Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кніга капявога.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
996 Кб
Скачать
☆

Быць хадзячым ідэалам

Не гуляйся ні ў мудраца, ні ў выдумшчыка.

Твае хлопцы гатовы пайсці за табой вельмі далёка. Чакаюць ад цябе, што выканаеш заданні на высокім узроўні і задаволіш іх імкненне да абсалюту. Што будзеш скаўтам, проста праўдзівым, які жыве скаўцкім ідэалам, які выпраменьвае яго ва ўсім, што робіць, у кожным жэсце, у кожнай справе.

Твае парады стануць больш дзейснымі, калі ты сам, як казаў а. Севін, будзеш “хадзячым скаўцкім правам”.

Такім спосабам, памалу, дзякуючы твайму прыкладу, твае хлопцы зразумеюць, што значыць быць скаўтам.

Тады ахвотнік звернецца ў Ганаровы Суд з просьбай аб згодзе на прынясення Прысягі. Суд можа згадзіцца адразу, але таксама можа папрасіць хлопца, каб зрабіў яшчэ які-небудзь высілак у некалькі канкрэтных справах.

Аднак жа з моманту, калі Ганаровы Суд дасць згоду, твая роля ўвогуле не заканчваецца. Ты павінен яшчэ:

Дапамагчы хлопцу ў падрыхтоўцы чування перад Прысягай.

Чуванне перад Прысягай – гэта адначасова момант радасці, а таксама самааналізу і малітвы. Уласна кажучы, усё кап’ё павінна дапамагчы навічку ў падрыхтоўцы гэтага вечара, таму што заключае абодва аспекты. Не пакідай хлопца аднаго ў гэтых прыгатаваннях.

Падтрымаць хлопца падчас цырымоніі: кап’явы ідзе за будучым скаўтам і

заўсёды стаіць за ім падчас цырымоніі, першым салютуе яму пасля складання Прысягі, а потым вяртаецца з ім у шарэнгу кап’я. Усё гэта сведчыць пра тое, што твая дапамога вельмі патрэбная скаўту, каб выконваць сваю Прысягу.

Дапамагчы яму рабіць поспехі, бо сама Прысяга з’яўляецца толькі стартавым пунктам, зыходным пунктам. Потым адразу ж будуць чарговыя этапы ў жыцці скаўта: ступені, уменні...

Малітва, каб рызыкаваць жыццём

Пане, я б хацеў належаць тым, хто рызыкуе сваім жыццём,

хто аддае сваё жыццё!

Бо навошта жыццё, ці не для таго, каб яго даваць?

Пане, Ты які прыйшоў на свет падчас блукання, а памёр як нейкі злачынец, пасля таго, як без сродкаў, перамераў усе дарогі: прайшоў дарогі выгнанняў, дарогі пілігрымак, дарогі вандроўных навучанняў. Пане, учыні, каб я здолеў вырвацца з рук уласнага эгаізму і ўласнай карысці. Учыні, каб ведаючы Твой крыж, не баяўся я суровага жыцця!

Учыні, Пане, каб я быў адкрыты на прыгоду,

да якой Ты мяне клічаш.

Хачу ахвяраваць сваё жыццё для аднаго Твайго Слова.

Хачу кіраваць маім жыццём, Пане Езу, спадзяючыся на Тваю Любоў.

Іншыя могуць сабе быць ветлівымі і асцярожнымі,

Ты сказаў мне, што трэба быць шалёным.

Іншыя вераць у парадак,

Ты сказаў мне верыць у Любоў.

Іншыя думаюць, што перад усім трэба захоўваць тое, што маюць.

Ты сказаў мне, што трэба даваць.

Іншыя ўстройваюцца.

Ты сказаў мне, каб заўсёды ісці наперад і быць гатовым да болю

і цярпення,

да паражэнняў і поспехаў,

каб даверы не складаць сабе, а Табе,

каб прайсці шлях хрысціяніна, не клапоцячыся пра вынікі,

і ўрэшце, рызыкаваць уласным жыццём,

спадзеючыся на Тваю Любоў.

З

аданні на ступені

ПЯТНАЦЦАЦЬ КАТЭГОРЫЙ ЗАДАННЯЎ ПАДЗЕЛЕНА

НА ТРЫ “ШЛЯХІ” РОЗНАГА КОЛЕРУ:

ЖОЎТЫ

фізічныя ўменні

артыстычныя здольнасці і назіранне

штодзённае жыццё

паходнае жыццё

рэлігійнае жыццё

ЗЯЛЁНЫ

арыентаванне ў мясцовасці і паходы

камунікацыя і сігналізацыя

людзі і іх гісторыя

прыродазнаўства

узрастанне ў веры

ЧЫРВОНЫ

служба

экспрэсія

вузлы і піянерка

рэйд і прыгода

апостальства

Кожная катэгорыя заданняў заключаецца ў частцы з абавязковымі патрабаваннямі і частцы з дадатковымі патрабаваннямі на выбар.

Як мага лепей дайсці да чарговых кантрольных пунктаў,

якія вызначаюць чарговыя этапы бегу

ВЫКАНАННЕ НАСТУПНЫХ ЗАДАННЯЎ МОЖНА ПАРАЎНАЦЬ З БЕГАМ НА АРЫЕНТАВАННЕ. КОЖНЫ СКАЎТ ЯК БЯГУН, ЯКІ ПАВІНЕН ДАБЕГЧЫ ЯК МАГА ХУТЧЭЙ ДА НАСТУПНЫХ ПУНКТАЎ НА ТРАСЕ.

ДАСЯГНЕННЕ НЕКАТОРЫХ ПУНКТАЎ АБАВЯЗКОВАЕ /АБАВЯЗКОВЫЯ ВЫМАГАННІ/, ДАСЯГНЕННЕ ІНШЫХ ЗАЛЕЖЫЦЬ АД НАШАГА ВЫБАРУ /ДАДАТКОВЫЯ ВЫМАГАННІ/.