Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720 Кб
Скачать
☆

Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на Беларусь

1648 г. - -пачатак казацкага паўстання на Украіне супраць польскіх паноў. На чале – шляхціц Багдан Хмяльніцкі. Яго выбралі казацкім гетманам.

Цэнтр паўстання – Запарожская Сеч.

Хмяльніцкі заключыў саюз з крымскім ханам і разбіў войска польскіх гетманаў і самога караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра.

У хуткім часе паўстанне перарасло ў вызваленчую вайну ўкраінцаў супраць палякаў.

Хмяльніцкі.ставіў за мэту стварэнне сваёй казацкай дзяржавы “Рускага княства” – незалежнай ад РП дзяржавы, у якую будуць уключаны таксама землі Паўднёва – Усходняй Беларусі.

З мэтай распаўсюджання паўстання Хмяльніцкі пачаў засылаць у Зах.Украіну і Беларусь сваіх пасланнікаў з універсаламі-заклікамі да выступлення супраць палякаў. “Да Гомля і за Дняпро аж да Барысава і далей, гэтак жа да Магілёва і далей”.

Летам 1648 г. на поўдні Беларусі для падтрымкі антышляхецкіх рухаў з’явіліся казацкія загоны (кіраўнікі – Крывашапка, Галавацкі, Гаркуша, Нябаба), да якіх, акрамя сялян, далучыліся мяшчане, часткова праваслаўная шляхта і духавенства.

Казакі авалодалі: Гомелем, Лоевам, Чачэрскам, Брагінам, Бабруйскам, Мазыром, Туравам, Пінскам, Кобрынам. Не авалодалі – Старым Быхавам і Слуцкам. (гарады не былі ўзяты і маскоўскімі войскамі ў 1654, 1655 гг.)

“А якія, гасудар, літоўскія гарады на гэты бок Дняпра, то з тых жа, гасудар, літоўскіх гарадоў з усіх паны... выбеглі з жонамі і з дзецьмі за Дняпро ў каралеўскія гарады, а засталіся ў тых літоўскіх гарадах адны мяшчане ды пашанныя мужыкі”.

У кастрычніку 1648 г. шляхецкія злучэнні падышлі да Пінска. У войска ўваходзілі як шляхецкае апалчэнне, так і наёмная ваенная сіла. Жыхары горада, якія раней прынялі казакаў Антона Нябабы, вырашылі абараняцца. Войскі занялі горад. Забіта каля 3 тыс. чалавек.

Аднак у першай палове 1649 г. Кароль Ян Казімір накіраваў сюды войска на чале з гетманам Янушам Радзівілам, які разграміў паўстанцаў і ўзяў пад свой кантроль поўдзень Беларусі.

У Тураве, Мазыры, Чачэрску, Давыд – Гарадку ўсе жыхары, што падтрымлівалі казакаў, былі перабіты. “Мяшчан усіх, якія нават гарадскую браму яму адчынілі, катаваў... Рукі адсёк 800 чалавекам, пасцінаў 50 чалавек, пасадзіў на палі 100 чалавек. Нявінную кроў праліў а без ніякага розуму, дзеля сваёй карысці.”

Было заключана часовае перамір’е. Аднак Хмяльніцкі адправіў новыя загоны на Беларусь на чале з Іллёй Галатам (3 тыс.), Сцяпанам Падбайлам (12 тыс.) і Міхайлам Крычэўскім (30 тыс.).

31 ліпеня 1649 г. – бітва пад Лоевам. Было забіта 8 тыс. і патанула ў Дняпры 3 тыс. Паўстанцы разбіты.

Выступленні сялян працягвалі адбывацца ў некаторых паветах. Прыгонныя Давыд – Гарадоцкай воласці напалі “спосабам казацкім” на маёнтак князя М.Чацвярцінскага. Ушчэнт разрабавалі панскі двор і забілі да смерці адміністратара – шляхціца К.Дзелячынскага.

У вёсцы Стругі сяляне разграмілі двор шляхціца Я.Макрыцкага, а яго самога ўтапілі ў рэчцы.

Вайна 1648 – 1651 гг. стала пачаткам разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі.

Пачатак вайны рп і Маскоўскай дзяржавы ў 1654 г.

Крымскі хан перайшоў ад Хмяльніцкага на бок Польшчы.

Хмяльніцкі звярнуўся за дапамогай да Маскоўскай дзяржавы.

1654 г. – Пераяслаўская Рада. Да Расіі (цар Аляксей Міхайлавіч) перайшла Украіна з захаваннем пэўнай самастойнасці. Расія абавязвалася абараняць Украіну ў вайне з Рэччу Паспалітай.

Стратэгічнай мэтай чарговай вайны для Расійскай дзяржавы было далучэнне ўсёй тэрыторыі Украіны і Беларусі і атрыманне выхаду да Балтыйскага мора.

Да пачатку баявых дзеянняў цар Аляксей Міхайлавіч распачаў агітацыю сярод праваслаўнага насельніцтва Беларусі. Пасылаў царскія граматы. “Чтоб они белорусцев хрестьянской веры, которые противны не будут, и их жон и детей не побивали, и в полон не имали, и никакова дурна над ними не делали, и животов их не грабили, и которые белорусцы придут в полки, тех нашим государским жалованьем абнадеживали и велели их приводить к вере, что им под нашею государскою высокою рукою навеки».

Шляхце цар абяцаў захаванне за ёй усіх уладанняў і былых прывілеяў. Тым з іх, што пойдзе на маскоўскую службу, цар абяцаў маёнткі, мяшчанам – вольны гандаль з рускімі гарадамі.

У выніку, як пісаў гетман Януш Радзівіл у лісце да караля Яна Казіміра: “царскую руку не толькі чэрнь, але і чыну рыцарскага людзей многа абарачаецца”.

21 мая 1654 г. – наступленне маскоўскага войска на чале з ваяводай Пятром Шарамецевым, Аляксеем Трубяцкім і украінскага войска казацкага палкоўніка Івана Залатарэнкі. Усяго – 100 тыс. Супраць іх – войска на чале з гетманам Я.Радзівілам у 10 тыс.

Вораг захапіў Віцебск, Полацк, Крычаў, Оршу, Мсціслаў, Копысь, Гомель (пасля 40 - дзённай аблогі), Шклоў, Рэчыцу. Стары Быхаў і Слуцк не былі ўзяты не ў 1654 ні ў 1655 г. (гарады не былі ўзяты казакамі ў 1648 г.)

У Мсціславе “шляхты, поляков и Литвы и иных служилых людей.. побито больши десяти тысяч человек».

Пасля ўзяцца Дуброўны князь Я.К.Чаркаскі павінен быў «лутшую» шляхту адаслаць да цара, „а достальную велеть послать в Тулу. А мешчан и уезных людей раздать ратным людям семьями, а город выжечь».

У 1654 г. сяляне стваралі атрады для самаабароны. Іх удзельнікі ў афіцыйных дакументах таго часу называюцца “шышамі”.

Ворагі авалодалі паўднёвай і ўсходняй часткамі Беларусі, авалодалі Менскам, а 31 ліпеня 1655 г. – захапілі Вільню. Цар Аляксей Міхайлавіч абвясціў сябе вялікім князем літоўскім.

Спусташальны паход ваяводы А.М.Трубяцкога. Рухаўся з – пад Старога Быхава да Слуцка. Калі б Слуцк здаўся, то царскае войска рушыла б далей да Слоніма і вярхоўяў Нёмана. Трубяцкі павінен быў “места воевать, сёла и деревни, и хлеб, и сена, и всякие кормы жечь, а людей побивать и в полон имать, и со всем без остатку разорять». Вяртацца павінен быў іншым шляхам – «идти целыми, жилыми месты».

Масава вывозілі людзей у палон (каля 300 тыс.) У асноўным рамесны люд.

Частка шляхты прысягнула на вернасць цару. Іншыя – збіралі ўзброеныя атрады і выступалі (з восені 1655 г.) супраць царскіх ратнікаў, адміністрацыі, “прысяжной” шляхты.

У 1655 – 1660 гг. – масавыя выступленні сялян (шышаў). Асабліва вызначыўся атрад сялян на чале з Дзянісам Мурашкам.

У данясенні на імя цара паведамлялася: “Воровские казаки и шиши… в уезды ездят и твоих, великого государя… людей по дорогам побивают и в полон емлют, и сёла, и деревни разоряю, и крестьян многих в казаки и в шиши прибирают сильно, и дороги от Смоленска до Чаус и до Могилёва те воровские казаки и шиши заняли, и твоим ратным и всяких чинов людем проезду от них нету.»

У 1658 г. выступленнямі супраць расійскіх войскаў былі ахоплены: Меснкі, Новагародскі, Віленскі паветы, Барысаўскае стараства.

У 1659 – амаль уся Беларусь.