- •Прадмова
- •З гісторыі беларускага правапісу
- •Два правапісныя стандарты
- •Дзейнасьць Працоўнае групы
- •Асноўныя прынцыпы
- •Праблема асваеньня пазычаньняў
- •Структура выданьня
- •Афармленьне ілюстрацыяў
- •Правапіс е, ё, я
- •Правапіс о
- •Правапіс э
- •Правапіс і – й – ы
- •Правапіс у – ў
- •Правапіс галосных у складаных словах19
- •Правапіс прыстаўных і ўстаўных галосных Прыстаўныя галосныя
- •Устаўныя галосныя
- •Правапіс с, з, ц, дз перад мяккімі зычнымі32
- •Правапіс зычных на сутыку прыстаўкі й кoраня
- •Правапіс зычных перад суфіксальным і пoстфіксальным с
- •Правапіс каранёвых зд, ст, зг, ск
- •Правапіс непрыстаўкавых зычных перад ч
- •Правапіс зычных на канцы асноваў назoўнікаў перад ц
- •Правапіс іншых спалучэньняў зычных на сутыку кораня й суфікса
- •Падоўжаныя (падвойныя) зычныя
- •Правапіс разьдзяляльных знакаў
- •Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс спалучэньняў галосных
- •Правапіс л – ль Перадаваньне l у словах заходнеэўрапейскага паходжаньня47
- •Перадаваньне л – ль у словах незаходнеэўрапейскага паходжаньня
- •Правапіс г (ґ), к, х і галосных пасьля іх
- •Правапіс і, ы пасьля д/дз, т/ц, з, с56 Правапіс і, ы ў пачатку й сярэдзіне слова
- •Правапіс і, ы на канцы слова
- •Спалучэньні галосных на сутыках частак складаных словаў
- •Спалучэньні j/[й] з галоснымі
- •Правапіс э, е пасьля зычных асновы
- •Перадаваньне падвойных Падвойныя галосныя
- •Падвойныя зычныя69
- •Перадаваньне грэцкае літары β
- •Перадаваньне s германскіх моваў
- •Перадаваньне спалучэньня ei нямецкае мовы
- •Перадаваньне нехарактэрных для беларускае мовы гукаў Перадаваньне θ I f (правапіс т, ф)
- •Перадаваньне [w]
- •Перадаваньне ö
- •Перадаваньне ü
- •Перадаваньне некаторых галосных ангельскае мовы84
Структура выданьня
Кніга складаецца з асноўнага тэксту (уласна Збор правілаў) і слоўнікавага дадатку. Збор падзелены на традыцыйныя для такога тыпу літаратуры часткі: правапіс галосных, правапіс зычных, правапіс іншамоўных словаў. Аднак мусім зазначыць, што такі падзел нельга назваць карэктным з гледзішча лінгвістычнага, бо ўласьцівы кірыліцы прынцып перадаваньня мяккасьці зычных (у становішчы перад галосным мяккасьць зычнага абазначаецца не беспасярэдне, а праз характар наступнай галоснай) не дазваляе разглядаць правапіс галосных асобна ад правапісу зычных.
Таксама немагчыма жорстка аддзяліць правілы, прысьвечаныя правапісу, з аднаго боку, уласнабеларускае ды, з другога боку, іншамоўнае лексыкі: бальшыня асноўных правілаў – агульная для ўсяго моўнага матэрыялу, незалежна ад яго паходжаньня.
Матэрыялы першае часткі згрупаваныя па трох роўнях (гл. табл. 3).
У дадатак уваходзяць (1) паказьнік беларускіх словаў і словазлучэньняў з ілюстрацыйнага матэрыялу й (2) адваротны сьпісxlv, якія служаць для ўдакладненьня правапісу, г. зн. фактычна ёсьць артаграфічнымі слоўнікамі, а другі зь іх яшчэ дае магчымасьць прасачыць і “вывесьці” правільнае напісаньне словаў, не адлюстраваных у дадатку, паводле тыпалёгіі фіналяўxlvi.
Афармленьне ілюстрацыяў
Увесь беларускі ілюстрацыйны матэрыял падаецца курсівам, безь пераносаў (каб пазьбегчы інтэрпрэтацыі знака пераносу як злучка). Літары, на напісаньні якіх акцэнтуецца ўвага, вылучаныя тоўстым шрыфтам. У тых словах, дзе правапіс залежыць ад акцэнтуацыі, ставіцца націск. У большасьці выпадкаў ілюстрацыі разьмяшчаюцца ў ілюстрацыйным шэрагу наступным чынам:
1) агульныя лексэмы, што пачынаюцца зь літары ці спалучэньня літараў, правапіс якіх рэгулюецца адпаведным правілам;
2) агульныя лексэмы, якія маюць адпаведныя літару ці спалучэньне літараў у сярэдзіне ці на канцы слова;
3) уласныя назовы; група ўласных назоваў аддзяляецца ад агульнае лексыкі кропкаю з коскаю.
Ва ўсіх пералічаных групах словы разьмяшчаюцца звычайна паводле альфабэту. У якасьці ілюстрацыйнага матэрыялу браліся ня толькі тыя моўныя факты, што могуць выклікаць цяжкасьці пры напісаньні, а таксама адметная беларуская лексыка, якая засталася на пэрыфэрыі або па-за межамі афіцыйнага стандарту; наватворы апошніх гадоў, што замацаваліся ў штодзённым ужытку; вынікі распрацоўваньня навукова-тэхнічнае тэрміналёгііxlvii.
Зьміцер Саўка
11 красавіка 2005 году
Табл. 1. Асаблівасьці асваеньня пазычаньняў у розныя пэрыяды разьвіцьця беларускае мовы*
Фанэтычная рыса
|
Старабеларуская форма, час фіксаваньня
|
Беларуская форма XIX ст., аўтар
|
Сучасная беларуская форма
|
||||
клясычны стандарт
|
афіцыйны стандарт
|
||||||
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
|||
Захаваньне цьвёрда-сьці зычных перад е
|
сэнат, каля 1580 фэстъ, каля 1580
|
senat [сэ], manifest [фэ], К. Каліноўскі пэнсія, А. Ельскі
|
сэнат фэст фэстываль пэнсія
|
сенат, але фэст, але фестываль, пенсія
|
|||
Перадаваньне сярэд-неэўрапейскага l
|
люнаты к, сярэдз. XVII ст. лaбиринт [л'а], сярэдз. XVII ст.
|
ляўр(ы), А. Ельскі
|
люнатык лябірынт ляўры
|
лунацік лабірынт лаўры
|
|||
капалaнъ [л'а], пач. XVII ст. каппеллѧ [л'а], 1722
|
|
капэлян капэля
|
капелан капэла
|
||||
|
klas(а) [л'а], А. Вярыга-Дарэўскі, А. Гурыновіч
|
кляса
|
клас
|
||||
Перадаваньне арабскага л(ь)
|
корабеля 'крывая шабля' < горад Kerbela, 1621
|
|
Кербэля
|
Кербела
|
|||
Захаваньне цьвёрда-сьці s, z перад і/у
|
сындикъ, 1576; сындыкъ, 1664 'адвакат' сынодъ, 1563 визытовати, 1608 дыспозыцы(я) , 1664
|
сындыкат(ъ), А. Ельскі
synod [сы], Ф. Багушэвіч
dyspazycij(a) [зы], А.Вярыга-Дарэўскі
|
сындыкат
сынод візытаваць дыспазыцыя
|
cіндыкат
сінод
дыспазіцыя
|
|||
Перадаваньне грэц-кага β
|
дьѧбл-, XV ст.; д'ѧбл-, 1596 барбар(ъ), 1597
|
дьябал(ъ), А. Ельскі
сымболь, К. Каганец
|
д'ябал барбар сымбаль
|
д 'ябал, але варвар, сімвал
|
|||
Перадаваньне грэц-кага θ
|
аритметыка, 1519 ωртокграθеѧ, пач. XVII ст.
|
|
арытмэтыка артаграфія
|
арыфметыка арфаграфія
|
|||
Перадаваньне фран-цускага фарманта -eur
|
|
guwerner [нэ], В. Дунін-Марцінкевіч
|
гувэрнэр
|
гувернёр
|
|||
* Матэрыял з: А. М. Булыка. Даўнія запазычанні беларускай мовы. Мінск, 1972; ён жа. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XVI‑XVIII стст. Мінск, 1980; Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Т. 1–24 (А-П). Мінск, 1982–2005; Канкарданс беларускай мовы XIX ст. У 11 т. Мінск, 1992. Захоўваецца ў Аддзеле агульнага й славянскага мовазнаўства Інстытуту мовазнаўства НАНБ.
Табл. 2. Характар перадаваньня асобных рысаў у пазычаньнях у беларускай і расейскай мовах i
Фанэтычная рыса
|
Зыходная форма ii
|
Беларуская форма
|
Расейская форма
|
|
клясычны стандарт
|
афіцыйны стандарт
|
|||
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
Захаваньне цьвёрдасьці зычных перад е
|
sensus sensorium
|
сэнс сэнсорны
|
сэнс, але сенсорны
|
сенсорный
|
Wechsel Wehrmacht
|
вэксаль вэрмахт
|
вэксаль, але вермахт
|
вексель вермахт
|
|
Перадаваньне пачатковага ды інтэрвакальнага [й]
|
major New York |
маёр Нью-Ёрк
|
маёр, але Нью-Йорк
|
майор Нью-Йорк
|
jesuitus yeniii Jena |
езуіт ена Ена
|
езуіт, але іена, Іена (БелЭн)
|
иезуит, иена, але [йэна] iv, але Йена
|
|
рарауа
|
папая
|
папайя [йй]
|
папайя [йй]
|
|
i Беларускі матэрыял (афіцыйны правапіс) з: Беларуская савецкая энцыклапедыя. У 12 т. Мінск, 1969–1975 (БелСЭ);
Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Мінск, 1996–2004 (БелЭн); Руска-беларускі слоўнік. У 3 т. Выд. 7. Мінск, 1998
(РБС); А. М. Булыка. Слоўнік іншамоўных слоў. У 2 т. Мінск, 1999 (СІС); Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія.
Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / Пад рэд. М. В. Бірылы. Мінск, 1987 (СБМ).
ii Для зручнасьці ўспрыманьня матэрыял грэцкае мовы падаецца і ў арыгінальнай, і ў лацінскай формах.
iii Па-японску гэтае слова вымаўляецца як [эн].
iv Орфоэпическнй словарь русского языка: Произношение, ударение, грамматические формы / Под ред. Р. Н. Аване-
сова. Изд. 6. Москва, 1997. С. 177.
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
Перадаваньне u у складзе дыфтонгаў
|
Fauna Faunus |
фаўна фаўн
|
фауна, але фаўн
|
фауна, але фавн
|
gauss Gauss / Gauß
|
гаўс Гаўс /Ґаўс
|
гаус (СІС) Гаўс (БелЭн)
|
гаусс Гаусс
|
|
Перадаваньне сярэднеэўрапейскага l
|
λαμπας /lampas λαμπαδα /lampada
|
лямпа лямпада
|
лямпа, але лампада
|
лампа лампада
|
la la Scala
|
ля "Ля Скаля"
|
ля, але "Ла Скала"
|
ля, але "Ла Скала"
|
|
-landia
|
Галяндыя Фінляндыя
|
Галандыя, але Фінляндыя
|
Голландия, але Финляндия
|
|
folklor
|
фальклёр
|
фальклор
|
фольклор
|
|
Larousse
|
Лярус
|
Лярус і Ларус
|
Лярусс і Ларусс
|
|
Перадаваньне t
|
Τηλεμαχ / Telemachus Αριστοτελ / Aristoteles
|
Тэлемах Арыстотэль
|
Тэлемах, але Арыстоцель
|
Телемах Арыстотель
|
tween-deck
tweed tweed |
тўіндэк
тўід
|
твіндэк (БелЭн), але цвіндэк (СБМ, СІС, РБС), цвід (РБС)
|
твиндек
твид
|
|
scarlattina brigantino
|
шкарлятына брыгантына
|
шкарлятына, але брыганціна
|
скарлатина бригантина
|
|
sextina
|
сэкстына
|
секстына (СІС), але сексціна (СБМ)
|
секстина
|
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
||||
Перадаваньне падвойных зычных у сярэдзіне слова ў межах аднае марфэмы
|
Marocco Mecca
|
Марока Мэка
|
Марока, але Мекка
|
Марокко Мекка
|
||||
buggi Brazzaville
|
багі Бразавіль
|
БелЭн: бáгі, Бразавіль, але СБМ: бáггі, Браззавіль
|
багги Браззавиль
|
|||||
Перадаваньне грэцкага β
|
Αραβ- Αραβια
|
араб Арабія
|
араб, але Аравія
|
араб, але Аравия
|
||||
Βηθλεέμ/Bethlehem
|
Бэтлеем батлейка
|
Віфлеем, але батлейка
|
Вифлеем
|
|||||
Перадаваньне грэцкага θ
|
ορθω-
|
артапэд артаграфія
|
артапед, але арфаграфія
|
ортопед, але орфография
|
||||
Перадаваньне грэцкага спалучэньня ευ
|
Ευριπριδης/Euripides Ευρωπη/Europa
|
Эўрыпід Эўропа
|
Еўрыпід і Эўрыпід, але толькі Еўропа
|
Еврипид і Эврипид, але толькі Европа
|
||||
ευκαριο-/eukaryo- ευφονια/euphonia ευφορια/euphoria
|
эўкарыёт эўфанія эўфарыя
|
эўкарыёт, эўфанія, але СІС: эўфарыя й эйфарыя, але СБМ: толькі эйфарыя
|
эукариот, але эвфония, але эвфория й эйфория
|
|||||
λευκ-/leuc-
|
ляўконія леўкацыт
|
ляўконія, але лейкацыт
|
левкой, але лейкоцит
|
|||||
Перадаваньне нямецкага спалучэньня еі [аi]
|
Heidelberg
|
Гайдэльбэрг/ Гайдэльбэрґ
|
Гейдэльберг (БелСЭ 10, карта ФРГ), але Гайдэльберг (БелЭн 5:178)
|
Гейдельберг
|
||||
Meiningen
|
Майнінген/ Майнінґен
|
Мейнінген (БелСЭ 3, карта ГДР), але Майнінген (БелЭн 5:178)
|
Мейнинген
|
|||||
Перадаваньне нямецкіх фарманта -haus- і спалучэньня -chh-
|
Packhaus Bauhaus Mauthausen Münchhausen
Buchhalter
|
пакгаўз Баўгаўз Маўтгаўзэн Мюнхгаўзэн
бухгальтар
|
пакгауз, Баўгауз, але Маўтгаўзен, але Мюнхаўзенi,
але бухгалтар
|
пакгауз, але Баухауз, Маутхаузен, Мюнхгаузен і Мюнхаузен, але бухгалтер
|
||||
Перадаваньне францускага спалучэныія аі [ε]
|
necessaire
millionaire mousquetaire solitaire volontaire |
нэсэсэр
мільянэ́р мушкетэ́р салітэ́р валянтэ́р
|
нэсэсэр (СІС) або несэсэр (РБС), але мільянер, але мушкецёр, саліцёр, валанцёр
|
несессер
миллионер, але мушкетёр, солитёр, волонтёр
|
||||
éclair funiculaire
|
эклер фунікулер
|
эклер, але фунікулёр
|
эклер, але фуникулёр
|
|||||
і Э. Распэ. Прыгоды Мюнхаўзена / Пераказ для дзяцей К. Чукоўскага; Пер. В. Вольскага. Мінск, 1955; Перавыд.: Прыгоды барона Мюнхаўзена. Мінск, 1992.
1
|
2
|
3
|
4
|
5
|
Перадаваньне гішпанскага ñ
|
dueña doña M |
дуэньня доньня
|
СІС: дуэння, але донья
|
дуэнья донья
|
Перадаваньне ангельскага [æ]
|
Nash Nashville
|
Нэш Нэшвіл
|
Нэш, але Нашвіл
|
Нэш, але Нашвилл {і Нэшвилл}і
|
Перадаваньне ангельскага [w]
|
show cowboy
|
шоў каўбой
|
шоу, але каўбой
|
шоу, але ковбой
|
twist swing |
тўіст сўінг
|
твіст, БелЭн: свінг (муз.), СІС: свінг (спарт., экан.), але суінг (муз.)
|
твист свинг
|
|
Watson |
Ўотсан/Уотсан
|
Уотсан (БелЭн)
|
Ватсон і Уатсон і Уотсон
|
|
Перадаваньне ангельскага [h]
|
Hudson |
Гадсан
|
СБМ: Гудзон БелЭн: Гудзон і Хадсан
|
Гудзон і Хадсон
|
Henry
|
Гэнры
|
Генры й Хенры
|
Генри й Хенри {і Гэнри й Хэнри}
|
|
Ohio |
Агаё
|
Агайо
|
Огайо
|
і У фігурных дужках – узуальныя формы, не кадыфікаваныя слоўнікамі.
Табл. 3. Характарыстыка роўняў падаваньня матэрыялу
Ровень
|
Апісаньне
|
Афармленьне
|
|
Нумарацыя
|
Кегель
|
||
1 – артаграма
|
асноўнае правіла
|
скразная; арабскімі лічбамі; тоўстым шрыфтам
|
10
|
2 – заўвага
|
выняткі з правіла, асаблівасьці ўжываньня, параўнаньне напісаньняў
|
у межах артаграмы; вялікімі літарамі кірылічнага альфабэту; у разрадку
|
9,5
|
3 – зноска
|
камэнтары, часта неправапіснага характару (артаэпічныя, этымалягічныя ды інш.); адсылкі да іншых артаграмаў
|
скразная; арабскімі лічбамі; верхнім індэксам
|
9
|
Ад першага да апошняга роўню зьніжаецца значнасьць інфармацыі й павышаецца складанасьць ды спэцыфічнасьць мовы выкладаньня матэрыялу.
Сьпіс скаротаў
агульн. р. агульны род
анг. ангельскае
артагр. артаграма
архіт. архітэктурны (тэрмін)
вобл. вобласьць
выд. выданьне
г. год
г. д. гэтак далей
г. зн. гэта значыць
гг. гады
гінд. гіндзі
гішп. гішпанскае
гл. глядзі
грэц. грэцкае
ж. р. жаночы род
жан. жаночы
заўв. заўвага
зб. зборнік
знос. зноска
інш. іншы(я)
іт. італьянскае
каз. казаскае
каротк. ф. кароткая форма
лац. лацінскае
м. р. мужчынскі род
муж. мужчынскі
муз. музычны (тэрмін)
напр. напрыклад
ням. нямецкае
пад. падобны
параўн. параўнай
парт. партугальскае
поўн. ф. поўная форма
рас. расейскае
с. старонка
спарт. спартовы (тэрмін)
ст. стагодзьдзе
старабел. старабеларускае
стст. стагодзьдзі
табл. табліца
у т. л. у тым ліку
фр. францускае
хім. хімічны (тэрмін)
экан. эканамічны (тэрмін)
Беларускі альфабэт
Літара |
Назоў літары |
Літара |
Назоў літары |
А а |
а |
О о |
о |
Б б |
бэ |
П п |
пэ |
В в |
вэ |
Р р |
эр |
Г г |
гэ |
С с |
эс |
( Ґ ґ )* |
ґе |
Т т |
тэ |
Д д |
дэ |
У у |
у (складовае) |
( Дж дж )** |
(джэ) |
Ў ў |
у нескладовае |
( Дз дз )** |
(дзэ) |
Ф ф |
эф |
Е е |
е |
Х х |
ха |
Ё ё |
ё |
Ц ц |
цэ |
Ж ж |
жэ |
Ч ч |
чэ |
З з |
зэ |
Ш ш |
ша |
І і |
і (складовае) |
Ы ы |
ы |
Й й |
і нескладовае |
Ь ь |
мяккі знак |
К к |
ка |
Э э |
э |
Л л |
эл |
Ю ю |
ю |
М м |
эм |
Я я |
я |
Н н |
эн |
|
|
Частка І. ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ
