- •Кап’ё? навошта? Акружэнне, на тваю думку, каб змяняць свет
- •Малітва кап’я мустанг
- •Малітва на абуджэнне
- •Ранішняя малітва
- •Малітва падчас пастою
- •Малітва на заканчэнне дня
- •Вячэрняя малітва
- •Як павінна выглядаць малітва?
- •Песня ўсякага стварэння
- •Стромкая сасна
- •Святая Імша
- •Якім чынам?
- •Святы апякун кап’я
- •Песня кап’я
- •“Радаснага даўцу любіць бог”
- •Гонар кап’я
- •Скарбніца кап’я
- •Гонар “куніцы”
- •Адзенне скаўта
- •Крыж на прысягу
- •Твае хлопцы
- •Цырымонія Клятвы Вернасці
- •Кап’явы – адказны за душы сваіх хлопцаў
- •Працаваць з табой, ... Як?
- •Быць хадзячым ідэалам
- •Малітва, каб рызыкаваць жыццём
- •Заахвоціць да бегу
- •Дапамога ў выбары шляху
- •Вызначыць этапы
- •Выкананне заданняў
- •Ганаровы Суд
- •Майстэрскія ўменні
- •Жыццё кап’я
- •Як да гэтага прыступіць?
- •10 Залатых умоў удалага паходу
- •Функцыя санітара
- •Функцыя майстра вузлоў
- •Функцыя санітара
- •Арганізацыя штодзённага жыцця
- •Піянерка
- •2. Будова макету
- •3. Складанне “карткі жэрдак”
- •Пелікан арганізуецца
- •Справаздача з экспедыцыі
- •На шляху
- •Як гуляць?
- •Спосабы барацьбы
- •Прышчэпкі для бялізны
- •Наезд дзікуноў
- •Вінчэсцер 73
- •Разведчыкі
- •Лодкі на Атлантыцы
- •Часовы план рэйду
- •Назаўтра
- •Бяспека
- •Радыёсувязь/тэлефон – “карта бяспекі”
- •Не ўпадаць у паніку
- •Сваю працу выконвае санітар
- •Спецыяліст па сувязі ажыўляе станцыі:
- •Іншыя ідэі для прыгоды – напрыклад, паход на лыжах
- •Фізічная падрыхтоўка
- •Выбар месца
- •Выбар рыштунку
Часовы план рэйду
16.00 Пачатак паходу з картай. Знаёмімся з мясцовасцю, разрухваем ногі.
16.45 Кароткі зімны падмацунак і хвіліна адпачынку перад выхадам па азімуце.
17.00 – 18.00 Паход па азімуце.
18.00 – 19.30 Кароткая стаянка. Усе павінны ўзяць удзел у падрыхтоўцы: збор галінак і хворасту, падрыхтоўка месца для вогнішча, падмацунку, прыгатаванне супу, каб усе разагрэліся. Ужо робіцца цёмна.
19.30 – 20.30 Начны паход па азімуце. Затрымліваемся на невялікай палянцы, дзе адпачываем... Зноў у хуткім тэмпе разбіваем намёты, збіраем драўніну для вогнішча. Усё кап’ё працуе прадуктыўна. Яшчэ штосьці перакусіць, пару песень, малітва і... у спальнікі.
Назаўтра
Пасля добрага сняданку цэлую гадзіну ідзём па азімуце.
Выходзім на дарогу, якая вядзе да месца сустрэчы з душпастырам. Праз некалькі хвілін сустракаем Пана Езуса ў Эўхарыстыі.
Абед, хвіліна для адпачынку, якая-небудзь гульня і зноў крыху маршу ў напрамку месца заканчэчння рэйду. Калі рэйд трохдзённы, правядзенне яго можа быць падобным. Важна акрэсліць межы працягу маршу: 3 гадзіны ў дзень і гадзіны ноччу цалкам дастаткова для тваіх хлопцаў. Час, патрэбны для пастою і лагеру, трэба разлічваць і поўнасцю выконваць.
Бяспека
Праграма, як і маршрут рэйду, прадстаўляюцца дружыноваму, які вызначыць на трасе абавязковы пункт для сувязі, праз які неабходна прайсці. Аднак гэты кантакт неабавязковы, калі ёсць магчымасць радыёсувязі ці па тэлефоне, і з’яўляецца так званай “картай бяспекі”, дзякуючы якой у патрэбе шэф зможа вас знайсці.
Радыёсувязь/тэлефон – “карта бяспекі”
КАЛІ ТВАЯ ДРУЖЫНА МАЕ РАДЫЁТЭЛЕФОНЫ,
ВЕДАЙ, ШТО ЯНЫ НЕ СЛУЖАЦЬ ДЛЯ ЗАБАВЫ!
РАДЫЁ ПЕРАД УСІМ – ІНСТРУМЕНТ БЯСПЕКІ.
У ВЫПАДКУ РАДЫЁТЭЛЕФОН ДАПАМОЖА АБ’ЯВІЦЬ ТРЫВОГУ.
Таксама патрэбная “карта бяспекі”. Вось яе ўзор:
На пластыкавай празрыстай плёнцы фармату А3 (42х29,7 см) тушшу малюем сетку з клеткай 1х1 см.
Вертыкальны слупок ад 1 да 29.
29 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
А |
В |
С |
D |
E |
F |
G |
H |
I |
J |
K |
27 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
26 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
25 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
24 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
23 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
22 |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Гарызантальна (ад левага да правага) слупкі абазначаюць літары ад А да Z. Калі алфавіт скончыцца, абазначаем ад АB, AC, AD… да AN. Ніжэйшы малюнак паказвае, як гэта можа выглядаць.
Самы просты спосаб выканання некалькіх экземпляраў карт бяспекі – ксеракопія арыгінальнай карты з прыкладзенай да яе сеткі.
Ва ўсіх мерапрыемствах з “рызыкай” (двухдзённыя выезды, рэйды, экспедыцыі, Вялікія Гульні на вялікай прасторы) трэба ўзгадніць з шэфамі дружыны:
на якіх частотах будзеце звязвацца;
якое месца дзеяння (ні ў якім разе нельга выходзіць за абшар, які ахоплівае карта бяспекі; важна ніколі не выходзіць за межы гэтага абшару). Канечне ўсе коп’і і шэфы дружыны маюць копію гэтай жа карты бяспекі.
Запомні, што карта маштабу 1:50000 ахоплівае абшар 300 км2. Гэта многа – ёсць дзе хадзіць, таксама можна збіць ногі!
Таксама варта ведаць, што сярэдні радыус дзеяння пераноснага абсталявання з геліякальнай (гумовай) антэнай не перавышае 5 – 10 км, што пакрывае абшар каля 300 км2. Таму не павінна быць праблем, калі, канечне ж, зможаш карыстацца абсталяваннем. У лагеры наогул выкарыстоўваецца апаратура са стацыянарнай антэнай на мачце, радыус яе дзеяння складае 20-30 км.
Маючы ў карыстанні такое абсталяванне, уяві сабе, што ты са сваім кап’ём (Тыгр) у мясцовасці, якая знаходзіцца на карце ў квадраце R 24, і што здарыўся няшчасны выпадак. Вось як усё павінна адбывацца:
