- •4. Культура Беларускіх зямель у IX-XII ст. Дзейнасць беларуских асветникащ.
- •8. Знешняя палітыка вкл у XIII-першай палове XVI ст.
- •10. Фарміраванне бел. Народнасці.
- •11. Культура Белар. (13 – перш. Пал. 16 ст.)
- •12. Утварэнне рп
- •14. Асаблів. Сац.-эканам. Развіцця Бел. У складзе рп.
- •15, 16. Рэфармацыя і контррэфармацыя на беларусі.
- •17.Казацка-сялянская вайна.
- •18. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у другой палове XVI-XVIII ст.
- •19. Беларускай культуры xvіi – XVIII.
- •20. Далучэнне Беларускіх зямеь да Расійскай імперыі.
- •22. Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у 20–40-я гады хіх ст.
- •24. Культура Беларусі першай паловы хіх ст.
- •25. Аграрная рэформа. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. Хіх ст.
- •26. Паўстане 1863-1864 гг.
- •29. Культура Беларусі другой паловы хіх ст.
- •30. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.
- •33. Беларусь ва умовах і-й сусветнай вайны.
- •34. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.
- •35. Култ. Бел ў пачатку хх ст.
- •36. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Размежаванне палітычных сіл.
- •38. Абвяшчэнне бнр.
- •39. Утварэнне бсср.
- •40. Б у гады польскай інтэрвенцыі (1919-1920 гг.).
- •41. Бсср на шляху нэпа (20-я гг хх ст).
- •44. Асаблівасці і вынікі палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі на Беларусі.
- •45. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.
- •46. Грамадска-палітычнае жыццё ў бсср
- •48, 49. Заходняя б у складзе Польшчы (1921-1939 гг.). Беларускі нацыянальна вызваленчы рух.
- •47, 50. Развіцце адукацыі, навукі, культуры ў 20-30-я гг. Хх ст.
- •53. Вызваленне Бел ад ням-фаш захопнікаў.
- •55. Аднаўленне народнай гаспадаркі б пасля зак вав.
- •56, 60. Развіццё культуры б ў 1946-1985 гг.
- •62. Палітыка перабудовы ў ссср і яе вынікі.
25. Аграрная рэформа. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. Хіх ст.
Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам.19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты, якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў.Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы – павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя па сялянскiх справах установы.Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. У вынiку сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку. Паўстанняе 1863–1864гг. прымусiла ўрад унесцi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў.
Рэформа 1861 г. Лiквiдавала прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад шэраг пастаноў аб правядзеннi рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку. Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут адвакатаў. На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў.Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. На Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі.Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з была увядзена усеагульная воiнская павiннасць.Буржуазны характар насiлi школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку.
