- •Рабышка в. Э. «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой Сусветнай вайны)»
- •I. Першы модуль (пазнавальны)
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэта выкладання дысцыпліны
- •1.2. Задачы вывучэння дысцыпліны
- •2.1.2 Тэматычны план дысцыпліны (завочная форма навучання)
- •Тэма 7. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы.
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 8. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны ў 1942—1944 гг. Крах наступальнай стратэгіі германскага вермахта.
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •4. Вучэбна-метадычная карта
- •4.1 Вучэбна-метадычная карта (дзенная форма навучання)
- •4.2 Вучэбна-метадычная карта (завочная форма навучання)
- •Курс лекцый Тэма 1. Прадмет, мэты і задачы курса «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)»
- •1. Прадмет, мэты і задачы курса.
- •2. Гістарыяграфія і крыніцы.
- •3. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
- •Тэма 2. Міжнароднае становішча напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •1. Унутрыпалітычнае і знешнепалітычнае становішча Германіі ў 30-я гг. Хх ст.
- •2. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай Афрыцы.
- •3. Міжнародныя адносіны ў 1930-я гг.
- •Тэма 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Прычыны і характар вайны.
- •2. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •3. Краіны Прыбалтыкі ў 1939—1940 гг.
- •4. Савецка-фінская вайна 1939—1940 гг.
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •3. Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •4. Падрыхтоўка Германіі да вайны супраць ссср
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •3. Ваенная рэформа ў ссср.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •1. Нападзенне фашысцкай Германіі на ссср. Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза.
- •2. Мабілізацыя сіл і сродкаў краіны для барацьбы з фашысцкай агрэсіяй.
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым
- •1. Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні акупацыйных улад на захопленых тэрыторыях.
- •2. Палітыка генацыду. Карныя экспедыцыі.
- •3. Калабарацыя ў Беларусі.
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі
- •1. Станаўленне і распаўсюджанне народнага супраціўлення.
- •2. Савецкія партызаны і Армія Краёва.
- •3. Партызанскі рух у перыяд вызвалення Беларусі.
- •4. Падпольная барацьба
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •3. Узаемадзеянні партызан, падпольшчыкаў, мірнага насельніцтва з Чырвонай Арміяй.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •2. Усходнія раёны ссср — асноўная ваенна-прамысловая база.
- •3. Дапамога ссср па ленд-лізу.
- •4. Палітычная агітацыя і прапаганда.
- •5. Працоўны подзвіг савецкага народа.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •2. Берлінская аперацыя. Патсдамская канферэнцыя.
- •3. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі.
- •4. Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •5. Беларусь — адна з краін-заснавальніц аан. Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі.
- •6. Людскія і матэрыяльныя страты беларускага народа
- •Заключэнне
- •Пытанні да заліку па дысцыпліне «вялікая айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны)»
- •Храналогія гістарычных падзей
- •Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў
- •Літаратура
- •Iі. Другі модуль (кантралюючы) практычныя заняткі па курсе
- •Тэма 1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •Тэма 2. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi
- •Тэма 3. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
- •Тэма 4. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Тэма 5. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
- •Тэсты і заданні па курсе
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 1—4.
- •V. Назавіце прычыны, па якіх не быў заключаны дагавор аб узаемадапамозе паміж ссср, Францыяй і Велікабрытаніяй летам 1939 г.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 5—8.
- •IV. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку, якую праводзіла германскае камандаванне на тэрыторыі Беларусі. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы.
- •V. Назавіце храналагічныя межы, змест і асноўныя вынікі этапаў Рэйкавай вайны.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 9—12.
- •IV. Пералічыце складовыя часткі, асноўныя падзеі і значэнне Беларускай наступальнай аперацыі.
- •V. Суаднясіце паміж сабой
- •Выніковы кантроль
Тэма 6. Акупацыйны рэжым
Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні акупацыйных улад на захопленых тэрыторыях.
Палітыка генацыду. Карныя экспедыцыі.
Калабарацыя ў Беларусі.
1. Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні акупацыйных улад на захопленых тэрыторыях.
На працягу чэрвеня — жніўня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі акупацыйны рэжым. Асноўнай яго мэтай была эканамічная эксплуатацыя Беларусі дзеля патрэб Германіі, паступовая каланізацыя яе тэрыторыі, германізацыя, высяленне і ў значнай ступені знішчэнне карэннага насельніцтва. Згодна з планам «Ост», які прадугледжваў праграму акупацыйнага рэжыму, планавалася выселіць і знішчыць 75% беларусаў. Тэрыторыя Беларусі была раздзелена. Паўночна-заходнія раены Брэсцкай вобласці і Беластоцкую вобласць акупанты далучылі да Усходняй Прусіі, паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей адышлі да рейхскамісарыята «Украіна», паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці ўключылі ў генеральную акругу Літвы, Віцебскую, Магілёўскую, большую частку Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай абласцей перадалі ў зону аператыўнага тылу групы армій «Цэнтр». Астатнія землі, якія складалі толькі 1/3 частку даваеннай тэрыторыі БССР, увайшлі ў склад генеральнай акругі Беларусі.
Да верасня 1941 г. тэрыторыя Беларусі была падпарадкавана вайсковай адміністрацыі. Адміністрацыйныя задачы арміі — гэта падтрыманне парадку і бяспекі дзеля гаспадарчага выкарыстання рэгіёну франтавымі і акупацыйнымі атрадамі. Кіраваў ваеннай адміністрацыяй камандуючы тылам групы армій «Цэнтр» генерал Макс фон Шэнкендорф. Пры яго штабе дзейнічаў галоўны камандзір СС і паліцыі Эрых фон Бах, які падпарадкоўваўся Гімлеру. Яму падначальваліся айнзацгрупы, галоўнай мэтай якіх былі вынішчэнне яўрэйскага насельніцтва, савецкіх і партыйных функцыянераў, а так сама ваеннапалонных. З 1 верасня ў межах генеральнай акругі Беларусі была ўсталявана ўлада цывільнай адміністрацыі на чале з Вільгельмам фон Кубэ. Трэба адзначыць, што генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ не валодаў паўнатой улады ў сваім рэгіёне. І гэта значна ўскладніла яго становішча. Так, усе паліцэйскія органы і ўстановы СС знаходзіліся ў выключным падпарадкаванні рэйхсфюрэра Гімлера; усе інстанцыі (зондэрфюрэры, ландвіртшафтсфюрэры), адказныя за эксплуатацыю акупіраваных усходніх абшараў рэальна былі пад непасрэдным кіраўніцтвам ведамства Герынга; самастойна дзейнічалі прадстаўнікі прапагандысцкага ведамства Геббельса; не падпарадкоўваліся генеральнаму камісарыяту пошта і чыгункі, а так сама ваенныя камендатуры.
У правядзенні канкрэтных акупацыйных мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі праявіліся два падыходы, прадстаўленыя цывільнай адміністрацыяй, з аднаго боку, і сіламі СС і паліцыі, з другога. В. Кубэ рабіў стаўку на мясцовы нацыянальна-патрыятычны рух, рабіў пэўныя прапагандысцкія крокі з мэтай змяншэння сацыяльнай базы для разгортвання антыфашысцкай барацьбы і ўмацавання пазіцый, стварэння пэўнага аўтарытэту акупацыйных органаў для больш эфектыўнай эксплуатацыі Беларусі. Са свайго боку эсэсаўскае кіраўніцтва арыентавала свае войскі выключна на жорсткае масавае вынішчэнне партызан і мірных жыхароў.
Акупацыйныя ўлады пачалі займацца народна-гаспадарчым комплексам Беларусі. Каб паставіць на службу Рэйха эканоміку, на працягу ліпеня 1941 г. была праведзена рэгістрацыя працаздольнага насельніцтва ў гарадах Беларусі. Усе прадпрыемствы і ўстановы былі ўзяты пад улік і кантроль акупацыйных улад. На прадпрыемствах уводзіўся 10—12-гадзінны працоўны дзень, але уладальнікі мелі права неабмежавана выкарыстоўваць працу рабочых.
Разам з камандна-адміністрацыйнымі метадамі нямецкая адміністрацыя выкарыстоўвала эканамічныя метады кіравання гаспадаркай, а менавіта таварна-грашовыя адносіны і рыначныя механізмы. У генеральнай акрузе Беларусь стабільна дзейнічала фінансава-банкаўская сістэма. Наладжвалася работа прамысловых прадпрыемстваў, транспарту, якія павінны былі працаваць на карысць нямецкіх войск.
У аграрнай палітыцы акупантаў вылучаюць тры асноўныя этапы. Першы праводзіўся з лета 1941 г. да пачатку вясны 1942 г. У гэты перыяд захавалася калгасная сістэма пад відам «абшчынных гаспадарак» і «дзяржаўных маёнткаў» (саўгасы). Пакінуты пасады старшынь, брыгадзіраў, афіцыйна не распускаліся праўленні, рэвізійныя камісіі і г.д. Але інвентар і жывёла былі абвешчаны ўласнасцю германскай дзяржавы. У Заходняй Беларусі, дзе не паспелі правесці калектывізацыю, адбыўся зварот да індывідуальнай гаспадаркі. Вярталіся маёнткі былым уладарам — панам, асаднікам, заможным сялянам. Яны лічыліся адміністратарамі, кіраўнікамі былых сваіх маёнткаў, але права маёмасці на зямлю і інвентар не мелі. Там жа ствараліся дзяржаўныя маёнткі для будучых нямецкіх каланістаў.
Другі этап (вясна 1942 г. па лета 1943 г.) пачаўся з прыняцця закону «Аб новым парадку землекарыстання» ў лютым 1942 г., які адмяняў калгасную сістэму і дэклараваў магчымасць трох пераходных формаў землекарыстання: абшчыннай гаспадаркі (замест калгасаў), земляробчых таварыстваў (каператывы) і індывідуальнай сялянскай гаспадаркі. Гэта было вынікам правалу аграрнай палітыкі, заснаванай на захаванні калгасаў і неабходнасцю атрымаць падтрымку сялян — бо пачынаўся масавы партызанскі рух. Так сама неабходна было забяспечыць патрэбы Германіі ў прадуктах харчавання.
У заходніх абласцях рэспублікі ўзаконьваліся аднаасобныя гаспадаркі, права маёмасці распаўсюджвалася толькі на прысядзібныя ўчасткі. На калгасных землях ствараліся абшчынныя гаспадаркі. Сельскагаспадарчыя работы там вяліся супольна, а ўборка ўраджаю асобна кожным дваром на надзеле (6—7 га на двор). Устанаўлівалася калектыўная адказнасць за здачу натуральнага падатку, выкананне распараджэнняў акупантаў. Абавязковыя пастаўкі, якія дасягалі памераў паловы ўраджаю дапаўняліся аперацыямі па канфіскацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Таму для сялян палёгкі гэтае «рэфармаванне» не прынесла.
Трэці этап (лета 1943 г. па лета 1944 г.) пачаўся з прычыны паражэння пад Сталінградам, пагаршэнне становішча ў сельскай гаспадарцы і росту партызанскага руху. 3 чэрвеня 1943 г. была абвешчана «Дэкларацыя аб сялянскім праве ўласнасці», якая ўстанаўлівала для сялян замест «права ўладання» права прыватнай ўласнасці на зямлю. У першую чаргу зямлю атрымлівалі сяляне, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Але з верасня 1943 г. пачалося вызваленне Беларусі і палажэнні «Дэкларацыі» сталі неактуальныя.
Распачалося выкарыстанне працоўных рэсурсаў з акупаваных тэрыторый у якасці рабочай сілы прамысловасці і сельскай гаспадаркі Германіі. Асабліва буйныя памеры гэты працэс набыў на пачатку 1943 г. На працягу 1943 і 1944 гадоў у Германію на работу штодзенна накіроўвалася ад 500 да 1000 чалавек. У выніку ў Германію было накіравана звыш 400 тыс. чалавек, з якіх шляхам прымусу прыблізна 380 тыс. чалавек.
