Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
37
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
2 Мб
Скачать
☆

Пытанні да заліку па дысцыпліне «вялікая айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны)»

  1. Прадмет, задачы і метады спецкурса «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)».

  2. Знешняя палітыка Германіі ў 30-х гг. ХХ ст. Стварэнне кааліцыі фашысцкіх дзяржаў.

  3. Акупацыя Германіяй краін Еўропы.

  4. Знешняя палітыка СССР у перадваенны перыяд.

  5. Пакт Рыбентропа-Молатава. Змест і сутнасць сакрэтнага пратаколу.

  6. Пачатак Другой сусветнай вайны. Аб’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і СССР.

  7. Падрыхтоўка Германіі да вайны з СССР. Распрацоўка плана «Барбаросса».

  8. Становішча у СССР напярэдадні вайны.

  9. Прычыны і перадумовы Вялікай Айчыннай вайны.

  10. Напад Германіі на СССР. Подзвіг савецкіх воінаў у пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

  11. Прычыны няўдач Чырвонай Арміі летам — восенню 1941 г.

  12. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі.

  13. Бітва за Маскву і яе наступствы.

  14. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Структура, склад і функцыяніраванне акупацыйнага апарату.

  15. Ваенныя, эканамічныя і палітычныя мэты захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

  16. Палітыка генацыду. Трагедыя Хатыні і іншых беларускіх населенных пунктаў.

  17. Эканамічная палітыка Германіі на акупіраванай тэрыторыі.

  18. Паўсядзённае жыццё мірнага насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.

  19. Партызанскі рух і падпольная барацьба ў пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

  20. Мэты і значэнне «рэйкавай вайны».

  21. Баявая дзейнасць беларускіх партызан у 1942—1943 гг.

  22. Узаемаадносіны партызан і насельніцтва.

  23. Дапамога савецкага тыла партызанам і падпольшчыкам.

  24. Антыфашысцкае падполле ў Беларусі: формы і метады барацьбы.

  25. Супрацоўніцтва падпольшчыкаў і партызан.

  26. Беларускі калабарцыянізм: прычыны, сутнасць, дзейнасць, крах.

  27. Дзейнасць Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі.

  28. Сталінградская бітва. Курская бітва. Карэнны пералом у вайне.

  29. Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Тэгеранская канферэнцыя.

  30. Пачатковы этап вызвалення Беларусі.

  31. Распрацоўка і падрыхтоўка аперацыі «Баграціён».

  32. Удзел партызан і падпольшчыкаў у вызваленні Беларусі.

  33. Адметнасці вызвалення Беларусі.

  34. Аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі. Савецкі тыл у гады вайны.

  35. Вызваленне Чырвонай Арміяй краін Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы.

  36. Патсдамская канферэнцыя. Капітуляцыя Германіі.

  37. Заканчэнне Другой сусветнай вайны.

  38. Міжнароднае значэнне перамогі СССР над фашысцкімі захопнікамі.

  39. Уклад беларускага народа у перамогу над фашысцкай Германіяй.

  40. Ушанаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і яе героях у Рэспубліцы Беларусь.

Храналогія гістарычных падзей

1933 г.

15 ліпеня — падпісанне прадстаўнікамі Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі і Германіі ў Рыме «Пакта чарырох».

Кастрычнік — выхад Германіі з Лігі Нацый.

1935 г.

Май — падпісанне дагавора аб узаемнай дапамозе паміж СССР і Фран­цыяй; пад­пісанне дагавора аб узаемнай дапамозе паміж СССР і Чэха­славакіяй.

1936 г.

7 сакавіка — увядзенне германскіх войскаў у Рэйнскую дэмілі­та­ры­заваную зону.

24 кастрычніка — падпісанне пагаднення аб утварэніі «Восі Берлін — Рым».

25 лістапада — падпісанне дагавора паміж Германіяй і Японіяй («Анты­ка­­­мінтэрнаўскі пакт»).

1938 г.

12 сакавіка — увядзенне германскіх войскаў у Аўстрыю.

29—30 верасня — Мюнхенская канферэнцыя.

1939 г.

23 жніўня — падпісанне дагавора паміж СССР і Германіяй аб ненападзе (Пакта Рыбентропа — Молатава) і сакрэтнага дадатковага пратакола аб разме­жа­ванні сфер уплыву ва Ўсходняй Еўропе.

1 верасня — напад Германіі на Польшчу. Пачатак Другой сусветнай вайны.

3 верасня — аб’яўленне Вялікабрытаніяй і Францыяй вайны Германіі.

17 верасня — уступленне войскаў Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і заходнюю Украіну.

28 верасня — заключэнне пакта аб узаемадапамозе паміж СССР і Эсто­ніяй.

5 кастрычніка — заключэнне пакта аб узаемадапамозе паміж СССР і Лат­віяй.

10 кастрычніка — заключэнне пакта аб узаемадапамозе паміж СССР і Літ­вой.

22 кастрычніка — выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі.

28 кастрычніка — прыняцце Народным сходам Заходняй Беларусі рашэння аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад СССР і БССР.

2 лістапада — прыняцце на V сесіі Вярхоўнага Савета СССР першага склікання Закона аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і яе ўз’яднанні з БССР.

30 лістапада 1939 — 12 сакавіка 1940 г. — савецка-фінская вайна.

Верасень 1939 — май 1940 г. — «Дзіўная вайна».

1940 г.

9 красавіка — акупацыя Германіяй Даніі.

28 мая — капітуляцыя Бельгіі.

10 чэрвеня — аб’яўленне Італіяй Вялікабрытаніі і Францыі.

22 чэрвеня — капітуляцыя Францыі. Стварэнне калабарацыянісцкага ўрада пад кіраўніцтвам А.Петэна (урад «Вішы»).

10 ліпеня — пачатак руху Супраціўлення французскага народа. Апублікаванне маніфеста Французскай камунічтычнай партыі, які заклікаў насельніцтва да барацьбы супраць акупантаў.

Жнівень — уключэнне Літоўскай, Латвійскай і Эстонскай ССР у склад Савецкага Саюза.

27 верасня — падпісанне «Траістага пакта» паміж Германіяй, Італіяй і Японіяй.

18 снежня — зацвярджэнне А. Гітлерам плана «Барбароса».

1941 г.

5 красавіка — падпісанне савецка-югаслаўскага дагавора аб дружбе і ненападзе.

17 красавіка — капітуляцыя Югаславіі.

22 чэрвеня — напад нацысцкай Германіі і яе сатэлітаў на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.

22 чэрвеня — 20 ліпеня — абарона Брэсцкай крэпасці.

29 чэрвеня — Дырэктыва ЦК ВКП(б) і СНК СССР партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей «Аб мабілізацыі ўсіх сіл і сродкаў на адпор нямецка-фашысцкім захопнікам».

30 чэрвеня — Стварэнне Дзяржаўнага камітэта абароны на чале з І. В. Сталіным.

3—26 ліпеня — абарона Магілёва.

10 ліпеня — 10 верасня — Смаленская бітва.

14 ліпеня — першае выкарыстанне рэактыўных установак «Кацюша» пад горадам Орша.

14 жніўня — падпісанне прэзідэнтам ЗША Ф. Рузвельтам і прэм’ерміністрам Вялікабрытаніі У. Чэрчылем Атлантычнай хартыі.

30 верасня 1941 — 20 красавіка 1942 г. — бітва пад Масквой.

22 кастрычніка — стварэнне Беларускай народнай самапомачы (БНС).

7 лістапада — парад войскаў Чырвонай Арміі на Краснай плошчы ў Маскве.

7 снежня — напад японскіх узброеных сіл на ваенна-марскую базу ЗША Пёрл-Харбар.

1942 г.

1 студзеня — падпісанне ў Вашынгтоне Дэкларацыі Аб’яднаных нацый паміж 26 дзяржавамі.

Люты—верасень — існаванне Віцебскіх «варот» — разрыву ў лініі германскага фронту паміж Веліжам і Усвятамі.

30 мая — стварэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) пад кіраўніцтвам П. К. Панамарэнкі.

17 ліпеня 1942 — 2 лютага 1943 г. — Сталінградская бітва.

25 ліпеня 1942 — 9 кастрычніка 1943 г. — бітва за Каўказ.

9 верасня — стварэнне Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР), узна­ча­ленага П. З. Калініным.

1943 г.

22 чэрвеня — стварэнне Саюза беларускай моладзі (СБМ).

27 чэрвеня — стварэнне германскімі акупацыйнымі ўладамі Беларускай рады даверу.

5 ліпеня — 23 жніўня — Курская бітва.

5 жніўня — вызваленне Арла і Белгарада. Першы за час вайны артылерыйскі салют у Маскве.

Верасень — пачатак вызвалення войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі.

22 верасня — знішчэнне мінскімі падпольшчыкамі генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ.

28 лістапада — 1 снежня — Тэгеранская канферэнцыя кіраўнікоў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі.

Снежань — Стварэнне германскімі акупацыйнымі ўладамі Беларускай Цэнтраль­най Рады (БЦР).

1944 г.

6 чэрвеня — адкрыццё Другога фронту.

23 чэрвеня — пачатак Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён».

27 чэрвеня — правядзенне калабарацыяністамі ў Мінску Другога Усебеларускага кангрэса.

3 ліпеня — вызваленне войскамі 3-га і 1-га Беларускіх франтоў сталіцы Беларусі Мінска.

28 ліпеня — вызваленне савецкімі войскамі Брэста. Поўнае выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з тэрыторыі БССР.

23 жніўня — пачатак Народнага ўзброенага паўстання ў Румыніі, у ходзе якога была зрынута ваенна-фашысцкая дыктатура І. Антанеску.

31 жніўня — уступленне савецкіх войскаў у сталіцу Румыніі Бухарэст.

20 кастрычніка — вызваленне Бялграда савецкімі войскамі сумесна з Народна-вызваленчай арміяй Югаславіі.

1945 г.

17 студзеня — вызваленне савецкімі вайскамі і 1-й арміяй Войска Польскага сталіцы Польшчы Варшавы.

4—11 лютага — Крымская (Ялцінская) канферэнцыя ўдзельнікаў анты­гіт­ле­раўскай кааліцыі СССР, ЗША, Англіі.

13 лютага — вызваленне савецкімі войскамі сталіцы Венгрыі Будапешта.

16 красавіка — 8 мая — Берлінская наступальная аперацыя.

8 мая — падпісанне Акта аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі ў прысутнасці прадстаўнікоў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі.

9 мая — вызваленне савецкімі войскамі сталіцы Чэхіі Прагі. Свята Пера­могі СССР над фашысцкай Германіяй.

24 чэрвеня — парад Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве

17 ліпеня — 2 жніўня — Патсдамская (Берлінская) канферэнцыя кіраўнікоў СССР, ЗША і Вялікабрытаніі.

6 жніўня — атамная бамбардзіроўка ЗША японскага горада Хірасіма.

8 жніўня — аб’яўленне Савецкім Саюзам вайны Японіі.

9 жніўня — атамная бамбардзіроўка ЗША японскага горада Нагасакі.

2 верасня — падпісанне Японіяй Акта аб безагаворачнай капітуляцыі. Завяршэнне Другой сусветнай вайны.

20 лістапада 1945 г. — 1 кастрычніка 1946 г. — Нюрнбергскі працэс.