Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры история государства и права .doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.07.2025
Размер:
212 Кб
Скачать
☆

22. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 20–40-я гады хіх ст.

Грамадска-палітычны рух развіваўся пасля вайны з Напалеонам, пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Заходняй Еўропе, расійскай рэвалюцыйнай думкі і польскіх нацыянальна-вызваленчых ідэй.

Першай праявай беларускага нацыянальнага руху было стварэнне і дзейнасць таварыства філаматаў (прыхільнікаў навукі) і філарэтаў (прыхільнікаў дабрачыннасці). У 1817 г. пры Віленскім універсітэце студэнты А.Міцкевіч і Т.Зан стварылі таварыства філаматаў. У пачатку 20-х гадоў ХІХ ст. у Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Полацку былыя студэнты Віленскага універсітэта заснавалі таварыства філарэтаў.

У 1824–1825 гг. расійскі ўрад, улічваюцца, што цэнтрам тайных таварыстваў былі навучальныя ўстановы, прыняў меры па ўзмацненню нагляду за навучэнцамі. Аляксандр 1 забараніў дзецям Беларусі і Літвы вучыцца ў замежных універсітэтах. Праводзілася перлюстрацыя лістоў. Уведзены жорсткі агульны нагляд за навучальнымі ўстановамі.

Царскі ўрад прыняў меры па далейшым пашырэнні рускага ўплыву на беларускіх землях. У 1830 г. указ аб адмене з 1 студзеня 1831 г. Літоўскага Статута на тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Указ ад 18 лютага 1831 г. на землях Беларусі ўводзіў новае заканадаўчае ўлажэнне аб губернях. Усім дзяржаўным установам і пасадам на Беларусі былі дадзены расійскія назвы.

У 1832 г. быў закрыты Віленскі універсітэт як небяспечны ачаг вальнадумства. Польская мова ў судовай справе заменена на рускую.

У 1840 г. дзяржаўнае справаводства і выкладанне ў вышэйшых навучальных установах павінна было весціся на рускай мове.

У 1839 г. адбылося аб’яднанне ўніяцкай царквы з праваслаўнай, каб аслабіць польска-каталіцкі ўплыў на беларускае насельніцтва. Духавенства (і каталіцкае і праваслаўнае) пазбаўляецца права валодаць замлёй з сялянамі.

24. Культура Беларусі першай паловы хіх ст.

У 1802 г. у Расіі было створана Міністэрства народнай асветы. Школьная сістэма будавалася на прынцыпе адзінства і пераемнасці, навучанне аб’яўлялася бясплатным. Сістэма адукацыі ўключала ў сябе прыходскія вучылішчы з гадавым тэрмінам навучання (пачатковая школа), 2-х гадовыя павятовыя вучылішчы, 4-х гадовыя гімназіі і універсітэты.

Станоўчымі вынікамі рэформы на Беларусі з’явіўся рост свецкіх агульнаадукацыйных школ і колькасці навучэнцаў, увядзенне ў навучальныя планы прыродазнаўчых дысцыплін, развіццё жаночай адукацыі. Выкладанне вялося на польскай мове, а руская мова падавалася як адна з вучэбных дысцыплін. Пасля далучэння да Расіі афіцыйнае становішча ў Беларусі заняла руская мова, аднак да падаўлення паўстання 1863–1864 гг. панавала польская мова.

Фарміраванне беларускай нацыі, сацыяльна-эканамічныя змены ў грамадстве, агульнаславянскае нац. адраджэнне ў пачатку ХІХ ст. садзейнічалі выпрацоўцы новай беларускай літаратурнай мовы на базе шматлікіх беларускіх гаворак (дыялектаў). Нанова складваліся графіка, правапіс, лексіка.

У першай палове ХІХ ст. адзінай сферай выкарыстання новай беларускай мовы была мастацкая літаратура (рукапісная і ананімная): паэмы “Энеіда навыварат”, “Тарас на Парнасе” і інш. Тут загучала жывая гутарковая беларуская мова.

У літаратуры першай паловы ХІХ ст. з’явіліся таленавітыя паэты і празаікі: Ян Чачот, Аляксандр Рыпінскі, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (2-х томны твор “Ідылія”). Дунін-Марцінкевіч – аўтар славутых драматычных твораў: камедыі “Пінская шляхта” і “Залёты”. Вакол яго групаваліся мясцовыя інтэлігенты: мастак і пісьменнік А.Шэмеш, педагог і паэт І.Легатовіч, кампазітар К.Крыжаноўскі, У.Сыракомля, С.Манюшка, К.Тышкевіч і інш.

Мастацкі стыль эпохі Асветніцтва класіцызм знайшоў адлюстраванне ў архітэктуры. Ствараліся палацы і палацава-паркавыя комплексы ў Гомелі, Жылічах, Снове. Класіцызм пранік у культавае дойлідства (Іосіфаўскі набор у Магілёве, Петра-Паўлаўская царква ў Гомелі).

Для выяўленчага мастацтва было характэрна спалучэнне класічнага і рамантычнага накірункаў. Працавалі такія мастакі як І.Аляшкевіч, В.Ваньковіч, І.Хруцкі, В.Дмахоўскі, Н.Орда, М.Кулеша і інш.