- •4. Культура Беларускіх зямель у IX-XII ст. Дзейнасць беларуских асветникащ.
- •8. Знешняя палітыка вкл у XIII-першай палове XVI ст.
- •10. Фарміраванне бел. Народнасці.
- •11. Культура Белар. (13 – перш. Пал. 16 ст.)
- •12. Утварэнне рп
- •14. Асаблів. Сац.-эканам. Развіцця Бел. У складзе рп.
- •15, 16. Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі.
- •17.Казацка-сялянская вайна.
- •18. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •19. Беларускай культуры xvіi – XVIII.
- •20. Далучэнне Беларускіх зямеь да Расійскай імперыі.
- •22. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 20–40-я гады хіх ст.
- •24. Культура Беларусі першай паловы хіх ст.
- •25. Аграрная рэформа. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. Хіх ст.
- •26. Паўстане 1863-1864 гг.
- •29. Культура Беларусі другой паловы хіх ст.
- •30. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •33. Беларусь ва умовах і-й сусветнай вайны.
- •34. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.
- •35. Култ. Бел ў пачатку хх ст.
- •36. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Размежаванне палітычных сіл.
- •38. Абвяшчэнне бнр.
- •39. Утварэнне бсср.
- •40. Б у гады польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.).
- •41. Бсср на шляху нэпа (20-я гг хх ст).
- •44. Асаблівасці і вынікі палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі на Беларусі.
- •45. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.
- •46. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср
- •48, 49. Заходняя б у складзе Польшчы (1921-1939 гг.). Беларускі нацыянальна вызваленчы рух.
- •47, 50. Развіцце адукацыі, навукі, культуры ў 20-30-я гг. Хх ст.
- •53. Вызваленне Бел ад ням-фаш захопнікаў.
- •55. Аднаўленне народнай гаспадаркі б пасля зак вав.
- •56, 60. Развіццё культуры б ў 1946-1985 гг.
- •62. Палітыка перабудовы ў ссср і яе вынікі.
19. Беларускай культуры xvіi – XVIII.
Асвета і кнігадрукаванне. На тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца найбольш перадавыя для свайго часу пратэстанцкія і брацкія школы. У школах вывучаліся гуманітарныя навукі – лацінская, грэчаская, польская, нямецкая мовы, рыторыка, гісторыя, правазнаўства, матэматыка, фізіка.У XVIII ст. на беларускіх землях пашыраецца свецкая адукацыя. Гэтаму садзейнічала рэформа школ.
Бібліятэчная і архіўная справа. Багацейшай у Рэчы Паспалітай з’яўлялася Нясвіжская бібліятэка Радзівілаў, заснаваная ў 1600 г. У бібліятэцы налічвалася больш за 20 тыс. тамоў кніг амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. У 1772 г. бібліятэка была канфіскавана і перавезена ў Пецярбург. У бібліятэцы захоўваліся таксама рэдкія рукапісы.
Тэатр і музыка. Шырокае распаўсюджанне на Беларусі ў XVІI ст. атрымаў тэатр лялек – батлейка. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах.Выяўленчае мастацтва. У беларускім жывапісе акрэсліліся два напрамкі. Першы – мастацтва, заснаванае на старажытнарускіх традыцыях; другі – жывапіс, які знаходзіўся пад уплывам заходнееўрапейскай мастацкай школы. ца новаму стылю ў выяўленчым мастацтве – класіцызму.
Архітэктура. У XVII ст. працягвалася стварэнне абарончых і культавых збудаванняў у стыле барока. Беларускі феадальны горад, як і раней, меў тыповую забудову: умацаваны замак – рэзідэнцыя феадала і размешчаны вакол замка гандлёва – рамесны пасад пад аховай замкавых.
20. Далучэнне Беларускіх зямеь да Расійскай імперыі.
У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек.3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе.На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання.Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў.У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні.Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта.Рсійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей.У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама праводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з’яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў.На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях.Першым крокам у гэтым напрамку з’явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства.
