Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ !!!!.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
720 Кб
Скачать
☆

Тураўскае княства ў перыяд раздробленасці

1157 г. – аднаўленне тураўскай дынастыі Юрыем Яраславічам.

У 1157 г. кіеўскі князь арганізаваў небывалы паход на Тураў. Смаленскія, галіцкія і іншыя князі Кіеўскай Русі стварылі магутнае войска. Аблога горада працягвалася 10 тыдняў. Скончылася безвынікова.

Тураўская зямля распалася на ўдзельныя княствы ў 2-й палове 12 ст. Пасля смерці Юрыя Яраславіча падзелена паміж яго сынамі. Асобныя княствы паступова трапілі пад уплыў Галіцка – Валынскага княства.

Асаблівасць у параўнанні з Полацкам. Тураўскія князі паводле роднасных сувязей маглі заняць вялікакняжацкі прастол у Кіеве. Адначасова тураўская зямля працягвала падпарадкоўвацца “свайму” князю, які станавіўся вялікім князем кіеўскім.

У Тураве кіраваў княжацкі намеснік – пасаднік. Адначасова кіраваў і пры прысутнасці ў горадзе князя. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звесткі адсутнічаюць.

Дзейнічала веча. Яны выбіралі нават епіскапа.

Існавала пасада тысяцкага – узначальваў гарадское апалчэнне. Тураўскі тысяцкі Іванка ўдзельнічаў у паходзе 1127 г. на Полацкую зямлю.

Берасцейскія землі ў Сярэднім Пабужжы.

Гарады Берасце, Камянец, Кобрын, Драгічын, Мельнік, Бельск.

Па абодва бакі Заходняга Буга. Адзінства Берасцейскай зямлі з Падляшшам.

Узнік як гандлёва – рамесніцкі цэнтр і ўсходнеславянская крэпасць на мяжы з польскімі ўладаннямі. Адносіўся да Тураўскага княства.

Дрыгавічы і валыняне (апошнія ў 9 – 11 ст. жылі ў вярхоўях Зах. Буга)..

Распаўсюджаны каменныя курганы. Падобны да пахаванняў яцвягаў. Меркаванне, што каменныя курганы належалі славянізаваным яцвягам.

1017 і 1019 – першыя звесткі пра Бярэсце.

1019 г. – канчаткова разбіты Святаполк, які змагаўся з Яраславам Мудрым за кіеўскі трон, з рэшткамі дружыны ўцякаў праз Брэст на тэрыторыю Польшчы і памёр у дарозе.

Яраслаў тры разы хадзіў на Брэст.

Знаходзіўся пад пратэктаратам (заступніцтвам) Турава а затым Кіева і Уладзіміра – Валынскага.

У 1043 г. горад быў вызвалены ад палякаў.

У 1153 г. у Бярэсці самастойна княжыў Уладзімір Андрэевіч, а затым Уладзімір Мсціславіч.

Тут не утварылася свая дынастыя князёў.

Існавала веча. Ваявода Ціт у Брэсце.

У канцы 12 ст. – у складзе Галіцка – валынскага княства (князь Раман Мсціславіч).

Першае летапіснае ўпамінанне пра горад Камянец звязана з дзейнасцю валынскага князя Уладзіміра Васількавіча. У 1276 г. ён загадаў збудаваць горад на рацэ Лясная градарубу Алёксу.

Мураваны “стоўп камен” – вежа. Пабудавана ў стылі “данжон”. Гэты стыль быў распаўсюджаны ў 13 ст. у Заходняй і Цэнтральнай Еўропе. Азначае высокую вежу феадальнага замка. Яна служыла месцам апошняй абароны і адначасова жыллём феадала.

Землі Пасожжа.

У складзе Смаленскага і Чарнігаўскага княстваў.

Да Смаленскага княства ў 12 – 13 ст. адносілася паўночная частка Пасожжа з гарадамі Мсціслаў, Крычаў, Прупой (Прапошеск, цяпер Слаўгарад). У 1116 г. да яго адышлі Копысь і Орша.

Г. Мсціслаў з 1180 г. з’яўляўся цэнтрам удзельнага княства. Князь – Мсціслаў Раманавіч з роду Уладзіміра Манамаха. Стаўшы Смаленскім князем, ён далучыў горад да яго.

Тэрыторыя ніжняга цячэння Сожа з Гомелем і Чачэрскам і Рэчыца на Дняпры – у 12 – 13 ст. у склад Чарнігаўскага княства.

Першая згадка Гомеля – 1142 г.Належаў Ігару Вольгавічу.

Гомель і Чачэрск -- вотчына князёў Давыдавічаў.

У 60-х гадаў 12 ст. у Гомелі з’яўляецца княжацкі трон.