- •1. Беларуская літаратура 1956-1965-х гадоў: грамадска-палітычныя ўмовы развіцця, праблематыка, жанрава-стылёвыя адметнасці. Асаблівасці развіцця паэзіі.
- •2. Развіццё прозы, драматургіі ў 1956-1965-я гады: ідэйна-мастацкі змест, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
- •3. Беларуская літаратура 1966-1985-х гадоў: агульная характарыстыка. Развіццё паэзіі: спецыфіка, жанрава-тэматычныя адметнасці.
- •4. Развіццё беларускай прозы ў 1966-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас.
- •5. Развіццё беларускай драматургіі ў 19бб-1985-я гады: жанравая разнастайнасць, тэматычная адметнасць, пафас.
- •6. Жыццёвы і творчы шлях а.Макаёнка. Пачатак літаратурнай дзейнасці.
- •7. Выяўленне рэчаіснасці 1950 - 1960-х гадоў у камедыях а.Макаёнка ("Выбачайце, калі ласка", "Каб людзі не журыліся", "Лявоніха на арбіце") (на выбар).
- •8. П' есы а.Макаёнка "Трыбунал", "Зацюканы апостал". "Таблетку пад язык" (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •10. Жыццёвы і творчы шлях і.Шамякіна.
- •9.Праблема icнавання грамадства у пьесах а.Макаенка «Святая прастата» I «Дыхайце эканомна»: iдэйна-мастацкi змест, асабливасцi жанравых форм
- •11.Раманы и.Шамякина «Крыніцы», пенталогия «Трывожнае шчасце"(на выбар):ідэйна-мастацки змест, жанрава
- •13. Асаблівасці мастацкага стылю і.Шамякіна (на матэрыяле аповесцей "Шлюбная ноч", "Гандлярка і паэт", "Драма", "Ахвяры"): ідэйна-мастацкі змест, жанравыя адметнасці.
- •15. Асэнсаванне і.Шамякіным Чарнобыльскай трагедыі і Афганскай вайны ў рамане "Злая зорка", аповесці "Зона павышанай радыяцыі" (на выбар).
- •16. Жыццёвы і творчы шлях в.Быкава. Асаблівасці творчасці пісьменніка.
- •20. Тэма калектывізацыі, гулаГа ў творчасці в.Быкава: аповесці "Аблава", "Сцюжа", Знак бяды") (на выбар): ідэйна-мастацкія, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
- •24. Раман я.Брыля "Птушкі і гнёзды": праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці. Наватарства пісьменніка ў адлюстраванні падзей вайны.
- •25. Я.Брыль як майстар лірычнай . Аўтабіяграфізм аповесці "Муштук і папка".
- •26. Новы ўзровень асэнсавання мінулага ў аўтабіяграфічнай трылогіі Івана Навуменкі "Дзяцінства", "Падлетак", "Юнацтва" (1997).
- •28. Гістарычная проза у .Караткевіча (апов. "Сівая легенда", "Цыганскі кароль", "Чазенія") праблематыка, ідэйна-мастацкі змест".
- •29. Гістарычныя дэтэктывы у .Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі" (на выбар): ідэйна-мастацкі змест.
- •30. Раман у .Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім": ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.
- •31. Драматычныя творы у .Караткевіча: тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест ("Кастусь Каліноўскі", "Званы Віцебска", "Млын на Сініх Вірах", "Маці ўрагану") (на выбар).
- •36. Раман у вершах н.Гілевіча "Родныя дзеці": тэматыка, праблематыка, ідэйны змест. Матыў нацыянальнага адраджэння ў кнігах "Незалежнасць", "На высокім алтары", "Ёсць зямля".
- •38. Жыццёвы і творчы шлях в.Адамчыка. Апавяданні і аповесці("Дзікі голуб", "Караль Нябожа", "Раяль з адломаным вечкам" і інш.): тэматыка, праблематыка, пафас.
- •43. Філасофская і інтымная лірыка а.Пысіна. Аналіз вершаў "Ёсць на свеце мой алень", "Асенні лэс", "Магілёўская гаворка", "Дала мне маці' гэту мову" і інш.
- •44. Творчы шлях і.Чыгрынава. Спецыфіка адлюстравання ваенных падзей у раманах "Плач перапёлкі", "Апраўданне крыві", "Свае і чужынцы", "Вяртанне да віны", "Не ўсе мы згінем".
- •45. Жыццёвы і творчы шлях I .Пташнікава. Маральна-этычныя праблемы ў творчасці (Раман "Мсціжы", аповесць "Лонва"): тэматыка, пафас, вобразы.
- •46. Творчы шлях а.Дударава. Праблема маральнага выбару ў п'есах а.Дударава "Вечар", "Парог", "Злом" (на выбар): тэматыка, праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці
- •47. Спецыфіка адлюстравання гісторыі ў творчасці а.Дударава ("Купала", "Палачанка", "Крыж", "Чорная панна Нясвіжа") (на выбар) .
- •48. Тэматыка і праблематыка творчасці а.Петрашкевіча. П' есы "Прарок для Айчыны", "Соль", "Воля на крыжы" і інш. (на выбар): тэматыка, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •50. Маральна - этычныя праблемы п' ес м.Матукоўскага. П'есы "Амністыя", "Апошняя інстанцыя", "Мудрамер" і інш. (на выбар): ідэйна-мастацкі змест.
- •51. Жыццёвы і творчы шлях а.Куляшова. Лірыка а.Куляшова i960- 1970-х гг.
- •52. Паэмы а.Куляшова "Хамуціус", "Цунамі", "Варшаўскі шлях", "Далёка да акіяна" (на выбар): тэматычная і жанравая навізна, праблематыка, ідэйна-мастацкі змест.
- •53. Жыццёвы і творчы шлях і.Мележа. "Палеская хроніка" і.Мележа: тэматыка і праблематыка, ідэйна-мастацкі змест, сістэма вобразаў.
13. Асаблівасці мастацкага стылю і.Шамякіна (на матэрыяле аповесцей "Шлюбная ноч", "Гандлярка і паэт", "Драма", "Ахвяры"): ідэйна-мастацкі змест, жанравыя адметнасці.
Амаль ва ўсіх творах І. Шамякіна пра вайну значнае месца займаюць вобразы жанчын і дзяцей. Сапраўды, становішча жанчын і дзяцей на вайне – спецыфічная тэма. Менавіта дзякуючы гуманістычнаму зараду гэтай тэмы больш глыбока раскрываецца жорсткая антычалавечная сутнасць вайны, выразна падкрэсліваецца сапраўдны нар хар-р барадзьбы з фашызмам. Пра гэта сведчаць аповесці “Шлюбная ноч”,”Гандлярка і паэт”, у якіх аўтар зрабіў крок у напрамку далейшай дэмакратызыцыі літар. героя ў бел. прозе пра вайну. Аповесць “Гандлярка і паэт” вызначаецца асаблівым наватарскім зместам, бо у якасці гал-й абрана гераіня, зусім не тыповая для літ-ры таго часу, - прадстаўніца з сацыяльных нізоў, гандлярка з Камароўскага рынку. У цэнтры твора - лёс жанчыны, якой давялося жыць у Мінску ў час акупацыі. Вольга Лявоніч не толькі не толькі не гераічная натура. Яна з тых, хто належыць да ўстойлівага мяшчанскага асяроддзя, неадукаванага, карыслівага, эгаістычнага. У акупірав-м горадзе яна, натуральна, ні пра якую барацьбу з ворагам не думае. Ёй, адзінокай жанчыне з дзіцём, без мужа, які на фронце, пражыць бы як-небудзь. Адным словам, Вольга – тыповая камароўская гандлярка, не больш. І ўсё ж менавіта яна стала гал. гераіняй аповесці. Заслуга Шамякіна як пісьм-ка ў тым, што ён адкрыў грамад. цікавасць і паэзію ў лёсе жанчыны з ардынарным, на першы погляд, душэўным складам. У канцы аповесці Вольга стан-ца ўдзельніцай падполнай групы, хоць яе шлях да гэтага жыццёвага рубяжа складаны і цяжкі. “Гандлярка і паэт” – твор, у якім подзвіг паказаны як унутранае, дух-е выспяванне, пачынаючы ад нулявога ўзроўню і канчаючы гордым азарэннем, якое робіць чалавека гатовым да подзвігу. Станаўленне асобы, праблемы мараль пошуку выраш-ца і ў “Шлюбнай ночы”. У працэсе фарміраваня ўнутр-га стану чал-ка адну з гал-х роляў выконвае вайна. Шамякін нездарма ставіць побач мінулае і сучаснае, бо сённяшняе жыццё напоўнена канфліктамі, якія цягнуцца з вайны.
Перапляценне рэалістычнага, будзённа-побытавага з рамантычным – стылёвая дамінанта аповесці. Пісьменнік зноў вяртаецца да распрацоўкі лірыка-рамантычнага накірунку бел. Сав. прозы. З аднаго боку, таямнічая, незямной прыгажосці разведчыца Маша Пятрова, закінутая з самалёта ў партызанскі атрад. З другога – зусім простая, “будзённая”, у нечым нават грубаватая, але спрактыкаваная ў партызанскіх справах Валя. Апошняя па заданню партызан вядзе Машу на сувязь з гарадскімі падпольшчыкамі, вядзе да каханага Сцяпана. Пачуццё роспачы і рэўнасці запаўняюць душу гераіні. Гэтыя пачуцці, толькі прыглушаныя часам, засталіся і праз гады, калі ўжо ў сталым узросце Валянціна Андрэеўна апавядае пра сваё першае каханне.
Рамантычны пачатак у творы праяўляецца як форма эмацыянальных адносін да чал-ка і падзей выяўлення. Пры гэтым неабходна падкрэсліць, што рамантызм “Шлюбнай ночы” мае некалькі іншую прыроду ў параўнанні з творамі піменнтка 40-50х гг. Ён цесна звязаны з трагічным пачатка і з’яўляецца маст-м сінтэзам таго ўзвышанага, што літ-ра 70х г. імкнулася выявіць у вайне. Умоўна такую форму адлюстравання можна абазначыць як 2трагічны рамантызм”. Шамякін сцвярджае ненатуральнасць стану жанчыны, якая замест свайго спрадвечнага “стваральнага” прадвызначэння павінна разбураць.
14. Творчасць І.Шамякіна 1990-х гадоў: аповесці "Сатанінскі тур", "Падзенне", "Без пакаяння", "Бумеранг", "У пошуках прытулку", "Адна на падмостках", "Палеская мадонна" і інш. (на выбар): тэматыка,, праблематыка, жанрава-стылёвыя асаблівасці.
Складаныя і супярэчлівыя змены ў грамадскім жыцці 80—90-х гг. аказалі значны ўплыў на творчасць многіх пісьменнікаў, у тым ліку і І. Шамякіна. Маэстра слова, застаючыся прыхільнікам "сацыяльна-справядлівага" сацыялізму, не ўсё прымае ў сённяшняй рэчаіснасці. У аповесцях "Сатанінскі тур", "Падзенне", "Без пакаяння", и г.д. ён выступае супраць усталявання ўлады долара і воўчых адносін паміж людзьмі, выкрывае новаспечаных "прадпрымальнікаў" і "дзелавых" людзей, якія спрабуюць стаць гаспадарамі жыцця, змагаецца з жорсткасцю, насіллем, бязладдзем, якія запанавалі ў грамадстве, нясе чытачам праўду пра трагізм сённяшняга жыцця, дзе на вачах пачынаюць абясцэньвацца самыя высокія маральныя і агульначалавечыя каштоўнасці. Адна з аповесцей кнігі I. Шамякіна «Сатанінскі тур» называецца «Падзенне». Сэнс назвы, асабліва ў кантэксце ўсёй кнігі, сімвалічны. Канкрэтная гісторыя маральнага падзення Рамана Юшкоўскага, былога трэцяга сакратара райкама партыі, а пасля развалу СССР - дзяржаўнага функцыянера (загадваў, як ён сам жартаваў, «камітэтам па развалу таго, што яшчэ не развалілі»), набывае шматзначны сімвалічны сэнс. Развал, падзенне, маральнае здзічэнне, «выраджэнне ў ваўкоў», што адбываецца ў нашым грамадстве тут і цяпер, засведчана I. Шамякіным з уласцівай яго стылю пераканальнасцю і доляй інтрыгі.Працэсы глабальнага значэння сфакусіраваны пісьменнікам на мікрасвеце адной сям'і Юшкоўскіх, у якой жыве ажно чатыры пакаленні. Словамі аднаго са сваіх герояў - пісьменніка Івана Андрэевіча, блізкага самому аўтару, гэтая сям'я названа «сям'ёй у поўным значэнні слова». Але асаблівую ўвагу Івана Андрэевіча, чалавечую і пісьменніцкую, прыцягвалі двое з гэтай сям'і: стары Юшкоўскі і жонка яго ўнука Галіна. Менавіта гэтыя двое і стануць ахвярамі, якіх першымі раструшчыць «сцяна абсурду». Відавочна, што рупарам пісьменніцкага светапогляду і канцэпцыі, рэалізаванай у творы, з'яўляецца стары Юшкоўскі, якому 87 гадоў. Васемнаццаць гадоў Вялікі Дзед, як яго называлі ўсе ў сям'і, «загараў на магаданскіх маразах». Юшкоўскі, былы намеснік наркома, «не скардзіўся на свой лёс... Нават Сталіна гэты чалавек, які перанёс столькі пакут, не кляйміў так, як пасля дваццатага з'езда пачалі кляйміць усе, жук і жаба, выдаючы сябе мудрымі палітолагамі». Стары гулагавец быў упэўнены, што «гісторыю нікому не закрэсліць! Яе можна ачарніць ці абяліць, і то ненадоўга, у вачах аднаго пакалення, не больш». На іранічную заўвагу сына, што Вялікі Дзед абараняе Сталіна, які яго «пасадзіў», адказаў: «Я не Сталіна абараняю. Сацыялізм». Усё, што спрычынілася ў выніку развалу СССР, усведамляецца Юшкоўскім як трагедыя. «Антыхрыстам, князем цемры» з'яўляецца для яго «ён» - той, па чыёй віне, як лічыць Юшкоўскі, развалілася краіна: «Ён вядзе ўсіх слабых у тупік, у канцы якога - прорва... магіла, не брацкая. Брацкая - гэта калі гінуць за свабоду, за жыццё, а не даляры. I ён ёсць антыхрыст, князь цемры, прыходу якога заўсёды баяліся». Вярнуўшыся пасля дваццатага з'езда ў родную сям'ю, упершыню ўбачыў унука Рамана і здолеў выхаваць яго «ў крышталёвай сумленнасці». Трагедыя, што прычынілася ў сям'і, звязана менавіта з Раманам, выхаваным «у крышталёвай сумленнасці». Спакусіўшыся на хабар, ён стаў нявольнікам і заложнікам, «хросным бацькам» нуварышаў, якіх так ненавідзеў Вялікі Дзед. Далей - болей. Пісьменнік засведчыў у траекторыі імклівага падзення загадчыка прамысловага рэспубліканскага камітэта і такі момант, як зусім не выпадковую выпадковую сувязь з Веранікай. Палюбоўніца аказалася хаўрусніцай нуварышаў і самай звычайнай прастытуткай. I як вынік - СНІД. Пасля аналізаў на СНІД жонка Рамана Галіна скончыла жыццё самагубствам. Перад трагедыяй яна наведала Вялікага Дзеда, так і не здолеўшы раскрыць яму сваю душу. «Боль разарваў сэрца» старога, калі зразумеў, што Галіна выкінулася з яго балкона. «Абедзве труны апусцілі ў адну магілу». Падзенне - такі канчатковы дыягназ стану людскіх душ, зроблены I. Шамякіным ва ўсіх аповесцях, сабраных у кнігу «Сатанінскі тур», а таксама ў аповесці «Без пакаяння».
У аповесці «Без пакаяння» трагедыя нашага грамадства па прычыне бездухоўнасці паказана праз трагедыю дзіцяці, вымушанага сярод раскошы і сытасці некаторых «новых» калаціцца ад холаду і страху, зведаць голад і адважыцца ўкрасці батон. Хлопчык перад гэтым прасіўся на працу, каб зарабіць на хлеб і пакарміць хворую маці. Бізнесмен, жадаючы напалохаць злодзея, страляе шротам і трапляе ў вуха хлопчыка... Уцёкі забойцы ад пакарання магчымы, сцвярджае пісьменнік, але нельга ўцячы ад сябе. Самаапраўданне героя (яго ўнутраныя маналогі, успаміны складаюць большую частку твора) - спосаб даследавання аўтарам прычын таго, як былы камсамольскі функцыянер дайшоў да забойства дзіцяці.
