- •Прадмова
- •З гісторыі беларускага правапісу
- •Два правапісныя стандарты
- •Дзейнасьць Працоўнае групы
- •Асноўныя прынцыпы
- •Праблема асваеньня пазычаньняў
- •Структура выданьня
- •Афармленьне ілюстрацыяў
- •Правапіс е, ё, я
- •Правапіс о
- •Правапіс э
- •Правапіс і – й – ы
- •Правапіс у – ў
- •Правапіс галосных у складаных словах19
- •Правапіс прыстаўных і ўстаўных галосных Прыстаўныя галосныя
- •Устаўныя галосныя
- •Правапіс с, з, ц, дз перад мяккімі зычнымі32
- •Правапіс зычных на сутыку прыстаўкі й кoраня
- •Правапіс зычных перад суфіксальным і пoстфіксальным с
- •Правапіс каранёвых зд, ст, зг, ск
- •Правапіс непрыстаўкавых зычных перад ч
- •Правапіс зычных на канцы асноваў назoўнікаў перад ц
- •Правапіс іншых спалучэньняў зычных на сутыку кораня й суфікса
- •Падоўжаныя (падвойныя) зычныя
- •Правапіс разьдзяляльных знакаў
- •Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс спалучэньняў галосных
- •Правапіс л – ль Перадаваньне l у словах заходнеэўрапейскага паходжаньня47
- •Перадаваньне л – ль у словах незаходнеэўрапейскага паходжаньня
- •Правапіс г (ґ), к, х і галосных пасьля іх
- •Правапіс і, ы пасьля д/дз, т/ц, з, с56 Правапіс і, ы ў пачатку й сярэдзіне слова
- •Правапіс і, ы на канцы слова
- •Спалучэньні галосных на сутыках частак складаных словаў
- •Спалучэньні j/[й] з галоснымі
- •Правапіс э, е пасьля зычных асновы
- •Перадаваньне падвойных Падвойныя галосныя
- •Падвойныя зычныя69
- •Перадаваньне грэцкае літары β
- •Перадаваньне s германскіх моваў
- •Перадаваньне спалучэньня ei нямецкае мовы
- •Перадаваньне нехарактэрных для беларускае мовы гукаў Перадаваньне θ I f (правапіс т, ф)
- •Перадаваньне [w]
- •Перадаваньне ö
- •Перадаваньне ü
- •Перадаваньне некаторых галосных ангельскае мовы84
Правапіс каранёвых зд, ст, зг, ск
Спалучэньні зд, ст, зг, ск на канцы кораня чаргуюцца зь мяккімі сьвісьцячымі або з шыпячымі, што адлюстроўваецца на пісьме:
[зд || з’дз’ || ждж]: борзды – барзьдзіць – баржджэй; язда, зьезд, поезд (вясельны) – езьдзіць – ежджу, паяжджанін (удзельнік поезду);
[ст || с’ц’ || шч]: бэстыя – бэсьціць – разбэшчаны; вестка – вясьціць – вяшчун; густы – гусьцець – гушчар; зьмест – зьмясьціць – зьмешчаны; костка – касьцісты – кашчавы; паста – па´сьціць – па´шчу; помста – помсьціць – помшчу; пост – пасьці´ць – пашчу´; пястун – песьціць – пяшчoта;
[зґ || ждж]: мязга – мяжджыць; бразгат – бражджэць;
[ск || с’ц’ || шч]: бліск – блішчэць і блішчаць; віск – вішчэць і вішчаць; воск – вашчына; выпуск – выпусьціць – выпушчаць (побач з выпускаць); луска – лушчыць; трэск – трашчэць і трашчаць, у т. л. пры зьнікненьні беглага галоснага: пясок – пясковы – пяшчынка.
Правапіс непрыстаўкавых зычных перад ч
Каранёвыя зычныя (у т. л. д, т, ж, з, с, на месцы якіх вымаўляюцца іншыя зычныя) перад суфіксальным ч пішуцца нязьменна: брат – братчык (сябра брацтва), гарод – гарoдчык, груз – грузчык37, данос – даносчык, допіс – дапісчык, матка – матчын, муж – мужчына, перапісаць – перапісчык, падпісацца – падпісчык, спадкаемца – спадчына, сусед – суседчын, сьведка – сьведчыць; Мётча, Радча, Седча, Калодчына, Лідчына, Наваградчына, Балотчыцы, Ёдчыцы, Матчыцы. Але: малады – малайчына (як і малойца), нябога – нябожчык.
Зычныя ў суфіксах -ск-, -цк- перад суфіксам -ін-/-ын-(а) пераходзяць у шыпячыя, што перадаецца на пісьме:
-скі – -шчына: бацькоўскі – бацькаўшчына, беларускі – беларушчына, вугорскі – Вугоршчына, залескі (ад Залесьсе) – Залешчына, менскі – Меншчына, татарскі – татаршчына;
-цкі – -ччына: азіяцкі – азіяччына, антысавецкі – антысавеччына, казацкі – казаччына, клецкі – Клеччына, нямецкі – Нямеччына, пoлацкі – Пoлаччына, славацкі – Славаччына, слуцкі – Случчына, турэцкі – Турэччына, рэкруцкі – рэкруччына, салдацкі – салдаччына, сьвецкі – старасьвеччына.
Правапіс зычных на канцы асноваў назoўнікаў перад ц
На канцы асноваў назоўнікаў зычныя перад ц захoўваюцца на пісьме: дачцэ, суседцы, галяндцы, кувэйтцы, нарвэжцы, на лавачцы, на нітцы, па дарожцы, у загадцы. У такой пазыцыі аднаўляецца зыходная форма зычнага: хвасьцец – хвастцы (ад хвост), чы´стка – у чы´стцы, чысьце´ц – у чыстцы´ (ад чысты); але: айцец – айцы.
Правапіс іншых спалучэньняў зычных на сутыку кораня й суфікса
У групах зычных на сутыку ўтваральнай аснoвы й суфікса: зг‑н, зд-н, рд(з)-н, рд-ц, рт-н, пт-н, ск-н, сп-н, ст-л (сьць‑л), ст-н (сьць-н), сьль-н і пад. – сярэднія зычныя выпадаюць і не адлюстроўваюцца на пісьме38: бліснуць (бліск|аць + -нуць), бразнуць (бразг|аць + -нуць), бязьлітасны (літасьць + -ны), гарнуць (гарт|аць + -нуць), карысны (карысьць + -ны), масьніца (мост + ‑ніца), міласэрны (міласэрдз|е + -ны), наўмысны (мысьл|іць + -ны), паснуць (пасп|аць + -нуць), пoсны (пoст + -ны), праезны (праезд + ‑ны), расьліна (рост + -ліна), сэрца (сэрд- + -ца), шапнуць (шэпт + ‑нуць), шчасьлівы (шчасьц|е + -лівы).
