Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методические рекомендации по Гисторыи Беларуси.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
391 Кб
Скачать
☆

Тэма 30. Беларусь напярэдадні і ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны

1. БССР напярэдадні нападу фашысцкай Германіі.

2. Абарончыя баі Чырвонай Арміі і прычыны яе паражэнняў на пачатковым этапе вайны.

3.Нямецка-фашысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.

Літаратура:

1 Андрющенко Н.К. На земле Белоруссии летом 1941 г. – Минск: Наука и техника, 1985.

2 Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945. Энцыклапедыя. – Мінск: БелСЭ, 1990.

3 Бурдо А. 3 хронікі баёў за Віцебск // Віцебскі рабочы. 1991. 3 снежня.

4 Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): вуч. дапаможнік для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / А.А. Каваленя, У.І. Лемяшонак і інш. – Мінск: БДУ, 2004.

5 Долготович Б.Д. Беларусь в годы Великой Отечественной войны в вопросах и ответах. – Минск: Полымя, 1994.

6 Литвин А. Как это было: бои в Беларуси, июнь–август 1941 г. // Неман. –1991. – № 6.

7 Лихачев В. В 1941-м под Полоцком: Малоизвестные страницы обороны Полоцка // Политический собеседник. – 1991. – № 8.

8 Разанаў Г.Л. Сталін–Гітлер: Дакументальны нарыс савецка-германскіх дыпламатычных адносін, 1939–1941. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991.

9 Шумейко М. Если завтра война... Военно-политическая обстановка в Белоруссии накануне Великой Отечественной войны // Белорусская нива. 1991. 20 нюня.

Па першаму пытанню неабходна вызначыць супярэчнасці ў сацыяльна-эканамічным, палітычным і духоўным жыцці рэспублікі напярэдадні вайны. Прааналізуйце промахі і злачынствы сталінскага кіраўніцтва пры падрыхтоўцы краіны да вайны, параўнайце суадносіны ваенных сіл Германіі і СССР, войскі Заходняй асобай акругі (ЗахАВА) і сілы фашысцкай Германіі, якія ім супрацьстаялі.

Адказваючы на другое пытанне, асвяціце першы этап абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі, трагедыю войск 3-й і 10-й армій. Прааналізуйце дзейнасць органаў савецкай улады і Кампартыі па арганізацыі абароны: мабілізацыя, эвакуацыя, народнае апалчэнне. Раскажыце аб баях пад Мінскам, Бабруйскам, Оршай, Віцебскам, Магілевам, Гомелем і падвядзіце вынікі двухмесячнага змагання савецкіх войскаў на Беларусі. У чым прычыны паражэнняў Чырвонай Арміі на пачатковым этапе вайны?

У трэцім пытанні высветліце планы, якія мелі нямецкія акупацыйныя ўлады ў дачыненні да захопленых беларускіх зямель. На якія часткі была падзелена Беларусь і які акупацыйны апарат кіравання быў створаны? Ахарактарызуйце асноўныя накірункі фашысцкай палітыкі генацыду: рэалізацыя плана "Ост"; карныя экспедыцыі; канцэнтрацыйныя лагеры і турмы, гета; выгнанне насельніцтва на катаржныя работы ў Германію. Прааналізуйце эканамічную палітыку нямецка-фашысцкіх акупацыйных уладаў, яе сутнасць і асноўныя этапы.

ТЭМА 31. Беларусь ва ўмовах нямецкай акупацыі 1941–1944 гг. Вызваленне Беларусі.

1. Партызанская і падпольная барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

2. Калабарацыянісцкі рух.

3. Вызваленне Беларусі. Вынікі вайны для беларускага народа.

Літаратура:

1 Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): вуч. дапаможнік для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / А.А. Каваленя, У.І. Лемяшонак і інш. – Мінск: БДУ, 2004.

2 Долготович Б.Д. Беларусь в годы Великой Отечественной войны в вопросах и ответах. – Минск: Полымя, 1994.

3 Каваленя А.А. Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі, 1941–1944: Вытокі. Структура. Дзейнасць. – Мінск: БДПУ, 1999.

4 Калюта В.В. Проблемы становления белорусского подполья в начальный период Великой Отечественной войны // Веснік БГУ. Серыя 3: Гісторыя. Філасофія. Эканоміка. Права. –1991. – № 3.

5 Лемешонок В. Героические страницы освобождения Белоруссии: операция "Багратион". – Минск: Наука и техника, 1988.

6 Лемяшонак У. І. Вызваленне – без грыфа “Сакрэтна!” – Мінск: Полымя, 1996.

7 Літвін А. Акупацыя Беларусі (1941–1944): Пытанні супраціву і калабарацыі. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2000.

8 Літвін А. Армія Краёва на Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. – 1994. – № 1, № 4.

9 Соловьев А.К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. – Минск: Право и экономика, 1995.

10 Тимохович И.В. Битва за Белоруссию, 1941–1944. – Минск: Беларусь, 1994.

У першай частцы работы пакажыце працэс разгортвання народнай барацьбы супраць акупантаў: першыя падпольныя камітэты і партызанскія атрады, наладжванне дзейнасці КП(б)Б ва ўмовах акупацыі. Вызначце асноўныя этапы развіцця партызанскага руху на Беларусі і яго размах, адносіны насельніцтва да партызан. Прааналізуйце асаблівасці падпольнага руху, антыфашысцкіх патрыятычных арганізацый ў заходніх абласцях рэспублікі. Даследуйце польскі партызанскі рух у межах Заходняй Беларусі (Армія Краёва), яго мэты і тактыку барацьбы. Вызначце ўклад падпольшчыкаў і партызан у агульную перамогу.

Па другому пытанню неабходна вызначыць дзве лініі берлінскай усходняй палітыкі ў дачыненні да "беларускага пытання". Прасачыце ўзнікненне ва ўмовах акупацыі беларускіх нацыянальных палітычных рухаў і арганізацый, дзейнасць БЦР, правядзенне другога Усебеларускага кангрэсу. Якія мэты ставілі перад сабой беларускія калабарацыяністы? Іх лёс.

Па трэцяму пытанню трэба высветліць, калі пачалося вызваленне тэрыторыі Беларусі і якія сілы ў гэтым удзельнічалі. Хто займаўся распрацоўкай наступальнай аперацыі "Баграціён"? Этапы і вынікі аперацыі “Баграціён”. Расскажыце аб найбольш буйных бітвах і подзвігах савецкіх воінаў. Падвядзіце вынікі вайны для Беларусі.