Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
кніга капявога.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
996 Кб
Скачать
☆

Якім чынам?

Уступам можа быць адпаведна падабраная рэлігійная песня.

У цішыні, усе збіраюцца ў кола. Запалі свечку са словамі: “Святло Хрыста!” Хлопцы адказваюць: “Дзякуем Пану Богу!” Пачынаецца кароткая малітва кап’я да Святога Духа, каб сабрацца і адкрыцца на тое, што нам хоча сказаць Бог праз сваё Святое Пісанне.

Было б добра, каб кожны меў тэкст перад вачыма, калі адна асоба чытае яго ўголас.

Добра звярнуць увагу на тое, да якога моманту жыцця Езуса адносіцца дадзены ўрывак. Сам можаш гэта сказаць ці даручыць літургісту.

Далей кожны праз хвіліну ў цішыні разважае гэты тэкст і стараецца адказаць на наступныя пытанні:

  • Пра што гэты тэкст? Што Езус хацеў сказаць з дапамогай гэтага ўрыўка Евангелля?

  • Што Езус хоча мне сказаць словамі Евангелля?

  • Абапіраючыся на словы Езуса, што я павінен змяніць у маім жыцці?

Кожны сам адказвае на гэтыя пытанні, бо Евангелле не проста літаратура, якую слухаюць з большай ці меншай увагай, але Словам, якое змяняе жыццё.

На заканчэнне варта зрабіць пастанову, звязаную з гэтым фрагментам Евангелля, напрыклад: падчас надыходзячага тыдня буду вучыцца кожны дзень на 30 хвілін больш, каб выправіць адзнакі ў школе; буду больш цярпліва слухаць бацькоў; буду ўставаць крыху раней, каб мець больш часу на ранішнюю малітву і г.д.

Евангелічную Гадзіну ты павінен падрыхтаваць перад сходам. Будзе добра, калі пракансультуешся ў гэтай справе з душпастырам. А калі ёсць такая магчымасць, то абавязкова запрасі яго на вашу Гадзіну.

Індывідуальнасць кап’я

КАНЕЧНЕ Ж ЯНА ЗАЛЕЖЫЦЬ ПЕРАД УСІМ АД ХЛОПЦАЎ,

ЯКІЯ НАЛЕЖАЦЬ ДА КАП’Я, І АД КАП’ЯВОГА.

АЛЕ КОЖНАЕ КАП’Ё МАЕ СВАЮ ЎЛАСНУЮ ГІСТОРЫЮ

І СВАЕ ЎЛАСНЫЯ НЕПАЎТОРНЫЯ РЫСЫ.

  • Бацян створаны 17 гадоў таму і існуе ўвесь час бесперапынна.

  • Дэльфін тры разы запар выйграў конкурс піянера, на летніку будзе імкнуцца выйграць чацвёрты раз і пакінуць след у хроніцы звязу!

Тваё кап’ё (калі не сам яго стварыў) мае сваю гісторыю, бо ўжо існавала да Цябе і сапраўды будзе існаваць пасля Цябе. Перамагала ў конкурсах і спаборніцтвах – гэта сведчыла пра яго рэпутацыю, прэстыж. Мае пэўны багаж традыцый, у якім адбіваецца яго індывідуальнасць.

Беручы пад сваю апеку, уключаешся ў яго дзейнасць у акрэсленым моманце. Сцеражыся жадання змяніць усю любой цаной. Аднак, калі хочаш штосьці змяніць, тры разы падумай перад тым, як кранеш традыцыі, звычаі ці сімвалы кап’я.

Назва

Мець назву вельмі важна. Дастаткова звярнуць увагу, наколькі вялікае значэнне надаюць выбару імені для дзіцяці яго бацькі!

Кап’ё бярэ сваю назву ад звера, якое прадстаўляе яго. Назва – гэта татэм кап’я.

Для выбару канкрэтнага звера трэба браць пад увагу яго станоўчыя рысы і недахопы.

Кап’ё павінна добра вывучыць жывёлу, якую выбралі сабе, каб потым развіваць яго станоўчыя рысы: хітрасць – слова-ключ для ліса; для вавёркі – здольнасць рухацца па дрэвах; рысь – непараўнаны назіральнік; дэльфін па-майстэрску рухаецца ў вадзе; а кап’ё з назвай Кос пазнаём па тым, што заўсёды напявае якую-небудзь песню.

Святы апякун

кожнае кап’ё павінна выбраць сабе святога апекуна, які быў бы для яго прыкладам, а для кожнага з яго хлопцаў – сведчаннем Бога і Евангелля. Апякун як бы “правадыр кап’я”, бо той, хто ўжо ідзе па дарозе з Хрыстом, вядзе па ёй усіх скаўтаў кап’я, якім апякуецца.

У якасці апекуна можа быць як мясцовы святы, так і рэгіянальны, жыццё і справы якога добра вядомыя. Але гэта можа быць таксама святы Паўсюднага Касцёла.

Канечне ж, трэба зрабіць усё, каб дасканала вывучыць жыццё апекуна кап’я.

Напрыклад, на вогнішчы з дапамогай пантамімы чальцам кап’я, а таксама і ўсім скаўтам звязу можна паказаць, як ён стаў святым.

Акрамя таго, добра выбраць сабе апекуна, які мае сувязь з татэмам кап’я. У гісторыі святых хапае прыкладаў сувязі паміж святымі і жывёламі.

Св. Францішак і воўк.

Св. Губерт і алень.

Св. Рох і сабака.

Св. Ян і арол.

Св. Марк і леў.

Св. Лука і бык.