Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720 Кб
Скачать
☆

12. Станаўленне буржуазнага грамадства ў беларусі ў другой палове 19ст.

АСАБЛІВАСЦІ БУРЖУАЗНЫХ РЭФОРМ У БЕЛАРУС1

Сялянская рэформа 1861 г. у Расіі і асаблівасці яе правядзення ў беларускіх губернях.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзіў заканадаўчыя акты (усяго іх было 17), якія тычыліся адмены прыгоннага права, і звярнуўся да народа з «Маніфестам».

У адпаведнасці з «Манифестам» селянін адразу атрымліваў асабістую свабоду і шэраг грамадзянскіх правоў. Пакаранне селяніна магло адбыцца толькі па судовым прыгаворы ці законным распараджэнні ўрадавых і грамадскіх улад.

Памешчыкі страцілі паліцэйскую і судовую ўладу над вёскай. Яны вызваляліся ад усялякай адказнасці за лёс сялян, за выплату імі падаткаў і выкананне павіннасцей на карысць дзяржавы.

Дзяржавы ўступала ў непасрэдныя ўзаемадачыненні з сялянамі, абмінаючы памешчыкаў. Таму агульныя «Палажэнні» ўводзілі новую сістэму кіравання вёскай.

Сяляне, якія жылі на зямлі аднаго памешчыка, складалі сельскую грамаду (абшчыну). На сходзе сельскай абшчыны выбіраўся стараста. Некалькі сельскіх абшчын, якія адносіліся да аднаго царкоўнага прыходу, стваралі воласць. На валасным сходзе сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных 10 двароў выбіралі валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю.

За своечасовае выкананне ўсіх павіннасцей сяляне неслі адказнасць на аснове кругавой парукі (калектыўная парука – калектыўная адказнасць, калі за селяніна, які не заплаціў падатак, адказвала ўся вёска), а валасны суд дзейнічаў паводле норм і традыцый звычаёвага права.

Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах ствараліся спецыяльныя органы — павятовыя міравыя з'езды і губернскія па сялянскіх справах установы.

Кантроль за дзейнасцю гэтых органаў неслі губернатары.

Першай інстанцыяй па ўрэгуляванню адносін паміж сялянамі і памешчыкамі з'яўляліся міравыя пасрэднікі, якія прызначаліся з мясцовых дваран і былі дзяржаўнымі чыноўнікамі.

Асноўным абавязкам міравых пасрэднікаў было садзейнічанне складанню ўстаўных грамат — нарматыўных актаў, дзе вызначаліся пазямельныя адносіны сялян і памешчыкаў (размеркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі, абавязкі апошніх). На складанне і падпісанне ўстаўных грамат адводзілася два гады. У выпадках, калі згода не дасягалася, пытанне аб заключэнні пагаднення паміж селянінам і памешчыкам павінна было вырашацца на аснове мясцовых Палажэнняў.

Уводзіўся выбарны саслоўны сялянскі суд. Ён займаўся дробнымі грамадзянскімі і крымінальнымі справамі на аснове мясцовага звычаёвага права.

Пазямельнае ўладкаванне сялян Беларусі ажыццяўлялася на аснове двух мясцовых «Палажэнняў».

У Магілёўскай і Віцебскай губернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўліваліся вышэйшыя (ад 4 да 5,5 дзесяціны) і ніжэйшыя (ад 1 да 2 дзесяцін) памеры сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў селяніна зямлі было звыш вышэйшай нормы то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць.

У Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях існавала падворнае землекарыстанне. Тут сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел.

Ва ўсіх губерніях дазвалялася рабіць адрэзкі, калі ў памешчыка заставалася меней за 1/3 усёй зямлі, але сялянскі надзел не мог быць скарочаны больш чым на 1/6 частку.

Дваровым сялянам (прыслузе памешчыкаў) зямля не выдзялялася.

Да правядзення выкупной аперацыі сяляне лічыліся часоваабавязанымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну або плаціць памешчыку аброк.

Уся зямля, якой карысталіся сяляне, прызнавалася ўласнасцю памешчыка.

Свой палявы надзел зямлі сяляне выкупалі ва уласнасць. Правілы выкупной аперацыі былі аднолькавыя для ўсёй Расіі. Выкупная сума вызначалася праз 6еспрацэнтную капіталізацыю гадавога аброку. Напрыклад, калі аброк з сялянскага надзелу складаў 6 р у год то агульная сума, якую селяніну трэба было заплаціць, складала 100 р. (6 р.: 6 %, х 100 % = 100 р.). Ад 20 да 25% гэтай сумы сяляне плацілі непасрэдна памешчыку. Астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер, якія можна было прадаваць ці закладваць.

У выніку такой аперацыі сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і на працягу 49 гадоў павінны былі выплачваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамі за пазыку. Сяляне выкупалі не толькі зямлю, але і кампенсавалі памешчыкам страту іх уласнасці над асобай селяніна.

Пры раздзеле зямлі памешчыкі выбіралі сабе самыя лепшыя ўчасткі, што прывяло да цераспалосіцы панскіх і сялянскіх зямель. Памешчыкі пакінулі сабе амаль усе лясы, лепшыя сенажаці, азёры.

ЗНАЧЭННЕ РЭФОРМЫ:

-- абвяшчэнне асабістай свабоды сялян, іх незалежнасць ад памешчыка;

-- атрыманне сялянамі грамадзянскіх свабод

-- вызваленне сялян з-пад прыгнёту стварыла неабходны для капіталістычнай вытворчасці рынак наёмнай рабочай сілы.

Сялянская рэформа была палавінчатай. Яна пакінула шматлікія прыгонніцкія перажыткі. Галоўны з іх – памешчыцкае землеўладанне. Дваране – памешчыкі змаглі захаваць за сабой звыш паловы ўсіх зямель Беларусі.

Рэформа 1861 г. вызначыла марудны “прускі” шлях развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы.

Сялянскі рух у адказ на рэформу.

Сяляне не паверылі ў сапраўднасць дакумента бо там былі прапісаны вельмі не выгадныя для іх умовы.

На Беларусі прайшло 441 хваляванне ў 1861 г. Сяляне выступалі супраць выдзялення ім благіх земляў, пазбаўлення выпасаў, вадапою для жывёлы, павышэння павіннасцей. На 1 студзеня 1863 г. сяляне Беларусі не падпісалі 80% устаўных грамат.

Істотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусі ўнесла паўстанне 1863—1864 гг.:

-- спынялася часоваабавязанае становішча сялян;

-- ўводзіўся абавязковы выкуп сялянскіх надзелеў;

-- выкупныя плацяжы зніжаліся на 20 %;

-- былі створаны павятовыя камісіі для праверкі і выпраўлення ўстаўных грамат;

-- абеззямеленым у 1846—1856 гг. сялянам выдаваўся 3-х дзесяцінны сямейны надзел і ў поўным аб'ёме вярталася зямля, адабраная з 1857 г.;

-- урад адмовіўся ад намеру скасаваць сервітутнае права (права агульнага карыстання пэўнымі ўгоддзямі – пашай, выганамі, вадапоямі для жывёлы)

Спагнанне выкупных плацяжоў было спынена толькі ў 1906 г.

Рэфармаванне дзяржаўнай вёскі.

Большасць дзяржаўных сялян пражывала ў Гродзенскай і Віленскай губернях. У 1857 – 1862 гг. на свабодных і адабраных у дзяржаўных сялян землях былі створаны фермы. Яны аддаваліся ў арэнду. У выніку дзяржаўныя сяляне больш актыўна прымалі ўдзел у паўстанні 1863 – 64 гг.

-- у адпаведнасці з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусі пераводзіліся з аброку на выкуп і станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў атрыманых па рэформе Кісялёва.

У якасці выкупных плацяжоў дзяржаўным сялянам залічвалася сума гадавога чыншу, павялічаная на 10%. Выкупной пазыкі з казны дзяржаўныя сяляне не атрымлівалі.

Зямельныя надзелы дзяржаўных сялян у Беларусі перавысілі надзелы памешчыцкіх сялян на 17 – 37%.

Буржуазныя рэформы 60—70-х гг. і контррэформы 80— 90х гг. Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі,— прыгоннае права.

Каб рухацца да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўна - палітычнага ладу.

Пасля паўстання 1863 г. у краі было ўведзена ваеннае становішча. Яно існавала да 1870-х гадоў.

У 60 -- 70 я гг. урад Аляксандра П прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку.

Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лістапада 1864 г.). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах.

Былі абвешчаны

-- нязменнасць суддзяў,

-- незалежнасць суда ад адміністрацыі,

-- вусны характар,

-- спаборнасць і галоснасць судовага працэсу.

-- Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў,

-- ствараўся інстытут прысяжных павераных (адвакатаў).

- Папярэдняе следства забіралася ад паліцыі і перадавалася судовым следчым.

-- Значна скарачалася сістэма судаводства.

На Беларусі судовая рэформа была абмежавана:

-- пачалася ў 1872 г., калі ў паветах былі уведзены міравыя суды.

-- Аднак міравыя суддзі тут не выбіраліся, як прадугледжвалася законам, а назначаліся міністрам юстыцыі.

У губерніях – акруговыя суды. Крымінальныя справы ў акруговых судах разглядаліся з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці – прысяжных засядацелаў. Падсудным аказвалі дапамогу адвакаты, якія не залежалі ад урада.

Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з'явіліся ў заходніх губернях толькі ў 1882 г. Спіс прысяжных засядацеляў таксама зацвярджаўся ўладамі. Усё гэта было вынікам паўстання 1863—1864 гг.— самадзяржаўе не давярала польскім памешчыкам, якія пераважалі ў краі.

Земская рэформа ў Беларусі ў сувязі з падзеямі 1863—1864 гг. не праводзілася.

Гарадская рэформа была праведзена у Беларусі са спазненнем на 5 гадоў (прынята ў 1870 г., а пачалася ў 1875 г.).

-- абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання — гарадской думы і гарадской управы.

Але высокі маёмасны цэнз выключаў з удзелу ў выбарах большую частку жыхароў горада і даваў уладу купцам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці.

Усе выбаршчыкі падзяляліся на тры выбарчыя сходы для выбараў дэпутатаў (“гласных”) гарадской думы. Кожны сход выбіраў 1/3 дэпутатаў.

Выканаўчы орган, які выбірала гарадская дума, -- гарадская управа на чале з гарадскім галавою.

У асобных выпадках гарадскі галава не выбіраўся думай, а прызначаўся распараджэннем міністра ўнутраных спраў.

Абмяжоўвалася прадстаўніцтва яўрэйскага насельніцтва.

Ваенная рэформа пачалася ў 1862 г. (да 1874 г.)

-- былі ўтвораны 15 ваенных акруг (у тым ліку і Віленская, у якую ўвайшлі ўсе беларускія губерні)

-- скарочаны тэрмін службы да 7—8 гадоў.

У 1874 г. – уведзена усеагульнай воінскай павіннасці ў Расіі. Такім чынам былі рэалізаваны буржуазныя прынцыпы камплектавання арміі.

Буржуазны характар насілі таксама школьная (1864 г.) і цэнзурная (1865 г.) рэформы.

-- Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай,

-- павялічвалася колькасць пачатковых школ,

-- уводзілася пераемнасць розных ступеняў навучання.

У адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі ў Беларусі не было земскіх школ і грамадства не дапускалася да кіраўніцтва школьнай справай. Сістэмай школьнай адукацыі тут поўнасцю кіравалі чыноўнікі. Усе школы дзейнічалі на рускай мове.

Новы цэнзурны статут значна пашыраў магчымасці друку. Творы вялікіх памераў, а таксама ўсе выданні навуковых устаноў маглі друкавацца без папярэдняй цэнзуры. 1886 г. – газета “Минский листок». Кожны нумар праходзіў папярэднюю цэнзуру. Выданні на беларускай, польскай, яўрэйскай мовах у Беларусі не дазваляліся.

КОНТРРЭФОРМЫ

Пасля забойства нарадавольцамі імператара Аляксандра ІІ у 1881 г. ва ўнутранай палітыцы Расіі адбыліся значныя змены. 80—90-я гг. увайшлі ў гісторыю як перыяд контррэформаў.

19 жніўня 1881 г. Аляксандр ІІІ падпісаў “Палажэнне аб мерах для аховы дзяржаўнай бяспекі і грамадскага спакою”.

Першымі ахвярамі сталі друк і школа.

-- У 1882 г. быў устаноўлены жорсткі адміністрацыйны нагляд за газетамі і часопісамі.

-- У сістэме народнай асветы насаджаліся царкоўна – прыходскія школы і школы граматы, падпарадкаваныя праваслаўнаму духавенству. Цыркулярам міністра асветы (1887 г.) забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, прачак, дробных гандляроў, вознікаў і г.д. для яўрэяў у гімназіях і вышэйшых навучальных установах была ўведзена працэнтная норма.

1882 г. – закон, які пацвярджаў забарону пражывання яўрэяў у губерніях пастаяннай аселасці за межамі гарадоў і мястэчак.

Уведзены земскія начальнікі. Яны мелі поўную адміністрацыйную і судовую ўладу над сялянамі. На Віцебскую, Магілёўскую і Мінскую губерніі закон аб земскіх начальніках быў распаўсюджаны ў 1900 г. , на віленскую і Гродзенскую – у 1904 г.