- •4. Культура Беларускіх зямель у IX-XII ст. Дзейнасць беларуских асветникащ.
- •8. Знешняя палітыка вкл у XIII-першай палове XVI ст.
- •10. Фарміраванне бел. Народнасці.
- •11. Культура Белар. (13 – перш. Пал. 16 ст.)
- •12. Утварэнне рп
- •14. Асаблів. Сац.-эканам. Развіцця Бел. У складзе рп.
- •15, 16. Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі.
- •17.Казацка-сялянская вайна.
- •18. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •19. Беларускай культуры xvіi – XVIII.
- •20. Далучэнне Беларускіх зямеь да Расійскай імперыі.
- •22. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 20–40-я гады хіх ст.
- •24. Культура Беларусі першай паловы хіх ст.
- •25. Аграрная рэформа. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. Хіх ст.
- •26. Паўстане 1863-1864 гг.
- •29. Культура Беларусі другой паловы хіх ст.
- •30. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •33. Беларусь ва умовах і-й сусветнай вайны.
- •34. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.
- •35. Култ. Бел ў пачатку хх ст.
- •36. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Размежаванне палітычных сіл.
- •38. Абвяшчэнне бнр.
- •39. Утварэнне бсср.
- •40. Б у гады польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.).
- •41. Бсср на шляху нэпа (20-я гг хх ст).
- •44. Асаблівасці і вынікі палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі на Беларусі.
- •45. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.
- •46. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср
- •48, 49. Заходняя б у складзе Польшчы (1921-1939 гг.). Беларускі нацыянальна вызваленчы рух.
- •47, 50. Развіцце адукацыі, навукі, культуры ў 20-30-я гг. Хх ст.
- •53. Вызваленне Бел ад ням-фаш захопнікаў.
- •55. Аднаўленне народнай гаспадаркі б пасля зак вав.
- •56, 60. Развіццё культуры б ў 1946-1985 гг.
- •62. Палітыка перабудовы ў ссср і яе вынікі.
44. Асаблівасці і вынікі палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі на Беларусі.
Лічыцца, што аднаўлене народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы.Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых.Гэта перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі.Сацыялістычная індустрыялізацыя – гэта палітыка, якая мела галоўнай мэтай стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абаронным патэнцыялам.Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла абмежавацца ні маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік ці раёнаў.На Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці.Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. На дапамогу ці крэдыты іншых дзяржаў разлічваць не даводзілася.У прамысловасць накіроўвалася частка сродкаў, атрыманых ад сельскай гаспадаркі.Важныя змены адбываліся ў структуры капітальнага будаўніцтва.Вынікі, дасягнутыя прамысловасцю БССР у першыя гады індустрыялізацыі, стварылі неабходныя перадумовы для далейшага развіцця прамысловых галін.Аднак Беларуская ССР уласнымі сродкамі не магла забяспечыць неабходнае фінансаванне капітальнага будаўніцтва.Тым не менш індустрыялізацыя ішла хутка, прамысловасць рэспублікі развівалася дастаткова высокімі тэмпамі.Рабочы клас Беларусі разгарнуў спаборніцтва за авалоданне новай тэхнікай, уздым тэхнічнай пісьменнасці.Нягледзячы на працоўны ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі, заданні другой і першых гадоў трэцяй пяцігодак таксама не былі выкананы.У агульным комплексе эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала развіццю і рэканструкцыі транспарту.Адбыліся некаторыя станоўчыя змены і ў матэрыяльным становішчы насельніцтва.Узровень жыцця людзей хаця і павышаўся, але ўсё яшчэ заставаўся нізкім, як у іншых рэспубліках СССР.
45. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.
Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам.З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа.Камуністычная партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прыдпрыемствы.Iмкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны.Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі.Закрываліся рынкі, уводзілася абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі.У Беларусі ў падтрыманні палітыкі “правага ўхілу” быў абвінавачаны нарком земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і інш.Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва.Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў.Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы.Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў.У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей.Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.
