Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
igpb.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
184 Кб
Скачать
☆

91. Распад ссср. Утварэнне снд.

Афармленне дзярж незал РБ было звязана з практычным замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991 г. было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР абнаданні канст статусу Дэкларацыі аб дзярж суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 г.26 жніўня 1991 г., быў приняты Закон «Аб забеспячэнні паліт і экан самастойнасці БССР». Згодна з ім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Белар ССР. 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца «РБ», а ў скароча-най форме-«Беларусь».Была зацверджана новая дзярж сімволіка: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». У маі 1995 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзярж сімвалаў, якія існуюць і сёння.

8 снежня 1991 г. кіраўнікі Расійскай Федэрацыі, Украіны і Беларусі ва ўмовах крызісу саюзнай улады і ўзмацнення руху саюзных рэспублік за суверэнітэт падпісалі ў Белавежскай пушчы Пагадненне аб спыненні існавання СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала ў гісторыі назву «Белавежскага». Адначасова была прынята пастанова, якая скасоўвала Дагавор аб утварэнні СССР ад 1922 г. У склад СНД увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца Беларусі — г. Мінск.

3 аднаго боку, распад СССР прывёў да рэзкага падзення ўзроўню жыцця насельніцтва, да шматлікіх нацыянальных канфліктаў у рэгіёнах былога СССР, а з другога — садзейнічаў афармленню незалежнасці рэспублік.

Сёння СНД як аб'яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага аб'яднання. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Статут СНД.

У замацаванні суверэнітэту нашай краіны асобае месца займае Канстытуцыя РБ, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя сувер Бел стала важным крокам на шляху стварэння правовой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з'яўляецца прыярытэтным напрамкам дзейнасці ўсіх дзярж органаў.

Канстытуцыя ўстанавіла прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання. У выніку праведзеных у рэспубліцы летам 1994 г. прэзідэнцкіх выбараў абсалютная большасць выбар-шчыкаў аддала свае галасы за Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку. У 2001 г. ён быў паўторна абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У 2004 г. большасць удзельнікаў рэс-публіканскага рэферэндуму выказаліся за дазвол першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А. Р. удзельні-чаць у якасці кандыдата ў выбарах Прэзідэнта ў 2006 г.

92. Заканадаўчае афармленне дзяржаўнай незалежнасці беларуская дзяржавы пасля жнівеньскіх падзей 91 г.

Афармленне дзяржаўнай незалежнасці РБ было звязана з практычным замацаваннем суверэнітэту рэспублікі. 25 жніўня 1991 года было прынята рашэнне Вярхоўнага Савета БССР аб наданні канстытуцыйнага статусу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прынятай 27 ліпеня 1990 года.

26 жніўня 1991 года быў прыняты Закон "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР", згодна з якім усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, што размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, пераводзіліся ва ўласнасць Беларускай ССР. Прамое ўмяшанне цэнтра ў жыццё рэспублікі было спынена. 19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца Рэспубліка Беларусь, а ў скарочаным варыянце – Беларусь. Была зацверджана новая дзяржаўная сімволіка: бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня".

14 мая 1995 года на рэферэндуме большасць насельніцтва нашай рэспублікі прагаласавала за ўвядзенне новых дзяржаўных сімвалаў, якія існуюць і сёння.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]