- •Гісторыя беларусі
- •1.Першабытнае грамадства на тэрыторыі беларусі
- •Пачатак пераходу ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.
- •Роля металаў у жыцці старажытных людзей
- •Старажытнае грамадства
- •Утварэнне бацькоўскага роду
- •Насельніцтва беларусі ў жалезным веку (7 ст. Да н.Э. – 5 ст. Н.Э.)
- •Старажытныя вераванні, погляды, мастацтва
- •Народныя звычаі і абрады.
- •2. Узнікненне класавага грамадства. Першыя дзяржавы-княствы
- •Народныя вераванні і святы.
- •1162 Г. – апошняе ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах крывічоў.
- •Кіеўская русь
- •Полацкае княства – зямля.
- •Тураўскае княства – зямля.
- •Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці
- •Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.
- •Землі Пасожжа.
- •Землі Панямоння
- •Сацыяльна – эканамічнае развіццё. Узнікненне гарадоў. Асаблівасці развіцця феадальных адносін ў рэгіёнах Еўропы.
- •Пачатак развіцця феадальных адносін ва ўсходніх славян.
- •Княжацка – вечавы лад
- •Усходнеславянскія гарады.
- •Наступленне нямецкіх феадалаў – крыжакоў у Прыбалтыцы
- •Давыд Гарадзенскі
- •Мангола – татарскае нашэсце на Русь і ў Цэнтральную Еўропу
- •8. Рэлігія і культура беларусі (6 -1 пал.13ст.) Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства.
- •Значэнне прыняцця хрысціянства
- •Рэлігійна – асветніцкія дзеячы 12 ст.
- •Фальклор і пісьменства
- •Летапісы
- •Помнікі эпіграфікі і сфрагістыкі.
- •Архітэктура і жывапіс.
- •Прыкладное мастацтва.
- •3. Вялікае княства літоўскае, рускае, жамойцкае ў 13-першай палове 16 ст. Асаблівасці ўтварэння новай дзяржавы
- •Росквіт і ўзвышэнне Наваградка
- •Міндаўг – князь Наваградскі
- •Федэратыўная будова вкл
- •Усходнеславянскі фундамент вкл
- •Захады па цэнтралізацыі ўлады
- •1385 Г. – Крэўская унія.
- •1387 – Хрышчэнне паводле каталіцкага абраду літоўцаў – язычнікаў. Заснаваў Віленскае біскупства.
- •Мяцеж Міхаіла Глінскага 1508 г.
- •Новы стан грамадства
- •Характар аб’яднання зямель у вкл у розныя стагоддзі
- •Барацьба за шляхецкія вольнасці
- •Знешнепалітычнае становішча вкл у канцы 14 – першай палове 16 ст. Рэлігійныя супярэчнасці і уніі вкл з Польшчай
- •Грунвальдская бітва
- •Пачатак барацьбы вкл і Маскоўскага княства за памежныя “рускія” землі.
- •Вялікі князь. Рада. Сойм.
- •Прадстаўніцтва зямель вкл у вышэйшых органах улады.
- •Мясцовае кіраванне Адміністрацыйна – тэрытарыяльны падзел
- •Развіццё сістэмы мясцовага кіравання
- •Судовая сістэма і яе эвалюцыя
- •Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна – эканамічнага развіцця
- •Развіццё вытворчасці ў вкл
- •Станаўленне фальваркава – паншчынанй гаспадаркі
- •Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі Фарміраванне ўнутранага рынку
- •6. Этнічныя і культурныя працэсы ў беларусі ў другой палове 13-16 ст. Праваслаўе і каталіцызм у вкл (14 – 16 ст.)
- •Рэфармацыя ў вялікім княстве літоўскім
- •Дзеячы Рэфармацыі
- •Контррэфармацыя.
- •Берасцейская царкоўная унія
- •Умацаванне уніі.
- •Этнічны склад насельніцтва беларускіх зямель.
- •Назва беларусаў
- •Этнічныя супольнасці
- •7.Беларусь у складзе рэчы паспалітай. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча
- •1 Ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі.
- •Вялікае княства як асобная адзінка федэрацыі
- •Інтэграцыя пануючага саслоўя Рэчы Паспалітай і паступовая дэзінтэграцыя дзяржавы
- •Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у другой палове 16 – 17 ст. Лівонская вайна 1558 - 1583
- •Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600 – 1629)
- •Войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1604 – 1618, 1632 – 1634)
- •Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь
- •Пачатак вайны рп і Маскоўскай дзяржавы ў 1654 г.
- •Рп ў першай Паўночнай вайне (1655 – 1660 гг.)
- •Працяг вайны рп з Маскоўскай дзяржавай у 1656 – 1667 гг.
- •1686 Г. – “Вечны мір”.
- •19. Знешнепалітычнае становішча рэчы паспалітай у 18 ст. Рэч Паспалітая ў другой Паўночнай вайне (1700 – 1721)
- •Далейшае пагаршэнне знешнепалітычнага становішча Рэчы Паспалітай
- •Гарады Беларусі сярэдзіны 17 – 18 ст.
- •Першыя мануфактуры
- •Беларуская вёска ў 2-й палове 17 – 18 ст.
- •Сялянскія паўстанні на беларускіх землях у 18 ст.
- •4. Палітычны крызіс рэчы паспалітай. Далучэнне беларусі да расійскай імперыі Рэч Паспалітая ў 50 – 60-х гг. 18 ст.
- •Першы падзел Рэчы Паспалітай.
- •Другі і трэці падзелы Рэчы Паспалітай
- •5. Культура беларусі ў другой палове 17 –18 ст.
- •2. Літаратура.
- •3. Навука.
- •Асветніцтва ў беларусі (2-я палова 18 ст.)
- •9. Асвета і культура ў беларусі ў канцы 18-першай палове 19 ст.
- •Літаратура
- •10. Грамадска-палітычны рух у беларусі ў першай палове 19 ст. Паўстанне 1830-1831 гг.
- •11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларусі ў канцы 18—першай палове 19 ст.
- •5. Вынікі вайны для Беларусі.
- •3. Павіннасці сялян.
- •Прамысловасць. Гандаль. Гарады і мястэчкі
- •Крызіс феадальнапрыгонніцкага ладу
- •Рэформы Кісялёва.
- •12. Станаўленне буржуазнага грамадства ў беларусі ў другой палове 19ст.
- •13. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы беларусі ў другой палове 19 ст.
- •14.Грамадска-палітычнае жыццё ў другой палове 19ст.
- •15. Фарміраванне беларускай нацыі. Культура беларусі ў другой палове 19 ст.
- •Літаратура і мастацтва
- •Тэатр і музыка.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае і культурнае развіццё беларусі ў пачатку 20 ст
- •Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •Лютаўская рэвалюцыя ў беларусі
- •17. Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) рэвалюцыі.
- •18. Кастрычнiцкая рэвалюцыя (1917 г.) у Беларусi. Усталяванне Савецкай улады ў Беларусі
- •Беларускі нацыянальны рух.
- •Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі.
- •Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
- •Дзейнасць Рады бнр.
- •19. Утварэнне бсср
- •Абвяшчэнне сср Літвы і Беларусі.
- •20. Савецка-польская вайна на тэрыторыі Беларусі
- •21. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё Беларусi у гады нэПа.
- •22. Прамысловасць I сельская гаспадарка Беларусi у гады першых пяцiгодак
- •23. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср у 20-30 гады хХст.
- •Савецкая грамадска – палітычная сістэма ў бсср
- •24. Культура I адукацыя Савецкай Беларусi у 20-30-я гады хх ст.
- •25. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы
- •Кірункі нацыянальна – вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
- •26. Беларусь у пачатку Другой сусветнай вайны. Уключэнне Заходняй Беларусi у склад бсср
- •27. Вялiкая Айчынная вайна на тэрыторыi Беларусi
- •28. Беларусь у першае паслеваеннае дзесяцiгоддзе (1945-1955 гг.)
- •29. Беларусь у другой палове 1950 – першай палове 1980-х гг.
- •30. Беларусь у другой палове 1980 – пачатку ххi cт.
9. Асвета і культура ў беларусі ў канцы 18-першай палове 19 ст.
Асветніцтва і рамантызм — асноўныя напрамкі развіцця культуры Беларусі канца XVIII — першай паловы XIX ст.
Эпоха Асветніцтва ў Беларусі -- канец XVIII – 10-я гг. XIX ст.
Ідэйная аснова Асветніцтва -- працы філосафаў-асветнікаў, якія заклікалі да пераўтварэння грамадскага ладу на рацыянальных, гэта значыць разумных, пачатках.
Задача – дасягненне “Царства розуму” на Зямлі шляхам развіцця навукі і шырокай асветы народных мас.
Мастацкі стыль -- класіцызм (ад лац. сlasicus— узорны). Зварот да ўзораў антычнай спадчыны.
З 10 - х гг. XIX ст. пачалася эпоха рамантызму. Светапогляд эпохі рамантызму прасякнуты сцвярджэннем перавагі духоўнага пачатку над розумам. Рамантызм не з'яўляўся акрэсленым мастацкім стылем. Расчараваныя ў рэчаіснасці, рамантыкі звярнуліся да гістарычнага мінулага, што прывяло да шырокага распаўсюджання ў выяўленчым мастацтве і літаратуры гістарычнага жанру. Ідэі народнасці, каштоўнасці нацыянальных традыцый і быту.
Адукацыя.
Адукацыя пераходзіла з - пад царкоўнага ўплыву ў падпарадкаванне да дзяржавы і набывала свецкі характар.
Паводле статута 1786 г. у губернскіх гарадах ствараліся галоўныя, а ў павятовых — малыя народныя вучылішчы, адпаведна з пяці- і двухгадовымі курсамі навучання. Статут прадугледжваў абавязковае вывучэнне асноў праваслаўнай веры. Адукацыйная сістэма будавалася строга па саслоўным прынцыпе.
1802 г. – у Расіі створана Міністэрства народнай асветы. 6 навучальных акруг у Еўрапейскай частцы Расіі. На чале навучальнай акругі – папячыцель (прызначаўся царом).
З 1803 – 1804 гг. -- Рэформа сістэмы адукацыі, зыходзячы з прынцыпаў усесаслоўнасці і свецкасці школы.
Цэнтральная роля ў сістэме адукацыі ў акрузе адводзілася Віленскаму універсітэту, створанаму ў 1803 г. на базе Галоўнай віленскай школы.
Віленская навучальная акруга -- Віцебская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская губерні.
Папячыцель Віленскай навучальнай акругі -- магнат Адам Чартарыйскі.
Навуковы і адміністрацыйны цэнтр Віленскай акругі -- Віленскі універсітэт.
Яму падпарадкоўваліся прыходскія вучылішчы (пачатковыя школы), павятовыя вучылішчы і гімназіі.
Вынік рэформы:
-- павялічылася сетка школ,
-- увядзенне вывучэння прыродазнаўчых дысцыплін
-- адносная даступнасць пачатковых навучальных устаноў,
-- адсутнасць абмежаванняў нацыянальнага, веравызнальнага і ўзроставага характару,
-- забеспячэнне дзяўчынкам права наведваць школу.
Аднак сялянскія дзеці амаль не мелі магчымасці наведваць школы. З-за адсутнасці ў пераважнай большасці насельніцтва сродкаў на адукацыю і нязначнай колькасці навучальных устаноў.
У гарадскіх прыходскіх вучылішчах, акрамя агульнаадукацыйных прадметаў, вывучаліся рамёствы. Адкрыццё пачатковых школ для сялян ускладалася на памешчыкаў і арандатараў казённых маёнткаў. Устанаўлівалася пераемнасць у вучэбных праграмах.
Ва ўсіх школах акругі асноўнай мовай навучання прызнавалася польская мова. Руская вывучалася па жаданні бацькоў вучняў.
Да 1812 г. гімназіі былі створаны ў Віцебску, Магілёве, Гродне, Мінску, а таксама ў Жыровічах і Свіслачы (апошняя — на сродкі графа Тышкевіча).
Каталіцкія навучальныя ўстановы (належалі каталіцкім ордэнам).
езуіцкія калегіі да 1820 г (калі дзейнасць езуіцкага ордэна ў Расіі была забаронена) існавалі ў Полацку, Віцебску, Оршы, Магілёве і Мсціславе.
Полацкая езуіцкая калегія была заснавана ў 1581 г. У студзені 1812 г. яна была ператворана ў Акадэмію (дзейнічала да 1820 г.). Была вышэйшай навучальнай установай, цэнтрам асобай езуіцкай навучальнай акругі.
Віленскі універсітэт. 4 факультэты: маральных і палітычных навук, фізіка-матэматычны, медыцынскі, літаратурны і вольных мастацтваў. Пры універсітэце дзейнічалі медыцынскі, ветэрынарны і агранамічны інстытуты, астранамічная абсерваторыя, батанічны сад, заалагічны музей, адна з найбагацейшых у Еўропе бібліятэк, 3 клінікі, шмат добра абсталяваных кабінетаў. Да ліку найбольш вядомых вучоных адносіліся астраномы М. Пачобут-Аддяніцкі і Я. Снядэцкі, хімік А. Снядэцкі, гісторыкі I. Лялевель, М. Баброўскі і інш.
Нацыянальна-культурны напрамак дзейнасці Віленскага універсітэта быў польскі. у Віленскім універсітэце сфарміравалася першае пакаленне беларускай інтэлігенцыі.
У канцы 20-х гг. у сістэме народнай адукацыі Расіі назіраўся паварот да рэакцыі.
У 1823 г. па ўказу Аляксандра І жыхарам Беларусі і Літвы было забаронена адпраўляць юнакоў для навучання ў замежныя універсітэты.
Новы статут 1828 г.:
-- уводзіўся строга саслоўны прынцып навучання: гімназіі прызначаліся для дваран і чыноўнікаў, трохгадовыя павятовыя вучылішчы — для купцоў і мяшчан, а аднакласныя прыходскія вучылішчы — для дзяцей «самых нізкіх станаў».
-- выхаванне вучняў і студэнтаў у духу адданасці самадзяржаўю і праваслаўю.
1829 г. -- створана Беларуская навучальная акруга ў складзе Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Пазней да яе далучылі Мінскую, Гродзенскую і Віленскую губерні і Беластоцкую вобласць.
Пасля падаўлення паўстання 1830—1831 гг.
-- 1832 г. – закрыццё Віленскага універсітэта,
-- часовая ліквідацыя Віленскай навучальнай акругі (да 1850 г.).
-- у абавязковым парадку ўводзілася навучанне на рускай мове.
-- Настаўнікаў запрашалі з расійскіх губерняў,
-- пасылалі палітычна надзейных выпускнікоў мясцовых гімназій для вучобы ў Пецярбургскі і Маскоўскі універсітэты за казённы кошт. Пасля завяршэння вучобы яны абавязваліся адпрацаваць вызначаны час у школах Беларусі.
-- Спрабавалі наладзіць падрыхтоўку рускамоўных выкладчыкаў у Віцебскай настаўніцкай семінарыі. Але яна праіснавала ўсяго 5 гадоў.
У 1836 г. выдадзены указ Мікалая І аб правядзенні выкладання ва ўсіх навучальных установах выключна на рускай мове.
У 1840 г. указам Мікалая І забаранялася ўжыванне тэрміна “Беларусь”, “Літва”, “беларускія” і “літоўскія” губерніі. Уводзілася назва “Паўночна – Заходні край”.
Зараджэнне прафесіянальнай адукацыі на Беларусі:
-- 1840 г. адкрыццё Горы - Горацкай земляробчай школа. З 1848 г. – Горы-Горацкі земляробчы інстытут— першая ў Расіі і адна з першых у Еўропе вышэйшых сельскагаспадарчых навучальных устаноў.
У 1850 г. Беларуская навучальная акруга была расфарміравана: Мінскую, Гродзенскую, Віленскую і Ковенскую губерні ўлады аднеслі да адноўленай Віленскай, а Віцебскую і Магілёўскую — да Пецярбургскай навучальнай акругі.
1819 г. – у Гомелі ў маёнтку графа М.П.Румянцава была адкрыта першая ў Расійскай імперыі ланкастэрская школа ўзаемнага навучання. Навучанне дзяцей і дарослых у іх адбывалася больш падрыхтаванымі вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка.
Развіццё навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ.
Беларусазнаўства – навука, якая вывучае гісторыю, культуру, традыцыі, адметныя і агульныя рысы беларусаў.
Пачатак вывучэння гісторыі Вялікага княства Літоўскага як беларуска-літоўскай дзяржавы паклалі прафесары Віленскага універсітэта Міхаіл Баброўскі, Ігнат Даніловіч, Тэадор Нарбут, Іосіф Ярашэвіч.
Актыўным збіральнікам беларускага фальклору з часу вучобы ў Віленскім універсітэце быў Ян Чачот. Адбыўшы 10-гадовую ссылку за прыналежнасць да таварыства філаматаў, ён у 1833 г. вярнуўся на радзіму, а ў 1837—1846 гг. выдаў у Вільні 6 зборнікаў «Вясковых песень». Пад уплывам беларускага фальклору Чачот і сам пачаў пісаць вершы па-беларуску. У прадмове да апошняга зборніка паэт-даследчык даў аналіз асаблівасцей беларускай мовы, якую ён называў «славяна-крывіцкай». Разам з тым заклікаў прадстаўнікоў малодшага пакалення беларускай інтэлігенцыі да распрацоўкі граматыкі і слоўніка беларускай мовы.
Выдатнымі дзеячамі культуры Беларусі былі графы браты Тышкевічы — Канстанцін і Яўстафій. Канстанцін Тышкевіч у 1828 г. скончыў Віленскі універсітэт, стварыў у родным Лагойску музей старажытнасцей, сабраў архіў старажытных рукапісаў, каштоўную бібліятэку, займаўся археалагічнымі раскопкамі. Яго брат Яўстафій падрыхтаваў і выдаў «Апісанне Барысаўскага павета». Яўстафій стаў ганаровым членам Пецярбургскай і Стакгольмскай акадэмій навук, Лонданскага археалагічнага інстытута.
Адам Кіркор — археолаг, этнограф, гісторык, літаратар. Быў выдаўцом-рэдактарам многіх зборнікаў, а таксама газет і часопісаў. Раскапаў каля 1000 курганоў. Калекцыю сваіх археалагічных знаходак перадаў Віленскаму музею старажытнасцей. Пазней для шматтомнага выдання «Живописная Россия» А. Кіркор амаль цалкам напісаў вялікі том, у якім асвятліў прыроду і гісторыю Літвы-Беларусі, побыт, матэрыяльную і духоўную культуру беларускага народа.
Павел Шпілеўскі. Найбольш вядомымі былі яго нарысы «Падарожжа па Палессі і Беларускім краі» і «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках», якія на працягу чатырох гадоў публікаваліся ў пецярбургскіх часопісах «Современннк» і «Пантеон». Шпілеўскі склаў слоўнік і граматыку беларускай мовы.
У пачатку 40-х гг. знакаміты чэшскі вучоны Павел Шафарык распрацаваў і апублікаваў этнаграфічную карту Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Упершыню даволі дакладна паказаў этнічную тэрыторыю беларусаў.
Беларускі гісторык і этнограф П.Баброўскі таксама ў аснову размежавання этнасаў пакладаў мову. «Адзінай адзнакай для падзелу насельніцтва Беларусі на беларусаў і палякаў можа быць мова».
Тэадор Нарбут (1784 – 1864) – беларускі гісторык і археолаг. Нарадзіўся ў маёнтку Шаўры Лідскага павета. У 1803 г. скончыў Віленскі універсітэт. Напісаў “Гісторыю літоўскага народа” у 9 тамах. Апублікаваў шэраг гістарычных крыніц,у тым ліку “Хроніку Быхаўца”. Праводзіў археалагічныя раскопкі. Першы на Беларусі даў вызначэнне курганам як месцам старажытных пахаванняў.
У Полацку ў 2003 г. узведзены незвычайны помнік – памятны знак беларускага алфавіта “Ў”. Лічыцца, што яна ўпершыню з’явілася ў беларускіх тэкстах Я.Чачота. Затым стала шырока выкарыстоўвацца ў творах В.Дуніна – Марцынкевіча.
