- •Прадмова
- •З гісторыі беларускага правапісу
- •Два правапісныя стандарты
- •Дзейнасьць Працоўнае групы
- •Асноўныя прынцыпы
- •Праблема асваеньня пазычаньняў
- •Структура выданьня
- •Афармленьне ілюстрацыяў
- •Правапіс е, ё, я
- •Правапіс о
- •Правапіс э
- •Правапіс і – й – ы
- •Правапіс у – ў
- •Правапіс галосных у складаных словах19
- •Правапіс прыстаўных і ўстаўных галосных Прыстаўныя галосныя
- •Устаўныя галосныя
- •Правапіс с, з, ц, дз перад мяккімі зычнымі32
- •Правапіс зычных на сутыку прыстаўкі й кoраня
- •Правапіс зычных перад суфіксальным і пoстфіксальным с
- •Правапіс каранёвых зд, ст, зг, ск
- •Правапіс непрыстаўкавых зычных перад ч
- •Правапіс зычных на канцы асноваў назoўнікаў перад ц
- •Правапіс іншых спалучэньняў зычных на сутыку кораня й суфікса
- •Падоўжаныя (падвойныя) зычныя
- •Правапіс разьдзяляльных знакаў
- •Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс спалучэньняў галосных
- •Правапіс л – ль Перадаваньне l у словах заходнеэўрапейскага паходжаньня47
- •Перадаваньне л – ль у словах незаходнеэўрапейскага паходжаньня
- •Правапіс г (ґ), к, х і галосных пасьля іх
- •Правапіс і, ы пасьля д/дз, т/ц, з, с56 Правапіс і, ы ў пачатку й сярэдзіне слова
- •Правапіс і, ы на канцы слова
- •Спалучэньні галосных на сутыках частак складаных словаў
- •Спалучэньні j/[й] з галоснымі
- •Правапіс э, е пасьля зычных асновы
- •Перадаваньне падвойных Падвойныя галосныя
- •Падвойныя зычныя69
- •Перадаваньне грэцкае літары β
- •Перадаваньне s германскіх моваў
- •Перадаваньне спалучэньня ei нямецкае мовы
- •Перадаваньне нехарактэрных для беларускае мовы гукаў Перадаваньне θ I f (правапіс т, ф)
- •Перадаваньне [w]
- •Перадаваньне ö
- •Перадаваньне ü
- •Перадаваньне некаторых галосных ангельскае мовы84
Правапіс у – ў
Пасьля галoсных літараў на месцы у пішацца ў, калі на ягo не прыпадае націск17: баўэр, блізкаўсxoдні, дыўрэз, лінолеўм, паўасьміны, паўільняны, паўстаць, паўэкіпаж, поліўрэтан, сoўс, страўс, эўаструм, ва ўнівэрсытэце, да ўвагі, Адэнаўэр, Паўэр, Таўэр, ва Ўфе, сталіца Ўкраіны, Mарыя Ўласевіч, едзе ў Вільню, ЗША ўзьнялі пытаньне; у т. л. у лацінізмах на -uum: вакуўм, індывідуўм, кантынуўм.
Складовае у не перахoдзіць у нескладoвае ў:
― пад націскам: алеу´т, гау´р, гяу´р, есау´л, выбарчая у´рна, Леу´ццы, Сау´даўская Арабія, да У́йпэшту, за У Тана, пра У́мбрыю;
― у ініцыяльным У. – скароце імёнаў (незалежна ад месца націску): Уладзіслаў – за У. Сыракомлю, Уладзімер – пра У. Караткевіча, Ульрых – за У. фон Гутэна, Уры – пра У. Гелера/Ґелера;
― у ініцыяльных абрэвіятурах: БДЭУ, РУУС, САУ18.
Заўвага. Злучoк і двукосьсе ня ёсьць знакамі прыпынку й на правапіс ў не ўплываюць: рыба-ўюн, беларуска-ўзбэцкі; “шкода” ўехала ў браму.
Пасьля зычных літараў, нялітарных знакаў і знакаў прыпынку пішацца літара у: падупалы, з Уралу, Tодар Уласевіч, ён у Пoлацку, ТБШ устрымалася, філія СП у Глуску, 28°54’30” усходняй даўжыні; варэнікі – украінская страва.
На пачатку словаў перад зычнымі на месцы этымалягічнага в пішацца у: Уладзімер, Уладзіслаў, Улас, Усевалад, Усяслаў, Уласаў, Урангель, Урубель, Уладзікаўказ, Уладзівасток, Уроцлаў.
Правапіс галосных у складаных словах19
У дзьвюхчасткавых складаных словах з націскам на першым складзе другой часткі о, ё ў першай частцы пераходзяць адпаведна ў а, е (я): галару´ч, дабрадзе´й, даўгале´цьце, драбнатва´ры, заапа´рк, матаго´нкі, наваство´раны, палітэ´хніка, фатазды´мак, Навапо´лацак; ледарэ´з, медава´рня, сьлезаце´чны (ад сьлёзы). Пры гэтым рэалізоўваецца правіла “яканьня” – е ў апошнім складзе першай часткі пераходзіць у я: сямсо´т, васямсо´т, у т. л. калі е – злучальны галосны: жыцьцяра´дасны, земляўла´сьнік, сярэдняве´чча, Заходня-Ці´шкаўскае радовішча.
У астатніх выпадках (г. зн. калі націск у другой частцы падае на другі або наступныя склады) у першай частцы разьвіваецца пабочны націск і спрадвечныя (этымалягічныя) о, ё, е, у т. л. злучальнае е, захоўваюцца: ваго`нарамо´нтавы, до`бразычлі´вы, зо`ацэно´з, мо`тарэсу´рс, по`літэхні´чны, сво`еасаблі´вы, фо`тарэакты´ў, Но`вабары´саў; жывё̀лагадо´ўля, лё̀гкаатлеты´чны. Спрадвечныя о, е, ё праяўляюцца й тады, калі ў зыходнай форме выступаюць а, я: аго´нь – агняды´шны – во`гнетрыва´лы, вада´ – вадаспа´д – во`даправόд, галава´ – галавалόмны – гало`вакружэ´ньне, смала´ – смалаку´р – смо`лакурэ´ньне; зе`млекарыста´льнік (зямля´ + карыстальнік), усе`белару´скі (уся´ Беларусь).
Паводле гэтага ж правіла афармляюцца словы, першая частка якіх утвораная ад назоўнікаў з спалучэньнем -ро´-/-ры-, -ло´-/-лы-: дрывасе´к, крывяно´сны, крывасмо´к; гро`мападо´бны, кро`вазваро´т.
Заўвага А. Пры ўтварэньні складаных словаў пабочны націск прыпадае на аснову, у т. л. і ў частках паходжаньнем з назоўнікаў на -о´, -ё́. Пры гэтым іх месца займаюць злучальныя галосныя а, е (апроч вытворных ад аднаскладовых назоўнікаў і займеньніка ўсё): верацяно´ – верацё̀нападо´бны; вясло´ – вё̀слападо´бны; гняздо´ – гнё̀здапляце´ньне; жыцьцё́ – жы`цьцезабесьпячэ´ньне; зьвяно´ – зьвё̀назлучэ´ньне; мэтро´ – мэ`трабудаўні´к; але: дно´ – днасьві´дар – дно`паглы΄бнік; зло´ – зламы΄сьнік – зло`язы΄кі; сто´ – стаго´дзьдзе, статы´сячны – сто`гадо´вы, сто`мэтро´ўка; шкло´ – шклагра´фія – шкло`паке´т; усё́ – усяе´дны – усё̀ахо´пны, усё̀перамо´жны.
Заўвага Б. Частка поў- (полу-) пішацца праз о толькі пад націскам: по´лудзень, по´ўдзень, по´ўнач. Не пад націскам о пераходзіць у а – паводле агульнага правіла: палу´днаваць, паўгадзі´ны, паўго´дзьдзе, паўкі´лі, напаўжывы´ (напалову жывы).
Заўвага В. У шэрагу словаў грэцкага паходжаньня з часткамі ‑граф-, -лёг-/-ляг-, -мэт(а)р- адзіны націск прыпадае на апошні склад першай часткі – о (ё); у гэтым выпадку астатнія галосныя пішуцца, як у простым слове (г. зн. падпарадкоўваюцца правілу “аканьня”). Аднакаранёвыя словы з націскам на іншым складзе пішуцца паводле асноўнага правіла: антрапо´ляг – антрапалё́гія – àнтрапалягі´чны; біё́граф – біягра´фія – бìяграфі´чны; біё́ляг – біялё́гія – бìялягі´чны, гістарыё́граф – гістарыягра´фія – гісто`рыяграфі´чны; фано´граф, фано´мэтар – фанагра´фія, фанамэ´трыя – фо`награфі´чны, фо`намэтры΄чны; філё́ляг – філялё́гія – філялягі´чны; але: артаграфі´чны, артаэпі´чны.
Заўвага Г. У словах з часткаю -піс націск найчасьцей прыпадае на першую частку: гу´капіс, жы΄вапіс, клі´напіс, ле´тапіс, машы΄напіс, пра´вапіс, ру´капіс, ско´рапіс, тво´рапіс, ча´сапіс (побач з часо´піс), чы´стапіс; але: жыцьцяпі´с, сьвятлапі´с. У вытворных словах асноўны націск, як правіла, пераходзіць на другую частку: жывапі´сец, летапіса´ньне, машынапі´сны, правапі´сны, рукапі´сны.
Галосныя ў неапошніх частках складаных словаў пішуцца незалежна ад націску ў апошняй частцы:
а) калі першая частка:
― мае э (у частках уласнабеларускага паходжаньня): арэхаводзтва, арэхападобны, грэхаводнік, грэхападзеньне, дрэвастой, рэдкалесьсе, рэхалякацыя, рэхаўлоўнік, срэбнакрылы й срэбракрылы, сярэднестатыстычны, сярэднявечча, шэразём, шэсьцьсот; у т. л. э этымалягічнае: рэкаачышчальны, рэкаўтварэньне, стрэхалаз, стрэхападобны, цэнаўтварэньне;
― утвораная ад лічэбніка ў родным склоне: двохбаковы, двохколерны, дзьвёхвежавы, дзьвёхсэкцыйны (побач з двухбаковы, двухколерны, дзьвюхвежавы, дзьвюхсэкцыйны)20, трохмесячны, трохтамовік, чатырохногі, чатырохразовы, васьмізнакавы, васьміканцовы, саракаградусны, саракахвілінны;
― канчаецца на зычны (у словах без злучальнага галоснага21): блёкпост, бойскаўт, бонтон, бормашына, гросмайстар, гофмаршал, донжуан, корнпапера, кронпрынц, калёнтытул, кросбрыдынг, лёцмайстар, норадрэналін, нонканфармізм, нонкамбатант, обэртон, остготы, остзэйскі, постскрыптум, постсавецкі, розэнкройцар, тонстудыя, топкрос, флёрдаранж, “фольксваген”, фольксдойч, хлёрпікрын, хормайстар. Але: сямсот, васямсот, блякнот, галкіпэр, каўбой, партманэт (побач з партаманэт), партфэль, спартсмэн, фаервэрк, факстрот, фальклёр, фітанцыды;
― аўдыё-, радыё-22: аўдыёапаратура, аўдыёзапіс, аўдыёстужка; радыёаматар, радыёстанцыя, радыёсыгнал;
вока-, -мова-, проці-, слова-, што-: вокамгненны, вокарухальны; мовабудова, мовазнаўства, моватворчасьць, умоватворны; процівага, процілеглы, процісухотны; словападзел, словаўтварэньне, словаформа; штодзень, штонядзелі, штотыднёвік;
малака-, сьвятла-23: малакавоз, малакавытворчасьць, малаказавод; сьвятлатэхнік, сьвятлапаглынальны, сьвятласыгнал;
б) калі другая частка:
― пачынаецца з -ў: землеўпарадкаваньне, марозаўстойлівы, новаўтвораны, поўнаўладзьдзе;
― -вед-, -знав- (-знаў-)24: манголаведа, коласавед; балотазнаўства, законазнаўчы, народазнавец, прыродазнаўчы, усходазнаўства;
в) у шэрагу словаў, дзе захаваньне галосных бязь зьменаў служыць ідэнтыфікацыі ўтваральнай асновы, у т. л. у тэрмінах: азотаген, асноватворны, збожжасховішча, іголкаскурыя, коксагазавы, калёрымэтрыя, колерамэтрыя, манголатвары, множналікавы, польскамоўны, ружовашчокі, фосфарнакіслы, хваробатворнасьць;
г) у словах з трыма й больш часткамі: авіяматорабудаваньне, аэрафотаздымак, дзевяностатонны, оталярынгалёгія, паўночназаходнебеларускі;
д) у словах, часткі якіх пішуцца праз злучок: блёк-кантакт, го-хуа, нон-стоп, норд-ост, нота-бэнэ, обэр-афіцэр, он-лайн, оф-шор, рок-н-рол, хот-дог.
