Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік.Прафесійная лексіка.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
396 Кб
Скачать
☆

Пытанні для самакантролю

1. Дайце азначэнне паняццям лексіка і лексікалогія.

2. Які колькасны склад лексікі беларускай мовы? Ці магчыма вызначыць дакладную лічбу?

3. Наколькі аднароднай з'яўляецца лексіка мовы?

2.2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Усе словы беларускай мовы паводле іх паходжання можна падзяліць на два вялікія класы: спрадвечна беларускія і запазычаныя. Межы паміж гэтымі двума класамі слоў не заўсёды лёгка вызначыць дакладна: некаторыя словы прыйшлі ў нашу мову так даўно, што іх цяжка адрозніць ад спрадвечных. Напрыклад, слова хлеб было запазычана са старажытнаверхненямецкай (hleib), койка — з галандскай (кооі), хлеў — з гоцкай (hlaiw).

2.2.1. Спрадвечна беларуская лексіка

Паводле асаблівасцей фарміравання спрадвечна беларускай лексікі ў ёй вылучаюцца некалькі гістарычных пластоў слоў.

Найболып старажытны пласт утвараюць агульнаіндаеўрапейскія словы (узніклі да 3—2 тыс. да н.э.) — лексіка, якая перайшла з індаеўрапейскай мовы ў праславянскую, з праславянскай — у агульнаўсходнеславянскую, з агульнаўсходнеславянскай — у старабеларускую, а са старабеларускай — у новую беларускую мову. Да такіх слоў належаць назвы:

• адносін роднасці і сваяцтва: брат, дзевер, дачка, мама, сын;

• органаў і частак цела чалавека, жывёлы: бровы, века, грудзі, грыва, зуб, калена, нага, нос, язык;

• некаторых звяроў, гітушак і іншых істот: аса, блыха, воўк, дрозд, журавель, каза, карова, мыш;

• раслін, іх частак і пладоў: бяроза, гарох, дуб, клён;

• пабудоў і іх частак: вароты, дзверы, дом;

• некаторых рэчываў, карысных выкапняў: вугаль, соль;

• частак зямной паверхні: балота, бераг, гара, камень, мора, скала;

• атмасферных з'яў: вецер, град,раса, снег;

• прадметаў і прылад працы: вось, жорны, саха, цэп;

• часавых паняццяў: век, вечар, дзень, ноч;

• дзеянняў, працэсаў, станаў: біць, браць, везці, гарэць, калоць, капаць, піць, плыць, сячы і інш.

Словамі праславянскага паходжання (узніклі да VI ст. н.э.) называюцца:

• адносіны роднасці і сваяцтва: баба, дзіця, кум, нявестка, сват;

• органы і часткі цела чалавека, жывёлы: барада, бядро, галава, горб, горла, жыла, локаць, палец, плячо, рука, сэрца, шыя;

• звяры, птушкі і іншыя жывыя істоты: алень, баран, варона, змя, мядзведзь, куніца, ліса, сойка, тур, чарвяк;

• расліны, іх часткі і плады: асака, арэх, брусніцы, вішня, вярба, дупло, ліпа, сліва, чаромха, яблыня, ячмень і інш.

• пабудовы і іх часткі: акно, гумно, парог, страха;

• прылады працы і прадметы быту: барана, вілы, граблі, каса, мятла, рэшата, сіта, хамут;

• ваенныя фарміраванні і адзінкі зброі: дружына, кап 'ё, лук, полк, пяхота, страла;

• некаторыя віды рэльефу: брод, возера, зямля, поле, яма;

• многія карысныя выкапні: волава, гліна, золата, медзь, руда;

• прамежкі часу: вечар, дзень, ноч, учора, заўтра, год, зіма, восень;

• з'явы прыроды: вецер, град, дождж, мароз, сонца і інш.

Значную частку праславянскай лексікі складаюць абстрактныя словы: вера, надзея, страх, розум, дух, грэх, віна, жыццё, свабода, смерць, слава, сіла, а таксама розныя гірыметнікі і лічэбнікі: добры, злы, лысы, люты, мілы, скупы, хітры, адзін, два, сем, сто, тры і інш.

У сучаснай беларускай мове звыш 1,5 тыс. слоў праславянскага фонду.

Да агульнаўсходнеславянскай лексікі (узнікла з VI да XIII ст.) адносяцца словы, вядомыя беларусам, рускім і ўкраінцам, але незразумелыя паўднёвым і заходнім славянам. Гэта назвы:

• адносін роднасці і сваяцтва: бацька, дзядзька, пляченнік;

• асоб паводле дзейнасці: бондар, знахар, селянін;

• органаў, частак цела чалавека і жывёлы: клык, ключыца, туша;

• раслін, іх частак і пладоў: ажына, грэчка, куст, малачай, перац, хвошч;

• прылад працы і прадметаў быту: аброць, аглобля, дзяруга, карзіна, каромысел, мяшок, самавар;

• абстрактных паняццяў: давер, журба, пацеха;

• дзеянняў і працэсаў: балаваць, віляць, гуляць, кіпяціць, чахнуць;

• якасцей і колераў: ветлівы, дрымучы, карычневы, махнаты, рабы, удалы;

• некаторых лікаў: адзінаццаць, дванаццаць, дзевяноста, пятнаццаць, сямнаццаць, сорак, трыццаць.

Уласнабеларускімі называюцца словы, якія ўзніклі ў працэсе фарміравання і развіцця беларускай мовы на яе ўласнай лексічнай аснове ці ўтвораны з дапамогай уласных словаўтваральных сродкаў ад запазычаных слоў (з XIV ст.). Да іх адносяцца назвы:

• асоб паводле дзейнасці: абібок, араты, барацьбіт, вадзянік, нячысцік, сейбіт;

• птушак: берасцянка, бусел, валасянка, кнігаўка;

• раслін: алешнік, амежнік, буякі, ваўчкі;

• атмасферных з'яў: вясёлка, спёка, цемра;

• пабудоў і іх частак: будынак, вазоўня, вільчак, вочап, вяршнік, паветка;

• прадметаў быту: вопратка, спадніца, хустка;

• страў і напіткаў: бярозавік, дранікі, зацірка, галкі, капытка, смажанік;

• часавых і прасторавых паняццяў: аблога, адвячорак, аселіца, красавік, палетак, сяліба;

• дзеянняў і працэсаў: абняславіць, адказаць, гаманіць, пакутаваць, сачыць, хістаць;

• абстрактньгх паняццяў: абставіны, асяроддзе, вытрымка, жаданне, летуценне, мроя;

• навуковых аб'ектаў і паняццяў: выказнік, выкапень, дзейнік, замова, прымаўка, разлік, свідравіна.

Менавіта ўласнабеларускія словы абумоўліваюць спецыфіку лексікі беларускай мовы, складаюць асноўны яе намінатыўны і эмацыянальна-экспрэсіўны фонд.