Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720 Кб
Скачать
☆

Вялікі князь. Рада. Сойм.

Вышэйшай асобай у дзяржаве быў князь.

У часы Гедыміна, Альгерда і Вітаўта ўлада вялікага князя лічылася неабмежаванай. Такую форму ўлады называюць манархіяй.

Манархія – улада аднаго чалавека ў дзяжаве.

Важнейшы абавязак князя – абарона краіны. Ён узначальваў узброеныя сілы, выдаваў законы, ажыццяўляў зносіны з іншымі дзяржавамі, аб’яўляў вайну і заключаў мір, распараджаўся казной, прызначаў людзей на дзяржаўныя пасады.

У часы княжанняў Казіміра Ягелончыка (1440 – 1492, кароль Польшчы з 1447 г.) і асабліва яго сына Аляксандра І (1492 – 1506) улада вялікага князя была вельмі абмежавана радай.

У 1481 г. у Кіеве была выкрыта змова праваслаўных феадалаў супраць Казіміра.

Змова – тайнае пагадненне групы людзей.

Змову ўзначаліў слуцкі князь Міхаіл Алелькавіч. У ёй удзельнічалі князі Іван Гальшанскі, Фёдар Бельскі і інш. Планавалі скінуць Казіміра і захапіць уладу у ВКЛ. У выпадку няўдачы – далучыць частку беларускіх зямель да Маскоўскай дзяржавы. Бельскі ўцёк у Маскву.

З 1487 па 1493 г. на службу ў Маскву разам са сваімі валасцямі выйшлі князі Варатынскія, Бялеўскія, Мярэцкія, Вяземскія.

У ВКЛ на працягу канца 14 – 1-й паловы 16 ст. адбывалася фарміраванне дзяржаўна – палітычнага ладу ў форме саслоўна – прадстаўнічай манархіі.

У перыяд росквіту феадальных адносін грамадства падзялялася на саслоўі. Саслоўе – грамадзянская група людзей, якая мае пэўныя правы і абавязкі, атрыманыя па спадчыне. У ВКЛ для вызначэння саслоўяў выкарыстоўвалася слова “станы”.

Саслоўі былі прывілеяваныя і простыя.

Свецкія – князі, паны, баяры – шляхта.

Духоўныя – епіскапы, кіраўнікі манастыроў, святары.

Простыя – мяшчане і сяляне.

Заканадаўчыя акты, якія замацоўвалі фарміраване саслоўна-прадстаўнічай манархіі – Прывілеі 1447 г., судзебнік 1468, Статуты 1529, 1566, 1588 гг.

Згодна статутных нормаў кіраўніком дзяржавы і вызначальнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў ВКЛ быў Вялікі князь. Ён вырашаў: знешнюю палітыку (заключэнне міжнародных пагадненняў, прыём і накіраванне паслоў, абвяшчэнне вайны і заключэнне міру), кіраваў заканадаўчай, судовай, выканаўчай уладамі.

Свае паўнамоцтвы вялікі князь здзяйсняў не аднаасобна, а з удзелам паноў – рады і сойма.

Рада ВКЛ (паны – рада) у 15 ст. адасобілася ў саслоўны, кантралюючы ўсю дзейнасць вялікага князя ўладны орган. Да гэтага яна была дарадчым органам пры князі. Заканадаўчым і распарадчым органам дзяржаўнай улады рада стала ў 1492 г. Прывілей 1492 г. – гаспадар (вялікі князь) быў абавязаны весці дыпламатычныя зносіны з іншымі краінамі толькі па ўзгадненню з панамі – раднымі. Тое, што было вырашана разам з радаю па унутраных справах Вялікі князь не меў права адмяняць. Без згоды членаў рады не мог прызначыць каго – небудзь на дзяржаўныя пасады ці здымаць з іх, распараджацца фінансамі.

У склад Рады ўваходзілі: ваяводы, кашталяны, каталіцкія біскупы, канцлер (кіраўнік велікакняжацкай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі), падканцлер, падскарбі (распарадчык дзяржаўнага скарбу), гетманы (начальнікі войска), маршалкі (старшыні на пасяджэннях Рады і сойма), пісары велікакняжацкай канцылярыі.

Поўны склад Рады да рэформы 1565 г. налічваў 45 чалавек. Пасял – 65.

У “Праднейшую раду” уваходзіла 5 чалавек (віленскі епіскап, віленскія і трокскія ваяводы і кашталяны.

У канцы 15 ст. канчаткова аформіўся другі вышэйшы орган улады ВКЛ – сойм. Яго з’яўленне было абумоўлена неабходнасцю пашырэння сацыяльнай апоры вярхоўнай улады.

Спачатку на сойм запрашалася пагалоўна ўся шляхта. Затым выбар дэпутатаў на сойм – па 2 ад павета. Яны выбіраліся на павятовых сойміках, дзе збіралася ўся шляхта таго ці іншага павета і выпрацоўваліся інструкцыі паслам – дэпутатам.

Сеймы адбываліся ў Вільні, Берасці, Новагародку, Гародні, Віцебску (1562 г.).

У склад сойма ўваходзілі: паны – радныя, службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага дзяржаўнага апарату. На пасяджэннях магла прысутнічаць уся шляхта ВКЛ.

Пытанні сойма: заключэнне уніі з каралеўствам Польскім, выбранне вялікага князя. З 16 ст. – ваенныя праблемы (аб’ява баявых дзеянняў, норма вайсковай службы, вызначэнне падаткаў на ваенныя патрэбы), заканадаўчыя, судовыя і інш.

Пасля смерці вялікага князя Казіміра былі накіраваны пасланні ад імя паноў – рады і будучага гаспадара Аляксандра ў Полацк, Віцебск, Смаленск, Кіеў, Луцк. У іх выказваліся спадзяванні, што ўсё шляхецкае саслоўе пры выбранні новага гаспадара будзе “за одін с братьею сваею с паны – радаю”.

Найвышэйшым дзяржаўным органам стаў вальны (усеагульны) сойм. Ён абмяжоўваў уладу князя. Гэта – рыса саслоўнай манархіі.

“За вольным собраньем тых же всіх станов і обывателей велікого князьства” быў узведзены на велікакняжацкі пасад у 1506 г. Жыгімонт Стары.

У 1529 г. на сойме, сярод дэпутатаў якога пабач сядзелі “смоляне і олочане, а возле полочан новогородцы, а возле іх вітебляне”, вялікім князем ВКЛ стаў Жыгімонт Аўгуст.

Да сяр. 16 ст. шляхецкае саслоўе усіх зямель ВКЛ дамаглося пашырэння сваіх палітычных правоў, фармальна дасягнула юрыдычнай роўнасці з князямі і буйной знаццю.