- •Прадмова
- •З гісторыі беларускага правапісу
- •Два правапісныя стандарты
- •Дзейнасьць Працоўнае групы
- •Асноўныя прынцыпы
- •Праблема асваеньня пазычаньняў
- •Структура выданьня
- •Афармленьне ілюстрацыяў
- •Правапіс е, ё, я
- •Правапіс о
- •Правапіс э
- •Правапіс і – й – ы
- •Правапіс у – ў
- •Правапіс галосных у складаных словах19
- •Правапіс прыстаўных і ўстаўных галосных Прыстаўныя галосныя
- •Устаўныя галосныя
- •Правапіс с, з, ц, дз перад мяккімі зычнымі32
- •Правапіс зычных на сутыку прыстаўкі й кoраня
- •Правапіс зычных перад суфіксальным і пoстфіксальным с
- •Правапіс каранёвых зд, ст, зг, ск
- •Правапіс непрыстаўкавых зычных перад ч
- •Правапіс зычных на канцы асноваў назoўнікаў перад ц
- •Правапіс іншых спалучэньняў зычных на сутыку кораня й суфікса
- •Падоўжаныя (падвойныя) зычныя
- •Правапіс разьдзяляльных знакаў
- •Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс спалучэньняў галосных
- •Правапіс л – ль Перадаваньне l у словах заходнеэўрапейскага паходжаньня47
- •Перадаваньне л – ль у словах незаходнеэўрапейскага паходжаньня
- •Правапіс г (ґ), к, х і галосных пасьля іх
- •Правапіс і, ы пасьля д/дз, т/ц, з, с56 Правапіс і, ы ў пачатку й сярэдзіне слова
- •Правапіс і, ы на канцы слова
- •Спалучэньні галосных на сутыках частак складаных словаў
- •Спалучэньні j/[й] з галоснымі
- •Правапіс э, е пасьля зычных асновы
- •Перадаваньне падвойных Падвойныя галосныя
- •Падвойныя зычныя69
- •Перадаваньне грэцкае літары β
- •Перадаваньне s германскіх моваў
- •Перадаваньне спалучэньня ei нямецкае мовы
- •Перадаваньне нехарактэрных для беларускае мовы гукаў Перадаваньне θ I f (правапіс т, ф)
- •Перадаваньне [w]
- •Перадаваньне ö
- •Перадаваньне ü
- •Перадаваньне некаторых галосных ангельскае мовы84
Перадаваньне некаторых галосных ангельскае мовы84
Націскныя гукі звычайна транскрыбуюцца:
— праз э:
[æ] (адкрыты э): гэві-мэтал (heavy metal), гэнд (hand, але гандбол), джэз (jazz, побач з джаз), кэб (cab), кэмпінг (camping), кэтч (catch), лэндровэр (landrover), рэп (rap), хэпі-энд (happy end), чэмпіён (champion); Эбі (Abby), Элан (Alan), Эн (Ann), Вэнс (Vance), Гэлап/Ґэлап (Gallup), Гэмпстэд (Hampstead), Джэк (Jack), Кэмпбэл (Campbell), Кэмп-Дэйвід (Camp David), Кэнтэрбэры (Canterbury), Кэрал (Carrol), Мангэтан (Manhattan), часопіс “Мэн” (Man)85, Нэнсі (Nancy), Пэдынгтан/ Пэдынґтан (Paddington), Рэндам (Random), Cэм (Sam); але: хет-трык (hat trick);
[] (напружаны э): кэрлінг (curling), сэр (sir), сэрфінг (surfing); Эрні (Ernie), Бэрнз (Burns), Бэрклі (Berkeley), Гэртын/Ґэртын (Girtin), Дэрбі (Derby), “Дып Пэрпл” (Deep Purple), Кэрзан (Curzon), Кэрк (Kirk), Кэрст (Kerst), Кэртыс (Curtis), Мэрдак (Murdoch), Пэрл-Гарбар (Pearl Harbor), Тэрнэр (Turner), Фэрбэнкс (Fairbanks), Чэрчыл(ь) (Churchill), Шэрлак Голмз (Sherlock Holmes);
[] (пачынаецца з вузкага й канчаецца шырокім э): Гэры/Ґэры (Gary), Кэры (Carie), Мэры (Mary);
[e] (вузкі э), апроч становішча пасьля заднеязычных: бэстсэлер (bestseller), вэстэрн (western), пэні (penny); Эдўард (Edward), Элм (Elm), Біг-Бэн/Біґ-Бэн (Big Ben), Джэсыка (Jessica), Мэгі/Мэґі (Meggie), Ўэстмінстэр (Westminster); у т. л. у складзе дыфтонгу [eı]: гайвэй (highway), рэмэйк (remake)86; Дэйвід (David), Солт-Лэйк-Сіці (Salt Lake City).
Заўвага А. Гук [e] пасьля заднеязычных [g], [k] – перадаецца празь е (паводле агульнага правіла): гетэр (getter), кетчуп (ketchup), скетч (sketch); Келі (Kelly), Кембрыдж (Cambridge), Кент (Kent), Кенэдзі (Kennedy), Керы (Kerry); у т. л. у складзе дыфтонгу [eı]: гейм (game), кекс (cakes)87, Гейл/Ґейл (Gail);
Заўвага Б. Пачатковыя спалучэньні Іr і Ur перад зычнымі ва ўласных назовах трансьлітаруюцца: Ірвінг/Ірвінґ (Irving), Урбан (Urban).
— праз а:
[Λ] (кароткі адкрыты а): ланч (lunch), панк (punk); Бафала (Buffalo), Гас/Ґас (Gus), Джастын (Justin);
[α:] (доўгі глыбокі а): Арчы (Archie), Барбі (Barby), Ланс (Lance).
Літары, якія абазначаюць ненаціскныя кароткія гукі, пры асваеньні словаў звычайна трансьлітаруюцца:
— [] ([эа]):
a – a: Бэнджамін (Benjamin), Джэсыка (Jessica), Мангэтан (Manhattan), Урбан (Urban);
u – у: Каламбус (Columbus), Пітсбург/Пітсбурґ (Pittsburgh), Руфуc (Rufus); але ў канцавым спалучэньні -bury транскрыбуецца: Кэнтэрбэры (Canterbury), Садбэры (Sudbury);
e – э: містэр (mister), трэнэр (trainer), хэпэнінг (happening); Паўэл (Powell), Сэм’юэл (Samuel);
пасьля [g], [k], [l] e – e: кулер (cooler), покер (poker);
апроч e пасьля шыпячых, а таксама о, якія падлягаюць аканьню: дыспэтчар (dispatcher), мэнэджар (manager); Каламбус (Columbus); Кэнан (Cannon), Кэрал (Carrol);
— [ı] ([ыі]):
і – і пасьля мяккіх: Ірвінг/Ірвінґ (Irving); у т. л. на канцы слова – паводле агульнага правіла: Тэдзі (Teddy);
і – ы пасьля зубных і зацьвярдзелых: порыдж (porridge), пудынг (pudding); Арчы (Archie), Джастын (Justin), Джэсыка (Jessica);
e – э: Бэнэт (Bennett), Нэвада (Nevada);
пасьля [g], [k], [l] e – e: Бэкет (Beckett), Дыкенз (Dickens).
Дыфтонг [ou] у націскным становішчы транскрыбуецца – оў: Гоўп (Hope), Доўл (Dole); у ненаціскным – перадаецца як аў (у выніку рэалізацыі “аканьня”): Гітраў (Heathrow), “Ўіндаўз” (Windows); але: Глазга/Ґлазґа (Glasgow).
Спалучэньне літараў tch перадаецца праз тч (трансьлітаруецца): дыспэтчар, кетч, кетчуп, матч, скетч, скотч, Мітчэл.
Частка IV. ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУРАЎ
Часткі складанаскарочаных словаў пішуцца так, як і ў цэлых словаў, часткамі якіх яны ёсьць: “Белшына” – беларуская шына, зямфонд – зямельны фонд, лясгас – лясная гаспадарка.
Заўвага. Слова раён пры ўтварэньні складовых абрэвіятураў скарачаецца як рай-: раённы аддзел адукацыі – райаа, раённы камітэт – райкам, раённы фінансавы аддзел – райфа.
Пачатковая літара ў нескладовае ў ініцыяльных абрэвіятурах перадаецца як У складовае: Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт – БДЭУ, раённая ўправа ўнутраных справаў – РУУС, самаходная артылерыйская ўстаноўка – САУ.
Пачатковыя дыграфы дж, дз у ініцыяльных абрэвіятурах перадаюцца як Д: Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт – БДУ, Джамбульскі тэхналягічны інстытут – ДТІ88.
Пры асваеньні абрэвіятуры-пазычаньні трансьлітаруюцца: НАТО (NATO), ЮНЭСКО (UNESCO).
Звычайна вытворныя ад абрэвіятураў словы могуць мець два варыянты правапісу – фанэтычны й абрэвіяцыйны: БНР – бээнэраўскі й БНРаўскі, БРСМ – бээрэсэмавец і БРСМавец, БССР – бээсэсэраўскі й БССРаўскі, КГБ – кагэбісцкі й КГБісцкі; МАЗ – мазавец і МАЗавец, НКВД – энкавэдыст і НКВДыст; але толькі ААН – аанаўскі, ІТАР-ТАСС – ІТАР-ТАССаўскі.
* Абазначае выбухны гук, выкарыстоўваецца факультатыўна; пры разьмеркаваньні словаў у альфабэтным парадку літара ґ роўная г.
** Пры разьмеркаваньні паводле альфабэту дыграфы дж і дз падпарадкоўваюцца агульнай пасьлядоўнасьці.
1 Мэдэ´ў з каз. Медеу.
2 У астатніх лічэбніках на -дзесят націск прыпадае на першую частку слова: шэ´сьцьдзесят, се´мдзесят, во´семдзесят, дзе´вяцьдзесят (побач зь дзевяно´ста). У адпаведных парадкавых лічэбніках асноўны націск пераходзіць на другую частку, а ў першай разьвіваецца пабочны націск: пя`цьдзяся´ты й пяці`дзяся´ты, шэ`сьцьдзяся´ты й шасьці`дзяся´ты, се`мдзяся´ты й сямі`дзяся´ты, во`семдзяся´ты й васьмі`дзяся´ты, дзе`вяцьдзяся´ты (побач зь дзевяно´сты).
3 Летальны ‘сьмяротны’, напр.: летальны вынік, адрозьніваць ад лятальны ‘які лятае’, напр.: лятальны апарат.
4 Выпадкі “яканьня” трэба адрозьніваць ад выпадкаў, калі я ў першым складзе перад націскам адлюстроўвае правапіс мовы крыніцы: напр., алябастар (ад лац. alabastrum < грэц. α̉λάβαστρον).
5 Правапіс прозьвішчаў, утвораных ад падобных імёнаў на -эй, гл. у артагр. 12 заўв. А.
6 Пры згадцы нечастотных уласных імёнаў у пэрыядычных і кніжных выданьнях рэкамэндуецца падаваць арыгінальнае напісаньне ў дужках пасьля беларускага: ангельскі славіст Пітэр Мэё (Peter Mayo), украінскі паэт Раман Лубкіўскі (Роман Лубківський); пісьменьнік Ігнасьё Кардэнас Акуньня (Ignacio Cа´rdenas Akuña); у горадзе Тымішаары (Timişoara); эстонскі сьпявак Тыніс Мягі/Мяґі (Tõnis Mägi).
7 Наступныя пазычаньні замацаваліся ў беларускай мове без пачатковага е‑: біскуп, лемантар, Кацярына, Лізавета.
8 У слове Эгіпет галосны е – беглы: у Эгіпце, эгіпцянін.
9 Барбарызм нацмен – абрэвіятура ад словазлучэньня “национальное меньшинство”.
10 Правапіс прозьвішчаў, утвораных ад падобных імёнаў на -ей, гл. у артагр. 4 заўв. В.
11 У паэтычных тэкстах дапускаецца напісаньне й пасьля зычных, знакаў прыпынку і ў абсалютным пачатку.
12 Правапіс словаў з прыстаўным і гл. у артагр. 23, 24.
13 Правапіс фарманта контра- гл. у артагр. 26 заўв. В.
14 Пералічаныя складанаскарочаныя словы ўтварыліся на іншамоўнай глебе, і іх рэгулярнае выкарыстаньне не рэкамэндуецца зь меркаваньняў культуры мовы.
15 Пра перадаваньне спалучэньня [й] таксама й зь інш. галоснымі гл. артагр. 72.
16 Пра асваеньне фіналяў у лацінізмах гл. знос. 63.
17 У паэтычных тэкстах дапускаецца захаваньне у пасьля галосных і напісаньне ў пасьля зычных, знакаў прыпынку і ў абсалютным пачатку.
18 Падрабязьней аб правапісе У ў ініцыяльных абрэвіятурах гл. артагр. 91.
19 Складаньне – нехарактэрны для беларускай народнай мовы спосаб словаўтварэньня, і бальшыня складаных словаў успрымаюцца як штучныя, “выдуманыя”. Таму замест іх лепш ужываць тоесныя значэньнем словы, утвораныя іншымі (найперш афіксальнымі) спосабамі, або словазлучэньні, напр.: вёслападобны – веславаты, збожжаўборка – жніво, збожжаўборачны камбайн – збожжавы камбайн, збожжанарыхтоўка – нарыхтоўваньне збожжа, торфаздабыча – здабыча торфу.
Бальшыня такіх словаў мае злучальны галосны:
– пасьля цьвёрдай асновы – не пад націскам а: дабрабы´т, кнігано´ша, парапла´ў; пад націскам о: куро´дым, сыро´ватка, часо´піс (побач з ча´сапіс), Вадо´хрышча;
– пасьля мяккай асновы – е (я): гра´зеляка´рня, жы`цьцесьцьвярджа´льны, пярэ`днепаднябе´нны, со`лекапа´льня, усё̀дазво´ленасьць; агняцьве´т, кулямё́т, саляко´п, свояўла´дны, усяве´д.
20 Складаныя словы, першая частка якіх паходзіць ад лічэбніка два (дзьве), афармляюцца ў залежнасьці ад роду ўтваральнага назоўніка: двохдзённы й двухдзённы (ад дзень – м. р.), двохколавы й двухколавы (ад кола – н. р.), дзьвёхасабовы й дзьвюхасабовы (ад асоба – ж. р.). Пры гэтым часткі двох- і двух-, дзьвёх- і дзьвюх- – сэнсава тоесныя.
21 Адрозьніваць ад прыставак аб-, кам-/кан-, аф-, фар- ды інш. (ад лац. ob-, com-/con-, анг. of-, ням. vor-): аблігацыя, камфорт, канфуз, афсайд, афсэт, фарпост.
22 Словы з часткаю радыё- (радыёлякацыя, радыёсувязь, радыёперадача) трэба адрозьніваць ад словаў з часткаю радыя- (ад радыяцыя): радыяактыўны, радыябоязь, радыятэрапія.
23 У слове сьвятло літара я – каранёвая, таму трэба адрозьніваць напісаньні словаў зь першаю часткаю сьвятла- (ад сьвятло) і сьветла- (ад сьветлы): сьвятлаахоўны, сьвятлалюбны, сьвятлаўстойлівы, сьвятлацень; сьветлавалосы, сьветлавокі, сьветла-шэры.
24 У складаных словах часткі -вед, -веда, -ведны сынанімічныя часткам -знавец і -знаўца, -знаўства, -знаўчы.
25 Адпаведнае асабовае імя ўжываецца без прыстаўнога: Мсьціслаў.
26 У назоўніках рот, роў галосны о ня беглы: з рота, у рове, раты, равы.
27 Узьнікненьне ўстаўнога галоснага ў спалучэньнях tr, dr – зьява не ўнікальная; яна ўласьцівая, прыкладам, лацінскай мове: арбітар – арбітра (arbiter – arbitri), міністар, міністэрскі, міністэрства – міністрант (minister – ministrantis).
Некаторыя этымалягічна тоесныя пазычаньні, у залежнасьці ад шляху й часу засваеньня, замацаваліся ў розных формах з розным статусам галоснага паміж т/д і р, прыкладам, лацінізм magister і бальшыня вытворныя (у т. л. германізмы) замацаваліся зь беглым а: магістар – магістрат; бур(га)містар, вахмістар, ротмістар – бур(га)містра, вахмістра, ротмістра; але вытворны ад magister англіцызм – зь неўстаўным э: містэр (mister) – містэра.
28 Падобнае назіраецца ў даўно асвоеным імені Зьмíцер і Зьмíтра, Зьмітро´, пры зьмене слова: пра Зьмітра´. (Ня блытаць устаўнога е зь неўстаўным, які пры зьмене слова не зьнікае: колер – колеру. Таксама варта мець на ўвазе, што галосны э ў фіналі не бывае ўстаўным і пры зьмене слова не зьнікае: грэйдэр – грэйдэра).
29 Такім чынам фармант контра набывае першасны, лацінскі, выгляд – contra ‘cупраць, проці’.
30 Русізмы-абрэвіятуры рэкамэндуецца раскрываць: аблпраф – абласная рада прафэсійнага зьвязу (прафзьвязу).
31 Пры перадаваньні спалучэньня “зычны + в + зычны” ў англіцызмах рэалізоўваецца прынцып трансьлітарацыі.
32 Памякчэньне н перад наступнымі мяккімі, незалежна ад вымаўленьня, на пісьме не паказваецца: дранцьвець, фанцік, у сэнсе, Францішак.
33 Ад рэдкаўжывальных тапонімаў іншамоўнага паходжаньня ўтвараць прыметнікі не рэкамэндуецца.
34 Гэтаксама ўтвараюцца прыметнікі ад назоўнікаў на -тс: Масачусэтс – масачусэцкі.
35 Уласнабеларускія назовы паселішчаў на -ск, -цак гістарычнага гледзішча ёсьць субстантываванымі кароткімі формамі прыметніка: места Менскае (поўн. ф.) – горад Менск (каротк. ф.), места Полацкае (поўн. ф.) – горад Полацак (каротк. ф.).
36 З гістарычнага гледзішча прыметнік пэрсыдзкі ўтвораны ад назову Пэрсыда.
37 У беларускай мове суфіксы -чык і -шчык для называньня асобаў паводле прафэсіі ды роду заняткаў або для называньня прыладаў – нетрадыцыйныя. Як правіла, існуюць словы, утвораныя пры дапамозе іншых, больш уласьцівых беларускай мове суфіксаў: -нік/-ніц-(а): аўтаадказьнік, возьнік, выведнік, перакладніца, кампутарнік, прыбіральніца, спавяшчальнік (= дакладчык), тэлевізійнік; -овец: пікетовец; -ц-(а): замоўца ды інш.
38 Ад асноваў на групу зычных прыметнікі могуць утварацца з дапамогаю суфікса -ов- (-ав-): аванпост – аванпоставы, баляст – баляставы, каманда – камандавы, кантраст – кантраставы, пратэст – пратэставы, транспарт – транспартавы.
39 Фармант -ццаць гістарычна паходзіць з слова дзесяць.
40 Прыметнікі ўтвараюцца й з дапамогаю суфікса -ов-/-ёв- (-ав-/-ев-): веснавы й вясновы, вечаровы, дарэформавы, зімовы, сьнегавы, формавы, фірмовы, шашовы (ад шаша); грэбля – грэблевы, зябліва – зяблевы, лісьцё – лісьцёвы.
41 Для клясычнай беларускай антрапаніміі імёны па бацьку не характэрныя.
42 Расейскія прозьвішчы, імёны ды імёны па бацьку пішуцца залежна ад ступені асвоенасьці: Аладзьеў, Ананьеў, Арсеньеў, Глазьеў, Лаўрэнцьеў, Цярэнцьеў, Шчапоцьеў або Аладзьдзеў, Ананьнеў, Арсеньнеў, Глазьзеў, Лаўрэнцеў, Цярэнцеў, Шчапоцьцеў, Іван Васільевіч Жахлівы, Алсуф’еў, Аляб’еў, Грыгор’еў, Дзям’ян Бедны, Міхаіл Юр’евіч Лермантаў.
43 Устаўны гук [в], які разьвіваецца ў становішчы паміж прыназоўнікам у і пачатковымі [а], [о], [э], на пісьме не адлюстроўваецца: у аблозе [увабло´з’э], у опэры [уво´пэры], у этэры [увэтэ´ры].
44 Гэтае спалучэньне ў пачатку пазычаньняў надзвычай рэдкае: пераважная бальшыня словаў іншамоўнага паходжаньня, пачатак якіх па-расейску перадаецца празь иа-, ие-, ио-, иу-, ии-, паходзіць ад словаў, што ў мовах-крыніцах пачынаюцца зь [й].
45 Пра ўстаўны в гл. таксама разьдзел 17.
46 У спэцыяльнай літаратуры дапускаецца падаваць пералічаныя тэрміны ў арыгінальнай форме: adagio, arpeggio, capriccio, solfeggio.
47 У разьдзеле разглядаецца правапіс пазычаньняў з грэцкае, германскіх і раманскіх моваў, у якіх няма апазыцыі l паводле цьвёрдасьці–мяккасьці (сярэднеэўрапейскі [l]). Правілы разьдзелу не пашыраюцца на ўласныя назовы паходжаньнем з партугальскае й румынскае (у т. л. малдоўскае) моваў, дзе l можа перадавацца як цьвёрда: Луіш, Бэлу-Арызонці, Карлуш, Раналду, Сан-Паўлу, Сэтубал; Лупан; так і мякка: Лейрыя, Лісабон, Ільляву; Жэбэляну, Караджале, Мілеску.
48 Кампанэнт складаных словаў (ад грэц. πλαστος); ня блытаць з уласнабеларускім пласт.
49 Але апарат радыёла.
50 Ад рас. залп < ням. Salve.
51 Побач з матацыклет.
52 А таксама ў вытворных: пэрлавы, пэрламутар.
53 Але расьліна – радыёля.
54 У францускай мове h не вымаўляецца, таму ў пазычаньнях з францускае мовы не адлюстроўваецца: Анры (Henri), Анарэ (Honorе´), Ль’Апіталь (L’Hopital), Эркюль (Hercules), газэта “Л’Юманітэ” (L’Humanitе´), Віктор Юго/Юґо (Hugo).
55 У літаратурнай беларускай мове выбухны гук [ґ] (і яго мяккі адпаведнік [ґ’]) вымаўляецца ва ўласнабеларускіх словах у каранёвым спалучэньні [зґ], [дзґ], [джґ]: во[зґ]ры, ма[зґ’]і, ро[зґ’]і, абры[зґ]лы, бра[зґ]аць, пляву[зґ]аць, вэ[дзґ]аць, [джґ]аць і ў шэрагу пазычаньняў: [ґ]анак, [ґ]арсэт, [ґ]валт, [ґ]зымс, [ґ]онта, [ґ]узік, а[ґ]рэст, [ґ’]ер[ґ’]етаць, цу[ґ]лі, шва[ґ’]ер ды інш. Гэта дало падставу аднавіць у ХХ ст. ужываньне літары ґ, якая выкарыстоўвалася яшчэ ў старабеларускай мове.
Ува ўласных назовах зь неславянскаю лексычнай асновай этымалягічны выбухны [ґ] традыцыйна вымаўляецца па-беларуску як фрыкатыўны [γ]; пры гэтым захаваньне [ґ] у вымаўленьні не кваліфікуецца як парушэньне артаэпічнае нормы: [Г]арыбальдзі й [Ґ]арыбальдзі, [Г]рэнляндыя й [Ґ]рэнляндыя, [Г’]ётэ й [Ґ’]ётэ, [Г’]ібральтар і [Ґ’]ібральтар.
56 Разьдзел датычыць пазычаньняў з моваў, у якіх няма процістаўленьня паводле цьвёрдасьці–мяккасьці або такая апазыцыя ня мае сэнсаадрознага значэньня.
На месцы іншамоўнага і на пачатку слова й пасьля б, п, в, л, м, н, ф ды заднеязычных (г (ґ), к, х) пішацца і: інтарэс, бінарны, візаві, вітамін, гігант, літара, мабільны, міні, нітраты, піраміда, поні, пэні, ралі, рэгбі, фікус, хакі, хірург; Іран, “Бітлз”, Віктар, Гішпанія, Кіплінг/Кіплінґ, Фінчлі. Пасьля зацьвярдзелых (р, ц і шыпячыя ж, ш, дж, ч) пішацца ы – паводле агульнага правіла: брыджы, джын, жырандоля, нацы, папуры, рынг, цырк, чып, шымпанзэ; Вішы, Джыбуці, Жыльбэр, Карачы, Леуццы, Рывіера, Цыцэрон, Фіджы, Шырак.
57 Пасьля зацьвярдзелых, незалежна ад паходжаньня ўтваральнага слова й суфікса/марфэмы, заўсёды пішацца ы – паводле агульнага правіла: верш – вершык, гараж – гаражык, кадар – кадрык, катэдж – катэджык, коц – коцык, марш – маршык, ліхтар – ліхтарык, матрац – матрацык, палац – палацык.
58 Побач з камандзер.
59 Побач з мундур.
60 Для беларускае мовы ўтварэньне дзеясловаў пры дапамозе элемэнта ‑ір- – у адрозьненьне ад расейскае – не характэрнае. Такія дзеясловы маюць месца найперш у тых выпадках, калі ўзьнікае неабходнасьць пазьбегчы аманіміі: буксаваць – буксіраваць, камандаваць – камандзіраваць, касаваць – касіраваць, параваць – парыраваць, пасаваць – пасіраваць, катавацца – каціравацца. Пераважная бальшыня дзеясловаў іншамоўнага паходжаньня ўжываецца бяз гэтага фарманта, незалежна ад яго паходжаньня: анэксаваць, балянсаваць, дэградаваць, кансэрваваць, плямбаваць, плянаваць, прэміяваць, рамантаваць, тэлефанаваць, фантазіяваць (параўн. рас. аннексировать, балансировать, деградировать, консервировать, планировать, пломбировать, премировать, ремонтировать, телефонировать, фантазировать).
61 Расейскаму слову-абрэвіятуры “метизы” (металлические изделия) у беларускай мове адпавядае словазлучэньне мэталёвыя вырабы.
62 Зычныя з, с перад спалучэньнем [ій] памякчаюцца таксама й на пачатку ды ў сярэдзіне слова: сіеля, сіеніт, сіеста, сіянізм; Зіеданіс, Зія-уль-Хак, Сіена, Сіетл, Сіён, Сійг/Сійґ, Сіямская затока.
63 Лацінскія (а таксама ўтвораныя на іх узор) уласныя назовы на фіналі ‑us, -um асвойваюцца ў залежнасьці ад характару папярэдняга гуку:
– пасьля зычнага й спалучэньня “галосны + і” фіналь звычайна адпадае: Аўгуст/Аўґуст (Augustus), Крас (Crassus), Марк (Marcus), Ромул (Romulus), Рэм (Remus); Апулей (Apuleіus), Гай/Ґай (Gaius), Пампэй (Pompeius); але: Тытус (Titus);
– пасьля і або спалучэньня “зычны + v” фіналь застаецца: Авідыюс (Ovidius), Антоніюс (Antonius), Капітоліюм (Capitolium), Карнэліюс (Cornelius), Люцыюс (Lucius), Сэрвіюс (Servius), Юліюс (Julius); Корвус (Corvus);
– пасьля e на месцы фіналі пішацца й: Амадэй (Amadeus), Анэй (Annaeus), Калізэй (Coliseum).
64 Шэраг грэцызмаў засвоіўся паралельна як зь фінальлю -іс-, гэтак і зь іншымі ці бязь іх: аазіс – ааза; апакаліпсіс – апакаліпса; базіс – база; генэзіс – генэза, глётагенэз; катэхізіс – катэхізм; крызіс – крыза; тэзіс – тэза; сынтаксіс – сынтакс.
65 Гэты й падобныя барбарызмы рэкамэндуецца пакідаць у арыгінальным абліччы: modus vivendi, a priori.
66 Адрозьніваць ад словаў на дыя-: дыягназ, дыялёг, дыяспара.
67 Пра перадаваньне спалучэньня “[й] + галосны” гл. таксама артагр. 16.
68 Першыя прыклады ў парах (на е-, я-) сьведчаць пра царкоўнаславянска-расейскае пасярэдніцтва ў пазычваньні, калі царкоўнаславянскае пачатковае е- чыталася як [йэ]. Другія прыклады ў парах (на э-, а-) бліжэйшыя да арыгінальнага старажытнагрэцкага гучаньня.
Таксама ў дзьвюх формах замацаваліся словы з грэцкім коранем haires-гарэза, гарэзьлівы, гарэзьнічаць, гарэтык, гарэзія – ерась, ерэтык.
69 Артаграма датычыць пазычаньняў з тых моваў, у якіх падаўжэньне рэалізуецца фанэтычна.
70 Ва ўласных назовах падаўжэньне зычных захоўваецца ў пераважнай бальшыні выпадкаў.
71 Гішпанская літара ñ (eñe) чытаецца прыблізна як [н’н’].
72 Італьянскае спалучэньне gn чытаецца прыблізна як [н’н’].
73 Канцавое спалучэньне -tti з падвойнымі зычнымі перадаецца празь ‑цьці, як і канцавое спалучэньне -ti – празь -ці (гл. разьдзел 23).
74 Італьянскае спалучэньне zz чытаецца прыблізна як [цц] або [дздз].
75 Італьянскае спалучэньне ccі чытаецца прыблізна як [ч’ч’].
76 Такое асваеньне запабягае скажэньню пры перадаваньні адпаведнага гуку праз грэцкае пасярэдніцтва: абат, рабін.
77 Ня блытаць літары s зь літараю c, якая ў фіналях (перад “нямым” e) абазначае [c]: Брус Ўіліс (Bruce Willis), Джэймз Джойс (Joyce).
78 Гэтае правіла не пашыраецца на словы ненямецкага паходжаньня басэйн, бэйдж, грэйпфрут, рэйд; Дэйвід, Пэйдж, Эйр.
79 Апроч пазычаньняў, літара ф выступае ў выклічніках і гукаперайманьнях: фе, фу, фрр ды інш.
80 У францускай мове існуць два пярэднія агубленыя галосныя гукі: закрыты [ø] і закрыты [œ], аднак характар іх асваньня ў беларускай мове тоесны.
81 Рознае асваеньне этымалягічна тоесных суфіксаў дазваляе разьмежаваць словы з розным значэньнем: кантро´лер (прылада, анг. controller) – кантралё́р (асоба, фр. controleur), ма´ркер ‘пісьмовая прылада’ (анг. marker) – маркё́р ‘більярдавы служка’ (фр. marqueur), парлямэнтэ´р ‘асоба, якая вядзе перамовы’ (фр. parlementaire) – парлямэнта´р ‘дэпутат парлямэнту’ (ням. Parlamentarier), пражэ´ктар (прылада, анг. projector) – пражэктэ´р (асоба, фр. proje(c)teur).
Якасьць этымалягічных [о], [э] у суфіксах на -р (анг. -er, фр. -aire) пад націскам захоўваецца: баксэ´р (boxer), валянтэ´р (volontaire), дактрынэ´р (doctrinaire), драмадэ´р (dromadaire), легіянэ´р (legionnaire), мільянэ´р (millionnaire), мушкетэ´р (mousquetaire), нэсэсэ´р (necessaire), партнэ´р (partner, partenaire), рэпартэ´р (reporter), салітэ´р (solitaire), фунікуле´р (funiculaire).
82 Паводле гэтае словаўтваральнае мадэлі ўтвораны кірысар (ад старабел. кірыс; фр. cuirasier; рас. кирасир).
83 У выпадках з заходнеэўрапейскімі мовамі напісаньне такіх словаў праз у часта азначае вяртаньне спрадвечнае лацінскае формы: дукер (ням. Düker ад лац. ducere), кампутар (анг. computer ад лац. computare), дыстрыбутар (анг. distributor = лац. distributor), авантура, мініятура, натурморт, фрытур (фр. -ture ад лац. -tura) – на ўзор: арматура, літаратура, натура. Пры гэтым, па-першае, захоўваецца блізкая да арыгіналу якасьць папярэдняга зычнага; па-другое, захоўваецца паралелізм кірылічнага й лацінкавага напісаньня.
84 У разьдзеле не разглядаецца шэраг даўніх англіцызмаў, якія прыйшлі ў беларускую мову пры пасярэдніцтве трэціх моваў і аформіліся насуперак асноўным прынцыпам асваеньня.
85 Таксама э пішацца ў вытворных англіцызмах: бізнэсмэн, бушмэн, кангрэсмэн, рэкардсмэн, спартсмэн.
86 Лацінская прыстаўка re- ў складзе англіцызмаў захоўвае сваё арыгінальнае аблічча – рэ-.
87 Словы кекс, трэнэр ды некаторыя інш. замацаваліся без чаканага й.
88 Аднак пры скарачэньні імёнаў да ініцыялаў пачатковыя дыграфы Дж-, Дз- перадаюцца цалкам: Джордж – Дж. Буш, Дзіна – Дз. Шымук, пры гэтым мяккасьць [дз’] на пісьме не адлюстроўваецца: Дзьмітры – Дз. Даўгяла.
i Вільня, 1918 (адначасова й лацінкаю: B. Taraškiewič. Biełaruskaja hramatyka dla škoł); апошняе прыжыцьцёвае выданьне, 5-е: Вільня, 1929; рэпрынты: Мінск, 1991; Нью-Ёрк, 1992; наступныя выданьні (у т. л. пад іншымі назовамі): Менск, 1941; Менск, 1943; Розэнгайм, 1950.
ii Пратакол Канфэрэнцыі ў справе абгаварэньня навуковай тэрміналёгіі і правапісу ў праграмах і падручніках беларускіх школ… // Запісы БІНІМ. 2005. №28.
iii Hramatyka biełaruskaj mowy / Apracawaŭ B. Pačobka. Wilnia, 1918.
iv A. Łuckiewič i J. Stankiewič. Biełaruski prawapis. Wilnia, 1918; а таксама рукапіс: Anton Łuckiewič. Biełaruskaja hramatyka pawodłuh lekcij čytanych na Biełaruskich Wučycielskich Kursach u Wilni u 1915–1916 hh. Čaść I. Fonetyka і etymologija. Wilnia, 1916 (паводле: Генадзь Цыхун. Хроніка беларусазнаўчага жыцьця // Кантакты і дыялогі. 1996. №1. Студзень. С. 42).
v rùdolf àbıht ı ĭànka stankèwıč. pròsty spòsab stàcca ŭ karòtkım čàse hràmatnym. brèslaŭ, 1918. Падрабязьней пра погляды Я. Станкевіча на правапісныя пытаньні гл.: Юрась Бушлякоў. Ян Станкевіч як ідэоляг беларускага моўнага пурызму // Ян Станкевіч: Зб. твораў. У 2 т. Менск, 2002. Т. 2. С. 534–578.
vi У прадмове да 5-га выданьня, пераробленага й пашыранага, Тарашкевіч пісаў: “Аўтар «Бел. грам. для школ» сам цяпер бачыць дужа выразна цэлую чараду яшчэ спрэчных пытаньняў (у аканьні, у правапісе чужаземных слоў і інш...), бачыць патрэбу і магчымасьць спрашчэньня правапісу”.
vii Працы Акадэмічнае конфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (14–21 лістапада 1926 г.). Менск, 1927.
viii Беларускі правапіс (проект) / Апрацаваны Правапіснай Камісіяй БАН. Менск, 1930.
ix Проект спрашчэньня беларускага правапісу / Інстытут Мовазнаўства БАН. Менск, 1933. У прадмове да выданьня складальнікі пісалі: “Тарашкевіч меў поўную рацыю заявіць у прадмове да сваёй граматыкі, што «ўсё найважнейшае зроблена добра»” (С. 3).
x Сяргей Запрудскі. Развітанне з міражамі // Настаўніцкая газета. 1992. №№90–93. 4, 7, 11, 14 лістапада.
xi Аб зьменах і спрашчэньні беларускага правапісу: Пастанова Савету Народных Камісараў БССР // Зьвязда. 1933. №189. 28 жніўня; Збор законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ўраду Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. 1933. №33. 8 верасьня. Паст. 230. Пра палітычныя ўмовы правядзеньня рэформы гл.: Леанід Лыч. Рэформа беларускага правапісу 1933 года: Ідэалагічны аспект. Менск, 1993.
xii В. Р. Вячорка. Асноўныя графіка-арфаграфічныя асаблівасці мовы перыёдыкі Заходняй Беларусі (1920–1939 гг.) // Беларуская лінгвістыка. Вып. 29. Мінск, 1986. С. 32–39.
xiii Зьміцер Саўка. Моваведная канфэрэнцыя 1942 году // Запісы БІНІМ. 2005. №28.
xiv Фактычна аўтарамі “Правапісу” выступілі таксама Антон Адамовіч і Кастусь Шкуцька.
xv Вітаўт Кіпель. Беларусы ў ЗША. Менск, 1993. С. 317.
xvi Сяргей Запрудскі. Правапісныя рэформы ў славянскіх літаратурных мовах у ХХ стагоддзі. Мн., 1998. С. 14.
xvii Праўда, гэтыя выпраўленьні мелі выключна ідэалягічны характар: Пра дадаткі і папраўкі да пастановы СНК “Змены і спрашчэнні беларускага правапіса” // Звязда. 1933. №271. 8 снежня; Пастанова Совета Народных Камісараў БССР “Аб дадатках і папраўках да пастановы СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапіса” // Збор законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага Ўраду… 1933. №51. 20 снежня. Паст. 335; асобнае выданьне: Правапіс беларускай мовы / БАН; Інстытут мовазнаўства; Адказ. рэд. А. Александровіч. Менск, 1934.
xviii Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапісу, распрацаваны Арфаграфічнай камісіяй Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва Акадэміі навук БССР пад кіраўніцтвам правадзейнага члена АН БССР Якуба Коласа // Настаўніцкая газета. 1951. №32. 9 жніўня; асобнае выданьне: [Мінск], [1951] (паводле: Зьмены беларускага правапісу ў Савецкай Беларусі: Зб. дакумэнтаў / Уклад. і рэд. Віктар Мухін. Менск–Гомель, 2000. С. 15. Тут год выданьня падаецца, відаць, паводле рэканструкцыі з картатэкі Аддзелу беларускае літаратуры Нацыянальнае бібліятэкі Беларусі) або [1952] (паводле: Беларускае мовазнаўства: Бібліяграфічны ўказальнік (1825–1965). Мінск, 1967. С. 284. №2298).
xix Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу (Пастанова Савета Міністраў БССР) // Звязда. 1957. №120. 23 мая; У дапамогу настаўніку. №4. Ліпень–жнівень. С. 3–7. Новы правапісны збор выйшаў толькі праз два гады: Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі / БАН; Міністэрства асветы БССР. Мінск, 1959.
xx П. Садоўскі. Новы слоўнік – новы правапіс? // Беларусь. 1989. №9. Верасень. С. 23.
xxi “Тарашкевічаў правапіс меў шэраг недахопаў (…), тым не менш ён задавальняў патрэбы грамадства ў агульнапрынятым правапісным кодэксе і аб’ядноўваў усіх беларусаў незалежна ад іх палітычных поглядаў, веравызнання, месца жыхарства і г. д.
Гэтай важнай кансалідуючай функцыі не змог выканаць правапіс, уведзены ў 1933 годзе, дзеля палітычнага моманту. Русіфікацыйны па сваёй сутнасці ён (…) падзяліў беларусаў…” (Заява ўдзельнікаў нарады “Пытаньні рэформы беларускага правапісу”, скліканай Таварыствам беларускае мовы АН БССР (травень 1991 г.) // Чырвоная змена. 1991. №23. 3–9 чэрвеня).
xxii Рэкамендацыі Камісіі па ўдасканаленні правапісу беларускай мовы Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны // Наша слова. 1993. №15. 14 красавіка.
xxiii Разьдзел V. [Пункт] 6 // Звязда. 1990. №220. 25 верасня; Беларуская мова і літаратура ў школе. 1990. №11. Лістапад. С. 3–11. С. 10; Государственная программа развития белорусского языка и других национальных языков в Белорусской ССР // Советская Белоруссия. 1990. №220. 25 сентября.
xxiv Фрагмэнты пастановы канфэрэнцыі: Наша слова. 1992. №50. 16 снежня; рэляцыя: Здзіслаў Сіцько. Праблемы і тэндэнцыі // Наша слова. 1992. №№50, 52. 16, 30 снежня.
xxv Збор пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь. 1993. №23(95). 20 жніўня. Арт. 458.
xxvi Ад Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненню правапісу беларускай літаратурнай мовы // Звязда. 1994. №17. 26 студзеня; кніжная публікацыя: Выніковы дакумент Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы // Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны: Дакументы і матэрыялы 1989–1997 гг. / Уклад. Я. А. Цумараў. Мінск, 1999. С. 96–100.
xxvii Высновы Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненню правапісу беларускай літаратурнай мовы // Звязда. 1994. №187. 13 верасня; ЛіМ. 1994. №37. 16 верасня; Настаўніцкая газета. 1994. №75. 17 верасня).
xxviii Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (праект новай рэдакцыі) / НАНБ; Інстытут мовазнаўства. Мінск, 1999, 2002, 2004. Аналіз першага варыянту праекту гл.: Зміцер Паўлавец. Паспех – курам на смех: Патрэбны грунтоўны арфаграфічны звод // ЛіМ. 2000. №7. 18 лютага; Павел Сцяцко. Сучасныя моўныя рэальнасці і праект новай рэдакцыі “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” // Роднае слова. 2000. №3. Сакавік. С. 30–34.
xxix Юрась Бушлякоў. Беларуская літаратурная мова: патэнцыял нармалізацыі: фанетыка, арфаэпія, правапіс // Роднае слова. 2001. №11. Лістапад. С. 24–30; Сяргей Запрудскі. У камісіі па ўдасканаленні правапісу // Наша слова. 1991. №43. 11–17 снежня.
xxx Канцэпцыю канвэргенцыі сфармуляваў Генадзь Цыхун (Трэба змірыцца з суіснаваннем дзвюх правапісных нормаў // Наша слова. 1993. №15. 14 красавіка).
xxxi Умоўны назоў для наступнага “тарашкевіцкага” правіла: “У другім складзе [перад націскам] е замяняецца на я (а) толькі тады, калі ў першым няма а або я: ля-су-нá, бя-ду-нá, ня-ву-чó-ны, ня бы-лá, бяз дзі-ця-ці і г. д.” (Выд. 5. С. 111). Прапанову адмовіцца ад гэтага правіла на карысьць цяперашняга выказаў яшчэ Леў Цьвяткоў (Да пытаньня аб рэвізіі правапісу (Programma minimum настаўніка сямёхгодкі) // Асьвета. 1926. №7. С. 91).
xxxii Паказальна, што з такімі прапановамі выступае цяперашні дырэктар Інстытуту мовазнаўства Аляксандар Лукашанец (Аляксандар Лукашанец. Беларуская мова на пачатку ХХІ ст.: некаторыя разважанні // Роднае слова. 2004. №11. Лістапад. С. 39–44).
xxxiii Вінцук Вячорка. Правапіс: Спроба сучаснае нармалізацыі // Спадчына. 1995. №5. С. 247–288.
xxxiv Апроч пэрыяду зь ліпеня да сьнежня 2003 году, калі Працоўная група брала ўдзел у праекце “Літара” (праграма правяраньня артаграфіі), выступіўшы ў якасьці Экспэртавае групы для ўнармаваньня вэрсіі праграмы, якая правярае правапіс паводле клясычнага стандарту.
xxxv Менавіта гэтак прынцып быў сфармуляваны на Праскай канфэрэнцыі.
xxxvi Вінцук Вячорка. Правапіс… С. 248.
xxxvii Кантрастыўны характар беларускіх правапісных збораў – традыцыйная зьява: кантрастыўным быў і Тарашкевічаў правапіс (адносна расейскага ды польскага), і ўсе зборы афіцыйнага правапісу (адносна расейскага).
xxxviii Па-за Зборам засталіся артаграфічныя праблемы “другога парадку”, якія пакуль што не знайшлі належнага разьвязаньня і ў афіцыйным стандарце (прыкладам, напісаньне словаў разам, праз злучок, асобна, правапіс вялікае літары, правілы пераносу).
xxxix Гэтак, напісаньне -сся ў дзеяслоўных формах 2 асобы адзіночнага ліку сустракаецца ў беларускіх тэкстах яшчэ ХІХ стагодзьдзя, напр.: грызесся (Речъ старовойта // Могилевскія губернскія ведомости. 1862. №61. С. 5), дабярэсся (Бяседа старога вольника з новым пра ихнае дзело. Бг. С. 4), останесся, подступисся, смјесся (А. Пщелко. Белорусскіе разсказы. Витебскъ, 1901. С. 18, 22, 5 – адпаведна), рынисся (Панская ласка // Сборникъ белорусскихъ народныхъ легендъ… Себежскаго уезда Витебской губерніи. 1882–1890. С. 5), упиесся (Гутарка Паулюка // Виленскій вестникъ. 1898. №173. С. 2), таксама лацінкаю: zabawissia (A. Weryha. Vowk. Lwow, 1889. S. 46).
xl Нават у межах аднаго выданьня – у двухтамовым “Слоўніку іншамоўных слоў” (Мінск, 1999) – на розных старонках можна спаткаць розныя формы асваеньня тых самых пазычаньняў: напр. аф-шор (Т. 1. С. 183) і оф-шор (Т. 2. С. 140), красінговер (Т. 1. С. 671) і кросінгавер (Т. 1. С. 673). Прыклады гл. таксама ў: І. В. Піваварчык, М. А. Якалцэвіч. Аб арфаграфічным разнабоі ў слоўніках // Актуальныя праблемы выкладання мовы і літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школе: Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, 26 красавіка 2004 г., Гродна. Гродна, 2004. С. 60–66.
xli З гэтага часу й да сярэдзіны 1950-х беларускія пераклады замежнае (часам нават польскае) літаратуры рабіліся, як правіла, не з арыгіналаў, а праз расейскія пераклады (гл. Замежная літаратура ў перакладзе на беларускую мову: 1917–1963: Біябліяграфія. Мн., 1965).
xlii Калі да апошняга часу пры адаптацыі іншамоўных фактаў мела месца безагляднае аканьне, то цяпер нават у слоўніках і энцыкляпэдыях, выдадзеных афіцыйным правапісам, у словах простае будовы часам сустракаюцца напісаньні, у якіх не праводзіцца правіла аканьня: напр., СІС: госпітальéры, оуэнíзм, у т. л. пасьля мяккіх: БелЭн: Грýдзёндз, Інёню΄, Пéцёфі, Сёрá (расшыфраваньне абрэвіятураў гл. у зносцы (*) да табл. 2).
xliii Вінцук Вячорка. Правапіс… С. 249.
xliv В. Мрочэк. Тэхнічная матэматыка: Зб. правіл, формул, практыкаваньняў і задач: Падручнік для профшкол. Менск, 1930. С. 301.
xlv У адваротным слоўніку (інакш – у слоўніку a tergo) словы разьмяшчаюцца ў альфабэтным парадку не з пачатку, а з канца слова (справа ўлева).
xlvi Пад фінальлю мы разумеем завершаньне слова, без увагі на яго марфэмную будову; гэтым фіналь адрозьніваецца ад канцавых марфэмы ці фарманта.
xlvii Прыкладам, назовы хімічных элемэнтаў паводле: Расейска-беларускі хімічны слоўнік / Уклад. А. Глушко, А. Стасевіч, А. Бокун. Менск, 1993; Яраслаў Міляшкевіч, Зьміцер Санько, Аляксей Глушко. Назовы хімічных элементаў // Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі: Матэрыялы І‑й нацыянальнай канферэнцыі (Мінск, 4–6 траўня 1994). Мінск, 1995.
Гэтая электронная вэрсія дакумэнту падрыхтаваная для сайтаў www.svaboda.org і www.pravapis.org
Набывайце папяровую вэрсію кнігі на сайце www.knihi.net.
