- •Прадмова
- •З гісторыі беларускага правапісу
- •Два правапісныя стандарты
- •Дзейнасьць Працоўнае групы
- •Асноўныя прынцыпы
- •Праблема асваеньня пазычаньняў
- •Структура выданьня
- •Афармленьне ілюстрацыяў
- •Правапіс е, ё, я
- •Правапіс о
- •Правапіс э
- •Правапіс і – й – ы
- •Правапіс у – ў
- •Правапіс галосных у складаных словах19
- •Правапіс прыстаўных і ўстаўных галосных Прыстаўныя галосныя
- •Устаўныя галосныя
- •Правапіс с, з, ц, дз перад мяккімі зычнымі32
- •Правапіс зычных на сутыку прыстаўкі й кoраня
- •Правапіс зычных перад суфіксальным і пoстфіксальным с
- •Правапіс каранёвых зд, ст, зг, ск
- •Правапіс непрыстаўкавых зычных перад ч
- •Правапіс зычных на канцы асноваў назoўнікаў перад ц
- •Правапіс іншых спалучэньняў зычных на сутыку кораня й суфікса
- •Падоўжаныя (падвойныя) зычныя
- •Правапіс разьдзяляльных знакаў
- •Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных
- •Правапіс спалучэньняў галосных
- •Правапіс л – ль Перадаваньне l у словах заходнеэўрапейскага паходжаньня47
- •Перадаваньне л – ль у словах незаходнеэўрапейскага паходжаньня
- •Правапіс г (ґ), к, х і галосных пасьля іх
- •Правапіс і, ы пасьля д/дз, т/ц, з, с56 Правапіс і, ы ў пачатку й сярэдзіне слова
- •Правапіс і, ы на канцы слова
- •Спалучэньні галосных на сутыках частак складаных словаў
- •Спалучэньні j/[й] з галоснымі
- •Правапіс э, е пасьля зычных асновы
- •Перадаваньне падвойных Падвойныя галосныя
- •Падвойныя зычныя69
- •Перадаваньне грэцкае літары β
- •Перадаваньне s германскіх моваў
- •Перадаваньне спалучэньня ei нямецкае мовы
- •Перадаваньне нехарактэрных для беларускае мовы гукаў Перадаваньне θ I f (правапіс т, ф)
- •Перадаваньне [w]
- •Перадаваньне ö
- •Перадаваньне ü
- •Перадаваньне некаторых галосных ангельскае мовы84
Перадаваньне [w]
Білябіяльны гук [w] ангельскае, францускае, гішпанскае ды іншых моваў перадаецца:
― у спалучэньнях “[w] + галосны” ў абсалютным пачатку й “зычны + [w] + галосны” ў агульнай лексыцы ў адных выпадках праз у складовае: уайт-сьпірыт, уік-энд, вуаль, куртуазны, пуанты, буржуа; у іншых – праз в: ват, сьпідвэй, трамвай; але: сўінг, тўід, тўіст; ва ўласных назовах і ў вытворных ад іх словах у памянёных спалучэньнях можа пісацца ў нескладовае: Ўат/Уат, Ўітні/Уітні, Ўімбэлдан/Уімбэлдан, Ўэлз/Уэлз, Ўэмблі/Уэмблі, Ўэстмінстэр/Уэстмінстэр, Болдўін/Болдуін, Пўанкарэ/Пуанкарэ, Пўэрта-Рыка/Пуэрта-Рыка, “Сўар”/“Суар”, Сўіфт/Суіфт, Франсўа/Франсуа; але: Вашынгтон/Вашынґтон;
― у становішчы між галоснымі:
у сярэдзіне асновы – праз ў нескладовае: Гаўард, Дэлаўэр, Паўэл, Таўэр;
на канцы асновы скланяльных назоўнікаў з канчаткам -а – праз в: Аёва, Атава, Ашава.
Перадаваньне ö
Гук францускае80, шэрагу германскіх, вугорскае, турэцкае ды іншых моваў [ö] (агублены э) перадаецца:
а) у галіцызмах на -eur81:
― пасьля к, л – празь ё: бракёр, кіяскёр, клякёр, маркёр, панікёр, хранікёр; дублёр, жыклёр, кантралёр, мэдалёр, суфлёр, філёр;
― пасьля іншых літараў – праз э: антрэпрэнэр, банітэр, білетэр, брэтэр, вальтыжэр, гіпнатызэр, гравэр, грымэр, гувэрнэр, дэзэртэр, каскадэр, кандыцыянэр, коміваяжэр, мантэр, марадэр, мэлянжэр, пазэр, парфумэр, пля´нэр, пражэктэр, прызэр, рэжысэр, рэзанэр, сапэр, сутэнэр, тапэр (музы´ка), транспартэр, трасэр, фантазэр, фразэр, франдэр, фуражэр, шофэр, экспартэр.
Заўвага. Шэраг галіцызмаў на -eur (acteur, liqueur, visiteur) у беларускай мове мае аднакаранёвыя адпаведнікі зь іншымі фіналямі: актор (лац. actor), ліквор (лац. liquor), візытант. Адпаведнікамі расейскіх словаў на -ёр/-ор, утвораных на ўзор галіцызмаў (вахтёр, лифтёр, шахтёр), ёсьць словы з уласнабеларускім суфіксам -ар: вахта´р, ліфта´р, шахта´р82; або іншыя: дирижер – дырыгент (ням. Dirigent), массажер – масажнік, тренажер – сымулятар (анг. simulator).
б) у іншых выпадках:
― пасьля зубных д, т і зацьвярдзелых ж, ш, дж, ч, р ды не пад націскам – праз э: фрэ´кен (fröken), Дэ´ніц (Dönitz), Інэню´ (Inönű), Пэ´тэфі (Petöfi), Сё́дэрстрэм (Söderström), Сэра´ (Seurat), Шрэ´дэр (Schröder);
― пасьля заднеязычных г (ґ), к, х не пад націскам – празь е: пэ´нге (pengö);
― у астатніх пазыцыях пад націскам, а таксама на канцы ўласных назоваў не пад націскам – празь ё: бёміт (böhmit), гёз (geuzen), гётыт (goethit), лёс ‘горная парода’ (Löss), Бёль (Böll), Вёрнэр (Wörner), Гёбэльс/Ґёбэльс (Göbbels), Гёльдэрлін (Hölderlin), Гётэ/Ґётэ (Goethe), Гёхст (Hoechst), Зёйдэр-зээ (Zuiderzee), Кёльн (Köln), Лёві (Loewi), Мёбіюс (Möbius), Мёсбаўэр (Mössbauer), Нётэр (Noether), Пёпэльман (Pöppelmann), Сёдэрстрэм (Söderström), Фёрстэр (Foerster); Мальмё (Malmö).
Перадаваньне ü
Гук нямецкае, францускае, турэцкае ды іншых моваў [ü] (агублены і) перадаецца:
а) празь ю:
― на пачатку і ў сярэдзіне слова – пасьля зычных (акрамя зубных і зацьвярдзелых): бюджэт, бюлетэнь, бюро, гіпюр, гравюра, зюйд, камюніке, купюра, кювэт, кюрэ, манікюр, мюсьлі, нюанс, пюпітар, пюрэ, рыдыкюль, рэзюмэ, сюжэт, сюзэрэн, сюрпрыз, фюзэляж; Юбэр, Віктор Юго/Юґо, “Л’Юманітэ”, д’Юрвіль (d’Urville), Агюст/Аґюст, Зюс, Вюртэмбэрг/Вюртэмбэрґ, Кюі, Кюры, Мюлер, Мюнстэр, Мюнхэн, Цюрых, Эркюль.
― у канцы слова: авэню, дэжа-вю, мэню, ню, парвэню, рэвю, экю, Камю, Сю;
б) праз у – у сярэдзіне слова пасьля зубных (д, т) і зацьвярдзелых ж, ш, дж, ч, р83: адультэр, брашура, гарнітур, джут, дукер, журы, канфітур, кутур’е, мініятура, нактурн, натурморт, партытура, стуардэса, тубаж, тубінг, тульпан, турбан, турма, турынгіт, увэртура, фрытур, этуд; Брукнэр, Дусэльдорф, Руген/ Руґен, Турынгія/Турынґія;
в) празь ю – пасьля дз, ц у францускіх уласных назовах: Балядзюр (Balladure), Дзюбўа (Dubois), Дзюма (Dumas), дзю Пон (du Pont), Тарцюф (Tartufe), Цюільры (Tuilry).
Заўвага. Некаторыя словы замацаваліся зь ю: бардзюр, дзюза, дзюна, дзюшэс, касьцюм, цюбік, цюбяцейка, цюль, цюркізм.
