- •Рабышка в. Э. «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой Сусветнай вайны)»
- •I. Першы модуль (пазнавальны)
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэта выкладання дысцыпліны
- •1.2. Задачы вывучэння дысцыпліны
- •2.1.2 Тэматычны план дысцыпліны (завочная форма навучання)
- •Тэма 7. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы.
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 8. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны ў 1942—1944 гг. Крах наступальнай стратэгіі германскага вермахта.
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •4. Вучэбна-метадычная карта
- •4.1 Вучэбна-метадычная карта (дзенная форма навучання)
- •4.2 Вучэбна-метадычная карта (завочная форма навучання)
- •Курс лекцый Тэма 1. Прадмет, мэты і задачы курса «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)»
- •1. Прадмет, мэты і задачы курса.
- •2. Гістарыяграфія і крыніцы.
- •3. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
- •Тэма 2. Міжнароднае становішча напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •1. Унутрыпалітычнае і знешнепалітычнае становішча Германіі ў 30-я гг. Хх ст.
- •2. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай Афрыцы.
- •3. Міжнародныя адносіны ў 1930-я гг.
- •Тэма 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Прычыны і характар вайны.
- •2. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •3. Краіны Прыбалтыкі ў 1939—1940 гг.
- •4. Савецка-фінская вайна 1939—1940 гг.
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •3. Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •4. Падрыхтоўка Германіі да вайны супраць ссср
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •3. Ваенная рэформа ў ссср.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •1. Нападзенне фашысцкай Германіі на ссср. Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза.
- •2. Мабілізацыя сіл і сродкаў краіны для барацьбы з фашысцкай агрэсіяй.
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым
- •1. Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні акупацыйных улад на захопленых тэрыторыях.
- •2. Палітыка генацыду. Карныя экспедыцыі.
- •3. Калабарацыя ў Беларусі.
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі
- •1. Станаўленне і распаўсюджанне народнага супраціўлення.
- •2. Савецкія партызаны і Армія Краёва.
- •3. Партызанскі рух у перыяд вызвалення Беларусі.
- •4. Падпольная барацьба
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •3. Узаемадзеянні партызан, падпольшчыкаў, мірнага насельніцтва з Чырвонай Арміяй.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •2. Усходнія раёны ссср — асноўная ваенна-прамысловая база.
- •3. Дапамога ссср па ленд-лізу.
- •4. Палітычная агітацыя і прапаганда.
- •5. Працоўны подзвіг савецкага народа.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •2. Берлінская аперацыя. Патсдамская канферэнцыя.
- •3. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі.
- •4. Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •5. Беларусь — адна з краін-заснавальніц аан. Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі.
- •6. Людскія і матэрыяльныя страты беларускага народа
- •Заключэнне
- •Пытанні да заліку па дысцыпліне «вялікая айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны)»
- •Храналогія гістарычных падзей
- •Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў
- •Літаратура
- •Iі. Другі модуль (кантралюючы) практычныя заняткі па курсе
- •Тэма 1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •Тэма 2. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi
- •Тэма 3. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
- •Тэма 4. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Тэма 5. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
- •Тэсты і заданні па курсе
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 1—4.
- •V. Назавіце прычыны, па якіх не быў заключаны дагавор аб узаемадапамозе паміж ссср, Францыяй і Велікабрытаніяй летам 1939 г.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 5—8.
- •IV. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку, якую праводзіла германскае камандаванне на тэрыторыі Беларусі. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы.
- •V. Назавіце храналагічныя межы, змест і асноўныя вынікі этапаў Рэйкавай вайны.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 9—12.
- •IV. Пералічыце складовыя часткі, асноўныя падзеі і значэнне Беларускай наступальнай аперацыі.
- •V. Суаднясіце паміж сабой
- •Выніковы кантроль
3. Узаемадзеянні партызан, падпольшчыкаў, мірнага насельніцтва з Чырвонай Арміяй.
Адным з вызначальных фактараў хуткай перамогі пад час аперацыі «Баграціён» з’яўляецца шырокі партызанскі рух ва ўсходніх раёнах Беларусі і дапамога з боку насельніцтва Беларусі. Важнейшай акцыяй беларускіх партызан было правядзенне трэцяга этапу «рэйкавай вайны», пачатага за тры дні да наступлення савецкіх войск. Партызаны падарвалі больш за 40 тыс. рэек, паралізаваўшы рух на чыгунцы. Гэта значна знізіла мабільнасць нямецкіх войскаў, па сутнасці паралізавала іх магчымасць да шырокага манёўру.
З пачаткам наступлення Чырвонай Арміі партызаны самастойна вызвалілі шэраг населеных пунктаў, іх атрады займалі важныя плацдармы, пераправы праз рэкі. Актыўную дапамогу і падтрымку савецкім войскам аказвалі жыхары Беларусі. Разам з партызанамі яны разбуралі варожыя камунікацыі, дарогі, рабілі лясныя завалы, паказвалі варожыя засады, мінныя палі, пераправы, з’яўляліся праваднікамі, выконвалі даручэнні. Шмат дзе ствараліся атрады самаабароны, якія мужна баранілі свае вёскі ад падпальшчыкаў, ад адступаючых груп ворага. Мясцовае насельніцтва дапамагала фарміраванням Чырвонай Арміі адшукваць салдат і афіцэраў разбітых нямецка-фашысцкіх часцей. З дапамогай мясцовых жыхароў толькі на тэрыторыі Віцебскай вобласці было ўзята ў палон ці знішчана пры аказанні супраціўлення каля 9 тыс. салдат і афіцэраў. Адмова ад выканання загадаў акупацыйных улад і аказанне маральнай і матэрыяльнай падтрымкі партызанам і падпольшчыкам атрымала назву пасіўнае супраціўленне.
14 чэрвеня 1944 г. у адпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б было створана 185 знішчальных батальёнаў. Яны налічвалі 16 640 байцоў. Ім дапамагалі 7 тыс. груп садзейнічання, якія налічвалі 42 730 чалавек. Толькі за ліпень 1944 г. імі былі паланёныя звыш 22 тыс. чалавек.
У гарадах і населеных пунктах падпольныя арганізацыі стваралі групы для назірання за прамысловымі прадпрыемствамі і памяшканнямі, якія падрыхтоўваліся гітлераўцамі да ўзрыву. Дом Урада, будынак ЦК КП(б)Б, Акруговы Дом афіцэраў, многія дамы і прадпрыемствы ў Мінску ўдалося выратаваць толькі дзякуючы таму, што перадавыя часці, якія ўварваліся ў горад, хутка наладзілі кантакт з мясцовымі падпольшчыкамі і пры іх дапамозе неадкладна размініравалі будынкі.
Акрамя непасрэднай дапамогі ваенным, насельніцтва вызваленых раёнаў шмат рабіла для аднаўлення інфраструктуры рэспублікі, якая ў першую чаргу была патрэбна для далейшага паспяховага наступлення. Яны выходзілі на аднаўленне чыгунак, шашэйных і грунтовых дарог, на будаўніцтва мастоў. За кароткі тэрмін было адноўлена больш як 10 тыс. км чыгуначнага палатна і 1 735 чыгуначных мастоў, пабудавала 2 950 новых мастоў. За тры дні працоўныя Мінска аднавілі мост цераз раку Свіслач, перашылі чыгуначнае палатно. Ужо 9 ліпеня ў Мінск прыбыў першы цягнік, а ў Брэст першы цягнік прыбыў ужо на трэці дзень пасля яго вызвалення. Насельніцтва Беларусі прыцягвалася да мабілізацыі сродкаў у фонд абароны, у час збору хлеба і іншых прадуктаў, падпіскі на трэцюю ў 1944 г. і чацвёртую ў 1945 г. дзяржаўныя ваенныя пазыкі.
Шырока на вызваленай тэрыторыі прайшоў прызыў у Чырвоную Армію. Тэрыторыя заходняй і цэнтральнай Беларусі не пазнала шырокай эвакуацыі ў 1941 г., таму людскія рэзервы захаваліся, не гледзячы на палітыку генацыду з боку нямецкіх акупацыйных уладаў. За перыяд з пачатку вызвалення Беларусі да сярэдзіны студзеня 1945 г. у армію было мабілізавана звыш 560 тыс. чалавек, да якіх дадаліся 147 тыс. удзельнікаў партызанскага руху. Але перад гэтым адбыўся парад партызанаў, які з’явіўся той высокай ацэнкай ўкладу беларусаў у справу агульнай перамогі.
Мітынг і парад працоўных і партызан Мінска і Мінскай вобласці адбыўся 16 ліпеня 1944 г. На яго сабралася 50 тыс. працоўных сталіцы і больш за 30 тыс. партызан, быў запрошаны камандуючы 3-м Беларускім фронтам генерал арміі І.Д.Чарняхоўскі і дэлегацыя працоўных горада Горкага (зараз Ніжні Ноўгарад). Грандыёзны партызанскі парад з’явіўся дастойным завяршэннем гераічнай барацьбы партызан і ўсіх жыхароў рэспублікі супраць нямецкіх захопнікаў.
4. Пачатак аднаўленне народнай гаспадаркі.
Вызваленая Беларусь была разрабавана і зруйнавана, велізарныя страты панесла не толькі гаспадарка рэспублікі, але і насельніцтва, прыроднае асяроддзе. Людскія страты, згодна з афіцыйнымі дадзенымі, склалі 2 млн. 220 тыс. грамадзян. 209 з 270 гарадоў і 9 200 вёсак было спалена і разбурана. У вялікіх гарадах — Мінску, Віцебску, Оршы, Гомелі, Полацку разбурэнні жыллёвага фонду складалі 70—90%. Цалкам былі разбураны электрастанцыі рэспублікі. Сельская гаспадарка таксама значна пацярпела. У параўнанні з 1940 г. на 40% скараціліся пасяўныя плошчы, на палову — пагалоўе буйной рагатай жывёлы, на 61% коней, на 89% свіней.
Першапачатковыя мэты аднаўлення гаспадаркі БССР прадугледжвалі наладжванне работы транспарту — для своечасовых паставак тавараў і ўзбраенняў для арміі, наладжванне работы мясцовай прамысловасці і сельскай гаспадаркі для забеспячэння патрэб наступаючай арміі. У першую чаргу аднаўлялася цяжкая прамысловасць і транспарт, якія задавальнялі патрэбы арміі. У Мінску былі пабудавалі завод імя Варашылава (рамантаваў танкі), авіяцыйны завод (рамантаваў і збіраў самалёты), аўтазборачны завод. Да мая 1945 г. па БССР было ўведзена ў строй 8000 прадпрыемстваў і 4000 арцеляў і майстэрань. Аб’ём іх прадукцыі складаў 20,4% ад даваеннага ўзроўню. Пачалася падрыхтоўка будаўніцтва ў Мінску аўтамабільнага, трактарнага, веласіпеднага заводаў, у Гродзенскай вобласці — першага ў Беларусі цукровага завода. Аднаўленню гаспадаркі значна паспрыяла дапамога ад цэнтра.
Сельская гаспадарка аднаўлялася больш марудна, чым прамысловасць. Дапамога мела невялікія аб’ёмы, да таго, зноў адраджаліся калгасы. Свае асаблівасці мела аграрная палітыка ў заходніх абласцях БССР. Яна пачалася з упарадкавання сялянскага землекарыстання. Уводзілася норма зямлі на адзін сялянскі двор — 10—15 га. З адрэзкаў ад вялікіх і сярэдніх гаспадарак надзяляліся зямлёй малазямельныя і беззямельныя сяляне, у выніку чаго былі падарваны высокатаварныя сялянскія гаспадаркі.
Пад канец вайны беларускія прадпрыемствы былі вызвалены ад вытворчасці прадукцыі для патрэб фронту, іх перавялі на выпуск тавараў народнага спажывання (пастанова ДКА СССР ад 26 мая 1945 г. «Аб мерапрыемствах па перабудове прамысловасці ў сувязі са скарачэннем вытворчасці ўзбраенняў»).
Пад час аднаўлення акрэсліліся асаблівасці, якія паўплывалі на далейшае развіццё гаспадаркі БССР. У прамысловасці больш хуткімі тэмпамі адраджалася машынабудаванне і вельмі марудна адраджалася лёгкая прамысловасць.
З наладжваннем мірнага жыцця была адноўлена традыцыя пяцігадовага планавання развіцця гаспадаркі. У 1946 г. пачалася чацвёртая пяцігодка. Яе мэтамі было аднаўленне народнай гаспадаркі ў межах даваеннага ўзроўню і перавышэнне даваеннага ўзроўню вытворчасці на 16%. Прадугледжвалася паскорана развіваць машынабудаванне, стварыць новыя галіны прамысловасці — трактара і аўтамабілебудаванне, выпуск лакаматываў, гідратурбін, матацыклаў, веласіпедаў, швейных машын; аднавіць і развіваць энергетычную гаспадарку, павялічыць паліўную базу рэспублікі.
Для выканання гэтых задач былі пашыраны правы рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання гаспадарчай дзейнасцю, у лёгкай прамысловасці ўводзіліся элементы ўнутрызаводскага гаспадарчага разліку. Рэспубліка атрымлівала дапамогу ад цэнтра кваліфікаванымі рабочымі, інжынерамі і служачымі; бюджэтнымі датацыямі, тэхнікай і абсталяваннем, сыравінай. Прыходзіла дапамога і па лініі ААН. У 1945—1947 гг. Беларусь атрымала 142 тыс. тон грузаў на суму 61 млн. долараў. Гэта прадукты харчавання, адзенне, абутак, лекі, абсталяванне для прамысловасці.
У выніку правядзення пяцігодкі змянілася структура прамысловай вытворчасці. Знізілася ўдзельная вага традыцыйных для Беларусі лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай вытворчасці, вырасла доля электраэнергетыкі, машынабудавання і металаапрацоўкі.
У сельскай гаспадарцы БССР была цалкам адноўлена калгасная сістэма. Але калгасам нехапала працоўных рук, а засуха 1946 г. і неабходнасць аказваць харчовую дапамогу іншым рэгіёнам СССР паставіла беларусаў на мяжу голаду. У верасні 1946 г. Савет Міністраў СССР і ЦК ВКП(б) прынялі пастанову «Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах». Паколькі насельніцтва з неахвотай вярталася да калгаснага ладу жыцця, у чэрвені 1948 г. ВС СССР выдаў указ «Аб высяленні ў аддаленыя раёны асоб, якія злосна ўхіляюцца ад працоўнай дзейнасці ў сельскай гаспадарцы і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця». Акрамя рэпрэсіўных мераў сталі прымацца і канкрэтныя праграмы дапамогі сельскай гаспадарцы.
У 1948 г. урад СССР прыняў пастанову «Аб мерах дапамогі сельскай гаспадарцы Беларускай ССР у 1949 годзе». Згодна з ёй БССР было выдзелена 3 тыс. трактароў, 2 тыс. плугоў да іх, 1,1 тыс. сеялак, 600 складаных малатарняў і г.д. У 1949 г. прыняты трохгадовы план развіцця грамадскай жывёлагадоўлі. Рост пагалоўя ў гаспадарках Беларусі ажыццяўляўся ў выніку закупак беларускімі калгасамі ў рэгіёнах СССР маладняку жывёлы, а потым яе дарошчвання на месцы, і ў 1950 г. пагалоўе жывёлы склала 1/3 ад 1940 г. Але развіццю сельскай гаспадаркі перашкаджала слабая матэрыяльная зацікаўленасць калгаснікаў у выніках сваёй працы, а метад кіравання гаспадаркай на вёсцы — прымус — з’яўляўся галоўнай прычынай упадку аграрнай вытворчасці. Планы на развіццё сельскай гаспадаркі ў Беларусі выкананы не былі.
Вызваленне Беларусі — гэта подзвіг усяго савецкага народа, але асаблівае месца тут належыць і самім беларусам, якія ў складзе Чырвонай Арміі, партызанскіх атрадаў, падпольных груп і ў індывідуальным парадку прыклалі максімум намаганняў да хутчэйшага вызвалення сваёй Радзімы — Беларусі. З дапамогай усяго Савецкага Саюза ішло адраджэнне гаспадаркі Беларусі. Але пры аднаўленні прамысловасці ўлічваліся інтарэсы не канкрэтнай рэспублікі — а ўсёй краіны, таму наглядаліся пэўныя дыспрапорцыі прамысловага развіцця, недастатковая ўвага да сельскай гаспадаркі. Тым не менш, вялікі воінскі і працоўны подзвіг здзейснілі беларусы ў 1943—1946 гг.
Пытанні для свмакантролю
1. Як і калі былі вызвалены ад акупантаў усходнія раены Беларусі?
2. У чым заключаліся задачы Чырвонай Арміі на лета—восень 1944 г. і якой была задума аперацыі «Баграціен»?
3. Якую ролю ў аперацыі «Баграціен» адыгралі партызаны і мясцовае насельніцтва?
4. Як ішло аднаўленне народнай гаспадаркі БССР?
