Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
igpb.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
184 Кб
Скачать
☆

84. Канстытуцыя бсср 1978 г.

7 кастрычніка 1977 г. Вярх Саветам СССР была прынята апошняя агульнасаюзная Канстытуцыя. У сувязі з гэтым пачалася распрацоўка праектаў адпаведных рэспубліканскіх дакументаў. 14 красавіка 1978 г. на нечарговай сесіі Вярх Савета БССР дзевятага склікання была прынята Канстытуцыя Беларускай ССР, якая была пабудавана ў поўнай адпаведнасці з Канст СССР. Канстытуцыя БССР 1978 г. складалася з 10 раздзелаў і 19 глаў. Першы раздзел, прысвечаны асновам грамадскага ладу і палітыкі БССР, уключаў палажэнні аб паліт і эканам сістэме, у прыватнасці аб кіруючай і накіроўваючай ролі КПСС, аб сацыяліст уласнасці на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгасна-кааператыўнай форме, аб асабістай уласнасці грамадзян, аснову якой павінны былі складаць працоўныя даходы, а таксама аб сацыяльным развіцці і культуры, знешнепалітычнай дзейнасці БССР і абароне сацыялістыч¬най Айчыны. Другі раздзел «Дзяржава і асоба» прысвячаўся грамадзянству БССР, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян, іх асноўным правам, свабодам і абавязкам. Абвяшчаліся роўныя правы грамадзян на жыллё, ахову здароўя, карыстанне дасягненнямі культуры, удзел у кіраванні дзяржі справамі, аб’яднанне ў грамадскія арганізацыі і інш. Трэці раздзел утрымліваў палажэнні аб нац-дзярж і адміністра-цыйна-тэрытар будове БССР – уваходжанні рэспублікі ў склад СССР і аб паўнамоцтвах БССР. У чацвёртым раздзеле «Саветы народных дэпутатаў і парадак іх выбрання» замацоўваліся сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма. Раздзел пяты змяшчаў нормы, якія вызначалі сістэму вышэйшых органаў дзярж улады і кіравання БССР, – месца і ролю Вярх Савета як вышэйш органа дзярж улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярх Савета,склад і кампетэнцыю ўрада — Савета Міністраў БССР. У шостым раздзеле прыводзілася сістэма мясцовых органаў дзярж улады і кіравання ў БССР – парадак фарміравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкамаў. Сёмы раздзел Канстытуцыі прысвячаўся дзярж плану эканам і сацыяльнага развіцця і дзярж бюджэту БССР. У восьмым раздзеле «Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд» усталёўваўся парадак фарміравання судовых органаў рэспублікі, ажыццяўлення правасуддзя толькі судом, вядзення судаводства на белар ці рускай мове або на мове большасці насельніцтва дадзенай мясцовасці, пракурорскага нагляду і падпарадкавання органаў пракуратуры Генеральнаму пракурору СССР. Дзевяты раздзел прысвячаўся гербу, сцягу, гімну і сталіцы БССР. У Канстытуцыі гаварылася, што БССР з’яўляецца суверэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна ажыццяўляе дзярж ўладу на сваёй тэрыт (арт. 68), але СССР ажыццяўляе кантроль за выкананнем агульнасаюзнай Канстытуцыі. Канстытуцыю СССР 1977 г. Яе адрознівала ад папярэдніх агульнасаюзных канстытуцый тое, што ў ёй адсутнічаў вычарпальны пералік пытанняў, якія знаходзяцца ў веданні СССР, што давала магчымасць саюзным органам пры неабходнасці дапаўняць яго. у Канст БССР 1978 г. былі ўнесены істотныя змяненні. Яе дзеянне спынілася 15 сакавіка 1994 г. пасля прыняцця на 13-й сесіі Вярх Савета рэспублікі 12-га склікання Канстытуцыі РБ.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]