- •4. Культура Беларускіх зямель у IX-XII ст. Дзейнасць беларуских асветникащ.
- •8. Знешняя палітыка вкл у XIII-першай палове XVI ст.
- •10. Фарміраванне бел. Народнасці.
- •11. Культура Белар. (13 – перш. Пал. 16 ст.)
- •12. Утварэнне рп
- •14. Асаблів. Сац.-эканам. Развіцця Бел. У складзе рп.
- •15, 16. Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі.
- •17.Казацка-сялянская вайна.
- •18. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •19. Беларускай культуры xvіi – XVIII.
- •20. Далучэнне Беларускіх зямеь да Расійскай імперыі.
- •22. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 20–40-я гады хіх ст.
- •24. Культура Беларусі першай паловы хіх ст.
- •25. Аграрная рэформа. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. Хіх ст.
- •26. Паўстане 1863-1864 гг.
- •29. Культура Беларусі другой паловы хіх ст.
- •30. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •33. Беларусь ва умовах і-й сусветнай вайны.
- •34. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.
- •35. Култ. Бел ў пачатку хх ст.
- •36. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Размежаванне палітычных сіл.
- •38. Абвяшчэнне бнр.
- •39. Утварэнне бсср.
- •40. Б у гады польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.).
- •41. Бсср на шляху нэпа (20-я гг хх ст).
- •44. Асаблівасці і вынікі палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі на Беларусі.
- •45. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.
- •46. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср
- •48, 49. Заходняя б у складзе Польшчы (1921-1939 гг.). Беларускі нацыянальна вызваленчы рух.
- •47, 50. Развіцце адукацыі, навукі, культуры ў 20-30-я гг. Хх ст.
- •53. Вызваленне Бел ад ням-фаш захопнікаў.
- •55. Аднаўленне народнай гаспадаркі б пасля зак вав.
- •56, 60. Развіццё культуры б ў 1946-1985 гг.
- •62. Палітыка перабудовы ў ссср і яе вынікі.
47, 50. Развіцце адукацыі, навукі, культуры ў 20-30-я гг. Хх ст.
У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва.Была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці.Але ў канцы 30-х гадоў частка дарослага насельніцтва рэспублікі, асабліва на вёсцы і сярод жанчын, яшчэ заставалася неахопленай навучаннем.Разам з ліквідацыяй непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва праводзілася вялікая работа па стварэнні сістэмы народнай адукацыі.Да сярэдзіны 20-х гадоў такая сістэма адукацыі была створана і складалася з наступных частак: 1) дашкольных устаноў; 2) масавых чатырохгадовых працоўных школ; 3) сямігадовых працоўных політэхнічных школ; 4) школ сялянскай моладзі; 5) рабфакаў; 6) тэхнікумаў; 7) вышэйшых навучальных устаноў.Асаблівая ўвага надавалася ўвядзенню ўсеагульнага абавязковага навучання дзяцей.Значнае развіццё атрымала сярэдняя спецыяльная адукацыя.Кадры кваліфікаваных рабочых рыхтаваліся ў прафесійных школах.20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі.Вучоныя займаліся даследаваннем рэсурсаў, праблемы прыкладнога характару.Праводзіліся даследаванні і ў галіне гуманітарных навук.Развіццё літаратуры і мастацтва адбывалася ў складаных умовах.Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю. Для яе характэрны былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё. Гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар.У другой палове 20-х гадоў развіццё беларускай савецкай літаратуры адбывалася ў вострай барацьбе ідэйна-эстэтычных тэндэнцый, розных літаратурных груповак.У 30-я гады завяршыўся працэс стварэння адзінай пісьменніцкай арганізацыі Беларусі.У вострай барацьбе розных мастацкіх школ і плыняў стваралася беларускае савецкае тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва.У сярэдзіне 20-х гадоў першыя поспехі былі дасягнуты ў развіцці беларускага музычнага мастацтва, у якім усё яшчэ пераважала самадзейная творчасць музычных, харавых і танцавальных калектываў.Значны крок наперад зрабіла музычнае мастацтва ў 30-я гады.Паспяхова развівалася кінамастацтва. Ствараліся дакументальныя і мастацкія фільмы, кінахроніка.Дасягненні ў сферы культурнай дзейнасці сведчаць аб сапраўдным ажыццяўленні культурнай рэвалюцыі ў рэспубліцы.У 20–30-я гады паспяхова развіваліся жывапіс, скульптура, архітэктура.20-я гады ў гісторыі беларускага жывапісу былі часам збірання творчых сіл, першых спроб засваення новай тэматыкі, актыўнага ўкаранення мастацтва ў жыццё шырокіх пластоў народа.У 30-я гады мастацтва Беларусі ўзбагачалася новымі тэмамі і вобразамі.Буйной падзеяй у культурным жыцці стаў Першы з’езд мастакоў Беларусі, які адбыўся 6 снежня 1938 г. у Мінску.Багатыя і цікавыя традыцыі мае беларуская графіка.У 20–30-я гады шэраг манументальных помнікаў стварылі беларускія скульптары.У цэлым для прамысловай архітэктуры 20-х гадоў характэрна выкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый.У канцы 20-х гадоў рабіліся спробы распрацаваць тып дома з агульнымі бытавымі элементамі. Такія будынкі атрымалі назву дамоў-камун.Галоўнымі задачамі архітэктуры Беларусі ў перадваенныя пяцігодкі (1933–1941) сталі рэканструкцыя і развіццё гарадоў.Кожны твор архітэктуры ўяўляе сабой спалучэнне трох прынцыпаў: функцыянальнасці, трываласці і прыгажосці.
51. Уз’яднанне Зах Бел з БССРу 20-я – 30-я гг. Першыя пераутварэнні.Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету.Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны.Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам.Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях.Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі.Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць.Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.
52. Барацьба бел народа супраць ням-фаш захопнікаў.З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Гэта была барацьба за свабоду і незалежнасць савецкай Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да нямецка-фашысцкіх захопнікаў.У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны быў сфарміраваны і ўступіў у барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад.На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп.Гераічнай і трагічнай старонкай ў гісторыю барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў увайшло Мінскае падполле.У першыя месяцы вайны партызаны не мелі патрэбнай падрыхтоўкі, матэрыяльнага забеспячэння, узаемадзеяння з вайсковым камандаваннем і г.д.Расла колькасць і актыўнасць народных мсціўцаў.Удасканальвалася і аператыўнае кіраўніцтва падпольнымі арганізацыямі і партызанскімі фарміраваннямі.У рабоце сярод насельніцтва вялікае значэнне надавалася сродкам масавай інфармацыі і распаўсюджванню цэнтральных газет.У заходніх абласцях Беларусі барацьбу з акупантамі вялі антыфашысцкія камітэты.Партызанскі рух на Беларусі з’яўляўся ўсенародным.Магутны партызанскі рух і гераічная барацьба падпольшчыкаў умацоўвалі веру насельніцтва ў перамогу.Партызаны кантралявалі многія шашэйныя і амаль усе грунтавыя дарогі, грамілі штабы, склады і гарнізоны захопнікаў.Рэйды партызанскіх фарміраванняў займалі важнае месца ў разгортванні партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі.Кіраўніцтва ўсёй дзейнасцю насельніцтва і партызан на тэрыторыі партызанскіх зон ажыццяўлялі падпольныя абкомы і райкомы партыі.Партызаны, падпольшчыкі не здолелі б адны весці паспяховую барацьбу, калі б не дапамога большасці насельніцтва Беларусі.Большую частку партызан Беларусі складалі сяляне і рабочыя.
