Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кніга капявога.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
996 Кб
Скачать
☆

Святы апякун кап’я

­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­

Імя:

Прозвішча:

Дата нараджэння:

Месца нараджэння:

Адышоў да Пана ў дзень:

Жыццё:

Дзейнасць:

Яго словы:

Татэм і святы апякун

Нашыя скаўцкія татэмы не спадчына ад каманчы ці іракезаў. Яны не маюць нічога агульнага з культам жывёл, якіх індзейцы лічаць продкамі сваіх плямёнаў. Яны звяртаюцца да традыцый еўрапейскага рыцарства, дзе ваяр ніколі не звазваў сябе з татэмам, але толькі з жывёлай, знак якой насіў. Тады казалі, што ён – рыцар з ільвом, з сокалам, з гарнастаем. Гэта дух рыцарства, якім мы павінны кіравацца і такой павінна быць агульная рыса Еўрапейскага Скаўтынгу.

Татэм разумеецца ў супольнасці з хрысціянскай традыцыяй: Хрыстус – ягня ці рыба, Святы Дух – голуб, кожны з Евангелістаў таксама свой сімвал жывёлы. Многія святыя жылі ў непасрэднай блізкасці з дзікімі звярамі, якія заўсёды адлюстроўваюцца побач з імі ў іканаграфіі: воўк (св. Францішак), ліс (св. Брыгіта), вавёрка (св. Каламбан) і г.д.

Гэтая сувязь нагадвае нам глыбокую ісціну: святасць ператварае адзінства чалавека з прыродай, якая існавала яшчэ да грэху Адама. Кожная жывёла, сапраўды кожная, мае свайго святога апекуна. Са свайго боку багатыры і вялікія людзі часта ўяўляюцца якім-небудзь зверам, бо ўспамінаюцца тыя ці іншыя яго рысы, напрыклад, Рычард Львінае Сэрца. Асоба апекуна можа кіраваць выбарам звера, малюнак якога павінен знаходзіцца на сцяжку кап’я.

Вокліч кап’я

Вокліч кап’я, іншы, чым крык звера, мае вельмі канкрэтны сэнс і значэнне. Гэта кароткі крык, які становіцца сімвалам самых характэрных рысаў кап’я.

Кап’ё падае свой вокліч па сігнале кап’явога, а скаўты быццам рэха адказваюць у адзін голас. Вокліч кап’я павінен падавацца толькі тады, калі кап’ё ў поўным складзе, гэта значыць, ёсць сцяжок (які трымае кап’явы) і ўсе чальцы кап’я прысутнічаюць.

Трэба звяртаць увагу, каб вокліч не быў якімсьці абы-якім крыкам, адзіным вынікам якога з’яўляецца тое, каб пасля св. Імшы вернікі пераканаліся, што скаўты - апошнія жывыя прадстаўнікі чалавека-неандэртальца.

Дэвіз кап’я

Некаторыя коп’і выбіраюць сабе выраз, які адлюстроўвае якія-небудзь найважнейшыя паводзіны для кап’я. Трэба быць уважлівым, каб не выбраць абы-чаго, напрыклад: “Перамагчы, або загінуць” не пасуе кап’ю скаўтаў; а так можа быць: “Хто рызыкуе, той перамагае”.

Дэвіз больш паказвае на мэты, чым на ўжо пройдзены этап. Нясмелым можна прапанаваць выраз: “Хто рызыкуе, той перамагае”, а эгаістам: “Разам да справы”. Пазбягайце зваротаў з камерцыйным ухілам (рэкламы), а таксама дзіўных зваротаў.

Гісторыя Беларусі поўная выразаў, дэвізаў і славутых выслоўяў, якія могуць спатрэбіцца твайму кап’ю. Выбар належыць вам.

Песня кап’я

“СКАЎТ УСМІХАЕЦЦА І СПЯВАЕ Ў КЛОПАТАХ”

Калі рыходзіць вясна і пачынаюць спяваць птушкі, ніхто не сумуе, ва ўсякім выпадку не ведаю нікога, хто б тады сумаваў.

Бо калі нас, бедных людзей, будзіць радаснае шчабятанне, штосьці змяняецца ў нас, нараджаецца штосьці новае. Світанак, калі спявае прырода, ніколі не будзе звычайным.

Таму таксама, калі кап’ё спявае, кожны дзень лагеру непаўторны! Калі будуеце мост на рацэ ці гатуеце абед, спеў дае адчуванне моцы і еднасці, адчуванне, што ўсё магчыма.