- •Тэма паўстання 1863-1864 гг. У рамане э. Ажэшкі “над нёманам” і рамане у. С. Караткевіча “каласы пад сярпом тваім” (вобразна-сімвалічны аспект)
- •Глава 1. Паўстанне 1863-1864 гг. У жыцці і творчасці э. Ажэшкі і у. С. Караткевіча 6
- •Глава 2. Ідэйна-мастацкае асэнсаванне паўстання ў раманах э. Ажэшкі “над нёманам” і рамане “каласы пад сярпом тваім” у. С. Караткевіча: тыпалогія вобразаў-сімвалаў 14
- •Уводзіны
- •Глава 1. Паўстанне 1863-1864 гг. У жыцці і творчасці э. Ажэшкі і у. С. Караткевіча
- •1.1.Gloria victis: паўстанне ў жыцці і творчасці э. Ажэшкі
- •1.2.“У рабстве гіне дух”: паўстанне 1863-1864 гг. У жыццёвай і творчай дарогах у.С. Караткевіча
- •Глава 2. Ідэйна-мастацкае асэнсаванне паўстання ў раманах э. Ажэшкі “над нёманам” і рамане “каласы пад сярпом тваім” у. С. Караткевіча: тыпалогія вобразаў-сімвалаў
- •2.1. Вобраз ракі як захавальніцы памяці і яе інтэграцыйны фактар
- •2.1.1. “На Нёман, прашу на Нёман!”: вобраз Нёмана ў рамане э. Ажэшкі
- •2.1.2. “Ухіляюся табе, рэчачка!”: вобраз Дняпра ў рамане у. С. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”
- •2.2. Сімвалічнае значэнне могілак
- •2.2.1. Могілкі ў рамане э. Ажэшкі “Над Нёманам”
- •2.2.2. Вобраз-сімвал магільні Загорскіх у рамане у. С. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”
- •2.4. Вобраз-сімвал дрэва ў межах канцэпцыі паўстання
- •2.3.1. “Ой, беднае дрэўца, што ліст не шкадуе!”: сімвалічнае значэнне вобразу дрэва ў рамане э. Ажэшкі “Над Нёманам”
- •2.4.2. “ Сякера пры дрэве”: сімвал дрэва ў рамане у. С. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”
- •Заключэнне
- •Спіс выкарыстанай літаратуры
2.2.2. Вобраз-сімвал магільні Загорскіх у рамане у. С. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”
У рамане “Каласы пад сярпом сваім” адным з этапаў пострыгу Алеся з’яўлялася наведванне магільні Загорскіх. Сорак доўгіх жыццяў ляжала паміж Алесем і продкам, якога пахавалі там першым. Сорак пакаленняў – гэта хіба што немагчыма, бо атрымліваецца, што пахаванні там адбываліся на працягу тысячагоддзя. Аднак за кошт гэтай неверагоднай лічбы сама магільня здаецца ячшэ больш велічнай, таямнічай, значна й.
Пісьменнік звяртаецца да вобразу магіл толькі аднойчы. Пазней будзе згадка пра курганы ля Дняпра, але сама фамільная магільня яскрава паўстае толькі падчас пострыгу, у пачатку рамана, што нясе сэнс, не пазбаўлены сімвалічнага сэнсу: дарога, якую выбраў для сябе Алесь, вымагае таго, каб ён азірнуўся спачатку на тое, што было раней. Ён хоча змагацца за свой родны край, а кожны з тых, хто спачывае на магільні, з’яўляўся і з’яўляецца часткай яго.
Магільня сімвалізуе моц і мудрасць былых пакаленняў, на якія варта абапірацца паслядоўнікам. Герою ж наканавана не толькі ўзводзіць штосьці новае, але і працягваць тое добрае, што было запачаткавана некалі прашчурамі: “Калісьці мы, напэўна, маглі быць вялікія, але не здолелі. Наша палітычнае быццё скончылася. У нас – толькі магілы. Толькі адны магілы, раскіданыя па гэтай зямлі” [3, c. 77].
Алесь бачыць на магільні нішу, прызначаную для яго самога, што ўражвае і пужае хлопчыка, але ў той жа час робіць яго бліжэйшым да прашчураў духоўна, назаўсёды звязвае яго з імі непарыўнымі ніткамі.
Глыбокая пашана да даўніны, да продкаў гучыць у клятве, якую дае Алесь на магільні: “Я клянуся абараняць вашы магілы мячом і зубамі, нават калі мая магіла будзе далёка ад вас” [3, c. 79]. І такім чынам магілы становяцца для Алеся сімвалам непахіснасці і велічы яго роду, сімвалам роднага краю, які трэба абараняць, якому ён ніколі не зможа здрадзіць, бо ў яго нічога, акрамя яго, няма, бо яго “нельга аддзяліць ад іх [магіл], пакуль не скончыцца жывот людскі на зямлі” [3, c. 79].
2.4. Вобраз-сімвал дрэва ў межах канцэпцыі паўстання
Вобраз дрэва з’яўляецца досыць папулярным у славянскім фальклоры. Гэта абумоўлена знітаванасцю славян з прыродай, адмысловым бачаннем свету, калі ў вобразе дрэва славянін пазнаваў чалавека: “Паводле беларускіх павер’яў, у дрэве часта пасялялася чалавечая душа, дрэвы могуць хадзіць, размаўляць, ператварацца ў чалавека” [2, c. 151]. У даследуемых творах вобраз дрэва прымае падобнае значэнне.
2.3.1. “Ой, беднае дрэўца, што ліст не шкадуе!”: сімвалічнае значэнне вобразу дрэва ў рамане э. Ажэшкі “Над Нёманам”
Пейзажныя замалёўкі займаюць важнае месца ў рамане Э. Ажэшкі “Над Нёманам”. Адлюстраванне краявіду спрыяе не толькі арыентаванню чытача ў створанай пісьменніцай прасторы, але і дапамагае лепей зразумець ўнутраны свет героя, паколькі пейзаж з’яўляецца адным з прыёмаў псіхалагізму. Асаблівае месца ў творы Э. Ажэшкі займае вобраз дрэва, якому пісьменніца надае сімвалічнае значэнне.
Дрэвы ў Э. Ажэшкі – як і ў павер’ях славянскага фальклору – надзеленыя рысамі людзей. Прычым у рамане рэдка выступае адзінкавае дрэва, яны паўстаюць хутчэй своеасаблівай грамадой: лес, гай, сад і інш, – якая стараецца жыць у адзінстве і згодзе: “За адчыненымі насцеж шклянымі дзвярыма ўзвышалася высокая зялёная сцяна клёнаў, вязаў, ліп і явараў, якія сваімі магутнымі галінамі перапляліся так, што, здавалася, падтрымлівалі адно аднаго” [1, c. 45].
Э. Ажэшка стварае альтэрнатыўны свет, дзе праз сімвалічныя вобразы дрэў адлюстроўвае тое, што адбываецца ў грамадстве на дадзеным этапе ці чаму варта было б адбывацца: з працытаваных радкоў відаць, што дрэвы жывуць ува ўзаемадапамозе, у той час як паміж засценкам і вёскай узнікаюць непаразуменні.
У вобразах дрэў раскрываюцца постаці, што належаць да постпаўстанніцкай рэчаіснасці. Асобы, што прымалі ўдзел у барацьбе дваццаціпяцігадовай даўнасці, пакрысе старэюць, адчуваюць, што іх час мінуў. Каля хаты Анзэльма расце стогадовая груша, якая “сваімі галінамі, ужо бясплоднымі, але ўкрытымі непранікальнай гушчынёй лістоты, датыкалася да сцен і вокнаў хаты” [1, c. 70]. Яна, як і Анзэльм, жывая і не збіраецца пакуль паміраць, адкідае цень, абдымаючы галінамі хату, але груш ад яе чакаць не даводзіцца, як і ад Анзэльма нельга чакаць паўтарэння подзвігаў маладосці.
Анзэльм узвёў свой сад. Ён не надта разбіраўся ў гэтай справе, але яму падабалася даглядаць дрэвы, ён адчуваў, што патрэбны ім. І гэты вобраз адсылае чытача да Яна і Антолькі, якіх Анзэльм у свой час узяў на выхаванне. Стары па меры сваіх магчымасцей справіўся, але новы час патрабуе новага падыходу: “Вітольд ахвотна і ўважліва аглядаў маладыя дрэўцы, часта рабіў заўвагі з нагоды не вельмі добрага іх догляду. То галінкі не былі абрэзаны як след, то пакінута зашмат маладых пабегаў, то варта паабрываць пупышкі, якія аслабляюць дрэва” [1, c. 154]. Анзэльм прымае заўвагі маладога Карчыньскага, бо ён як ніхто іншы ўсведамляе, што цяпер рэй вядзе моладзь.
“Бачыў я старыя спарахнелыя дрэвы, якія падалі ў лесе, сваё аджыўшы, але вакол іх вылузваліся з зямлі маладзенькія парасткі і ў сваю чаргу вырасталі ў магутныя дрэвы. Вось і пан зараз гэткі ж малады парастак, які новы лес абяцае, і калі пану ў нейкіх цяжкіх сітуацыях ці ў якіх-небудзь задумах спатрэбіцца дапамога, то не ад мяне яе пан атрымае, а ад майго Янка, які таксама з'яўляецца парасткам, што вырас на магіле магутнага дуба” [1, c. 155].
У гэтым звароце Анзэльма да Вітольда тое, што дрэва з’яўляецца сімвалам чалавека, выяўляецца найбольш яскрава. Праз вобраз дрэў старому ўдаецца згадаць загінулых паўстанцаў (“спарахнелыя дрэвы”), асобна вылучыць свайго брата Ежы (“магутны дуб”) і выказаць думку пра тое, што жыццё працягваецца, бо новае пакаленне (“маладыя парасткі”) пакрысе набіраецца сілы (“вырастаюць у магутныя дрэвы”).
Варта адзначыць, што вобраз-сімвал дрэва ў рамане цалкам пазбаўлены негатыўнай канатацыі, бо ён дапамагае раскрыццю тых постацяў(як наяўных дакладна ў рамане, так і акрэсленых умоўна: група паўстанцаў і г.д. ), якім сама Э. Ажэшка выказвае прыхільнасць. Такім чынам, вобраз дрэва ў рамане польскай пісьменніцы выступае як сімвал чалавека.
