Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры история государства и права .doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
212 Кб
Скачать
☆

62. Палітыка перабудовы ў ссср і яе вынікі.

У сярэдзіне 80-х гадоў Савецкі Саюз апынуўся перад шэрагам праблем сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця.Аднак тагачасная нерэфарміраваная эканоміка СССР аказалася недастаткова ўспрымальнай да новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі.Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей.Для таго каб людзі паверылі ў безальтэрнатыўнасць перабудовы, ініцыятары яе ўпотай ад народа разглядалі яе як шлях капіталістычнай рэстаўрацыі ў краіне.Працэс фарміравання палітычнай апазіцыі пачынаўся з амаль непрыкметнай для кіраўніцтва Беларусі з’явы – значнага павелічэння ліку аматарскіх нефармальных аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах.З другой паловы 1987 г. у дзейнасці клубаў і арганізацый усё больш і больш пачынаюць праяўляцца цэнтралізацыя і палітызацыя.У 1989 г. ствараецца штаб палітычнай апазіцыі – Беларускі народны фронт. Яго праграма, статут і іншыя дакументы мелі адкрыта антысавецкую і антыкамуністычную накіраванасць. Шматлікія мітынгі і маніфестацыі пракаціліся па гарадах Беларусі вясной 1991 г.Інертнасць і абыякавасць, баязлівасць і здрадніцтва многіх кіраўнікоў Беларусі, мясцовых партыйных і дзяржаўных органаў, сілавых структур вялі да гібелі савецкай улады, да капіталістычнай рэстаўрацыі. Значная частка палітычна актыўнага насельніцтва падтрымала апазіцыю, другая частка раўнадушна заняла нейтральную пазіцыю. КПБ паступова адхілялася ад кіраўніцтва грамадствам.

64. Сац-эк і палітычнае становішча Б ў сучасны перыяд.

У палітычным спектры Рэспублікі Беларусь яскрава выдзяляюцца тры асноўныя накірункі.Першы з іх – праварадыкальны, буржуазны. Яго асноўнымі мэтамі з’яўляюцца буржуазная рэстаўрацыя, пераўтварэнне сацыялістычнага ладу ў капіталістычны, адмаўленне ўсіх здабыткаў апошніх дзесяцігоддзяў.Другі накірунак у палітычным спектры – леварадыкальны, сацыялістычны. Яго галоўнымі мэтамі з’яўляюцца аднаўленне савецкай улады і сацыялістычнага грамадства, спробы павярнуць кола гісторыі назад.Такім чынам, і праварадыкальны (буржуазны) і леварадыкальны (сацыялістычны) палітычныя накірункі сёння дыскрэдытаваны. І за правымі і за левымі партыямі і рухамі Беларусі ідзе меншасць насельніцтва.Трэці накірунак развіцця грамадства, які заключае ў сабе ўсё лепшае, што выпрацавалі капіталізм і сацыялізм. Гэта – элементы самарэгулявання ў рыначнай эканоміцы, высокая арганізацыя вытворчасці з арыентацыяй на канчатковы вынік, дысцыпліна працы, высокая прадукцыйнасць працы, паваротлівасць і мабільнасць у галіне навукова-тэхнічнага прагрэсу, выкананне буйных дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і г.д.Здабыткі сацыялізму – элементы сацыяльна-эканамічнай прадказальнасці ў планавай эканоміцы, дзяржаўнае кіраўніцтва выкананнем буйных сацыяльна-эканамічных праграм, навукова-тэхнічны прагрэс у вядучых галінах, стабільнасць грамадства і ўпэўненасць людзей у заўтрашнім дні, моцная сацыяльная палітыка ў інтарэсах большасці народа – права і абавязак працаваць, адукацыя, ахова здароўя, пенсіённае забеспячэнне, жыллё, камунальныя паслугі і г.д