- •4. Культура Беларускіх зямель у IX-XII ст. Дзейнасць беларуских асветникащ.
- •8. Знешняя палітыка вкл у XIII-першай палове XVI ст.
- •10. Фарміраванне бел. Народнасці.
- •11. Культура Белар. (13 – перш. Пал. 16 ст.)
- •12. Утварэнне рп
- •14. Асаблів. Сац.-эканам. Развіцця Бел. У складзе рп.
- •15, 16. Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі.
- •17.Казацка-сялянская вайна.
- •18. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •19. Беларускай культуры xvіi – XVIII.
- •20. Далучэнне Беларускіх зямеь да Расійскай імперыі.
- •22. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 20–40-я гады хіх ст.
- •24. Культура Беларусі першай паловы хіх ст.
- •25. Аграрная рэформа. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. Хіх ст.
- •26. Паўстане 1863-1864 гг.
- •29. Культура Беларусі другой паловы хіх ст.
- •30. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •33. Беларусь ва умовах і-й сусветнай вайны.
- •34. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.
- •35. Култ. Бел ў пачатку хх ст.
- •36. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Размежаванне палітычных сіл.
- •38. Абвяшчэнне бнр.
- •39. Утварэнне бсср.
- •40. Б у гады польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.).
- •41. Бсср на шляху нэпа (20-я гг хх ст).
- •44. Асаблівасці і вынікі палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі на Беларусі.
- •45. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.
- •46. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср
- •48, 49. Заходняя б у складзе Польшчы (1921-1939 гг.). Беларускі нацыянальна вызваленчы рух.
- •47, 50. Развіцце адукацыі, навукі, культуры ў 20-30-я гг. Хх ст.
- •53. Вызваленне Бел ад ням-фаш захопнікаў.
- •55. Аднаўленне народнай гаспадаркі б пасля зак вав.
- •56, 60. Развіццё культуры б ў 1946-1985 гг.
- •62. Палітыка перабудовы ў ссср і яе вынікі.
34. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.
На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі ў форме Вялікага княства.Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве.У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю абвясшчалася беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся.Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі. З явілася некалькі рэвалюцыйных газет.Але цэнзары недазволілі доуга існавацьім.Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне самадзяржаўя – была выканана. Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры.У краіне ўстанавілася двоеўладдзе.Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю.Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад.6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў.У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска.7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную.Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.
35. Култ. Бел ў пачатку хх ст.
У пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі.Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці.Быў праведзены шэраг рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі, якія закранулі і Беларусь.
Змены ў сістэме адукацыі Беларусі прывялі да ўстойлівага росту колькасці навучальных устаноў.Аднак, нягледзячы на станоўчыя дасягненні народнай асветы, як Расійская імперыя ў цэлым, так і Беларусь адставалі ад краін Заходняй Еўропы.У галіне пачатковай адукацыі ўрадавая палітыка была накіравана на тое, каб значную частку затрат на ўтрыманне народных вучылішч перакласці на сялян.Сярэдняя адукацыя заставалася прывілеяй пануючых класаў.Складвалася сістэма прафесійнай адукацыі. У Беларусі ствараліся рамесныя, сельскагаспадарчыя, камерцыйныя, медыцынскія, музыкальныя, мастацкія навучальныя ўстановы.
Літаратура.Вяршыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Францішка Багушэвіча.На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы ХІХ ст. абапіралася беларуская літаратура пачатку ХХ ст. Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру. Як таленавіты паэт-наватар, адзін з пачынальнікаў беларускай драматургіі і заснавальнікаў нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры Янка Купала. Разам з Янкам Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Якуб Колас. У пачатку ХХ ст. раскрыліся творчыя здольнасці Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Каруся Каганца і інш.Тэатр. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Паспяхова выступалі артысты ўкраінскіх тэатраў, прыязджалі польскія тэатральныя калектывы.
