Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларускі клясычны правапіс - Вячорка, 2005.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
868 Кб
Скачать
☆
  1. Правапіс і, ы пасьля д/дз, т/ц, з, с56 Правапіс і, ы ў пачатку й сярэдзіне слова

  1. У словах, утвораных ад пазычаньняў пры дапамозе ўласнабеларускіх словаўтваральных сродкаў зычныя д, т, з, с памякчаюцца (пры гэтым д, т пераходзяць у дз, ц) і пасьля іх пішацца і:

― назоўнікі з суфіксам адзінкавасьці -ін-: газэта – газэціна, гонта – гонціна, паркет – паркеціна, штыкет – штыкеціна, шрот – шраціна;

― назоўнікі з памяншальным суфіксам -ік-: білет – білецік, жакет – жакецік, кант – канцік, корд (меч) – кордзік, ГАЗ – “газік”, “форд” – “фордзік” (аўтамабіль)57;

― адназоўнікавыя дзеясловы на -іць: бэстыя – бэсьціць, капрыз – капрызіць, магніт – намагніціць, мазута – прамазуціць, сакрэт – засакрэціць.

Заўвага. Разьмежаваньне правапісу словаў з суфіксам -ік-/-ык- у залежнасьці ад яго паходжаньня й значэньня дае магчымасьць разрозьніваць паронімы: дротык ‘кароткая дзіда’ – дроцік ‘тонкі дрот’, портык (архіт.) – порцік ‘малы порт’.

  1. У пазычаньнях і вытворных ад іх словах папярэдні элемэнту ‑ір- зычны – мяккі: арыенцір, брыгадзір, буксір, камандзір58, касір, манціроўка, марціра, мундзір59, пункцір, рэкецір, эліксір; дрэсіраваць, камандзіраваць, касіраваць, каціравацца, лідзіраваць, пасіраваць60.

  2. У словах з суфіксамі й фіналямі -ізм-/-ызм-, -ій-/-ый- (у т. л. у спалучэньнях -іе-/-ые-, -іё-/-ыё-, -іі/-ыі, -ію-/-ыю-, -ія-/-ыя-), ‑іл-/‑ыл-, -ін-/-ын-, -інг-/-ынг-, -іс-/-ыс-, -іст-/-ыст-, -іў-/-ыў- (-ів-/-ыв-) і ў вытворных ад іх словах:

― пасьля д, т пішацца ы61:

атлетызм, будызм, драматызм, садызм, фанатызм;

андыйскі, балтыйскі, дравідыйскі, індыйскі, сагдыйскі, самадыйскі; аўдыенцыя, градыент, мэдыевіст, карыес; аўдыё, ідыёт, радыё; акварыюм, кампэндыюм, мэдыюм, подыюм, прэзыдыюм; радыюс; гвардыя, дэмакратыя, камэдыя, пародыя, тэлепатыя, Асэтыя, Індыя, Кахэтыя, Удмуртыя, Якутыя;

мэтыль, этыль; бляндын, бэрнардын, валякардын, гетэрадын, бурштын, нікатын, сатын, плятын (хімічны элемэнт); гардына, ундына, брыгантына, гільятына, жэлятына, шкарлятына, Аргентына/Арґентына, Абэрдын, Палестына, Сардынія, у т. л. асабовыя імёны Аляўтына, Валянтын(а), Канстантын, Мартын(а), Хрыстына (побач з Аляўціна, Валянцін(а), Канстанцін, Марцін(а), Хрысьціна), але толькі Канстантынопаль;

інбрыдынг, кастынг, ліфтынг, маркетынг, мітынг, пудынг;

мэтыс, нотыс, радыска, хадыс;

артыст, дантыст, мэтадыст, парадыст, радыст;

аб’ектыў, нэгатыў, рэцэдыў; актывіст, матывацыя;

― пасьля з, с пішацца і62:

марксізм, параксізм, расізм, саліпсізм;

андалюзійскі, гімназійны, інданэзійскі, мансійскі, пэнсійны, тэлевізійны; маляйзіец; пансіён; калізіі, прэтэнзіі; сымпозіюм; агрэсія, артэзіянскі, вэрсія, дыфузія, пасіянарны, энтузіязм; Азія, Грузія, Валенсія, Касіюс, Пэрсія, Цэльсіюс63;

гідраксіл, карбаксіл;

апэльсін, бэнзін, грузін, дрызіна, казіно, карасіна, лізін, лімузін, макасіны, пэпсін, таксін, тузін; Баргузін;

дансінг, лізінг, прэсінг;

гетэрозіс, лізіс, місіс, скепсіс, сэпсіс, экзэрсіс; аазіс, апакаліпсіс, базіс, генэзіс, катэхізіс, крызіс, тэзіс64; басіст, гімназіст;

абразівы, агрэсіўны, курсіў, масіў, пасіў, эксклюзіў.

  1. У астатніх выпадках, г. зн. на пачатку і ў сярэдзіне асновы, д, т, з, с, у т. л. у словах з суфіксамі -ыд-, -ык- (чаргуецца з ‑ыц‑, -ыч-; не атаесамляць з уласнабеларускім -ік-/-ык-), -ым-, ‑ыт- перад спрадвечным і мовы-крыніцы не памякчаюцца, і пасьля іх пішацца ы:

дыван, дывізія, дыета, дызайн, дызэль, дыскусія, дыхтоўны, дыярама, індыкт, нэадым, радыска, сындыкат; індык, мэдык, мэдыцына, мэдычны, сынодык; бандыт, крэдыт, эрудыт; Дыжон, Дыкенз, “Дынама”, Дыяна, Адыс-Абэба, Кандыд, Мобі Дык, Сардынія, Туцыдыд, Эдып;

тыгр(а), тыльда, тыран, тытла, тытры, тытул, тыфус, артышок, бастыён, дыптых, мартыралёг, пасатыжы, прэстыж; агностык, аналітык, антысэптык, аўтэнтык, батык, бутык, люнатык, мастыка, містыцызм, нэўратычны, оптык, палітык, паралітык, плястычны, практыцызм, сыноптык, тэарэтычны; інтым, сантым; апэтыт, атыт, мастыт; Тыбэт, Тыльжа й Тыльзыт, Тырана, Тымор, Арктыка, Атлянтыда, Атыла, Матыльда;

зыгзаг, зыгота, мінэзынгер, фтывазыд; музыка, м’юзыкал, рызыка, фізык; халензым, энзым; візыт, дэпазыт, кампазытар, керамзыт, паразыт, транзыт; Зыгмунт, “Зынгер”, Ізыда, Нэмэзыда, Сызыф;

сыгнал, сыгнэт, сыдар, сылікатны, сымфонія, сынод, сынонім, сынхронны, сыроп, сыстэма, сытуацыя, псыхалёгія; аксыд, пэрсыдзкі; клясык, клясыцызм, клясычны, лексыкон, таксычны; максымум (але: Максім); баксыт, эпаксыт; Сыднэй, Сылезія, Сыцылія, Сымон.

Заўвага А. У некаторых пазычаньнях з, с замацаваліся:

– як цьвёрдыя, і пасьля іх пішацца ы: кармазын, кузына, магазын, разынкі, экзыль;

– як мяккія, і пасьля іх пішацца і: кракадзіл, лаціна й вытворныя, пэрсік, сальцісон, сілас; Бураціна, Ціт (але Тытус); у т. л. з прычыны пазьбяганьня аманіміі: Дзіна (імя) – дына (адзінка вымярэньня), сіці – сыты, сыці (ад сыць ‘сытасьць; спажыва’ й ‘сьнітка’); цік (мэдычны тэрмін; тканіна; дрэва) – тык (ад тыкаць).

Заўвага Б. У іншамоўных суфіксах словаў з славянскай утваральнай асноваю звычайна пішацца і: гусіт, пабядзіт, хвасьцізм, хвасьціст.