасным этапе. Канстытуцыя РБ.
3. Незалежная Беларусь у сістэме міжнародных адносін.
Літаратура:
1 Барыс А. Сучасныя партыі на Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. – № 1.
2 Гісторыя Беларусі: у 2 ч. Ч. 2. ХІХ – ХХ ст / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. – Мінск: РІВШ БДУ, 2002.
3 Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. – Мінск: Беларусь, 1996.
4 Круталевіч В. Четыре этапа независимости. К истории провозглашения белорусской государственности // Беларуская думка. – 1992. – № 1.
5 Лойка Л. Беларусь у геапалітыцы // Звязда. 1992. 19– 22 мая.
6 Лойка Л. Нататкі палітолага: Жнівеньскі путч 1991 г. і незалежнасць Беларусі // Звязда. 1991. 20–28 верасня.
7 Лыч Л.М. Нацыянальная свядомасць беларусаў: Дэградацыя і адраджэнне // Літаратура і мастацтва. 1990. 4, 11 мая.
8 Сердюков Н. Заметки о независимости // Неман. – 1992. – № 3.
9 Содружество Независимых Государств: портрет на фоне перемен. – Минск: Панграф, 1996.
10 Шадурский В.Г. Культурные связи Беларуси со странами Центральной и Западной Европы. – Минск: БГУ, 2000.
Першае пытанне трэба пачаць з разгляду праблемы перабудовы: неабходна асвяціць такія падзеі, як пераход ўлады ў рукі Саветаў, правядзенне новых выбараў народных дэпутатаў БССР і мясцовых Саветаў рэспублікі на конкурснай аснове, дзейнасць Вярхоўнага Савета Беларусі ва ўмовах незалежнасці ад партыйных органаў. Звярніце ўвагу на цяжкасці і перашкоды на шляху маладой дэмакратыі ў рэспубліцы. Стварэнне БНФ і іншых палітычных рухаў і партый, асноўныя рысы іх дзейнасці. Жнівеньскі (1991 г.) путч і яго ўплыў на грамадска-палітычнае жыццё ў Беларусі. Дэпартызацыя органаў улады і кіравання на Беларусі, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Затым неабходна ацаніць прыняцце Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР 27 ліпеня 1990 г., а потым наданне Дэкларацыі статуса канстытуцыйнага закона 25 жніўня 1991 г. Які ўдзел прыняла Рэспубліка Беларусь у распрацоўцы Дагавора аб Садружнасці Незалежных Дзяржаў?
Беларусь – прэзідэнтская рэспубліка. Прэзідэнцкія выбары 1994, 2001, 2006 гг. А. Р. Лукашэнка – Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскія рэферэндумы 1995, 1996, 2004 гг. і іх рашэнні. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
Па трэцяму пытанню неабходна паказаць рост аўтарытэту Беларусі на міжнароднай арэне на сучасным этапе, яе знешнепалітычныя сувязі і кантакты, перабудову гандлёва-эканамічных і навуковых сувязей рэспублікі з іншымі краінамі. Якія склаліся новыя формы знешнеэканамічных адносін, культурных сувязей Рэспублікі Беларусь з замежнымі краінамі? Як развіваюцца адносіны у рамках СНД?
