Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720 Кб
Скачать
☆

13. Развіццё капіталізму ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы беларусі ў другой палове 19 ст.

РАЗВІЦЦЁ КАПІТАЛІЗМУ Ў ЭКАНОМІЦЫ БЕЛАРУСІ

Для парэформеннай Беларусі былі характэрны тры тыпы вядзення памешчыцкай гаспадаркі – адпрацовачны, капіталістычны і змешаны.

На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі, у якой перапляталіся феадальныя і капіталістычныя формы гаспадарання.

Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.

Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром сялян, якія атрымлівалі за гэта ад памешчыка зямельныя ўгоддзі ў арэнду.

па ўзроўню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусь ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе было падворнае землекарыстанне. Гэтыя губерні знаходзіліся ў больш спрыяльным становішчы ў параўнанні з Віцебскай і Магілёўскай адносна рынку збыту сельскагаспадарчай прадукцыі.

У першае парэформеннае 15-годдзе ў пяці беларускіх губернях 10 тыс. сялян купілі зямлю, прычым многія з іх набылі 100 і больш дзесяцін. Важную ролю ў гэтым працэсе адыгрываў Сялянскі пазямельны банк (заснаваны ў 1882 г.)

Аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі можа сведчыць паступовая спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці.

У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галіной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць збожжа.

Сусветны аграрны крызіс 80— 90х гг. (збожжа з Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі) прывёў да рэзкага паніжэння цэн на збожжа. У выніку – пераход гаспадаркі на новыя віды прадукцыі.

У 90-я гг. галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля.

-- вінакурэнне.

-- свінагадоўля (з сярэдзіны 60-х гг.).

-- танкарунная авечкагадоўля -- у Мінскай і Гродзенскай губернях. (пазней прыйшла ў заняпад не вытрымаўшы канкурэнцыі з паўднёвай Расіяй і Аўстраліяй).

Спецыялізацыя памешчыцкай гаспадаркі і павелічэнне яе рыначных сувязей асабліва выразна праявілася ў пашырэнні вытворчасці тэхнічных культур.

Лён – асабліва ў Віцебскай губерні. Яго вытворчасць мела пераважна гандлёвы характар.

Канапля – Магілёўшчына.

Значнае месца ў канцы XIX ст. у беларускіх губернях займала прамысловае садоўніцтва і агародніцтва.

У пачатку ХХ ст. не Беларусь прыпадала амаль 17% усёй плошчы, занятай бульбай у еўрапейскай частцы Расійскай імперыі.

Бульбаводства пашыралася ў Мінскай, Гродзенскай І Віленскай губернях.

Разам з тым да пачатку XX ст. перабудова сельскай гаспадаркі Беларусі на капіталістычны лад яшчэ далека не завяршылася. 3-за перавагі памешчыцкай уласнасці тут не склалася развітая сялянская заможная гаспадарка.

Шляхі зносін. Сродкі сувязі.

У канцы 19 ст. у разліку на 100 км2 Беларусь мела шашэйных шляхоў у 2 разы, а рачных – у 3 разы больш, чым Еўрапейская Расія.

Узрасла роля параходаў у рачным судаходстве.

Пачатак чыгуначнай сетцы паклала Пецярбургска – Варшаўская магістраль – 1862 г. Прайшла праз Вільню – Гродна – Беласток.

Датай заснавання беларускай чыгункі прынята лічыць 29 лістапада 1871 г. – дзень уводу ў эксплуатацыю лініі Смаленск – Орша – Мінск – Брэст.

Рыга – Арлоўская – 1860 – я гг.

Праз Мінск прайшла Лібава – Роменская (1873 - 79) і Маскоўска – Брэсцкая (1871).

1880-я гг. – Палеская.

1902 г. – Пецярбурска – Адэская чыгунка.

З 40-х гг. 19 ст. у Беларусі з’явіўся тэлеграф.

З канца 19 ст. у гарадах – тэлефонная сувязь.

Рынак.

Паступова страчвалі сваю ролю кірмашы, якія праводзіліся перыядычна. На змену ім прыходзіў пастаянны гандаль праз крамы.

У канцы 19 ст. на беларускім рынку галоўным таварам быў лес. Другое месца займала сельскагаспадарчая прадукцыя.

З будаўніцтвам чыгунак сельскагаспадарчая, лясная і прамысловая прадукцыя Беларусі выйшла на агульнарасійскі і еўрапейскі рынкі. Разам з тым беларускі рынак аказаўся адкрытым для прадукцыі іншых рэгіёнаў Расіі. Наплыў расійскіх тавараў прывёў да таго, што на Беларусі знікла вытворчасць цукру, заняпала тэкстыльная прамысловасць, перайшлі на выраб прадукцыі ніжэйшага гатунку тытунёвыя фабрыкі.

Банкі – установы, якія ажыццяўляюць пасрэдніцтва ў крэдыце і плацяжах, канцэнтруюць грашовыя сродкі.

1873 г. – створаны Мінскі камерцыйны банк – першы прыватны банк на тэрыторыі Беларусі. Займаўся пераважна крэдытаваннем гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй і вывазу лесу.

У 1880 – гг. пачалі дзейнічаць Дзяржаўны, Сялянскі пазямельны і Дваарнскі зямельны банк Расіі.

Дзяржаўны крэдытаваў багатых кліентаў.

Пазыкі на набыццё прыватнаўласніцкіх зямель выдаваў Сялянскі пазямельны банк.

Доўгатэрміновыя крэдыты на незвычайна льготных умовах рускім памешчыкам выдаваў Дваранскі зямельны банк.

Асаблівасці переходу прамысловасці Беларусі ад ручной да машыннай вытворчасці.

Рынак свабоднай рабочай сілы фарміраваўся за кошт:

-- беззямельных і малазямельных сялян

-- збяднелых рамеснікаў.

Асновай капіталу для стварэння і пашырэння прадпрымальніцтва сталі грошы, якія атрымалі памешчыкі ў выніку выкупной аперацыі.

Хуткі рост рынку збыту прамысловай прадукцыі быў абумоўлены павелічэннем попыту вёскі на прамысловыя тавары, а таксама будаўніцтвам чыгунак.

Капіталізм – грамадскі лад, заснаваны на прыватнай уласнасці, таварна – грашовых адносінах, выкарыстанні вольнанаёмнай рабочай сілы.

Асаблівасцю развіцця прамысловасці Беларусі ў 2-й палове 19 ст. быў яе шматукладны характар (суіснаванне рамеснай майстэрні, мануфактуры, фабрыкі, завода).

Характэрнай рысай прамысловага развіцця Беларусі ў другой палове XIX ст. было:

-- адносна хуткі рост фабрычнай індустрыі,

-- распаўсюджанне дробнай вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычназаводскіх прадпрыемстваў.

Пасля рэформы 1861 г. паскараецца рост і павялічваецца аб'ём прадукцыі рамеснай і мануфактурнай вытворчасці.

Рамесная вытворчасць канцэнтравалася ў гарадах і мястэчках.

Для прамысловасці Беларусі і ў канцы 19 ст. было характэрна шырокае распаўсюджанне дробных прадпрыемстваў.

У пачатку XX ст. рамяство давала 37,8 % прадукцыі ўсёй прамысловасці Беларусі. Мануфактуры ўзнікалі з сялянскіх промыслаў і гарадскога рамяства. У 1900 г. 2/3 фабрык і заводаў Беларусі знаходзіліся ў мястэчках і маёнтках.

У Беларусі з-за адсутнасці неабходнай сыравіны вельмі марудна развівалася цяжкая прамысловасць. Пераважнае значэнне тут атрымалі галіны вытворчасці, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравіны (вінакурэнне і лясная прамысловасць). Беларусь была адным з галоўных раёнаў вінакурэння ў Расіі.

Значнае развіццё ў Беларусі атрымалі запалкавая і папяровакардонная вытворчасць.

Вельмі шмат было ў Беларусі прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны: мукамольнакрупяных, крухмальнапатачных, маслабойных, піваварных, тэкстыльных, ільно і пенькаапрацоўчых, гарбарных.

Вядучая роля сярод галін вытворчасці Беларусі належала вінакурэнню. У 1890 г. у пяці заходніх губернях дзейнічалі 18% вінакураных заводаў краіны.

У другой палове XIX ст. хуткі рост гарадоў і развіццё прамысловага будаўніцтва выклікалі патрэбу ў вялікай колькасці будаўнічых матэрыялаў. У Беларусі атрымала развіццё, у першую чаргу, вытворчасць цэглы. Існавалі таксама кафляныя заводы і шклозаводы.

Найбуйнейшыя запалкавыя фабрыкі знаходзіліся ў Пінску, Мазыры, Бабруйску, Барысаве. У 1898 г. уладальнікі запалкавых фабрык аб’ядналіся для продажу сваёй прадукцыі.

Найбуйнейшая ў дрэваапрацоўчай галіне была Добрушская папяровая фабрыка (адна з самых перадавых у Расіі па тэхнічнай аснашчанасці).

Найбуйнейшым са школозаводаў быў завод “Нёман” у Лідскім павеце, які пачаў выпуск прадукцыі ў 1875 г.

Найбольш значным прадпрыемствам у галіне тэкстыльнай, ільняной прамысловасці была льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна” у Віцебску, пабудаваная ў 1900 г.

Прамысловасць Беларусі пасля рэформы 1861 г. развівалася нераўнамерна.

Значнаму павелічэнню тэмпаў развіцця прамысловасці Беларусі спрыяла стварэнне густой сеткі чыгуначных дарог.

Важную ролю ў эканоміцы Беларусі адыгрываў рачны транспарт.

Гарады і мястэчкі.

Развіццё прамысловасці і чыгуначнай сеткі з’яўлялася асновай росту гарадоў.

Найбуйнейшымі прамысловымі прадпрыемствамі ў Пінску, Гомелі і Мінску сталі чыгуначныя майстэрні,

У Віцебску – льнопрадзільная фабрыка “Дзвіна”.

У Гродне(і ва ўсёй Беларусі) – тытунёвая фабрыка Шарашэўскага.

Пінск, Мазыр. Бабруйск, Барысаў, Слонім фарміраваліся як цэнтры дрэваапрацоўчай, у тым ліку запалкавай, прамысловасці.

Паскорыўся рост гарадскога насельніцтва.

У 19 ст. у Беларусі налічвалася 42 гарады, а доля гараджан складала 10% ад усяго насельніцтва Беларусі.

Гарадское насельніцтва павялічвалася за кошт шляхты, абеззямеленага сялянства і выселеных з сельскіх паселішчаў яўрэяў.

Адмена прыгонніцтва садзейнічала пераходу ў гарады сялян. У выніку сярод гараджан павялічылася ўдзельная вага беларусаў.

Сяляне перасяляліся за межы Беларусі, ці выязджалі у іншыя краіны.

У гарадах 53,5% складалі яўрэі, 17,7% – рускія, 11,6% -- палякі, у вёсцы – 68,8% -- беларусы, 8,4% -- яўрэі, 4,2% -- палякі, 4,4% -- рускія.

Асноўную частку гандлёва – прамысловай буржуазіі складалі купцы.

Сярод гарадскіх рабочых пераважылі яўрэі, асабліва ў рамеснай і дробнакапіталістычнай вытворчасці, гандлі і бытавым абслугоўванні.

У буйной прамысловасці (і чыгуначным транспарце) былі заняты ў асноўным хрысціяне.

Сельскагаспадарчымі рабочымі былі ў асноўным беларусы.

У Віцебску ў 1898 г. (раней чым у Пецярбургу і Маскве) быў пушчаны электрычны трамвай.

У гарадах пракладаліся лініі конкі, якая злучала гістарычны цэнтр, вакзал і прамысловую зону. У Мінску конка пачала дзейнічаць з 1892 г. У пач. ХХ ст. у якасці грамадскага транспарту стаў выкарыстоўвацца аўтамабіль.

Прамысловы пераварот мае два бакі: тэхнічны – замена ручной, мануфактурнай вытворчасці машыннай, фабрычна – завадской і грамадскі – замена прымусовай працы вольнанаёмнай і фарміраванне буржуазіі ды пралетарыяту.

Пралетарыят – клас (грамадская група людзей) наёмных рабочых, якія былі пазбаўлены ўласнасці на прылады працы. Адзінай крыніцай яго існавання з’яўляўся продаж сваёй рабочай сілы ўладальніку прадпрыемства за вызначаную плату.

пераход да машыннай вытворчасці адбыўся ў Беларусі ў 1880 – 1890-я гг. першапачаткова ў дрэваапрацоўчай і металаапрацоўчай галінах. Завяршыўся ў пачатку ХХ ст. калі ў асноўных сферах вытворчасці машынная тэхніка выцесніла ручную працу, а вадзяное кола было заменена паравым рухавіком.

Кваліфікаваная працоўная сіла фарміравалася за кошт прыгонных сялян, а таксама майстравых работнікаў мануфактур і рамеснікаў.

АСАБЛІВАСЦЮ РАБОЧАГА КЛАСА Ў БЕЛАРУСІ БЫЛА ЯГО МОЦНАЯ ПРЫВЯЗАНАСЦЬ ДА СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ. Толькі 1/3 рабочых знаходзілася ў гарадах.

Буржуазія як клас фарміравалася з купецтва, уладальнікаў мануфактур, мяшчан, заможных рамеснікаў, а пасля 1861 г. – галоўным чынам за кошт заможнага сялянства.

У пачатку XX ст. расійскі капіталізм уступіў у новую стадыю свайго развіцця — імперыялістычную.

1900 г. – пачатак сусветнага эканамічнага крызісу. Праявіўся у збыце беларускага лесу за мяжою. Рэзка знізіўся попыт і цэны на лес.

Крызіс прывёў да аб’яднання капіталаў у форму акцыянерных таварыстваў і стварэння сіндыкатаў.

Акцыянернае таварыства – прадпрыемства, капітал якога ўтвараецца з грашовых укладаў шэрагу прадпрымальнікаў і існуе ў форме акцый, якія свабодна прадаюцца і купляюцца.

Акцыя – каштоўная папера, якая сведчыць аб удзеле ў акцыянерным таварыстве і дае права яе ўладальніку на атрыманне сваёй долі ад агульнай суммы прыбытку.

Сіндыкат – форма аб’яднання прадпрымальнікаў, калі яны дамаўляюцца аб устанаўленні пэўных аб’яёмаў вытворчасці і адзінай цаны на сваю прадукцыю.

Эканамічны крызіс 1900—1903 гг. паскорыў стварэнне ў Беларусі манапалістычньіх аб'яднанняў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу, якія паступова выцяснялі дробную вытворчасць.

Акцыянерным таварыствам належалі такія буйныя прадпрыемствы Беларусі, як Віцебская льнопрадзільная фабрыка «Дзвіна» (Руска-Бельгійскае акцыянернае таварыства),трамвай і электрычная станцыя ў Віцебску (Бельгійскаё акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрыка (Рускае акцыянернае таварыства карданажнапапяровай вытворчасці).

У 1905 г. запалкавыя фабрыканты Беларусі стварылі сіндыкат – Заходні камітэт пры Мінскім аддзяленні Паўночнага банка.

У 1907 г. гэты камітэт аб’яднаўся з усходнім камітэтам у Маскве. У выніку было створана Усерасійскае акцыянернае таварыства фабрыкантаў запалкавай галіны дрэваапрацоўчай прамысловасці “РОСТ”.

ПРАМЫСЛОВЫ ЎЗДЫМ. З 1908 г. пачатак прамысловага ўздыму.

Яму садзейнічала аграрная рэформа П.Сталыпіна.

У 1908 – 1913 г. працягвалася паскоранае развіццё буйной (цэнзавай) прамысловасці і паступовае выцясненне ёю рамеснай, а таксама дробнакапіталістычнай вытворчасці.

Цэнзавая вытворчасць -- фабрыкі, якія мелі 16 і больш рабочых, мануфактуры з колькасцю рабочых 30 і больш, усе спіртавыя заводы і вальцавыя млыны з 5 і больш паставамі незалежна ад колькасці рабочых.

Канцэнтрацыя (узбуйненне) вытворчасці было самым нізкім у харчовай вытворчасці.

Прамысловасць Беларусі ў пач. ХХ ст. спецыялізавалася на апрацоўцы мясцовай лясной і мінеральнай сыравіны і прадукцыі сельскай гаспадаркі.

Прадпрыемствы размяшчаліся ў сельскай мясцовасці, бліжэй да крыніц сыравіны і таннай працоўнай сілы.

Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусі рабілася ўсё больш таварнай, яшчэ выразней праявілася яе спецыялізацыя на вытворчасці малака, малочнай прадукцыі і мяса. Хутка пашыраліся плошчы пад тэхнічныя і кармавыя культуры, асабліва бульбу і травасеянне.

Развіццё капіталізму ў Беларусі прывяло да змен у сацыяльным складзе насельніцтва. пераход ад падзелу грамадства на шматлікія саслоўі, што было характэрна для эпохі феадалізму, да класавай структуры буржуазнага грамадства, у якім вядучая роля належала пралетарыяту і буржуазіі.

Гандлёва-прамысловая буржуазія фарміравалася з асяроддзя памешчыкаў, купцоў, мяшчан, заможных рамеснікаў. У яе нацыянальным складзе пераважалі. Беларускай па нацыянальнасці была толькі аграрная буржуазія.

Клас наёмных рабочых складваўся са збяднелых сялян, рамеснікаў, мяшчан, дробных гандляроў. Беларусаў тут было 17 %, рускіх 10 %, палякаў — 10,2 % і яўрэяў 60%.

Прычым рускія пераважалі на чыгуначным транспарце і ў чыгуначных майстэрнях, беларусы — на рамонце чыгуначных і шашэйных дарог, на прамысловых прадпрыемствах у сельскай мясцовасці, яўрэі складалі асноўную масу рабочых у дробнай і рамеснай вытворчасці.