- •1. Беларуская літаратура 1956-1965-х гадоў: грамадска-палітычныя ўмовы развіцця, праблематыка, жанрава-стылёвыя адметнасці. Асаблівасці развіцця паэзіі.
- •2. Развіццё прозы, драматургіі ў 1956-1965-я гады: ідэйна-мастацкі змест, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
- •3. Беларуская літаратура 1966-1985-х гадоў: агульная характарыстыка. Развіццё паэзіі: спецыфіка, жанрава-тэматычныя адметнасці.
- •4. Развіццё беларускай прозы ў 1966-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас.
- •5. Развіццё беларускай драматургіі ў 19бб-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас.
- •6. Жыццёвы і творчы шлях а.Макаёнка. Пачатак літаратурнай дзейнасці.
- •7. Выяўленне рэчаіснасці 1950 - 1960-х гадоў у камедыях а.Макаёнка ("Выбачайце, калі ласка", "Каб людзі не журыліся", "Лявоніха на арбіце") (на выбар).
- •8. П' есы а.Макаёнка "Трыбунал", "Зацюканы апостал". "Таблетку пад язык" (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •10. Жыццёвы і творчы шлях і.Шамякіна.
- •9.Праблема icнавання грамадства у пьесах а.Макаенка «Святая прастата» I «Дыхайце эканомна»: iдэйна-мастацкi змест, асабливасцi жанравых форм
- •11.Раманы и.Шамякина «Крыніцы», пенталогия «Трывожнае шчасце"(на выбар):ідэйна-мастацки змест, жанрава
- •13. Асаблівасці мастацкага стылю і.Шамякіна (на матэрыяле аповесцей "Шлюбная ноч", "Гандлярка і паэт", "Драма", "Ахвяры"): ідэйна-мастацкі змест, жанравыя адметнасці.
- •15. Асэнсаванне і.Шамякіным Чарнобыльскай трагедыі і Афганскай вайны ў рамане "Злая зорка", аповесці "Зона павышанай радыяцыі" (на выбар).
- •16. Жыццёвы і творчы шлях в.Быкава. Асаблівасці творчасці пісьменніка.
- •20. Тэма калектывізацыі, гулаГа ў творчасці в.Быкава: аповесці "Аблава", "Сцюжа", Знак бяды") (на выбар): ідэйна-мастацкія, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
- •24. Раман я.Брыля "Птушкі і гнёзды": праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці. Наватарства пісьменніка ў адлюстраванні падзей вайны.
- •25. Я.Брыль як майстар лірычнай . Аўтабіяграфізм аповесці "Муштук і папка".
- •26. Новы ўзровень асэнсавання мінулага ў аўтабіяграфічнай трылогіі Івана Навуменкі "Дзяцінства", "Падлетак", "Юнацтва" (1997).
- •28. Гістарычная проза у .Караткевіча (апов. "Сівая легенда", "Цыганскі кароль", "Чазенія") праблематыка, ідэйна-мастацкі змест".
- •29. Гістарычныя дэтэктывы у .Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі" (на выбар): ідэйна-мастацкі змест.
- •30. Раман у .Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім": ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.
- •31. Драматычныя творы у .Караткевіча: тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест ("Кастусь Каліноўскі", "Званы Віцебска", "Млын на Сініх Вірах", "Маці ўрагану") (на выбар).
- •36. Раман у вершах н.Гілевіча "Родныя дзеці": тэматыка, праблематыка, ідэйны змест. Матыў нацыянальнага адраджэння ў кнігах "Незалежнасць", "На высокім алтары", "Ёсць зямля".
- •38. Жыццёвы і творчы шлях в.Адамчыка. Апавяданні і аповесці("Дзікі голуб", "Караль Нябожа", "Раяль з адломаным вечкам" і інш.): тэматыка, праблематыка, пафас.
- •43. Філасофская і інтымная лірыка а.Пысіна. Аналіз вершаў "Ёсць на свеце мой алень", "Асенні лэс", "Магілёўская гаворка", "Дала мне маці' гэту мову" і інш.
- •44. Творчы шлях і.Чыгрынава. Спецыфіка адлюстравання ваенных падзей у раманах "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы", "Вяртанне да віны", "Не ўсе мы згінем".
- •45. Жыццёвы і творчы шлях I .Пташнікава. Маральна-этычныя праблемы ў творчасці (Раман "Мсціжы", аповесць "Лонва"): тэматыка, пафас, вобразы.
- •46. Творчы шлях а.Дударава. Праблема маральнага выбару ў п'есах а.Дударава "Вечар", "Парог", "Злом" (на выбар): тэматыка, праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці
- •47. Спецыфіка адлюстравання гісторыі ў творчасці а.Дударава ("Купала", "Палачанка", "Крыж", "Чорная панна Нясвіжа") (на выбар) .
- •48. Тэматыка і праблематыка творчасці а.Петрашкевіча. П' есы "Прарок для Айчыны", "Соль", "Воля на крыжы" і інш. (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •50. Маральна - этычныя праблемы п' ес м.Матукоўскага. П'есы "Амністыя", "Апошняя інстанцыя", "Мудрамер" і інш. (на выбар): ідэйна-мастацкі змест.
- •51. Жыццёвы і творчы шлях а.Куляшова. Лірыка а.Куляшова i960- 1970-х гг.
- •52. Паэмы а.Куляшова "Хамуціус", "Цунамі", "Варшаўскі шлях", "Далёка да акіяна" (на выбар): тэматычная і жанравая навізна, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •53. Жыццёвы і творчы шлях і.Мележа. "Палеская хроніка" і.Мележа: тэматыка і праблематыка, ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.
43. Філасофская і інтымная лірыка а.Пысіна. Аналіз вершаў "Ёсць на свеце мой алень", "Асенні лэс", "Магілёўская гаворка", "Дала мне маці' гэту мову" і інш.
Значнае месца ў паэзіі А. Пысіна займае філасофская лірыка. Паэтычная канцэпцыя Пысіна – сістэма ідэй, непарыўна звязаная з народнымі ўяўленнямі аб жыцці, аб лёсе. Філасофскі пачатак заключаны не ў навуковай тэрміналогіі, а ў глыбіні пранікнення ў складаны свет чалавека, у культуры і маштабнасці мыслення. У А. Пысіна цяжка адшукаць вершы спецыяльна і наўмысна інтэлектуальныя, але тым не менш ён інтэлектуальны, таму што дае эмацыянальныя адказы на навуковыя пытанні, праблемы, з плоскасці бытавой і псіхалагічнай выводзіць вобразы ў плоскасць філасофскую.
Так, паэт выношвае ідэю духоўнай узаемасувязі ўсіх з’яў і істот, мёртвых і жывых, думку аб вечным і несканчоным тварэнні існага. Сучасніку, які робіць шпакоўню, вулей, ён заяўляе: “Мяркуй, што робіш для душы”. Чаму? Ды таму, што “падобны ў чымсці на пчалу і птушку, ты б мог прыйсці ў свет птушкаю, пчалой…”.
Як грамадзянскі абавязак успрымаецца штодзённая патрэба жыць і працаваць з высокай годнасцю, помніць продкаў і дбаць аб нашчадках. Настойліва сцвярджаецца неабходнасць гуманнасці да ўсяго навакольнага:
Штосьці свойскае і штось людское
Ў гэтых дрэў, каменняў і жывёл.
Патрабаванні гуманнасці паэт прад’яўляе найперш самому сабе, і вельмі высокія. Заяўленыя гуманістычныя памкненні – не пустая дэкларацыя, яны вымагаюць высокай маральнасці.
Добрай чалавечнасці галінка
Ў кожным слове хоча вырастаць.
Дабрата – адна цэнтральных маральных катэгорый мыслення паэта. Пропаведзь дабраты прысутнічае ў размове з сучаснікам, у звароце да маці, дачкі, землякоў, у вершах пра дзяцінства, каханне, пра вясковых цётак і дзядзькоў, дзядоў і бабулек, якія прыйшлі ў паэзію А. Пысіна непасрэдна з жыцця, узятыя, як ёсць, з натуры (“Дарагія сябры і суседзі…”, “Вось дарога…”, “Плач дзіцяці…”, “Жанчыны…”, “Знаёмы дзядзькаў двор…”, “Варачка”).
А. Пысін ніколі не заставаўся па-за межамі значных грамадскіх праблем, пагэтаму ў яго лірыцы важнае месца займае грамадзянская лірыка. Яшчэ на пачатку 70-х гг. паэт разважаў над актуальнымі тагачаснымі праблемамі, якія, на жаль, і зараз застаюцца нявырашанымі. Гэта найперш праблемы экалагічныя, нацыянальныя і працэс вымірання вёскі. Тэма браканьерства востра прагучала ў вершы “Ёсць на свеце мой алень”. У сімвалічным вобразе аленя спалучаюцца дабрата, спагада і людская жорсткасць, амаральнасць.
У сувязі з вастрынёй нацыянальнай праблемы, занядбанасцю роднай мовы, культуры на пачатку ХХІ ст. асабліва ўзрастае важнасць такіх вершаў, як “Дала мне маці гэту мову…” і “Магілёўская гаворка”. Родная мова да кожнага прыходзіць з калыханкай маці “як спадчына і запавет”, як вынік спрадвечнага вопытку людскіх пакаленняў. У звароце да дачкі паэт даваў наказ не забываць, шанаваць мову продкаў, беражліва ставіцца да яе здабыткаў.
44. Творчы шлях і.Чыгрынава. Спецыфіка адлюстравання ваенных падзей у раманах "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы", "Вяртанне да віны", "Не ўсе мы згінем".
Асоба гэтага пісьменніка займае своеасаблівае, адметнае месца ў беларускім літаратурным пантэоне. Аўтар раманнай пенталогіі, шматлікіх апавяданняў і п’ес, ён рэалізаваўся ў літаратуры, атрымаў прызнанне і належную ацэнку пры жыцці. Напісанне некалькіх раманаў, з’яднаныя паміж сабой агульнай тэмай, героямі і месцам падзей, было распаўсюджанай з’явай у беларускай літаратуры. У творчым рахунку Чыгрынава іх пяць: “Плач перапёлкі” (1970), “Апраўданне крыві” (1976), “Свае і чужынцы” (1983), “Вяртанне да віны” (1992) і “Не ўсе мы загінем” (1996), дзеянне разгортваецца падчас Вялікай Айчыннай вайны на ўсходзе Беларусі, у вёсцы Верамейкі. Адной з галоўных заслуг І.Чыгрынава ў “Плачы перапёлкі” стала гістарычная праўдзівасць пры адлюстраванні падзей і герояў, пры перадачы атмасферы эпохі. Часам здавалася, што Верамейках усталявана схаваная кінакамера, якой пісьменнік карыстаўся пры напісанні рамана, настолькі ўсё выглядала верагодна і натуральна. Істотна, што аўтар не пайшоў па шляху стварэння гераічнай атмасферы. Ён праўдзіва паказаў адступленне Чырвонай арміі з баямі на ўсход, прыход немцаў і досыць пасіўную, асцярожную рэакцыю насельніцтва, якое на першым этапе акупацыі з неахвотай удзельнічала ў фарміраванні як новых органаў улады, так і партызанскіх атрадаў. Такое выкладанне падзей падаецца абгрунтаваным і па-мастацку глыбокім, паколькі яно паказвае выразную дыферэнцыяцыю ў стаўленні мясцовага насельніцтва да вайны. Адметнасцю “Плача перапёлкі” стала яго атмасфера. Традыцыі першага рамана былі працягнуты на старонках твора “Апраўданне крыві”. У параўнанні з “Плачам перапёлкі” на яго старонках з’явіліся сцэны з удзелам немцаў. Менавіта ў такіх сітуацыях пісьменнік шукаў вытокі будучай барацьбы, знаходзіў яе карані ў рэакцыі вясковых жыхароў на жахі акупацыі, у імкненні абараніць сябе і выратаваць сваякоў і родны край. Пераломным у пенталогіі, стаў менавіта трэці раман, “Свае і чужынцы”, які быў прысвечаны партызанскаму руху. Папярэднія два творы вылучала натуральнасць у перадачы мінулага. Адной з асаблівасцяў існавання вёскі Верамейкі ў творах Чыгрынава стаў яе досыць шчаслівы лёс у грамадскіх падзеях 1920-1930-х гадоў. Узважаная палітыка тагачаснага старшыні калгаса Дзяніса Зазыбы прывяла да таго, што ніхто з яго аднавяскоўцаў не быў раскулачаны. Усе дабраахвотна, хоць і паступова ўступілі ў калгас. Абышлі бокам вёску і рэпрэсіі. Так, яны перыядычна ўзгадваюцца ў першых двух раманах у сувязі з агульнай сітуацыяй у краіне. Але ў адносінах да Верамеек паказваецца толькі эпізод на сходзе, калі адзін з герояў пры асуджэнні чарговай групы рэпрэсаваных “здраднікаў” ўстрымліваецца пры галасаванні… і не атрымлівае ніякага пакарання.
