Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1. КУРСАВАЯ ПРАЦА. фінальная версія. Агрэніч.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
98 Кб
Скачать
☆

Глава 2. Ідэйна-мастацкае асэнсаванне паўстання ў раманах э. Ажэшкі “над нёманам” і рамане “каласы пад сярпом тваім” у. С. Караткевіча: тыпалогія вобразаў-сімвалаў

Для агульнай, у некаторым сэнсе нават выключна накіднай характарыстыкі раманаў аўтар звяртае ўвагу толькі на тыя нешматлікія крытэрыі па-за межамі абазначанага ў тэме курсавой работы аспекта, якія лічыць важнымі для далейшага разгляду твораў на ўзроўні вобразаў-сімвалаў.

Раман Э. Ажэшкі паўстаў у канцы 1880-ых, і падзеі , апісаныя ў творы, належаць да таго ж часу. Гэта значыць, польская пісьменніца звярнулася да сваёй сучаснасці. Але ў рамане ўтрымліваецца шэраг рэтраспекцый, якія адносяць чытача да падзей дваццацігадовай даўнасці (яны найбольш уплываюць на сучаснасць дзеяння рамана), да часоў напалеонскай агрэсіі, войн ХVІІ ст. са шведамі, а таксама да часоў панавання Жыгімонта ІІ Аўгуста ў ХVІІ ст.

Раман У. С. Караткевіча быў напісаны ў сярэдзіне 1960-ых, але асноўнае дзеянне адбываецца ў 1850-ых – пачатку 1861-ага гг. Рэтраспекцыі ж пераносяць дзеянне ў кацярынінскія часы канца ХVІІІ ст. і пачатак ХІХ ст., азнаменаваныя вайной з Напалеонам. Аўтарскія адступленні пра мора [3, c. 241-243] ўвогуле пазбаўлены часавых маркераў, бо час застаецца неакрэсленым.

Такім чынам, і у рамане Э. Ажэшкі, і ў рамане У. С. Караткевіча час з’яўляецца шматмерным.

Дзеянне ў рамане польскай пісьменніцы не пераходзіць тэрытарыяльныя ўмоўныя межы, абазначаныя аўтарам у назве твора: непасрэдна дзеянне мае месца быць на калянёманскіх сядзібах. У. С. Караткевіч у сваю чаргу пасылае галоўнага героя рамана не толькі далей у межах сучаснай Беларусі (на Гродзеншчыну), але і за яе межы: у Вільню, Пецярбург. Такім чынам, дзеянне ў рамане “Каласы пад сярпом тваім” тэрытарыяльна не абмяжоўваецца Прыдняпроўем.

Раман “Над Нёманам” належыць да жанру рэалістычнага рамана. Наратар тут выступае як трэцяя асоба, якая знаходзіцца па-за межамі дзеяння, дзесьці звонку, і іншым разам выказвае выключна свае думкі, уласнае стаўленне да герояў.

Раман “Каласы пад сярпом тваім” жанрава можна акрэсліць як сацыяльна-гістарычны, прычым улічваючы той факт, што сам У. С. Караткевіч упарта не пагаджаўся са званнем пісьменніка рамантычнага складу, аўтар курсавой работы не возьме на сябе смеласць сувярджаць, што твор прасякнуты рамантычным пафасам. Больш слушна будзе далучыцца да Г. Кісялёва, які пісаў, што «"Каласы пад сярпом тваім" не толькі гісторыка-рэвалюцыйны або сацыяльна-гістарычны раман, але і раман пра жыццё, раман філасофскі» [4, c. 242]. Наратар у “Каласах…” падобны да наратара ў рамане Э. Ажэшкі, толькі за выключэннем абсалютных адступленняў ад аповеду галоўнага дзеяння, калі чытач застаецца адзін на адзін з наратарам (гэта датычыць урыўка пра мора [3, c.241-243], які адарваны ад дзеяння зусім).

2.1. Вобраз ракі як захавальніцы памяці і яе інтэграцыйны фактар

І Э. Ажэшка, і У. С. Караткевіч мелі вялікую пашану да ракі, на беразе якой былі ўзгадаваныя. Калі для польскай пісьменніцы такой ракой быў бацька Нёман (яна звярталася да яго вобразу ў аповесці “Хам”, нарысах "Людзі і кветкі над Нёманам"), для класіка беларускай літаратуры – Дняпро, які з’яўляецца ў шматлікіх вершах класіка беларускай літаратуры(“Дзе мой край”, “Зімняя элегія” і інш.), і ў разнастайных празаічных творах(“Нельга забыць”, “Ладдзя роспачы”, “Сівая легенда” і інш.).

У хранатопах абодвух даследуемых раманаў вобраз ракі адыгрывае важную ролю.