- •Рабышка в. Э. «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой Сусветнай вайны)»
- •I. Першы модуль (пазнавальны)
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэта выкладання дысцыпліны
- •1.2. Задачы вывучэння дысцыпліны
- •2.1.2 Тэматычны план дысцыпліны (завочная форма навучання)
- •Тэма 7. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы.
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 8. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны ў 1942—1944 гг. Крах наступальнай стратэгіі германскага вермахта.
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •4. Вучэбна-метадычная карта
- •4.1 Вучэбна-метадычная карта (дзенная форма навучання)
- •4.2 Вучэбна-метадычная карта (завочная форма навучання)
- •Курс лекцый Тэма 1. Прадмет, мэты і задачы курса «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)»
- •1. Прадмет, мэты і задачы курса.
- •2. Гістарыяграфія і крыніцы.
- •3. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
- •Тэма 2. Міжнароднае становішча напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •1. Унутрыпалітычнае і знешнепалітычнае становішча Германіі ў 30-я гг. Хх ст.
- •2. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай Афрыцы.
- •3. Міжнародныя адносіны ў 1930-я гг.
- •Тэма 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Прычыны і характар вайны.
- •2. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •3. Краіны Прыбалтыкі ў 1939—1940 гг.
- •4. Савецка-фінская вайна 1939—1940 гг.
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •3. Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •4. Падрыхтоўка Германіі да вайны супраць ссср
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •3. Ваенная рэформа ў ссср.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •1. Нападзенне фашысцкай Германіі на ссср. Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза.
- •2. Мабілізацыя сіл і сродкаў краіны для барацьбы з фашысцкай агрэсіяй.
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым
- •1. Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні акупацыйных улад на захопленых тэрыторыях.
- •2. Палітыка генацыду. Карныя экспедыцыі.
- •3. Калабарацыя ў Беларусі.
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі
- •1. Станаўленне і распаўсюджанне народнага супраціўлення.
- •2. Савецкія партызаны і Армія Краёва.
- •3. Партызанскі рух у перыяд вызвалення Беларусі.
- •4. Падпольная барацьба
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •3. Узаемадзеянні партызан, падпольшчыкаў, мірнага насельніцтва з Чырвонай Арміяй.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •2. Усходнія раёны ссср — асноўная ваенна-прамысловая база.
- •3. Дапамога ссср па ленд-лізу.
- •4. Палітычная агітацыя і прапаганда.
- •5. Працоўны подзвіг савецкага народа.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •2. Берлінская аперацыя. Патсдамская канферэнцыя.
- •3. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі.
- •4. Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •5. Беларусь — адна з краін-заснавальніц аан. Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі.
- •6. Людскія і матэрыяльныя страты беларускага народа
- •Заключэнне
- •Пытанні да заліку па дысцыпліне «вялікая айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны)»
- •Храналогія гістарычных падзей
- •Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў
- •Літаратура
- •Iі. Другі модуль (кантралюючы) практычныя заняткі па курсе
- •Тэма 1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •Тэма 2. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi
- •Тэма 3. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
- •Тэма 4. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Тэма 5. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
- •Тэсты і заданні па курсе
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 1—4.
- •V. Назавіце прычыны, па якіх не быў заключаны дагавор аб узаемадапамозе паміж ссср, Францыяй і Велікабрытаніяй летам 1939 г.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 5—8.
- •IV. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку, якую праводзіла германскае камандаванне на тэрыторыі Беларусі. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы.
- •V. Назавіце храналагічныя межы, змест і асноўныя вынікі этапаў Рэйкавай вайны.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 9—12.
- •IV. Пералічыце складовыя часткі, асноўныя падзеі і значэнне Беларускай наступальнай аперацыі.
- •V. Суаднясіце паміж сабой
- •Выніковы кантроль
Тэма 3. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
План
1. Станаўленне і развіцце партызанскага руху.
2. Партыйнае, камсамольскае, антыфашысцкае падполле ў Беларусі.
3. Дзейнасць арміі Краева.
Спіс рэфератаў
1. Першыя партызанскія атрады ў Беларусі: умовы стварэння, баявая дзейнасць.
2. Дзейнасць падпольных арганізацый (на прыкладзе асобных гарадоў, рэгіенаў).
3. Адносіны партызан і мясцовага насельніцтва.
4. Барацьба акупантаў з партызанскім рухам.
5. Дзейнасць Арміі Краёвай на Беларусі.
6. Дзейнасць фарміраванняў Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і Украінскай паўстанцкай арміі на тэрыторыі Беларусі.
Літаратура
1. Аблова, Р. Т. Это было в Белоруссии : Из истории борьбы молодежи в партизанских отрядах в подполье / Р. Т. Аблова. — М. : Молодая гвардия, 1957. — 192 с.
2. Боярский, В.И. Партизаны и армия : История утерянных возможностей / В.И. Боярский. — Минск : Харвест, 2003. — 304 с.
3. Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков : В 3 т. — Мн. : Беларусь, 1980—1985.
4. Гогун, А. Между Гитлером и Сталиным : украинские повстанцы / А. Гогун. — СПб. : Нева, 2004. — 416 с.
5. Гребенкина, А. А. Брест непокоренный. Антафашистское подполье г. Бреста и Брестского района в годы Великой Отечественной войны (1941—1944) : ист. очерк / А. А. Гребенкина. — Минск : БелЭн, 2005. — 328 с.
6. Доморад, К.И. Разведка и контрразведка в партизанском движении Белоруссии. 1941—1944 гг. / К.И. Доморад. — Минск : Наука и техника, 1995. — 256 с.
7. Ермаловіч, В. З архіву партызанскага руху / В. Ермаловіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1994. — № 2. — С. 13—19.
8. Ермолович, В. И. Огнем и мечом : Хроника польского националистического подполья в Белоруссии (1939—1953 гг.) / В. И. Ермолович, С. В. Жумарь. — Мн., 1994.
9. Краўчанка, І.С. Камсамол Беларусі у барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны / І.С. Краўчанка. — Мінск : Дзяржвыд. БССР, 1958. — 45 с.
10. Памяць : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск : Бел. энцыклапедыя, 1985 — 2004.
11. Пономаренко, П.К. Всенародная борьба в тылу немецко-фашистских захватчиков. 1941 — 1944 / П.К. Пономаренко. — М. : Наука, 1986. — 440 с.
12. Сямашка, Я. Армія Краёва на Беларусі / Я. Сямашка. — Мінск : Хата, 1994. — 416 с.
13. Умрейко, С.А. Патриотизм учителей и школьников Белоруссии в борьбе против немецко-фашистских оккупантов./ А.И. Залесский, П.М. Кобринец. — Минск : БГУ, 1980. — 174 с.
14. Шевела, Г.Н. Подпольные комсомольские органы Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941—1944) : Краткие сведения об организации, структуре и составе / Г. Н. Шевела. — Минск: Беларусь, 1976. — 318 с.
15. Шевела, Г.Н. Подпольные комсомольские органы Белоруссии в тылу врага в годы Великой Отечественной войны / Г.Н. Шевела. — Минск : ЦК ЛКСМБ, 1969. — 34 с.
Метадычныя парады
Падрыхтоўка да дадзенай тэмы патрабуе пільнага аналізу сітуацыі, у якой ішло станаўленне і развіццё партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Вы павінны ўважліва разгледзець дзейнасць партыйных і камсамольскіх органаў і арганізацый ва ўмовах акупацыі па мабілізацыі насельніцтва на масавае супраціўленне фашысцкім захопнікам.
Працуючы над першым пытанне, звярніце ўвагу на стварэнне Цэнтральнага і Беларускага штабоў партызанскага руху, на тое, якую ролю адыгралі ЦШПР і БШПР у развіцці партызанскага і падпольнага руху. Ахарактарызуйце структуруі арганізацыйныя формы кіравання партызанскімі фарміраваннямі. Мэтазгодна прааналізаваць баявую дзейнасць партызан, дыверсіі на чыгунцы і шашэйных дарогах, разгром варожых гарнізонаў, партызанскія рэйды, партызанскую разведку, а таксама барацьбу супраць карных экспедыцый. Трэба ўважліва разгледзець ход рэйкавай вайны, яе мэты і вынікі. Звярніце ўвагу на ўзаемаадносіны партызан і насельніцтва. Далей разгледзьце пытанні выратавання насельніцтва ад знішчэння і прымусовага ўгону у Германію, арганізацыйнага ўмацавання партызанскіх фарміраванняў і падпольных арганізацый, узмацнення антыгерманскага супраціўлення на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, стварэння і пашырэння партызанскіх зон. Спыніцеся на праблемах партызанскіх рэзерваў, быту партызан, прапаганды і агітацыі сярод насельніцтва, культурна-асветніцкай дзейнасці партызан. Завяршаючы падрыхтоўку першага пытання, асвятліце праблему ўзаемадзеянне беларускіх, рускіх, украінскіх, літоўскіх і латышскіх партызан.
Наступнае пытанне звяртаецца да партыйнага, камсамольскага, антыфашысцкага падполля. Пералічыце асноўныя формы і метады арганізацыйнай, дыверсійна-баявой, масава-палітычнай работы падпольных арганізацый і атрадаў. Раскрыйце іх на канкрэтных прыкладах. Паспрабуйце вылучыць асноўныя прычыны, якія выклікалі складанасці і цяжкасці падпольнай і дыверсійнай барацьбы. Раскажыце аб узаемаадносінах і ўзаемадзеянні падпольшчыкаў і партызан. Немалаважнае значэнне мае разгляд дзейнасці антыфашысцкіх патрыятычных груп і арганізацый у заходніх абласцях рэспублікі, супраціўлення ў гета і і канцэнтрацыйных лагерах.
У апошнім пытанні неабходна прааналізаваць дзейнасць Арміі Краёвай, узаемаадносіны яе ваенных фарміраванняў з савецкімі партызанамі.
Падводзячы вынік работы, раскажыце, у чым заключалася дапамога савецкага тыла і мясцовага насельніцтва партызанам і падпольшчыкам, а таксама ацаніце ўклад партызан і падпольшчыкаў у перамогу над ворагам.
