- •Беларуская мова I яе месца ў сістэме агульначалавечых I нацыянальных каштоўнасцей
- •1.1. Мова I соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.2. Беларуская мова — форма нацыянальнай культуры беларусаў
- •1.3. Паходжанне беларускай мовы I асноўныя этапы яе развіцця
- •1.3.1. Старабеларуская літаратурная мова XIV—XVIII стст.
- •1.3.2. Новая (сучасная) беларуская мова XIX — пачатку XX ст.
- •1.3.3. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX — пачатку XXI ст.
- •Пытанні для самакантролю
- •2.1. Паняцце пра лексіку
- •Пытанні для самакантролю
- •2.2. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •2.2.1. Спрадвечна беларуская лексіка
- •2.2.2. Запазычаная лексіка
- •2.4. Лексіка беларускай мовы паводле стылістычнай афарбоўкі
- •2.5. Лексіка беларускай мовы паводле сферы выкарыстання
- •2.6. Тэрміналогія I тэрмінасістэма
- •2.7. Спецыфічныя асаблівасці тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.8. Спосабы ўтварэння тэрмінаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.9. Тэрміназнаўства як навуковая дысцыпліна
- •Пытанні для самакантролю
- •2.10. 3 Гісторыі беларускай навуковай тэрміналогiі тэрмінаграфіі
- •2.10.1. Падрыхтоўчы перыяд (да 1920-х гг.)
- •2.10.2. Перыяд дынамічнага развіцця (1920-я гг.)
- •2.10.3. Перыяд статычнага існавання (1930-я гг.)
- •2.10.4. Перыяд стабілізацыі (1950-я гг. — наш час)
- •2.11. Тыпалог1я слоўнікаў беларускай мовы, IX прызначэнне I функцыі
- •2.12. Тыпы лінгвістычных слоўнікаў
- •Пытанні для самакантролю
- •2.13. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму
- •3.1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя
- •Пытанні для самакантролю
- •3.2. Паняцце моўнай нормы
- •3.3. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы
- •Пытанні для самакантролю
- •3.4. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік
- •3.4.1. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.5. Прыметнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.6. Займеннік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.7. Лічэбнік
- •Пытанні для самакантролю
- •3.8. Дзеяслоў
- •Пытанні для самакантролю
- •3.9. Дзеепрыметнік I дзеепрыслоўе
- •3.10. Прыслоўе
- •3.11. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы
- •4.1. Паняцце функцыян альнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў
- •Пытанні для самакантролю
- •4.2. Публіцыстычны стыль I яго асноўныя асаблівасці
- •Пытанні для самакантролю
- •5.1. Асноўныя рысы навуковага стылю
- •5.2. Моўныя сродкі навуковага стылю
- •5.3. Асноўныя разнавіднасці I жанры навуковых тэкстаў
- •5.4. Кампазіцыя навуковага тэксту
- •6.1. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю
- •6.2. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю
- •6.3. Віды афіцыйна-справавых дакументаў
- •7.1. Паняцце культуры маўлення. Камунікатыўныя якасці маўлення
- •7.2. Тэхніка I выразнасць вуснага маўлення
- •7.3. Падрыхтоўка да публічнага выступлення
- •7.4. Маўленчы этыкет I культура зносін
Пытанні для самакантролю
1. У чым сутнасць беларускага акання і якання?
2. На якія словы ў беларускай мове не пашыраецца аканне і яканне?
3. Як вымаўляецца ненаціскны гук [і] у пачатку слова?
4. У чым спецыфіка вымаўлення гука [г] у беларускай мове?
5. Як вымаўляюцца звонкія зычныя на канцы слова і перад глухімі?
6. Што такое асіміляцыя па звонкасці?
7. Пры якой умове адбываецца асіміляцыя па мяккасці?
8. Як вымаўляюцца свісцячыя перад шыпячымі і шыпячыя перад свісцячымі?
9. У чым сутнасць вымаўлення спалучэнняў зычных [дц|, [тц[, [дч], [тч]?
10. Як вымаўляюцца ў беларускай мове сналучэнні зычных [дс], [жс], [шс]?
11. У чым спецыфіка вымаўлення спалучэння [чн] у беларускай мове?
12. Якія фанетычныя законы дзейнічаюць у беларускай мове?
3.4. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік
Назоўнік — самастойная часціна мовы, якая аб'ядноўвае словы са значэннем прадметнасці і мае самастойныя граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону. Назоўнікі могуць абазначаць:
• назвы прадметаў: сшытак, стол, кніга;
• назвы асоб: настаўнік, студэнт, сястра;
• жывых істот: пчала, вавёрка, ластаўка;
• з'явы прыроды: вецер, адліга, маланка;
• апрадмечаныя дзеянні: чытанне, хадзьба, праца;
• апрадмечаньм прыметы: цеплыня, весялосць, шчасце;
• апрадмечаныя лікі: двойка, пяцёрка, сотня.
Большасць назоўнікаў беларускай мовы мае формы адзіночнага і множнага ліку, якія адрозніваюцца канчаткамі: зямля — землі, кніга — кнігі, у некаторых назоўніках — асновамі: чалавек — людзі. Для нескланяльных назоўнікаў паказчыкам формы ліку з'яўляецца канчатак дапасаванага слова: чыгуначнае дэпо — чыгуначныя дэпо, канструктарскае бюро — канструктарскія бюро. Есць назоўнікі, якія па ліках не змяняюцца: яны маюць толькі форму адзіночнага ліку (адзіночналікавыя) або множнага ліку (множналікавыя). Таму пры вызначэнні катэгорыі ліку трэба адрозніваць назоўнікі, якія маюць адзіночны і множны лік, і зборныя назоўнікі, якія маюць толькі форму адзіночнага ліку: маладыя лісты, засохлыя карані (мн. л.) — маладое лісце, засохлае карэнне (адз. л., зборныя назоўнікі).
Трэба памятаць, што існуюць назоўнікі, катэгорыя ліку якіх у беларускай і рускай мовах не супадае. Такія словы неабходна запомніць (гл. пшбліцу 6).
Табліца 6
Беларуская мова |
Русский язык |
Беларуская мова |
Русский язык |
чарніла (сіняе) |
чернила (синее) |
грудзі |
грудь |
бяліла |
белила |
двайняты |
двойня |
клопат |
хлопоты |
дзверы |
дверь |
змрок |
сумерки |
крупы |
крупа |
вотруб'е |
отруби |
каноплі |
конопля |
могілкі |
кладбище |
брусніцы |
брусника |
прыгаршчы |
пригоршня |
суніцы |
земляника |
паводзіны |
поведение |
маліны |
малина |
адносіны |
отношение |
журавіны |
клюква |
уводзіны |
введение |
клубніцы |
клубника |
уцёкі |
бегство |
чарніцы |
черника |
гародніна |
овощи |
садавіна |
фрукты |
Назоўнікі ў форме адзіночнага ліку адносяцца да аднаго з трох родаў: мужчынскага: магутны дуб, звонкі голас; жаночага: прыгожая кветка, родная сястра; ніякага: цудоўнае падарожжа, глыбокае мора. Па марфалагічных прыметах да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі з нулявым канчаткам: сын, дзень, выпадак, а таксама невялікая група асабовых назоўнікаў з канчаткам -а (-я): бацька, дзядуля, мужчына. Да жаночага роду адносяцца назоўнікі з канчаткам -а (-я) і з нулявым канчаткам: вада, хваля, кроў, ноч. Да ніякага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі -а (-я), -о (-ё), -е: акно, калоссе, жыццё, назоўнікі на -мя полымя, племя, а таксама назоўнікі, якія абазначаюць назвы маладых істот: дзіця (дзіцё), кацяня (кацянё).
Ёсць шэраг назоўнікаў, якія могуць абазначаць асобу як мужчынскага, так і жаночага полу: малайчына, гарэза, ціхоня. Гэтыя назоўнікі адносяцца да агульнага роду. Пры абазначэнні асоб жаночага полу яны спалучаюцца з прыметнікамі жаночага роду і скланяюцца, як назоўнікі жаночага роду: малая ціхоня Таня, малой ціхоні Тані і г. д. Пры абазначэнні асоб мужчынскага полу гэтыя назоўнікі спалучаюцца з прыметнікамі мужчынскага роду і скланяюцца як рознаскланяльныя назоўнікі: малы ціхоня Ваня, малога ціхоні Вані, малому ціхоню Ваню і г. д.
Пры вызначэнні роду назоўнікаў цяжкасці могуць быць выкліканы дзвюма прычынамі:
• несупадзеннем назоўнікаў у катэгорыі роду ў беларускай і рускай мовах;
• іншамоўным паходжаннем нескланяльнага назоўніка. Назоўнікі, якія адрозніваюцца катэгорыяй роду ў беларускай і рускай мовах, трэба ведаць і запомніць (гл. табліцу 7).
Табліца 7
Беларуская мова |
Русский язык |
||
1 |
2 |
||
Мужчынскі род |
Женский род |
||
летапіс |
летопись |
||
запіс |
запись |
||
роспіс |
роспись |
||
подпіс |
подпись |
||
насып |
насыпь |
||
россып |
россыпь |
||
стэп |
степь |
||
пыл |
пыль |
||
цень |
тень |
||
гар |
гарь |
||
накіп |
накипь |
||
медаль |
медаль |
||
шаль |
шаль |
||
шынель |
шинель |
||
туфель |
туфля |
||
Мужчынскі род |
Средний род |
||
яблык |
яблоко |
||
капыт |
копыто |
||
успамін |
воспоминание |
||
Жаночы род |
Мужской род |
||
гусь |
гусь |
||
акруга |
округ |
||
прастора |
простор |
||
камода |
комод |
||
шафа |
шкаф |
||
пара |
пар |
||
Ніякі род |
Мужской род |
||
святло |
свет |
||
сцябло |
стебель |
||
жэрабя |
жребий |
||
пытанне |
вопрос |
||
Ніякі род |
Женский род |
|
|
брыво |
бровь |
|
|
жыццё |
жизнь |
|
|
Мужчынскі род |
Женский род |
|
|
боль |
боль |
|
|
жаль |
жаль |
|
|
мазоль |
мозоль |
|
|
продаж |
продажа |
|
|
прыбытак |
прибыль |
|
|
пачак |
пачка |
|
|
дроб |
дробь |
|
|
вокіс |
окись |
|
|
перакіс |
перекись |
|
|
рамонак |
ромашка |
|
|
валяр'ян |
валерьяна |
|
|
палын |
полынь |
|
|
сабака |
собака |
|
|
прыпынак |
остановка |
|
|
відэлец |
вилка |
|
|
Жаночы род |
Средний род |
|
|
какава |
какао |
|
|
большасць |
большинство |
|
|
бялізна |
белье |
|
|
Жаночы род |
Мужской род |
|
|
півоня |
пион |
|
|
вяргіня |
георгин |
|
|
таполя |
тополь |
|
|
шыпшына |
шиповник |
|
|
падлога |
пол |
|
|
кафля |
кафель |
|
|
Ніякі род |
Мужской род |
|
|
кацяня |
котёнок |
|
|
жарабя |
жеребенок |
|
|
шчаня |
щенок |
|
|
Пры вызначэнні роду нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання (за выключэннем геаграфічных назваў) пад увагу бярэцца лексічнае значэнне слова (гл. табліцу 8).
Табліца 8
Мужчынскі род |
а) назвы асоб мужчынскага полу: месье, дэндзі, канферансье, аташэ; б) назвы жывых істот: кенгуру, поні, фламінга, шьшпанзэ, какаду |
Жаночы род |
назвы асоб жаночага полу: мадам, міс, лэдзі, фрэйлін |
Ніякі род |
неадушаўлёныя назоўнікі: бюро, метро, кафэ, кашнэ, пано, паліто |
Аднак сустракаюцца нескланяльныя назоўнікі іншамоўнага паходжання, у якіх род вызначаецца па агульнай родавай назве: (вецер) сірока, тарнада, (сыр) сулугуні — мужчынскі род; (каўбаса) салямі, (капуста) кальрабі, брокалі, (рыба) івасі, (муха) цэцэ — жаночы род; (віно) шарданэ, кіндзмараулі — ніякі род.
Асноўным паказчыкам роду нескланяльнай геаграфічнай назвы таксама з'яўляецца агульны родавы назоўнік:
• мужчынскі род — (горад) Сочы, Дэлі, Хельсінкі, Токіа; (востраў) Барнэа, Гаіці, Хакайда;
• жаночы род — (дзяржава, краіна) Перу, Нікарагуа; (гара) Кіліманджара; (рака) Місісіпі, Місуры; (пустыня) Гобі;
• ніякі род — (возера) Ківу, Антарыа.
Род нескланяльных абрэвіятур вызначаецца па апорным слове: ААН (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый) — жаночы род, БДПУ (Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт), выканкам (выканаўчы камітэт) — мужчынскі род, БелТА (Беларускае тэлеграфнае агенцтва) — ніякі род.
Калі абрэвіятура скланяецца, яе род вызначаецца па асаблівасцях скланення: ЛіМ (газета «Літаратура і мастацтва»): нумар ЛіМа, надрукавана ў ЛіМе — мужчынскі род.
