- •Беларуская мова I яе месца ў сістэме агульначалавечых I нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1. Мова I соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2. Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •1.3. Паходжанне беларускай мовы I асноўныя этапы яе развіцця
- •1.3.1. Старабеларуская літаратурная мова XIV—XVIII стст.
- •1.3.2. Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •1.3.3. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Пытанні для самакантролю
- •2.1. Паняцце пра лексіку
- •Пытанні для самакантролю
- •2.2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •2.2.1. Спрадвечна беларуская лексіка
- •2.2.2. Запазычаная лексіка
- •2.4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
- •2.5. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •2.6. Тэрміналогія I тэрмінасістэма
- •2.7. Спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.8. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.9. Тэрміназнаўства як навуковая дысцыпліна
- •Пытанні для самакантролю
- •2.10. 3 Гісторыі беларускай навуковай тэрміналогiі тэрмінаграфіі
- •2.10.1. Падрыхтоўчы перыяд (да 1920-х гг.)
- •2.10.2. Перыяд дынамічнага развіцця (1920-я гг.)
- •2.10.3. Перыяд статычнага існавання (1930-я гг.)
- •2.10.4. Перыяд стабілізацыі (1950-я гг. — наш час)
- •2.11. Тыпалог1я слоўнікаў беларускай мовы, IX прызначэнне I функцыі
- •2.12. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.13. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •3.1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя
- •Пытанні для самакантролю
- •3.2. Паняцце моўнай нормы
- •3.3. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •3.4. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік
- •3.4.1. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.5. Прыметнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.6. Займеннік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.7. Лічэбнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.8. Дзеяслоў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.9. Дзеепрыметнік I дзеепрыслоўе
- •3.10. Прыслоўе
- •3.11. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
- •4.1. Паняцце функцыян альнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •Пытанні для самакантролю
- •4.2. Публіцыстычны стыль I яго асноўныя асаблівасці
- •Пытанні для самакантролю
- •5.1. Асноўныя рысы навуковага стылю
- •5.2. Моўныя сродкі навуковага стылю
- •5.3. Асноўныя разнавіднасці I жанры навуковых тэкстаў
- •5.4. Кампазіцыя навуковага тэксту
- •6.1. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
- •6.3. Віды афіцыйна-справавых дакументаў
- •7.1. Паняцце культуры маўлення. Камунікатыўныя якасці маўлення
- •7.2. Тэхніка I выразнасць вуснага маўлення
- •7.3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •7.4. Маўленчы этыкет I культура зносін
1.2. Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
Фарміраванне і шлях беларускай мовы звязаны з гісторыяй беларускага этнасу, яго матэрыяльнай і духоўнай культурай.
Беларуская мова належыць да славянскай групы моў, якая ў сваю чаргу ўваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям'ю. Большая частка слоў у славянскіх мовах мае агульныя карані. Разам з тым, у кожнай мове адлюстраваны своеасаблівы, непаўторны гістарычны шлях народа.
Прыкладна ў V—VII ст. н. э. пачалося рассяленне славян па землях Усходняй Еўропы. У X ст. на тэрыторыі Беларусі жылі славяне — крывічы, дрыгавічы, радзімічы, — а таксама балцкія плямёны літва і яцвягі. Можна меркаваць, што дыялекты гэтых плямёнаў у той ці іншай ступені паўплывалі на наступнае фарміраванне беларускай мовы.
Нацыянальная мова беларусаў складаецца з дзвюх формаў — літаратурнай і дыялектнай.
Літаратурная мова — гэта найвышэйшая форма развіцця нацыянальнай мовы, якая існуе не толькі ў вуснай, але і ў пісьмовай форме (у той час як дыялектная — пераважна ў вуснай). Для літаратурнай мовы характэрна ўнармаванасць, разгорнутая сістэма стыляў, багацце сродкаў выказвання, зразумеласць для ўсяго народа. Літаратурная мова выкарыстоўваецца ў мастацкіх, навуковых тэкстах, публіцыстыцы, на радыё і тэлебачанні. Нормы літаратурнай мовы засвойваюцца падчас навучання, яны замацаваны ў шматлікіх слоўніках, даведніках і падручніках.
У той жа час любая літаратурная мова ў пэўнай ступені «штучная», у яе могуць уваходзіць словы з розных гаворак, наватворы, запазычанні. Грунтуючыся ў асноўных сваіх рысах на пэўным дыялекце, літаратурная мова фарміруецца гаксама дзякуючы працы некалькіх пакаленняў яе свядомых носьбітаў — пісьменнікаў, вучоных, журналістаў, палітыкаў, — якія, працуючы са словам, адбіраюць дыялектную лексіку і выразы, арыентуюцца на пэўныя граматычныя і арфаэпічныя ўзоры і ў выніку садзейнічаюць выпрацоўцы агульнапрынятых нормаў.
У фарміраванні беларускай літаратурнай мовы важную ролю адыгралі такія пісьменнікі, як Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны і інш.
Беларуская дыялектная мова прадстаўлена двума дыялектамі — паўночна-ўсходнім і паўднёва-заходнім, якія раздзяляе паласа пераходных сярэднебеларускіх гаворак, што праходзіць па лініі Ашмяны — Мінск — Бабруйск — Гомель. Асобна вылучаюцца палескія (брэсцка-пінскія) гаворкі. Беларускі дыялектны абсяг закранае не толькі тэрыторыю сучаснай Беларусі, але і некаторыя памежныя тэрыторыі Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы. Асновай для літаратурнай мовы сталі, у асноўным, гаворкі цэнтральнай часткі Беларусі.
1.3. Паходжанне беларускай мовы I асноўныя этапы яе развіцця
1.3.1. Старабеларуская літаратурная мова XIV—XVIII стст.
Прыкладна да XIII ст. у цэлым завяршылася засяленне сучасных беларускіх зямель славянамі і асіміляцыя мясцовага балцкага насельніцтва. Раней гэты працэс адбьгўся на поўдні (Турава-Пінскае княства) і ўсходзе (Полацкае княства) краіны, пазней — на захадзе. Функцыю літаратурнай (пісьмовай) мовы на землях тагачаснай Беларусі выконвала царкоўнаславянская, якая прыйшла з Балгарыі разам з хрысціянствам і рэлігійнымі кнігамі, а таксама развітая на яе аснове старажытнаўсходнеславянская — мова свецкага пісьменства Кіеўскай Русі. У тагачасных гарадах Беларусі пісьменства было распаўсюджана сярод насельніцтва, пра што сведчаць шматлікія надпісы на камянях і прадметах быту, знойдзеныя археолагамі ў Полацку, Гародні, Брэсце, Пінску, Мсціслаўлі, Тураве і інш.
З утварэннем Вялікага Княства Літоўскага звязана пашырэнне літаратурнай мовы, якая істотна адрознівалася ад агульнаўсходнеславянскай. Пісьменстваў Вялікім Княстве Літоўскім спачатку грунтавалася на аснове кніжных традыцый Кіеўскай Русі, але прыкладна з XIV ст. у пісьмовых помніках з'яўляецца шэраг спецыфічных беларускіх рыс, таму з гэтага часу прынята гаварыць пра фарміраванне старабеларускай літаратурнай мовы.
У XVI ст. старабеларуская мова дасягнула свайго найвышэйшага развіцця. Яна прадстаўленарознымі стылістычнымі разнавіднасцямі, многімі пісьмовымі помнікамі. Старабеларуская літаратурная мова выконвала функцыі дзяржаўнай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім, што было замацавана Статутам.
Асабліва шмат да нас дайшло помнікаў дзелавога і юрыдычнага пісьменства — законаў, дагавораў, актаў, грамат і г. д. 3 іх найбольш вядомымі з'яўляюцца Метрыка Вялікага Княства Літоўскага (XIV—XVIII стст.), Статуты Вялікага Княства Літоўскага. Перша- пачаткова Метрыка ўяўляла сабой больш за 600 тамоў дакументаў з архіва ўрадавай канцылярыі, якія да сярэдзіны XVII ст. пісаліся пераважна на старабеларускай мове. Статутам Вялікага Княства Літоўскага называецца звод законаў, поўнасцю выкладзены на пачатку XVI ст. Гэтымі законамі рэгуляваліся дзяржаўныя і грамадскія адносіны ў краіне. Статуг ВКЛ 1588 г. дзейнічаў на большай частцы тэрыторыі Беларусі аж да 1840 г.
Дзелавыя і юрыдычныя помнікі неаднародныя па сваёй мове: дакументы, складзеныя ў правінцыі, былі максімальна набліжаны да жывой народнай гаворкі, у адрозненне ад агульнадзяржаўных дакументаў, напісаных у сталіцы — Вільні. У XVI ст. у выніку актыўных міжнародных стасункаў у беларускую мову пранікае шмат запазычанняў, асабліва з польскай і лацінскай моў.
Акрамя дзелавога і юрыдычнага пісьма на Беларусі дастаткова пашыраным было летапісанне. Агульнадзяржаўныя летапісы ствараліся пры двары вялікіх князёў; у гарадах, замках, манастырах складаліся мясцовыя летапісы і хронікі. Да сённяшняга дня дайшло больш за 20 летапісных зводаў (Віленскі, Супраслеўскі, хроніка Быхаўца і інш.). Сярод мясцовых летапісаў адметным з'яўляецца, напрыклад, Баркалабаўскі, аўтар якога вельмі эмацыянальна апавядае пра падзеі на Магілёўшчыне канца XVI — пачатку XVII ст., актыўна выкарыстоўваючы пры гэтым лексіку і граматыку тагачаснай жывой народнай мовы.
Шырокім попытам сярод арыстакратыі і гараджан карысталася мастацкая літаратура, у прыватнасці, перакладныя рыцарскія аповесці і раманы — «Аповесць пра Баву», «Аповесць пра Трышчана». Актуальнай была рэлігійная літаратура. Славуты пера- кладчык і ўсходнеславянскі першадрукар Францыск Скарына пераклаў і надрукаваў у 1517—1519 гг. у Празе Біблію. Гэта было зроблена з місіянерскай і асветніцкай мэтамі, паколькі кананічная царкоўнаславянская Біблія ўжо была цяжкай для разумення большасці вернікаў. Мова Скарынавай Бібліі — своеасаблівы сінтэз царкоўнаславянскай і беларускай моў.
У XVI ст. кнігадрукаванне вельмі хутка пашыраецца ў многіх гарадах Вялікага Княства Літоўскага. Сярод знакавых выданняў таго часу — пратэстанцкі «Катэхізіс», падрыхтаваны на беларускай мове Сымонам Будным (1562), а таксама беларускамоўнае «Евангелле» Васіля Цяпінскага (каля 1580 г.).
Пачынаючы з другой паловы XVI ст., на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ўзрастае аўтарытэт польскай культуры і, адпаведна, польскай мовы, што было звязана з тагачаснай палітычнай сітуацыяй, у прыватнасці — з Люблінскай уніяй 1569 г. Вынікам гэтага стала апалячванне і акаталічванне беларускага насельніцтва і звужэнне сфер выкарыстання беларускай мовы. Значна скарацілася колькасць друкаванай літаратуры, як свепкай, так і рэлігійнай. Выкладанне ў найбольш аўтарытэтных навучальных установах — езуіцкіх калегіумах — як і іншых каталіцкіх школах, вялося па-польску і па-лацінску.
У 1696 г. пастановай Варшаўскага сейма беларуская мова была выведзена са сферы справаводства і заменена польскай мовай. Аднак беларускай мовай працягвалі яшчэ карыстацца ва ўніяцкіх школах і цэрквах. Яна заставалася сродкам вусных зносін дроб- най шляхты, рамеснікаў і сялян, а таксама мовай фальклорных твораў. Нешматлікія пісьмовыя тэксты, створаныя па-беларуску ў XVII—XVIII стст., сведчаць, што гукавы склад і граматычны лад тагачаснай беларускай мовы практычна не адрозніваліся ад фанетыкі і граматыкі сучаснай беларускай мовы. Адсутнасць легальнай магчымасці развіваць культуру беларускага народа на роднай мове адыграла сваю негатыўную ролю і перапыніла станаўленне адзіных літаратурных нормаў мовы.
