- •Кап’ё? навошта? Акружэнне, на тваю думку, каб змяняць свет
- •Малітва кап’я мустанг
- •Малітва на абуджэнне
- •Ранішняя малітва
- •Малітва падчас пастою
- •Малітва на заканчэнне дня
- •Вячэрняя малітва
- •Як павінна выглядаць малітва?
- •Песня ўсякага стварэння
- •Стромкая сасна
- •Святая Імша
- •Якім чынам?
- •Святы апякун кап’я
- •Песня кап’я
- •“Радаснага даўцу любіць бог”
- •Гонар кап’я
- •Скарбніца кап’я
- •Гонар “куніцы”
- •Адзенне скаўта
- •Крыж на прысягу
- •Твае хлопцы
- •Цырымонія Клятвы Вернасці
- •Кап’явы – адказны за душы сваіх хлопцаў
- •Працаваць з табой, ... Як?
- •Быць хадзячым ідэалам
- •Малітва, каб рызыкаваць жыццём
- •Заахвоціць да бегу
- •Дапамога ў выбары шляху
- •Вызначыць этапы
- •Выкананне заданняў
- •Ганаровы Суд
- •Майстэрскія ўменні
- •Жыццё кап’я
- •Як да гэтага прыступіць?
- •10 Залатых умоў удалага паходу
- •Функцыя санітара
- •Функцыя майстра вузлоў
- •Функцыя санітара
- •Арганізацыя штодзённага жыцця
- •Піянерка
- •2. Будова макету
- •3. Складанне “карткі жэрдак”
- •Пелікан арганізуецца
- •Справаздача з экспедыцыі
- •На шляху
- •Як гуляць?
- •Спосабы барацьбы
- •Прышчэпкі для бялізны
- •Наезд дзікуноў
- •Вінчэсцер 73
- •Разведчыкі
- •Лодкі на Атлантыцы
- •Часовы план рэйду
- •Назаўтра
- •Бяспека
- •Радыёсувязь/тэлефон – “карта бяспекі”
- •Не ўпадаць у паніку
- •Сваю працу выконвае санітар
- •Спецыяліст па сувязі ажыўляе станцыі:
- •Іншыя ідэі для прыгоды – напрыклад, паход на лыжах
- •Фізічная падрыхтоўка
- •Выбар месца
- •Выбар рыштунку
Прышчэпкі для бялізны
Дастаткова прымацаваць сваю каляровую прышчэпку (кожны лагер мае іншы колер) да адзення праціўніка, якога хочаш адолець.
ПЫТАННІ-ВЫКЛІКІ
Коп’і апрацоўваюць (пад кантролем шэфаў) шэраг пытанняў. Кожны з гульцоў павінен запомніць 3-4 пытанні, потым спрабуе дакрануцца да праціўніка (які тады павінен затрымацца) і задае яму адно пытанне. Калі праціўнік правільна адкажа на пытанне, свабодна адыходзіць, калі адказаць не зможа, павінен аддаць адно “жыццё”.
Гэтыя формы барацьбы не адзіныя, можаш пашукаць іншыя ці стварыць новыя камбінацыі форм, ужо вядомых табе.
Напрыклад:
ХУСТКА – КАНТАКТ ПОГЛЯДАЎ: МАШЫННЫ КАРАБІН
Гэтая гульня адрозніваецца ад гульні з хусткай тым, што вядучы дадаткова мае на плячы стужкі розных колераў: чырвонага, жоўтага, блакітнага, зялёнага, белага, чорнага (для ўскладнення можна насіць двухкаляровыя стужкі ці дзве розныя стужкі).
Становішча машыннага карабіну складаецца з двух гульцоў – стральца і яго памочніка. Яны размяшчаюцца ў квадраце памерам 1х1 м, вызначаным чатырма калкамі і вяроўкай. Калі карабін знаходзіцца ў гэтым квадраце, значыць знаходзіцца на пазіцыі, гэта значыць, у стане актыўнасці, ці “можа страляць” у “бачныя” цэлі. Стралец свішча, а памочнік называе імя і колер(ы) праціўніка. Калі трапіць, то ўцэлены павінен аддаць сваю хустку ці адно сваё жыццё, ці павінен перадаць якомусьці гульцу з іншага лагеру. Калі не трапіць, адразу ж крычыць “памылка”, і гульня ідзе далей.
Кожны гулец мае поўны камплект стужак рознага колеру. Пасля таго, як закрычыш “памылка” і “адкрыешся”, можна без перашкод выйсці з гульні, каб змяніць колер. Карабін можа страляць толькі тады, калі знаходзіцца на пазіцыі, але яго можна перамяшчаць. І толькі тады, калі перамяшчаецца, можна страляць у яго, называючы імя стральца. Карабінаў на пазіцыі нельга ні прыцэльваць, ні стрэліць.
Нельга закрываць сваіх стужак рукой ці хаваць як-небудзь па-іншаму. Можна вышэй падняць руку (на якой стужка) уверх на вышыню пляча і ісці бокам, каб праціўніку ўскладніць бачнасць.
Гэтая сістэма патрабуе пэўнай празорлівасці і дысцыпліны. Зрэшты, якую б мы не прынялі сістэму, калі не хоча давесці да хуткага заканчэння гульні, трэба заўсёды прадбачыць спосаб і сістэму “уваскрашэння”. Напрыклад, суддзя можан даваць новае жыццё ў форме хусткі, стужкі, картону і г.д., але пасля выканання якога-небудзь задання, выпрабавання...
Н
екалькі ідэй для гульняў...
Наезд дзікуноў
Іракезы збунтаваліся і, гонячы перад сабой вялікі статак бізонаў, знішчаюць усё на сваім шляху. Але група адважных фермераў і каўбояў збіраецца стрымаць шалёных індзейцаў і раз’юшаных бізонаў.
Бізоны на сваёй дарозе могуць знішчыць усё, калі ідуць статкам. Статак ствараюць 2 ці 3 скаўты, звязаныя вяроўкай. Яны могуць адабраць жыццё каўбоя, калі акружаць яго і схопяць за абедзве рукі.
Аднак бледнатварыя не цалкам безабаронныя – бізонаў можна перамагчы, несучы на шыі кардонныя сэрцы, якія бледнатварыя могуць сарваць, адабраўшы ім жыццё. Бізон, забіты такім спосабам ужо не можа атакаваць каўбоя.
Тым часам індзейцы б’юцца з фермерамі і каўбоямі на хустках.
